Скарына.
А хіба тое, што я з другам маім аказаліся перад судом вашым, не пацвярджае маёй думкі?Кваліфікатар
. Ерэтык патрабуе адмаўлення ад багацця, а гэта гучыць абвінавачаннем царквы і свецкай улады.Скарына.
Адзінае багацце прызнаю я: чыніці добрыя справы і ў іх багаціціся.Інквізітар.
Чаму вы сталі доктарам медыцыны, калі Кракаўскі ўніверсітэт рыхтаваў вас для служэння Богу і царкве?Скарына.
Я рашыў паслужыць яшчэ і людзям. З чаго лепш мы можам пачаць, як не з нашай агульнай прамаці прыроды, — падказаў мне Цыцэрон.Біскуп.
Вы паганіце храм прыроды! Вы ідзяце за д’яблам, доктар!Скарына.
Я іду за Галенам і Авіцэнай. Храм прыроды — мой храм і мая лабараторыя.Сенатар.
Ён хоча сказаць — трупярня, дзе расчляняе нябожчыкаў.Скарына.
Перад спальваннем сваіх ахвяр вы расчляняеце іх жывымі.Сенатар.
Мы робім гэта, каб пасля смерці душа ерэтыка не ўз’ядналася з целам яго. А вось вы з якое прычыны рэжаце трупы і капаецеся ў шлунні нябожчыкаў? Цікава, што вы там шукаеце?Скарына.
Я высвятляю, ці можа тое, што знаходзіцца ў чалавечай галаве, мяняцца месцамі з тым, чым запоўнены страўнік.Сенатар
(Скарына.
Мяркуючы па вашым пытанні, можа.Нунцый.
Брава, доктар.Сенатар
(Нунцый
(Сенатар.
А чаму вы так вырашылі?Нунцый.
Каб не здарылася перамяшчэння… Няхай ужо лепш будзе пуста і тут (Значыць, доктар, вы жадаеце стаць святым мучанікам? Вы марыце аб цярновым вянку? Вы шукаеце славы?
Скарына.
Я хачу шчасця свайму народу. Хачу, каб ён знайшоў яго не праз кастры і шыбеніцы, а праз асвету, навуку, розум і мудрасць. Мая мара — грамадства справядлівасці, дзе пануюць мір, згода і законнасць. Глыбока перакананы, што месца чалавека пад сонцам павінна вызначацца не яго радавітасцю ці веравызнаннем, а розумам, энергіяй, ведамі і жаданнем быць карысным агульнай справе. Я шукаю гармоніі і дасканаласці ў чалавеку, грамадстве, у свеце. Веру ў чалавека, веру ў яго добры, разумны пачатак. Мудрасць чалавека, розум чалавека ёсць маці ўсіх добрых спраў і настаўнік усякаму добраму ўменню. Абавязак мудрых людзей уз’яднаць Арыстоцелеву і жыццёвую мудрасць.Нунцый.
Мудрасць даецца нам Богам, каб пазнаць Бога, а вы рашылі выкарыстаць яе на тое, каб разбэсціць паству.Скарына.
Мая дзяржава…Нунцый
(Скарына.
Адукацыя, вучонасць, кнігі, а не саюз цэркваў і рэлігій з’яднаюць народы.Нунцый.
Цяпер зразумела, чаму ў вашых прадмовах не сказана пра каталіцкую царкву і веру ні адзінага добрага слова.Скарына.
У маіх прадмовах не ўхваляецца ні адна царква і вера, але і не ганьбіцца ніводная. Бог адзін, а веры розныя. Вы пазнаяце Бога, я яшчэ хачу пазнаць веру і людзей. Мне здаецца, што навука і багаслоўе пайшлі рознымі шляхамі, бо ў іх рознае ўяўленне аб ісціне. Можа, духу разумнасці святой суджана іх уз’яднаць?..Нунцый.
Што яшчэ за дух такі?Скарына.
Дух дабра, чалавекалюбства, справядлівасці, ісціны, подзвігу, самаахвярнай любові да Айчыны.Нунцый.
Інтарэсы сваёй Айчыны вы ставіце вышэй за інтарэсы Бога, царквы і веры?Скарына.
Іменна таму на маёй зямлі за найбольшае злачынства самая цяжкая кара — выгнанне з Радзімы.Нунцый.
Найвышэйшы закон — Закон Божы, і найвышэйшая кара — кара Гасподняя.Скарына.
Найперш за ўсё закон, правы пісаныя, ёсць закон прыродны, усім людзям ад Бога дадзены. Ён напісаны ў сэрцы адзінага і кожнага чалавека. Ён дадзены яму Богам разам з розумам і свабоднай воляй — то чыніць усім іншым, што самому люба ад усіх іншых мець, і таго не чыніць іншым, чаго сам не хочаш ад іх мець. А вы сябра майго і тысячы іншых без суда і дазнання ў магілу зводзіце.Нунцый.
I вы і ваш друг абвінавачваецеся ў ерасі.Скарына.
Абвінаваціць можна і невінаватага, але выкрыць — толькі вінаватага. Асуджэнне ж невінаватага — ёсць асуджэнне саміх сябе.Нунцый.
Я не веру, доктар, што ваша ўпартасць сведчыць аб вашай сіле. Ці вы згодзіцеся на саюз з намі, ці наша суровасць прывядзе да выніку, якога чакае ад нас Бог.Скарына.
Злоба нараджае горшую злобу. Хто ўзяў нож — ад нажа і загіне. Не забывайце пра гэта, святы айцец.