Грошай сапра╝ды заставалася ╝ абрэз. Напярэдадн╕, уцякаючы з Асменя, ён ╕рвану╝ на╝прост у Разлог, у мястэчка Зацемь, што пад В╕льскам. Там ╝ асабняку за высачэзнай каменнай сцяной жы╝ М╕рка Шэлег. Сябар не сябар, але, ва ╝сяк╕м выпадку, чалавек, якому можна давяраць. У Зацемь уцякач прыбы╝ перад св╕таннем. М╕рка яшчэ дрых, але даведа╝шыся пра в╕з╕цёра, тут жа падня╝ся з ложка. Гаспадар асабняка - па╝наваты, дабрадушны на выгляд мужчына сярэдн╕х гадо╝ з жытн╕м╕ вусам╕ ╕ вачыма валошкавага колеру - выйша╝ у гасцё╝ню, апрануты ╝ падшываны халат ╕ хатн╕я туфл╕. Вэл Йорхас з ходу шпурну╝ на стол пачак ас╕гнацый ╕, трох╕ блытаючыся, абмалява╝ с╕туацыю. М╕рка Шэлег выслуха╝ яго вельм╕ ╝важл╕ва. Потым, падня╝шы руку з адагнутым╕ ╝казальным ╕ сярэдн╕м пальцам╕, коратка прамов╕╝:
- Два дн╕.
Зразумела, што на гэтыя два дн╕ ╝цекачу лепш залегчы на дно. М╕рка нават прапанава╝ перакантавацца ╝ ягоным асабняку - сюды дакладна н╕хто не сунецца з праверкам╕. Вэл Йорхас задума╝ся. Прапанова была слушнай. Ужо хто-хто, а М╕рка Шэлег яго не здасць. На М╕рку ╝ яго так╕я кампраматы, што мама не гаруй. Здасць Йорхаса - пойдуць па этапе абодва, ╕ М╕рка гэта цудо╝на разумее.
У Зацем╕, аднак, ён не заста╝ся. Паеха╝ у Лемар, убайдос╕╝шы ╝весь дзень на дарогу. Даб╕ра╝ся кружным шляхам, аб'язджаючы пасты жандара╝. Спын╕╝ся ён тольк╕ раз ля прыдарожнай крамк╕, каб закуп╕цца прав╕з╕яй - праснакам╕, хлебам, вэнджанай рыбай ╕ вяленай садав╕най. Да Лемара ён дабра╝ся ╝жо ╝ прыцемках. Л╕ту ╕ малога ён знайшо╝ каля ахо╝най зоны. Яны стаял╕ ля загароды - разгубленыя, сс╕нелыя ад холаду ╕ стомленасц╕. ╤ не е╝шы ╝жо каторы дзень. Свае в╕нто╝к╕ яны прыхавал╕ ╝ яры за пару м╕ль адсюль, а нашы╝к╕ з крыжам╕-васьм╕рогам╕ прадбачл╕ва знял╕. Цяпер н╕хто бы не ╝гледзе╝ у ╕х двух па╝станца╝. Звычайныя валацуг╕, што нато╝пам╕ цягаюцца па дарогах ╤мперы╕... Усё, што ён мог для ╕х зраб╕ць, гэта адвесц╕ ╕х да машыны ╕ даць ╕м паесц╕, нарэшце. Потым Л╕та пайшла да лагера гандляро╝, куп╕ць брыкетнага чаю. Да ╕х ужо выстра╕лася вел╕зарная чарга за гарачай гарбатай ╕ прав╕янтам. Гандаль ╕шо╝ бойка. От жа, х╕тразроблены народзец. Так╕я н╕дзе не прападуць...
'Госпад Усявышн╕, што я наогул тут раблю?' - пыта╝ся ён у сябе. Ладна, два дн╕. Тольк╕ два дн╕, ╕ ён вольны, як вецер. М╕рка падрыхтуе дакументы - ╕ ╝сё, бывай, ╤мперыя. Спачатку на паветраным карабл╕ да Н╕ра, пасля на перакладных да С╕нары, гарадка на самай ускра╕не ╤мперы╕. А потым па рэйкавай дарозе - праз ксайлахск╕я стэпы - ╝ Тхаа-Зун, адну з кантынентальных дзяржа╝ на па╝днёвым усходзе. Тхаа-Зун ён памята╝ цьмяна. Быва╝ ён там тольк╕ адз╕н раз, у дзяц╕нстве. Бацька, зямля яму пухам, ездз╕╝ туды па гандлёвых справах. Усё, што запомн╕лася яму тады, гэта квадратныя, абмазаныя белай гл╕най дом╕к╕ з пляскатым╕ дахам╕, зарасн╕к╕ айвы ╕ рассохлая зямля з глыбок╕м╕ раскол╕нам╕, з як╕х час ад часу выпа╝зал╕ здаравенныя мядзведк╕ да╝жынёю ╝ па╝локця. Тхаа-Зун. Трэ было матануць туды адразу пасля амн╕сты╕. Дурню ясна, што тут, ╝ ╤мперы╕, яму н╕чога не свец╕ць. Кайданн╕к...
- Йорхас, што ╝ цябе з вачам╕? - спыта╝ раптам Памва.
- А што? - вымав╕╝ ён з лёгк╕м спалохам, утароп╕╝шыся на сваё адлюстраванне ╝ ветравым шкле
- Йорхас, я бачы╝ вашых памерлых. Ну, ты разумееш. У ╕х вочы так╕я... Як быццам каляровыя шкельцы ╝став╕л╕. Вось як у цябе зараз. Можа, ты памёр ужо, Йорхас? Скажы, ты пра╝да не прыв╕д?
- А халера яго ведае. Можа, ╕ памёр, - сказа╝ той, разглядваючы сваё адлюстраванне. - Во╝чак вунь таксама памёр, а з парабелума садз╕ць лепш за мяне.
- Йорхас, ты ╝ парадку? - спагадл╕ва спыта╝ семгалец.
- Памва, я ╝жо дванаццаць гадо╝ не ╝ парадку!
- Можа, мы лепш пойдзем? - спыта╝ Памва ╕ пасуну╝ся да выхаду.
- Ды сядз╕ ╝жо, - стомлена сказа╝ рамеец. - Не балабонь тольк╕, ладна? ╤ так у галаве зв╕н╕ць.
Паразважа╝шы трох╕, Памва суну╝ руку ╝ к╕шэнь кажуха, даста╝ адтуль карэньчык аеру ╕ працягну╝ яго рамейцу.
- Вось, вазьм╕. Можа, палягчэе.
- Гэта што?
- Аер балотны. Ды не бойся, не атруц╕шся. Я сам яго е╝.
Звонку пад нечым╕ крокам╕ зарыпе╝ снег, потым у бакавое шкло пастукал╕.
- О, Л╕та вярнулася. Нарэшце! - сказа╝ Памва-Хлус╕к, адчыняючы дзверы.
- Не паснул╕ тут? Чарга рухаецца так марудна, - сказала Л╕та, заз╕рну╝шы ╝ салон. У яе руцэ дым╕╝ся кацялок з гарачым духмяным напоем. - Давайце чай п╕ць. Кона╝к╕ ёсць?
- Зараз знойдзем, - сказа╝ Памва.
- Няма тут конавак, - прагавары╝ рамеец.
- Значыць, будзем проста з кацялка. Глынеш, Памва? Не апяк╕ся тольк╕, - сказала Л╕та, працягваючы яму кацялок.
- А давай.
Узя╝шы кацялок з яе рук, Памва паднёс яго да вусна╝, ╕ раптам знерухоме╝.
- Вандро╝н╕к. Вандро╝н╕к тут бы╝. ╤ раптам зн╕к, - прамов╕╝ ён напа╝голасу.
- Што, Памва? - спытала Л╕та.
Памва-Хлус╕к патрос галавой.
- Не ведаю. Так, падумалася раптам, - сх╕л╕╝шыся над кацялком, ён асцярожна, каб не апячыся, адп╕╝ глыток. - Добры чай. Аерам пахне. Яну бы спадабалася. Эх, ведаць бы, як ён там, за сцяной...
За сцяной