Читаем Маска чырвонае смерці полностью

Я неспакойна глядзеў на саркафагі ў кутах, на разнастайныя ўзоры драпіровак, на звівы каляровых агнёў у жырандолі над галавой. Згадаўшы нядаўнюю ноч, я кінуў погляд на кола, утворанае ззяннем жырандолі, дзе пабачыў няясны цень. Але яго там больш не было, і я ўздыхнуў з палёгкай і перавёў позірк на бледнае і нерухомае цела на ложку. I тады мяне апанавалі тысячы ўспамінаў пра Лігею, і тады маё сэрца зноў з нястрымнасцю бурнае плыні напоўніла неперадавальная пакута, з якой я глядзеў на яе, спавітую саванам. Ноч заканчвалася; а я, усё яшчэ поўны горкіх думак пра тую адзіную, якую бясконца кахаў, глядзеў, не адводзячы позірку, на цела Равэны.

Пэўна, апоўначы, а можа, раней ці пазней — я не сачыў за часам, — нізкае, ціхае, але вельмі выразнае рыданне вырвала мяне са здранцвення. Мне падалося, што яно прагучала з эбенавага ложка — ложка смерці. Я прыслухаўся, нямеючы ад прымхлівага жаху, але гук не паўтарыўся. Я ўглядаўся ў цела, спрабуючы заўважыць хоць нейкі рух — але не ўбачыў нічога. Між тым я не мог памыляцца. Я чуў гук, якім бы ціхім ён ні быў, і душа мая абудзілася. Я не спускаў вачэй з цела. Мінула шмат хвілінаў, перш чым адбылося тое, што кінула святло на таямніцу. Урэшце стала відавочна, што шчокі і дробныя жылкі павекаў заліў слабы, але заўважны румянец. Ад невымоўнага жаху і трапятання, для якіх мова смяротных не знойдзе выразу, маё сэрца перастала біцца, а цела знерухомела. Урэшце пачуццё абавязку вярнула мяне да прытомнасці. Не было сумневу, што мы паспяшаліся з падрыхтоўкаю, — Равэна яшчэ жывая. Трэба было неадкладна дзейнічаць, але вежа была далёка ад таго крыла абацтва, дзе жылі служкі, і паклікаць не было каго — я мусіў бы на пэўны час пакінуць пакой, а на гэта я не мог наважыцца. Таму я сам прыклаў усе намаганні, каб вярнуць у цела душу, што лунала паблізу. Аднак хутка стала відавочна, што Равэна вярнулася да ранейшага стану: румянец знік са шчок і павекаў, саступіўшы бялейшай за мармуровую бледнасці, вусны ўдвая зморшчыліся і сціснуліся ў жудаснай грымасе смерці, агідная халодная вільгаць хутка пакрыла цела, якое адразу застыла. Я, дрыжучы, вярнуўся на атаманку, з якой быў падняты так рэзка, і зноў аддаўся жарсным мроям наяве пра Лігею.

Так мінула гадзіна, калі (няўжо гэта магчыма?) я другі раз пачуў нейкі няпэўны гук з боку ложка. Я ўслухоўваўся ў невымоўным жаху. Гук пачуўся зноўку — гэта быў уздых. Я кінуўся да цела і ўбачыў — выразна ўбачыў — трапятанне вуснаў. Праз імгненне яны варухнуліся, раскрыўшы бліскучую палоску жамчужных зубоў. Цяпер у маім сэрцы з трапятаннем, якое датуль панавала там усеўладна, пачало змагацца агаломшанне. Я адчуў, што ў вачах у мяне пацямнела, што розум мой затуманіўся, і толькі адчайным высілкам прымусіў сябе зноў выканаць свой абавязак. Яе лоб, шчокі і шыя паружавелі, цела пацяплела і нават слаба забілася сэрца. Яна жыла; з падвойным палам я пачаў вяртаць яе да прытомнасці. Я расціраў яе, змочваў скроні і рукі, пераспрабаваў усё, што памятаў з досведу і чытання медыцынскіх кніг. Але марна. Раптам румянец знік, сэрца спынілася, вусны змярцвела запалі, і праз імгненне цела зрабілася халодным, як лёд, пасінела, застыла, страціла абрысы і набыло ўсе гідкія прыкметы цела, якое шмат дзён праляжала ў магіле.

I зноў патануў я ў мроях пра Лігею, і зноў (ці дзіўна, што я дрыжу, пішучы гэта?), зноў пачуў ціхае рыданне з эбенавага ложка. Але нашто падрабязна перадаваць невымоўныя жахі тае ночы? Нашто спыняцца на аповедзе пра тое, як раз за разам, да самага шэрага світання, паўтаралася гэтая жудасная драма ажыўлення, як кожнае вяртанне да жыцця змянялася яшчэ страшнейшай, яшчэ больш непераможнай смерцю, як кожная агонія адлюстроўвала барацьбу з невядомым і нябачным ворагам і як кожная бітва жахліва змяняла выгляд трупа? Не, дазвольце мне хутчэй перайсці да развязкі.

Гэтая страшная ноч ужо амаль мінула, калі тая, што была мёртваю, зноў варухнулася — ужо жывей, чым у папярэднія разы, хаця абуджэнню гэтаму папярэднічала змярцвенне, найбольш безнадзейнае з усіх. Я ўжо даўно адмовіўся ад спробаў змагацца і нават рухацца і застаўся сядзець на атаманцы — бездапаможная ахвяра зграі пачуццяў, з якіх скрайні жах быў, мабыць, найменш страшным і валадарным.

Цела, паўтару, зварухнулася нашмат жывей. Фарбы жыцця з новай сілай ажывілі твар, мышцы расслабіліся, і калі б не заплюшчаныя вочы і пахавальныя павязкі і саван на нерухомай фігуры, што ўсё яшчэ злучалі яе з магілаю, я мог бы паверыць, што Равэна насамрэч апрытомнела і скінула кайданы Смерці. Але нават калі я не прыняў тады гэтай думкі, то ўсе сумневы зніклі, калі, узняўшыся з ложка, няўпэўненымі крокамі патрывожанага ў сне, з заплюшчанымі вачыма, тое, што было спавітае саванам, рашуча рушыла ў сярэдзіну пакоя.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Недосказанное
Недосказанное

Свободны от связи, но не друг от друга… Пришло время выбрать на чьей ты стороне… Внешне Разочарованный дол – это тихий английский городишко. Но Кэми Глэсс известна правда. Разочарованный дол полон магии. В давние времена семья Линбернов правила, устрашая, наводя ужас на людей с целью их подчинения, чтобы убивать ради крови и магических сил. Теперь Линберны вернулись, и Роб Линберн собирает вокруг себя чародеев для возвращения городка к старым традициям. Но Роб Линберн и его последователи – не единственные чародеи Разочарованного дола. Необходимо принять решение: заплатить кровавую жертву или сражаться. Для Кэми это больше, чем простой выбор между злом и добром. После разрыва своей связи с Джаредом Линберном она вольна любить кого угодно. И кто же будет ее избранником?

Нина Ивановна Каверина , Сара Риз Бреннан

Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Поэзия / Cтихи, поэзия / Стихи и поэзия
Сибирь
Сибирь

На французском языке Sibérie, а на русском — Сибирь. Это название небольшого монгольского царства, уничтоженного русскими после победы в 1552 году Ивана Грозного над татарами Казани. Символ и начало завоевания и колонизации Сибири, длившейся веками. Географически расположенная в Азии, Сибирь принадлежит Европе по своей истории и цивилизации. Европа не кончается на Урале.Я рассказываю об этом день за днём, а перед моими глазами простираются леса, покинутые деревни, большие реки, города-гиганты и монументальные вокзалы.Весна неожиданно проявляется на трассе бывших ГУЛАГов. И Транссибирский экспресс толкает Европу перед собой на протяжении 10 тысяч километров и 9 часовых поясов. «Сибирь! Сибирь!» — выстукивают колёса.

Анна Васильевна Присяжная , Георгий Мокеевич Марков , Даниэль Сальнав , Марина Ивановна Цветаева , Марина Цветаева

Поэзия / Поэзия / Советская классическая проза / Современная русская и зарубежная проза / Стихи и поэзия