Читаем Напісанае застаецца полностью

Адвернік. Якія сумневы. Як даведалася, што да цябе еду, на хвіліну не адышла. Не возьмеш, кажа, з сабою, памру ад скрухі. Узяў… і загубіў!.. Францыск, братка, ты разумны, добры, але ты сляпы. Маргарыта любіць цябе. Яна толькі прызнацца сабе не можа…

Скарына. Так не бывае, Юрый!

Адвернік. Бывае! Я перад смерцю кажу табе: бывае! Ты будзеш шчаслівы, калі захочаш. Сын у мяне, Сцяпанка… Яму бацька трэба. Падтрымай Маргарыту, Францыск!..

Скарына. Я застануся з табой.

Доўгая паўза.

Адвернік. Пераказаў бы ты мне, Францыск, як там у Гусоўскага пра смерць зубра напісана…

Скарына. Можа, я перакажу што-небудзь іншае?

Адвернік. Не, Францыск, пра смерць хачу.

Скарына. Не трэба, Юрый.

Адвернік. Таму, хто памірае, не адмаўляюць. Пра зубра, пра паляванне, Францыск… (Пасля доўгай паўзы.) Як жа мы трапілі з табой, Францыск, у загон, з якога няма выйсця?.. Нам заўтра на касцёр… Францыск! Ратуйся, як зможаш, і… і не пакінь Маргарыту.

Скарына. Мужайся, дружа.

Адвернік. Не дзіва?! У гэтым свеце стала не дзіва, калі людзі паляць людзей. Людзі паляць людзей!!!

З’яўляюцца Кваліфікатар і Кат.

Кваліфікатар. Настаў час пра Боскае пагаварыць… Ну як яно, доктар? Аб чым думаем? На што спадзяёмся? Пра што марым?..

Скарына. Пра ўдасканаленне чалавечай прыроды мару…

Адвернік. Не дарабіў Бог чалавека. Вось ты хіба чалавек?

Кваліфікатар. Пра смерць, пра смерць думаць трэба.

Скарына. Дарэмна жартуеце. Роздум пра смерць і пазнанне самога сябе ёсць найвышэйшая мудрасць.

З’яўляецца Нунцый. Кваліфікатар і Кат выходзяць.

Нунцый. Найвышэйшая мудрасць — пазнаць Бога і дасягнуць Яго міласэрнасці. А заклік да апраўдання чалавечага розуму — гэта выклік Богу, царкве і веры! Вы запалілі свой факел ад агню старажытных мудрацоў і хочаце кінуць яго нам пад ногі, каб выклікаць пажар вальнадумства і ерасі. Вы замахнуліся на самыя догмы Святога Пісання.

Скарына. Догмы застануцца догмамі. Розум чалавека — усяму вяршыня. Ідэя асветы і чалавекалюбства, можа, найгалоўнейшая з усіх ідэй, якія нараджаліся ў чалавецтва за ўсе тысячагоддзі яго існавання. Толькі пры дасканалым чалавеку — дасканалая дзяржава і грамадства. Вось чаму чалавек-мудрэц павінен быць прасякнуты духам святой разумнасці і філасофіі.

Нунцый. Ці не вы з’яўляецеся ўзорам такога мудраца і дабрадзея?

Скарына. Калі няма нікога іншага, я гатовы быць першым…

Нунцый. Не, доктар, вы памрэце не ад сціпласці. (Заве.) Майстар, падыдзі сюды!

Кат. Слухаю, святы айцец! Хіба зноў падкруціць? Толькі ўсё адно дарэмна. Мне ўжо трапляліся русіны. Такі народ, як кажа брат Іахім…

Нунцый. Я вырву твой доўгі язык! I адсяку рукі, калі ты дакранешся яшчэ да доктара Скарыны! А вам бы, доктар, пара ўжо і згадзіцца. Друкавалі б нашы кнігі на сваёй мове і для свайго народа, жылі б сабе ў славе і дастатку. Здалася вам тая Белая Русь…

Скарына. Здалася… Можна памяняць пастыра, але не Радзіму.

Нунцый. Майстар, займіся ты імі нарэшце як належыць! (Выходзіць.)

Кат. Загубіў ты свайго друга, а маглі выратавацца абодва. Хоць пакуль чалавек жывы, ён ніколі не павінен траціць надзеі.

Скарына (іранічна). Працытаваў Сенеку Кат святога судзілішча. Якое кашчунства над сапраўдным розумам…

Кат. Калі наведае цябе гора, агляніся наўкола і суцешся: ёсць людзі, доля якіх яшчэ цяжэйшая за тваю.

Скарына (здзіўлена). Вы і Эзопа ведаеце?

Кат. Тут працуючы, пра каго хочаш наслухаешся. А многія на сценах пішуць. (Дае сарочкі.) На смерць гэта… А Кваліфікатара таксама некалі спаляць… Як і мяне, між іншым…

Адвернік. Як цябе дагэтуль зямля носіць?

Кат. Не крыўдуй на мяне, добры чалавек. Работа ў мяне такая…

Скарына. А чаму спаляць Кваліфікатара?

Кат. Грошы любіць. Сяброў прадае. Задуменны стаў. А калі задуменны, то спаляць.

Адвернік. Ну, цябе, відаць, і агонь не возьме?

Кат. Чаму не возьме?

Адвернік. Ты — каменны.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Скрытый смысл: Создание подтекста в кино
Скрытый смысл: Создание подтекста в кино

«В 2011 году, когда я писала "Скрытый смысл: Создание подтекста в кино", другой литературы на эту тему не было. Да, в некоторых книгах вопросам подтекста посвящалась страница-другая, но не более. Мне предстояло разобраться, что подразумевается под понятием "подтекст", как его обсуждать и развеять туман вокруг этой темы. Я начала с того, что стала вспоминать фильмы, в которых, я точно знала, подтекст есть. Здесь на первый план вышли "Тень сомнения" и "Обыкновенные люди". Я читала сценарии, пересматривала фильмы, ища закономерности и схожие приемы. Благодаря этим фильмам я расширяла свои представления о подтексте, осознав, что в это понятие входят жесты и действия, поступки и подспудное движение общего направления внутренней истории. А еще я увидела, как работает подтекст в описаниях, таких как в сценарии "Психо".После выхода первого издания появилось еще несколько книг о подтексте, но в них речь шла скорее о писательском мастерстве, чем о сценарном. В ходе дальнейших размышлений на эту тему я решила включить в свою целевую аудиторию и писателей, а в качестве примеров рассматривать экранизации, чтобы писатель мог проанализировать взятую за основу книгу, а сценарист – сценарий и фильм. Во втором издании я оставила часть примеров из первого, в том числе классику ("Психо", "Тень сомнения", "Обыкновенные люди"), к которым добавила "Дорогу перемен", "Игру на понижение" и "Двойную страховку". В последнем фильме подтекст был использован вынужденно, поскольку иначе сценарий лег бы на полку – голливудский кодекс производства не позволял освещать такие темы в открытую. Некоторые главы дополнены разбором примеров, где более подробно рассматривается, как выглядит и действует подтекст на протяжении всего фильма или книги. Если вам хватает времени на знакомство лишь с тремя примерами великолепного подтекста, я бы посоветовала "Обыкновенных людей", "Тень сомнения" и серию "Психопатология" из сериала "Веселая компания". Если у вас всего полчаса, посмотрите "Психопатологию". Вы узнаете практически все, что нужно знать о подтексте, и заодно посмеетесь!..»

Линда Сегер

Драматургия / Сценарий / Прочая научная литература / Образование и наука