Ніхто з дамашніх не згадае,Чым рэчка Костуся зваймае,Якая іх звязала сілаІ чым яна так хлопцу міла.Бывала, толькі чуць разднее,Чуць трошкі ў лесе пасвятлее,Глядзіш — на рэчку ён шыбуеІ лёд сякеркаю мацуе,То падбяжыць і скаўзанецца,І сам сабе ён засмяецца;То спыніць крок, замрэ, застыне —Такая радасць тут хлапчыне!Лядок закохкае, угнеццаІ вось-вось зломіцца, здаецца,Але нястрашны і знаёмыДля хлопца гэтыя надломы,Палоскі-стрэлы гаваркія,І моцны скрэпы ледзяныя.Марозік крэпіць, лёд таўшчэе,І рэчка вольная нямее,Да дна вадзіца вымярзаеІ ходу, бедная, не мае,І цесна там ёй, і нямілаЯе халодная магіла;Але дарма: жывую сілуНе запраторыш ты ў магілу,Мароз бязжаласны і люты!Хоць ты звязаў і крэпка путы,Скаваў і рэчкі і азёрыІ ўсё заціснуў пад запоры,Разлёгшысь лёдам і снягаміНад чыстым полем і лугамі,Ды ты жыцця, брат, не здалееш,Як ты ні дурыш, ні шалееш.Глядзі — скрозь ковы ледзяныяСачацца кропелькі жывыя,Дарогу новую шукаюцьІ лёд вадою заліваюць.І праўда: рэчачка-крынічка,Хаця і мелка, невялічка,Але такую сілу мае,Што лёд угору падымаеІ ломіць глызу, як націну.— Гэ, брэшаш ты, мароз, не згінуЯ пад карою ледзяною,Пабарукаемся з табою! —Як бы гаворыць смела, гулкаМарозу бойкая рачулка.І між марозам і вадоюНа гэтай рэчачцы зімоюТакія справы вынікаюць,Што надта Костуся займаюць.Калі на рэчку ён ні прыйдзе,Глядзіць — штось новае там выйдзе:То лёд, уздуўшыся гарбамі,Бубніць, як бубен, пад нагамі,То ападзе наніз, угнецца,На дно пластамі пакладзецца,А па кустах, на абалоні,Ціскі парваўшы і супоні,Вада шырока разальецца,І снег на кашу пабярэцца,І як ні гне мароз, ні гладзіць,Але нічога не парадзіць,І чуць ён толькі аслабее,Чуць-чуць адліжкаю павее,Глядзіш — вадзіца лёд злізала,Ў раўку пясочак паказала,І хвалькі жвавыя за хваляй,Як і нябыта, бягуць далей,Пакуль мароз не засярдуеІ сілу зноў ён не пачуе,Каб закаваць раўчук праворныЗа розум надта непакорны.І вось надарыцца часаміМароз над ўсімі маразамі;Ідзе сярдзіта, пагражае,Па даху гонтамі страляе;У завітушках дым бялявыНясе, як воблак кучаравы,І потым з ім набок рванецца,Бы пісар-вухар расчаркнецца.А як вакенцы размалюеІ розных дзіваў там намосціць, —Яму аматар пазайздросціць,І прад марозам ён спасуе.Мароз — штукар і жарты любіць,Не раз, штукуючы, загубіцьТаго, хто ў рукі пападзецца,Яшчэ над бедным насмяецца:«Прыляж, бядача, ты з дарогі —Няблізкі хатнія парогі, —Мароз дарожным падпявае, —Лажысь — пасцелька пухаваяІ ўся агоньчыкамі ззяе!Засні, сагрэйся, мой пахілы,Пакуль табе прыбудуць сілы,А я салодкі сон навеюІ гожай казкаю сагрэю».І хто паддасца нагаворам,Засне навекі пад прасторамХалодных зор, снягоў глыбокіх,Сярод дарожак адзінокіх.Мароз — мастак і, пыхту поўны,Узносіць слуп на неба роўны,Высокі, вогненны, крывавы!Той слуп — і страшны і цікавы —Гарыць злавесна, ўвесь чырвоны.Мароз на небе ставіць троны,Вянцы на месяц ускладае,Па снезе зоркі рассыпае,І так прыгожа, так стараннаБярозе белай тчэ убранне,Бы той дзяўчыне пад вянчанне.І як з-за лесу сонца ўстанеІ на бярозу тую гляне,Засвецяць ў інеі праменні,Як найдарожшыя каменні.Мароз — паважны. Як вяльможа,Знасіць свавольніцтва не можа,І на той час, як ён пануе,Па небе хмарка не вандруе,І ўсе стварэнні занямеюць,І патыхаць вятры не смеюць.Ўсё ціха, мёртва, нерухома.Сядзіць звяр'ё між бураломаІ знака жыцця не пакажуць,Вароны дзюба не развяжуць,Ўсе нахахорацца, ні зыку —Ўладарства холаду вяліка.І верабей з усёй раднёюНе шкне, схаваўшысь пад страхою.Адзін мароз адно ўладае,На ўсё ён рукі накладае,Ўсё гне халоднаю нагою;І лес пад сіняю смугоюЗастыў, стаіць, як амярцвелы,Башлык надзеўшы чысты, белы.І толькі ён, мароз заўзяты,Мароз занадта зухаваты,Адзін па лесе пахаджае,Бо роўных ён сабе не мае.Зазнаўся, ой, мароз, зазнаўся!Ды дзень яшчэ не зачынаўся:Пастой, мароз, пастой хваліцца —Мо і цябе хто не збаіцца!І толькі зоркі пабялелі,У хаце дзверы зарыпелі,Скрыпяць калодзежы, вароты,Пайшла разгульвацца работа.Ідуць па воду маладзіцы,Як макаў цвет, гараць іх ліцы;Бяжыць з кудзеляю дзяўчына,За ёю хлопец-малайчынаАдкулься зараз увязаўся,І смех і гоман там зачаўся.Прыгрэбнік глуха б'е дзвярамі,Жанкі трушком ідуць з кашамі,Лучыну імі прыкрываюцьІ жарам холад выганяюць.А там мужчыны ўзварухнулісь,Ў гумно па сена пацягнулісь,Ды толькі — звычай такі маюць —Мароз пахваляць і палаюць,А падхадзіўшысь каля дому,Бяруць сякеру, сані, бомуІ едуць ў лес вазіць калоды —Ляжаць на печы няма моды.І хоць мароз крапіць пякучы,Да ног даходзіць скрозь анучыІ снегам вочы зашывае, —Мужык жыве і не шманае;З саней саскочыць, хлысне пугайКаня і вылае «дзяругай»,Бяжыць, аб плечы б'е рукамі,Яшчэ й прытупвае нагамі,І так блазнее, так дурэе,Аж покі лоб не замакрэе.Ўжо Костусь двойчы неўзаметкіСаскокваў з печы на разведкі,У вокны доўга прыглядаўся,Ў малюнкі так ён углыбляўся,Што ў іншы свет перабіраўся.На шыбе ўсё: снапкі ржаныя,Чароты хвацкія, буйныя,І розных красак, траў нямала.У душу летам патыхала,А з ім і вобразы другіяЎставалі, сэрцу дарагія.Вось тут лясок, вось крыж пахілы,Як вартаўнік чыёй магілы,На ціхай горцы пахіліўся,Бы аб пакойніку маліўся;Там нібы рэчачка цікаваЗвілася ў вербах кучаравых...Ўсё так павабна, так прыгожаІ так на праўду ўсё пахожа,Што хлопец сам не памятае,Дзе ён і што ён разглядае.— Не стой ты, хлопец, пры аконцы:З акна, як з зяўры, дзьме бясконца!Зноў будзеш кашляць, — кажа маці.А хлопцу ўжо абрыдла ў хаце,Ніяк блазноце не сядзіцца,На рэчцы хоча апыніцца.А тут яшчэ, як на спакусу,Чуць дзядзька з хаты паказаўся,Мароз ужо прымайстраваўсяІ белым пухам сеў на вусу.І хто з двара ў дом ні прыходзіць,Пра холад гутарку заводзіць:— Ну ж і мароз — аж нос зрывае!А як на ўсходзе чырвань грае!Слупы такія паўставалі,Пажарам страшным загулялі!Такія з'явы ў божым свеце! —Ну, як тут вытрываць, скажэце?Кастусь у запечку стхарыўся,Абуцца ў лапці прымудрыўся,А ў лапцях вушкі скураныяБылі ўжо досыць пажылыя;Цішком сабраўся, апрануўсяДы ў лес з сякеркаю кульнуўся.А лес, як добры той знаёмы,Стаіць збялелы, нерухомыАбапал рэчачкі сцяною,Над ёю сплёўшыся страхою,Далёка кінуўшы галінкі;А маладзенькія ялінкіПад белым пухам чуць заметны;Яны так мілы, так прыветны,Бы тыя красачкі-дзяўчаткі,Надзеўшы гожыя апраткі.Затое ж хвоечкі малыяСтаяць, як сіраты якія,Ад снегу выгнуўшысь дугою,На дол прыпаўшы галавою.«Пагнуў вас снег, мае хваінкі!Эх вы, гаротныя націнкі!» —Над імі Костусь разважае,І жаласць хлопца пашыбае.І ён да хвоек падбягае,Сняжок з іх ціха атрасае —І хвойкі зразу ажываюць,Ўгару макушы падымаюць,Спярша павольна, бы баяцца,А потым пойдуць разгінацца.А хлопчык рады і смяецца,Стаіць з мінуту, не схіснецца,Аддаўшысь нейкім думкам-марам,Аж б'ецца сэрца яго жарам.Але пара, пара за дзела!І ён да хвоек падбягае,Замерла рэчка між лясамі,Бярозы голымі сукаміСпляліся з вольхамі над ёю;Яліны цёмнай чарадоюНавіслі густа салашамі.А вось старая дзеравякаУпала ў рэчку, небарака:Відаць, што бура палажылаІ мост жывы з яе зрабіла.А лёд, бы мур сцямна-зялёны,Чуць пасярэдзіне падняты,Ляжыць, цяжэрны і зацяты,Вартуе ходы ўсе і гоны,Каб і стрыжэньчык не прабіўся.І вось тут Костусь прыпыніўся,На лёд глядзіць, штось разважаеІ ў ход тапорык свой пускае.Лядок закашляў, заіскрыўся,На срэбра-друзачкі пабіўся;Ляцяць крупінкі ледзяныя,Бы ўлетку пырскі дажджавыя,І чуць апошні лёд зламаўся,З зямлі клубок вады падняўсяІ з шумам коціць паўзверх лёду,Пачуўшы волечку-свабоду,Ўсё большы, большы круг займае..Але што гэта так спявае?Адкуль тут музыка нясецца?Чыя тут песня ў душу льецца?Такога спеву-сугалосся,Што тут над рэчкаю панёсся,Ніхто не зложыць, не зайграе.Ці гэта казку лес складае?Ці даль ачнулася нямаяІ немасць песняй парушыла,Што спакон векаў утварыла?Ці то нябёсы адамкнулісьІ ціха-ціха адгукнулісьЗямлі, ўсяму яе стварэнню?Ці то вясна йдзе ў аддаленні?Вось звоны звоняць ціха, гожа,Спявае жаваранка божа,А ёй утораць пташак хорыНа безгранічнай дзесь прасторы,Між мора гэтых зыкаў дзіўныхНясецца ў хвалях пераліўныхЗдалёку песня салаўіна...Расце, гарыць душа дзяцінаІ ўсё на свеце забываеІ шчасце, радасць спажывае.І хоць дазнаўся ён прычыны,Адкуль той звон і спеў птушыны,Але як стане прыслухацца,Пачне сапраўды сумнявацца,Што гэта іней так з вадоюВядзе размову тут зімою.Дык вось чым рэчка хлопцу міла,Чым так яго прываражыла!