Читаем Новая зямля полностью

— Ну, небажаты, будзем снедаць —Ў людзей садзяцца ўжо абедаць.Цягні мачанку, маці, з печы!За стол, малы, за стол, старэчы! —Гаворыць дзядзька, сам сядаеІ стол абрусам засцілае.Паміж дзвюх лаў пад абразаміТуліўся стол з двума кастраміАладак грэцкіх, як пампушак,Ды хлеба з зайчыка краюшак.Міхал з Антосем, як старыя,Займалі месцы канцавыяІ іх трымаліся выключна,Бо тут сядзець ім больш спадручна,І ў кут старым трудней залезці,А на пачэсным гэтым месцыСадзіўся госць — і то не кожан;А як цяпер кут быў парожан,То там Алесь прымайстраваўся,Сядзеў на кукішках, гайдаўся,Цішком шчыкаючыся з братам.Кастусь сядзеў між ім і татам;Ён да яды не так быў падак,Бо ўжо намазаўся аладак,Але сядзеў і мяў аладкуДы штурхаў бацьку пад лапатку.Уладзік быў у дзядзькі збоку...Дзяцей, як тых снапкоў на току! —Сямейка, праўда, немалая:Чатыры хлопцы, тры дзяўчаціДы бацька з дзядзькам, трэцця маці;І кожны месца сваё мае.Тым часам маці даставалаЧыгунчык з печы, лыжку бралаІ верашчаку налівала.А за сталом на верашчакуПадгатаўлялі ўжо атаку, —На гэта хлопцы былі хваты,Аладкі кроілі ў квадраты(Хоць геаметрыі не зналі)І на відэльцы іх чаплялі,Як бы на тычкі тыя вешкі,Каб не адстаць, не мець замешкіУ часе дружнае яды.Чуць міска ткнулася сюды,Дык у яе, як па прыказу,Відэльцаў з восем лезе зразу.Гаворка моўкне, смех сціхае:Цяпер мінуціна другая,Бо ўсіх займае міска стравы;Другія моманты, праявы, —Усе пафукваюць ды студзяцьІ верашчаку тую вудзяцьІ толькі чаўкаюць губаміДы зрэдку скрыгаюць зубамі,Як бы на бераг тыя хваліУ часе ветру наступалі.Малыя — Гэля, Юзік, Ганна —Асобна елі пастаянна.Парадку дзеці не трымалі,І іх ніколі не сціскалі,Абы насоў не разбівалі;Так, Юзік пальцам поркаў стравуІ верашчакай мазаў лаву,Але тут сёстры сердаваліІ залаб Юзіка цягалі.Тады іх згода прападала,Між імі бойка вынікала.Пускаў тут Юзік лыжку ў дзела;Не раз лабаціна трупцелаЎ сястрычак Гэлі ці Ганулі.А сёстры Юзіка цягнуліЗа вушы з двух бакоў і білі.Але іх старшыя мірылі, —На пожар злосці лілі водуІ замацоўвалі так згоду:— Ну, пацалуйцеся ж вы з браткам! —І ўсё йшло зноў сваім парадкам.А за сталом маўчком сядзелі.Там хлопцы гыркацца не смелі,Бо там парадак вельмі строгі,Там падпілуюць табе рогі,Калі парушыш дысцыпліну,Ды пад нядобрую часінуДадуць там «лэмбуся» і «квасу»,Каб не круціліся без часу.І чуць калі што вынікала,То бацька кідаў так, бывала,На хлопцаў погляд выразліва,Што тыя ў лаву баязліваТраха са страху не ўпаўзалі,Бо гэты погляд добра зналі.Там і цяпер, як і заўсюды,Макалі ўсе з адной пасудыІ елі дружна, не драмалі;Нарэшце ўсе па скварцы бралі.Як верашчака ў дно спадала,То маці есці пакідалаДы йшла ў камору па другое,Яшчэ больш смачнае, ядкое,І тарабаніла сюдыДля заканчэння ўжо ядыТварог, запраўлены смятанай(Нясла з вялікаю пашанай).За ёю хлопцы адставаліІ бацьку з дзядзькам пакідаліНад верашчакай завіхацца.Мужчыны бралі па аладцыІ аж пацелі, небаракі.З аладкі дзядзька рабіў трубку,Каб лепш здаволіць сваю губкуІ больш зачэрпаць верашчакі.А бацька браў блінцом спавагу,Бо на Антося меў увагу:Антось жа правіў гаспадарку,Рабіў за двух, на сваім каркуЦягнуў ярэмца хлебароба,Ну, словам, дзядзька наш — асоба!А пападалася там скварка,Была між імі чуць не сварка:— Бяры, Антось! — Я намакаўся,Бяры, брат, ты: ты больш цягаўся, —І спрэчку тым яны канчалі,Што гэту скварку разразалі.Другая міска, міска-яма,Апаражнялася таксама,І ўжо к канцу таго сняданняХлапцы здаволілі жаданне,І ад мужчын яны адсталі.Павольней сківіцы жавалі,Крышылі страву, як нарокам.І бацька кідае відэльцы,Рукою гладзіць па камзэльцы,На абразы ўскідае вокамІ шэптам хрысціцца набожна.Тым часам міска і парожна,І маці стол ужо прыбрала,Пасуду, лыжкі паласкала.А дзядзька сеў курыць на ўслоне.Злажыўшы шчыльненька далоні,Міхал сядзеў, не варушыўсяІ ў мыслі нейкія ўглыбіўся.Ды маці з дзядзькам добра зналі,Дзе тыя мыслі вандравалі,Што іх гарнула, што тулілаІ дзе было ім гэтак міла.Даўно ўжо бацька жыў думоюРазжыцца ўласнаю зямлёюІ не належаць ні да кога,Не знаць начальства ніякога.І калі бацька каго стрэне,Не прапускае ўжо здарэнняСпытаць, праведаць аб зямельцы:Дзе прадаецца, як багата,Якія выгады і плата,Як блізка рэчка ці крыніцы?І чым больш служба дакучала,Тым болей бацьку прыцягалаСвая зямелька, свая хата(Няўжо яна яму заклята?),Прытулак свой, куток уласны;Такі ён мілы быў і красны,Што наш Міхал там жыў душою,Не знаў улады над сабою,Апроч зямельнай той улады.Завёў бы там сабе прыладыДы жыў бы панам і не гнуўся,Шырока б там ён разгарнуўся.І бацька ў вольныя часіныРасказваў дома ўсе навіныІ чуткі ўсе наконт зямелькі.Так і цяпер, у час нядзелькі,Аддаўся бацька светлым марамІ вёў размову з такім жарам,Што бацьку ў хаце ўсе дазвання,Як бы ксяндза таго казанне,Так шчыра слухалі, маўчалі,Што й нос абцерці забывалі.— Пытаўся я ў людзей, брат, сённяНаконт зямлі каля Заблоння, —Так бацька мову расчынаеІ вочы весела ўскідаеНа ўсіх, хто толькі быў у хаце, —Там, брат, гароды — чуеш, маці?(Ён гэтым жонку падкупляе)Так ураджайны, так багаты,І блізка, тут жа каля хаты!Сама зямля без гною тлуста,І надта родзіцца капуста:З вядро галоўкі вырастаюць,З трох коп кадушку накладаюць!А мак! а рэпа! морква, бручка!А буракі, гуркі, пятрушка —Ўсяго, ўсяго, ну, проста — страх!Ўсё там расце, як на дражджах.І рэчка ёсць. А рыбы, рыбы!Вось дзе, Антось-брат, пажыў ты бы! —Пад дзядзьку бацька падвёў міну: —Лаві ліны і еж саміну —Самы жывуць там, як цяляты!А дзядзька быў рыбак заўзяты,Рыбак у ім тут абудзіўся,Як сонца, твар яго свяціўся,І ад прыемных ціхіх смехаўЧуць не да вуха вус заехаў.— Ну, ўсе выгоды каля бока,Тае ж зямлі якраз валока, —Міхал распісваў з жарам далей: —А чорны грунт — дванаццаць цалей!Жыта там родзяцца надзіва:Як едзеш між хлябоў вясною,Ў іх конь хаваецца з дугою!А з ячмянёў вары хоць піва.Грэчка, аўсы растуць, як лозы, —Не то што ў нас: адны занозыПад кіпці ты панаганяеш,Пакуль дзве жмені нажынаеш.І ўся зямля ў адным адрубу;І лес там ёсць, найболей дубу,А дуб расце на добрай глебе;Не клапаціўся б там а хлебе...Адкуль ні глянь — усё ўпадобна:Перш-наперш жыў бы там асобна,А не ў галдзе, страшэнным сціску,І лбоў не білі б там за міску,Як гэта водзіцца ў народзе;Там зможаш быць з суседзьмі ў згодзе.Другое дзела — воласць блізка.І то не дробная, брат, рыска;Там школка ёсць, а дзецям трэбаДаўно навука і вучэба,А то растуць, на лес вось глядзя;Зірні: унь дуб які ўжо Ўладзя! —На зэдлі Ўладзік схісянуўся,Алесю хітранька ўсміхнуўся.— Ну, а я, тата, ці вялікі? —Спытаў Алесь. — Ты? салапяка!Нос абатры йдзі, разявяка!Ўсё грае носам, бы музыкіУ гэтай кірпе завяліся.Вазьмі анучу, абатрыся! —Алесь не рад быў, што спытаўся,І ў кут ён борздзенька хаваўся.І бацька моўкне і чакае,Што скажа дзядзька або маці,І ціха стала ўраз у хаце:Чутно, як муха пралятае.— Пасада, кажаш, вельмі ўдатна,Ўсяго там родзіцца аж надта.Чаму ж яе там не купляюць?На нас, ці што, людцы чакаюць? —Пытае маці. — Каб такаяБыла зямля гэта прыўдала,Яна б дагэтуль не гуляла.Або аб ёй ніхто не знае?Ці тыя людзі ўсе паснулі,Якім зямелька трэба пільна?..Ой, каб яна была прыхільна,Яе б даўно ўжо прыгарнулі.— Чакаць не будзе, ёсць вядома,Калі сядзець ты будзеш домаКаля свайго збана, карыта, —Сказаў Міхал крыху сярдзіта, —Сама зямля не прыйдзе, чуеш,А сам за ёю павандруеш.Калі сядзець ды так гадаці, —Не выседзіш нічога, маці.Не бойся: людзі не сядзяць,Зямля не будзе нас чакаць,Не запустуе, не згуляе!— А пэўна, — дзядзька пацвярджае.— Ды як яно ўжо ні было б там, —Зноў кажа бацька, — а пад плотам,Зямлю купіўшы, не валяўся б,Ды як бы жыў яшчэ! Не знаўся бНі з панскай ласкай, ні з панамі,Жылі б сабе гаспадарамі.А што за шчасце тут, спытаем?Які прыбытак мы тут маем?Вуглы падпёрты пірагамі?Што грыб падымеш тут часамі?За ўсё іх голаву, з грыбамі!..Яно б чаму? служыць бы можна,Каб не валяўся так нязбожнаУ вочы гэты Рак-вар'ят.Ці ж чалавек ён? азіят,Душа зацятая, ліхая,Такіх паноў і свет не знае.Ды хоць бы пан, а то — зараза,Так, шалахтун, байструк, пралаза,Няшчасны вырадак, пастух...А колькі гонару і мух!Ды як тут жыць? Няма ахвоты,І марны ўсе твае турботы.Жывеш, ліпіш, як на калу ты,І ногі й рукі ўдзеты ў путы.А подзьме вецер, і ўсё бухне,І ўсё старанне тваё рухне.А дзе дзявацца? Пакукуеш,А век на службе не звякуеш.І ўсе тужліва замаўкалі,І думкі кожнага займаліАб тым, што тут жывеш дачасу,Жывеш сяк-так, пакуль жывецца.Калі ж нібудзь, а давядзеццаШукаць свайго хлябка і квасу.
Перейти на страницу:

Похожие книги

Партизан
Партизан

Книги, фильмы и Интернет в настоящее время просто завалены «злобными орками из НКВД» и еще более злобными представителями ГэПэУ, которые без суда и следствия убивают курсантов учебки прямо на глазах у всей учебной роты, в которой готовят будущих минеров. И им за это ничего не бывает! Современные писатели напрочь забывают о той роли, которую сыграли в той войне эти структуры. В том числе для создания на оккупированной территории целых партизанских районов и областей, что в итоге очень помогло Красной армии и в обороне страны, и в ходе наступления на Берлин. Главный герой этой книги – старшина-пограничник и «в подсознании» у него замаскировался спецназовец-афганец, с высшим военным образованием, с разведывательным факультетом Академии Генштаба. Совершенно непростой товарищ, с богатым опытом боевых действий. Другие там особо не нужны, наши родители и сами справились с коричневой чумой. А вот помочь знаниями не мешало бы. Они ведь пришли в армию и в промышленность «от сохи», но превратили ее в ядерную державу. Так что, знакомьтесь: «злобный орк из НКВД» сорвался с цепи в Белоруссии!

Алексей Владимирович Соколов , Виктор Сергеевич Мишин , Комбат Мв Найтов , Комбат Найтов , Константин Георгиевич Калбазов

Фантастика / Детективы / Поэзия / Попаданцы / Боевики