Читаем Ночы на Плябанскіх Млынах полностью

Пан Валадковіч нейкі час выяўляў з сябе хвашчоўскага ёлупа, ня ў змозе ўцяміць абразу. Яго – яго! – назваць баязьліўцам! І хто? Белагаловая! (так, спадарства, у Вялікім княстве называлі ўсіх кабетаў, нават з такімі чорнымі валасамі, як у дзёрзкай незнаёмкі з вуліцы Зыбіцкай). У абразы былі сьведкі – два аманты Валадковіча з некаторай трывогай чакалі, у які “няіставы” ўчынак выплюхнецца ягоны гнеў. Першае, што зрабіў пан Міхал – пачаў з лаянкай стукацца ў вароты дому незнаёмкі. Але за высокім, абабітым жалезнымі палосамі, плотам не было ані гуку, ані руху. Дом стаіўся, нібыта ў ім валадарыў пыл. Дый што зробіш, калі і адчынілі б – на двубой выклікаць дурную кабету? У вачах Валадковіча яшчэ сьвяціўся яе па-незямному прыўкрасны твар, і голас – як звон дамаскага ляза…

Пачынала цямнець, і пан Міхал паддаўся на ўгаворы і выправіўся прэч з праклятага гораду… Але прага помсты кроіла ягонае сэрца. Калі ня можа ён узяць уладу над прыгажуняй, возьме разам з ейным горадам! Не адгародзіцца ніякімі платамі.

І вось жаўнеры сардэчнага Міхалава сябра Караля Радзівіла ў Менскай ратушы, у зале, дзе сабраўся магістрат… І паны радцы, стойваючы гнеў, прымаюць “баламута” Валадковіча ў кіраўніцтва горадам…

Дунін-Марцінкевіч не дарэмна пісаў, што Менск наш скрозь весяленькі… Дадаў Міхал Валадковіч весялосьці нашаму месту. Ніхто не адчуваў сябе абароненым – ні прыгожая паненка, ні пан суддзя, ні нават ксёнзд у касьцёле… Ня тое, што мужыку ці мешчуку, але й шляхціцу мог загадаць на месцы сто і адну нагайку ўсыпаць – норма такая ў Валадковіча была… Ксяндзу Аблачынскаму адпомсьціўся за тое, што той выкрываў у Марыінскім ягонае п’янства – прывёў падчас імшы на плошчу цыганоў з медзьвядзямі ды малпамі, ды выкаціў бочку віна… Вось табе й казань атрымалася – як піша Крашэўскі, “нешта зьвінела, бубнела, мэкала, трубіла, пішчэла, сьмяялася самымі нязвычнымі галасамі”. Не баяўся пан Валадковіч нікога, нават Госпада… Аднойчы секануў мечам па стале, за якім засядаў менскі суд, ды расьпяцьце расьсек… Мніхі-дамініканцы на пахаваньне ішлі – насілкі адабраў, музыкам загадаў граць пахавальны марш, а сам ішоў і сьпяваў… Але гучней за цыганскія сьпевы й барабаны гучэў у ягоных вушах пагардлівы голас: “Страхаморца!” Вядома, шукаў Валадковіч тую прыгажуню… І ня ведаў, што яму больш прынесла б задавальненьня — зьбіць яе альбо абняць? Яна ж дакладна тут, у горадзе… То на імшы ў прытворы на імгненьне сьвяціўся яе бледны твар, то ейны сыльвэт мільгаў за вакном ратушы… Валадковіч кідаўся – але ніколі ня мог яе дагнаць. Нічога, калі назірае – значыць, неабыякавая… Няхай пэўніцца, што нічога на сьвеце не баіцца Валадковіч. Таму, калі пана Міхала ў чарговы раз паклікалі на суд у ратушу, а дабразычліўцы паслалі папярэдзіць – радцы згаварыліся асудзіць на горла, да сьмерці, Валадковіч не захацеў уцякаць, не схацеў нават папярэдзіць свайго магутнага апекуна… Ён прыйшоў на суд і паводзіў сябе яшчэ больш буйна, і мільгацелі за сьпінай стрывожанага натоўпу зялёныя вочы... Калі буяша скруцілі і прыкавалі ланцугамі да сьцяны ў скляпеньні ратушы, ён лаяўся і жартаваў… І ў нянавісьці суддзяў меўся дамешак страху, як у старым віне – корсткі прысмак дубовай драўніны, з якой была зробленая бочка… Нават калі прыйшоў той самы ксёндз Аблачынскі, каб паспавядаць асуджанага перад сьмерцю – той не пажадаў каяцца, страшэнна лаяўся і блюзьнерыў, нібыта лічыў усё, што адбываецца, дурным жартам. На нейкі час злачынцу пакінулі аднаго. І тады да яго прыйшла Яна… У цёмнай сукенцы, з укладзенымі на галаве чорнымі косамі, быццам карона царыцы ночы, і з такімі дзёрзкімі зялёнымі вачыма, што Валадковіч, можа, упершыню ў жыцьці адчуў, як сэрца слабне ад чужога пагляду… Яна падышла блізка-блізка, угледзелася ў твар палоннага і ціха, заспакоена прамовіла:

— Ну вось, і скончыліся твае страхі. Цяпер ты будзеш маім.

Валадковіч забыўся нават на тое, каб запярэчыць, што ён ня ведае страху, ірвануўся ў ланцугах, каб абняць прыгажуню, яе косы ўпалі ўніз, самі распляліся чорнымі хвалямі, у іх мільганулі зялёныя стужкі… Ці сьцябліны? Вусны наблізіліся да вуснаў… Якая яна халодная… Як зімовая вада. Вочы, у якія апантана зазіраў Валадковіч, пачалі глыбець, як віры, і ператварыліся ў прагалы… Цёмныя, як раскапаная магіла. Пах вярбены зьмяніўся пахам рачной цьвілі… І рыцар нема закрычаў, бо гэта было страшней за сьмерць.

Тыя, хто прыйшоў расстрэльваць адчайнага шляхцюка, расказвалі, што ён чамусьці быў увесь мокры – быццам на яго лінулі вадой з вядра… І нібыта ўзрадваўся прыходу катаў… І сьмяяўся, нават калі першая куля патрапіла ў ягоныя грудзі.

Ніякай жанчыны ў сутарэньнях, дзе адбыўся патаемны і хуткі расстрэл, вядома, ніхто ня ўбачыў. Пасьля пачалі рассказваць, што дух пана Міхала адправіўся на вышэйшы суд нераскаяным і ня можа пакінуць зямлі… І ягоны прывід сумна паглядаў з вокнаў ратушы цягам стагоддзяў... І калі тую ратушу нашыя нашчадкі адбудуюць – ён зноў будзе там.


Пан Беларэцкі скончыў аповед і пацянуўся да кубка з астылай гарбатай.

Перейти на страницу:

Похожие книги

10 мифов о князе Владимире
10 мифов о князе Владимире

К премьере фильма «ВИКИНГ», посвященного князю Владимиру.НОВАЯ книга от автора бестселлеров «10 тысяч лет русской истории. Запрещенная Русь» и «Велесова Русь. Летопись Льда и Огня».Нет в истории Древней Руси более мифологизированной, противоречивой и спорной фигуры, чем Владимир Святой. Его прославляют как Равноапостольного Крестителя, подарившего нашему народу великое будущее. Его проклинают как кровавого тирана, обращавшего Русь в новую веру огнем и мечом. Его превозносят как мудрого государя, которого благодарный народ величал Красным Солнышком. Его обличают как «насильника» и чуть ли не сексуального маньяка.Что в этих мифах заслуживает доверия, а что — безусловная ложь?Правда ли, что «незаконнорожденный сын рабыни» Владимир «дорвался до власти на мечах викингов»?Почему он выбрал Христианство, хотя в X веке на подъеме был Ислам?Стало ли Крещение Руси добровольным или принудительным? Верить ли слухам об огромном гареме Владимира Святого и обвинениям в «растлении жен и девиц» (чего стоит одна только история Рогнеды, которую он якобы «взял силой» на глазах у родителей, а затем убил их)?За что его так ненавидят и «неоязычники», и либеральная «пятая колонна»?И что утаивает церковный официоз и замалчивает государственная пропаганда?Это историческое расследование опровергает самые расхожие мифы о князе Владимире, переосмысленные в фильме «Викинг».

Наталья Павловна Павлищева

История / Проза / Историческая проза
Добро не оставляйте на потом
Добро не оставляйте на потом

Матильда, матриарх семьи Кабрелли, с юности была резкой и уверенной в себе. Но она никогда не рассказывала родным об истории своей матери. На закате жизни она понимает, что время пришло и история незаурядной женщины, какой была ее мать Доменика, не должна уйти в небытие…Доменика росла в прибрежном Виареджо, маленьком провинциальном городке, с детства она выделялась среди сверстников – свободолюбием, умом и желанием вырваться из традиционной канвы, уготованной для женщины. Выучившись на медсестру, она планирует связать свою жизнь с медициной. Но и ее планы, и жизнь всей Европы разрушены подступающей войной. Судьба Доменики окажется связана с Шотландией, с морским капитаном Джоном Мак-Викарсом, но сердце ее по-прежнему принадлежит Италии и любимому Виареджо.Удивительно насыщенный роман, в основе которого лежит реальная история, рассказывающий не только о жизни итальянской семьи, но и о судьбе британских итальянцев, которые во Вторую мировую войну оказались париями, отвергнутыми новой родиной.Семейная сага, исторический роман, пейзажи тосканского побережья и прекрасные герои – новый роман Адрианы Трижиани, автора «Жены башмачника», гарантирует настоящее погружение в удивительную, очень красивую и не самую обычную историю, охватывающую почти весь двадцатый век.

Адриана Трижиани

Историческая проза / Современная русская и зарубежная проза
Александр Македонский, или Роман о боге
Александр Македонский, или Роман о боге

Мориса Дрюона читающая публика знает прежде всего по саге «Проклятые короли», открывшей мрачные тайны Средневековья, и трилогии «Конец людей», рассказывающей о закулисье европейского общества первых десятилетий XX века, о закате династии финансистов и промышленников.Александр Великий, проживший тридцать три года, некоторыми священниками по обе стороны Средиземного моря считался сыном Зевса-Амона. Египтяне увенчали его короной фараона, а вавилоняне – царской тиарой. Евреи видели в нем одного из владык мира, предвестника мессии. Некоторые народы Индии воплотили его черты в образе Будды. Древние христиане причислили Александра к сонму святых. Ислам отвел ему место в пантеоне своих героев под именем Искандер. Современники Александра постоянно задавались вопросом: «Человек он или бог?» Морис Дрюон в своем романе попытался воссоздать образ ближайшего советника завоевателя, восстановить ход мыслей фаворита и написал мемуары, которые могли бы принадлежать перу великого правителя.

А. Коротеев , Морис Дрюон

Историческая проза / Классическая проза ХX века