Читаем Маска чырвонае смерці полностью

Увесь гэты маркотны, цьмяны, глухі дзень на зыходзе года, калі хмары гнятліва навісалі над зямлёй, я ехаў на кані праз цалкам бязрадасную мясцовасць, і калі спусцілася цемра, апынуўся перад змрочным Домам Ашэраў. Не ведаю, чаму, але першы ж погляд на будынак напоўніў маю душу нясцерпнай тугой. Я сказаў «нясцерпнай», бо ў ёй не было той палёгкі, якую прыносіць амаль прыемнае — бо паэтычнае — пачуццё, што мы перажываем, сузіраючы нават пейзажы, поўныя журбы або жаху. Я паглядзеў на дом і немудрагелісты краявід, на панурыя сцены, на вокны, падобныя да пустых вачніцаў, на рэдкую асаку, на белыя камлі гнілых дрэваў — і адчуў поўную прыгнечанасць духу, якую з усіх зямных адчуванняў можна параўнаць хіба што з абуджэннем курца опіюму — горкім вяртаннем да рэчаіснасці, жахлівым зрываннем завесы. Гэта была слабасць, скамянеласць, знямогласць сэрца, непераадольная кволасць думкі, якую ніякая сіла ўяўлення не магла абудзіць да чагосьці ўзнёслага. «Што ж гэта, — задумаўся я, — што ж так прыгнятае мяне, калі я гляджу на Дом Ашэраў?» Загадку немагчыма было развязаць; не мог я даць рады і няпэўным фантазіям, якія апанавалі мяне падчас маіх развагаў. Мне давялося прыйсці да той непераканаўчай высновы, што хаця гэта, без сумневаў, усяго толькі спалучэнне цалкам звычайных рэчаў, здольных так на нас уплываць, усё ж прырода гэтай з'явы — па-за межамі нашага разумення. «Магчыма, — разважаў я, — будзе дастаткова штосьці змяніць у краявідзе, па-іншаму спалучыць элементы пейзажу — і скрушнасць уражання зменшыцца, а можа, і зусім знікне».

I, падумаўшы так, я скіраваў каня да стромага берага злавеснага чорнага возера, што застыла ў бляску і нерухомасці недалёка ад будынка, і пільна ўгледзеўся, чамусьці з яшчэ большым трымценнем, у перакуленыя і скажоныя адлюстраванні шэрай асакі, прывідных камлёў і пустых вокнаў-вачніцаў.

Тым не менш у гэтым валадарстве змроку я збіраўся спыніцца на некалькі тыдняў. З гаспадаром дому Родэрыкам Ашэрам мы былі блізкімі сябрамі ў дзяцінстве, але з нашай апошняй сустрэчы прайшло шмат гадоў. Нягледзячы на гэта, ліст ад яго дагнаў мяне днямі ў аддаленай частцы краіны, ліст усхваляваны і настойлівы, які не дапускаў ніякага адказу, апроч сустрэчы. Пасланне гэтае сведчыла пра нервовае ўзбуджэнне. Аўтар яго пісаў пра цялесную нядужасць, пра разумовы разлад, які яго прыгнятае, пра гарачае жаданне бачыць мяне, свайго найлепшага, больш за тое — адзінага блізкага сябра; пра спадзяванне, што мая жыццярадаснасць і маё таварыства прымусяць ягоную хваробу адступіць. I тон, у якім усё гэта і многае іншае было сказана, і відавочная палымянасць ягонай просьбы не пакідалі месца для ваганняў — і я прыняў запрашэнне, якое ўсё яшчэ лічыў вельмі дзіўным.

Нягледзячы на тое, што нашыя стасункі ў дзяцінстве можна было нават назваць блізкімі, я няшмат ведаў пра свайго сябра. Ён заўсёды быў надзвычай замкнёны. Тым не менш мне даводзілася чуць, што прадстаўнікі ягонага старажытнага роду здаўна вылучаліся празмернай чуллівасцю тэмпераменту, які цягам стагоддзяў знаходзіў увасабленне ў творах высокага мастацтва, а з некаторага часу выяўляўся ў пастаяннай і шчодрай, але ненавязлівай дабрачыннасці, як, дарэчы, і ў гарачай прыхільнасці не столькі да звыклай і лёгкапазнавальнай, колькі да вышукана прыгожай музыкі. Калісьці я даведаўся таксама пра той цікавы факт, што генеалагічнае дрэва асвечанага стагоддзямі роду Ашэраў ніколі не давала моцных галінаў; іншымі словамі, род працягваўся толькі па асноўнай лініі, і так было, за выняткам некалькіх нязначных і недаўгавечных адхіленняў, заўжды. Магчыма, гэты дэфект, разважаў я, думаючы пра незвычайную адпаведнасць выгляду маёнтка ўсім вядомаму характару яго гаспадароў і дапускаючы магчымасць уплыву, які цягам доўгіх стагоддзяў першы мог зрабіць на другі, — гэты дэфект, гэтая адсутнасць пабочных галінаў роду і, як вынік, пераход спадчыны, разам з імем, ад бацькі да сына па наўпростай лініі, нарэшце настолькі зблізіў уладароў і ўладанні, што імя і назва зліліся ў дзіўным і двухсэнсоўным найменні «Дом Ашэраў», найменні, якое ва ўяўленні сялянаў што жылі тут, аб'ядноўвала род і родавае гняздо.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Недосказанное
Недосказанное

Свободны от связи, но не друг от друга… Пришло время выбрать на чьей ты стороне… Внешне Разочарованный дол – это тихий английский городишко. Но Кэми Глэсс известна правда. Разочарованный дол полон магии. В давние времена семья Линбернов правила, устрашая, наводя ужас на людей с целью их подчинения, чтобы убивать ради крови и магических сил. Теперь Линберны вернулись, и Роб Линберн собирает вокруг себя чародеев для возвращения городка к старым традициям. Но Роб Линберн и его последователи – не единственные чародеи Разочарованного дола. Необходимо принять решение: заплатить кровавую жертву или сражаться. Для Кэми это больше, чем простой выбор между злом и добром. После разрыва своей связи с Джаредом Линберном она вольна любить кого угодно. И кто же будет ее избранником?

Нина Ивановна Каверина , Сара Риз Бреннан

Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Поэзия / Cтихи, поэзия / Стихи и поэзия
Сибирь
Сибирь

На французском языке Sibérie, а на русском — Сибирь. Это название небольшого монгольского царства, уничтоженного русскими после победы в 1552 году Ивана Грозного над татарами Казани. Символ и начало завоевания и колонизации Сибири, длившейся веками. Географически расположенная в Азии, Сибирь принадлежит Европе по своей истории и цивилизации. Европа не кончается на Урале.Я рассказываю об этом день за днём, а перед моими глазами простираются леса, покинутые деревни, большие реки, города-гиганты и монументальные вокзалы.Весна неожиданно проявляется на трассе бывших ГУЛАГов. И Транссибирский экспресс толкает Европу перед собой на протяжении 10 тысяч километров и 9 часовых поясов. «Сибирь! Сибирь!» — выстукивают колёса.

Анна Васильевна Присяжная , Георгий Мокеевич Марков , Даниэль Сальнав , Марина Ивановна Цветаева , Марина Цветаева

Поэзия / Поэзия / Советская классическая проза / Современная русская и зарубежная проза / Стихи и поэзия