Читаем Новая зямля полностью

— То як жа быць? — спытаў Антоні. —Давай, брат, думаць хоць сягонняЦі так ці сяк, каб даць парадуІ к аднаму ўжо прыйсці ладуРаз назаўсёды, аканчальна.Вядома, служба — рэч гадальна,А ў гэтым пекле і тым болей:Не пэўна жыць пад панскай воляй.Але з чаго пачаць, мой браце?Бо невялікае багацце,І як ты знойдзеш канцы тыя,Калі кішэні ў нас пустыя?— Ну, ты заглядваеш далёка,Дык трохі хібіць тваё вока —Вось гэта раз; а па-другое —У нас ужо ёсць сёе-тое:Ну, пляц, зямлі на чвэрць надзела;Лічы пад тысячу іх смела.А там зямельны банк паможа,Быка, карову прадамо...Чаго палохацца? дармо!Абы ахвоту меў, нябожа!А пры жаданні, пры ахвоцеСам чорт не страшан у балоце! —Сказаў Міхал на словы брата,Сказаў рашуча і заўзята.А маці слухае маўкліва,Аб чымся думае тужліва;Сказаць штось хоча і ўздыхае,Штось за язык яе трымае.— Вось як пачнеш так разважанне,Агоркне ўсё табе дазвання, —Нарэшце маці не ўтрывала:— Таго няма, другога мала;А як жывеш ды не гадаеш,То й ліха тога не зважаеш...Так... хоць зямлі свае нямнога,Але ўсё ж лепей, як нічога.А збудзь яе — пачуеш страту,Бо дзе паставіш тую хату,Калі няшчасце напаткае?Бо гэта служба ўжо такая.А там, за светам, на чужынеНіхто цябе, ой, не прыхіне!І як там будзе з той зямлёю?Не хваціш голаю рукою, —Няпэўна ўсё і невядома,Дык больш пільнуйцеся вы дому!— Ну, вось кабеціна дзіўная! —Міхал на жонку нападае. —Ці ж мы зямлю сваю збываем?Мы на рахункі прыкідаем.Ды што, скажы, ну хоць бы й пляц?Падумаць — выстраіш палац!Па часе будзе і развага,Калі ў лоб стукне табе шляга!— Вядома, бацькаўшчыны шкода, —Сказаў Антось у тоне згоды. —Але ж і трэба меркаваццаІ аднаго чаго трымацца;І не чужым, а сваім вокамАгледзець трэба ненарокам,Як мае быць Заблонне тое;А можа, выйдзе што-якое.Рабіць тут трэба — адно слова,Не то што — цуп-луп! — і гатова,Бо гэта справа — не пустая;Людскі ж язык касцей не мае.Я так бы раіў: выбраць часІ аглядзець усё зараз,А там сама пакажа справа,Ці варта шуму ўся аблава,Бо мо ваўкі ўсе пасхадзілі. —На том яны і парашылі.Я тут спыню апавяданне,Каб значны крок ступіць назад,Зрабіць уважлівы аглядПрычын імкнення, парыванняНа новым грунце сесці стала,І чым жыла душа Міхала.А поруч з гэтым мімаходамЖыццё мінулае крануцьІ ў цёмны кут яго зірнуць,Дзе пад халодным яго лёдамНазло ліхім яго прыгодамКрыніцы свежыя цякуць.Міхал... вы лепш спытайце саміПра палясоўшчыка Міхала:Яго ўся воласць наша знала,Ён быў вядомы між панамі!Ды што паны?! сам князь Антоні,Я памятаю, як сягоння,Не раз з Міхалам меў размову.І знаў жа службу леснікову!Ён ведаў, як свае пяць пальцаў,Ну, да мала ўсіх мікалаўцаў.Патрава здарыцца, пакража, —Як бачыш, вызнае, дакажаІ дойдзе ўжо да галубочка,Як бы па нітцы да клубочка.Дык і не дзіва, што МіхалаУ нас любілі вельмі мала.Міхал сам гэта чуў і ведаў,Ды што ты зробіш? Так з прадзедаўБыло-вялося і вядзецца,І ўсё ўпустую люд таўчэцца;Ды будзе час паразумення —Таўкне пад самае карэнне...І вось што, братцы, дзіўна ў свеце,Вы толькі добра паглядзеце:Той чалавек, што першы, збоку,Ўжо без таго не ступіць кроку,Каб не ткнуць пальцам на другога,Як на заклятага, ліхога, —Ён тое самае ўчыняе,За што другога бэсціць-лае,Як толькі скуру яго ўздзенеЦі чуць кранецца яго кія —Такім яшчэ ваўком завые,І дзе ён добрасць толькі дзене?На што вада, але і таяНе ўсюды роўны нораў мае:Спакойна ў ямах і заторах,Але капае дол у горахІ страшна пеніцца, бушуе,І грунт каменны там свідруе.А сіла ў тым, на мой пагляд,Які выконваеш загад.Міхал, як толькі ажаніўся,Тады ж ад бацькі аддзяліўся,Бо стала цесна. З той прычыныХадзіў на сплаў ён, на віціны,Разоў са два схадзіў у Прусы —Куды не трапяць беларусы?Але абрыдла гэта справа,І адвярнуўся ён ад сплава;Пайшоў на службу таўкануцца,Бо дома недзе разгарнуцца.Наўперад ён праз час каторыБыў пры падлоўчым на каморы.Стары ляснічы па-сваемуЦаніў Міхала, як служаку:Ганяў усюды небараку,Як бы скаціну тую нему.Не раз на жалабы МіхалаЛяснічы так казаў, бывала:— Што ж? добры конь і цягне дужа!І не пускаў Міхала з гужа.Міхал яму рабочых ставіў,І сенакосы яго правіў,І догляд меў за панскім статкам,А службу нёс сваім парадкам,Бо што ты зробіш тут? стараўся.Ў другое месца перабраўся —Яму уважыў пан ляснічы,І сеў Міхал у страшнай дзічы,Дзе лес адзін, хмызняк ды полеДы ветру посвісты на волі.Было зямелькі там валока,Дзе можна б моцна і глыбокаПусціць карэнні ў грунт, абжыцца —Было на чым разварушыцца.Але бязгнойная, пустаяЗямлі валока была тая,Дзе рос сівец ды пырнік густаІ дзе спакойна каля кустаЛяжаў шарак, бо там ніколіСаха зямлі не бараздзіла.Было маркотна і нямілаУ тым пустым, здзічэлым полі.Міхал наехаў без нічога.І вось жыві тут, разжывайся,Хоць сам у соху запрагайся,Ўпрагай і жонку на падмогуЗ трыма малымі хлапчукамі.Але стаў цвёрдымі нагаміМіхал на гэты грунт няплодны.— Не плач: не будзем тут галодны;Бог дасць, сяго-таго прыдбаем,Дабра якога дачакаем, —Так разважаў ён сваю жонку. —Жывым не кінешся ў палонку!Зямлі — зірні — як скінуць вокам.За гаспадарку ненарокамМіхал на новым месцы ўзяўся:Каня, кароўку расстараўся,Завёў свіней, дзве-тры авечкі.Тым часам з дому для падмогі,Саху забраўшы і нарогі,Антось прыехаў і на грэчкуУзняў маргоў са два папару.І ажывіліся амшары,Запахла свежаю раллёю,Як бы сам Бог тут над зямлёюПрайшоў і глянуў міласціва.Антось заложна і цярпліваУ землю ўкладваў свае сілы.На божы свет, як бы з магілы,З зямлі травінкай далікатнай,Густою шчотачкаю здатнаВыходзяць дробныя зярняткі.Як у калысачцы дзіцятка,Калі ўжо трошкі акрыяе,Сваю галоўку падымаеІ навакол глядзіць здзіўлёна, —Так гэта збожжайка зялёнаДа сонца цягнецца лісткамі,Бы к матцы дзіцятка рукамі.Тым часам хлопцы падрасталі,Старэйшым дома памагалі.Прайшоў гадок, мінуў другі,Ў касьбу запахлі мурагі.На полі ветла, самавітаУ рад стаялі копкі жыта,Так аздабляючы загоны.А ў агародзе мак чырвоны,Раскрыўшы гожыя лісточкі,З іх ткаў прыўдалыя вяночкіВакол галоўкі маладзенькай,Такой прыгожай, зеляненькай.І часта ў добрую пагодуІдзе Міхал дамоў з абходу,І хоць чуваць, што ныюць ногі,Але зварочвае з дарогіІ робіць крук, бо як стрымацца,Каб не зайсці палюбаваццаІ ярыною і жытамі?Ідзе, а ветрык з каласкаміВядзе прыемную размовуІ цешыць душу леснікову.Міхал падыдзе і прыстанеІ лаву жыцейка аглянеДы возьме ў пальцы асцярожнаЯшчэ няспелы і парожныЁн колас жытні і паглядзіць,Рукою лёганька пагладзіць,Нібы сынка свайго малога,І ў сэрцы дзякаваў ён Бога.У тым кутку, глухім і дзікім,Стараннем дзядзькавым вялікімІ цяжкай працай хлебаробаНабыта розная надоба;Ўсё зацвіло, загаманіла,Бы жыватворчая тут сілаАд сну прыроду абудзіла.Гумно паўнела з кожным годам,І багацеў хлявец прыплодам,І грош стаў лішні завадзіцца,Было што есці, чым акрыцца,І быў парадак, лад у хаце.Ўжо з тым кутком зжылася маці,Даўно прывыкшы к адзіноце;А цэлы рад збаноў на плоцеКазаў аб тым, што гаспадыняБыла ўжо ў моцнай каляінеІ што яе таксама справаВялася добра і рухава,Бо тут збаны не так стаялі:Яны за тое ўжо казалі,Што малака было даволі.Ў пастаўніку, пры самым полі,Свіння, як хворая, стагнала,Хоць гэтай хворасці не знала,Яе такая ўжо натура:Стагнаць і лыч трымаць панура,Як бы ёй цяжка жыць на свеце.А парасяткі, яе дзеці,Ўсяму дзівілісь несканчона,Бо надта рохкалі здзіўлёна.Другі гурток другой жывёлы,Дзесятак кур, пявун вясёлыКаля платоў чарвей шукалі;Квактуха голасна квактала,А кураняткі чарадоюПаслушна ўсюды йшлі за ёю.Тут кожна рэч аб тым казала,Што маладая гаспадаркаІшла ўпярод паспешна, шпаркаІ большы круг яна займала.Часамі хмурнаю вясноюЦяплом павее, цішынёю,І хмарак сівыя фальбоныПадуць, апусцяцца наніз,І неба яснага абрысЗірне скрозь цяжкія заслоны,І дзень тужлівы, засмучоныАздобіць сонцаў агняпіс,І ўсё вакол павесялее,На момант сцішыцца, замлее,На ўсё адбітак ляжа згоды,І нікнуць подыхі нягоды.Зямельцы неба усміхнецца.Глядзіш — тады табе здаецца,Што холад згінуў назаўсёды.Але ці ж так? Эх, негаданаВятруга ўсходзіцца паганы,І даль палёў маркотна стане,Жалобы цень яна апране,І ўсё нейк смутна пазірае,Чагось нядобрага чакае.Так і ў жыцці: бягуць часіны,Ліхія, добрыя хвіліны,Адна змяняецца другою.Не ўспеў Міхал з сваёй сям'ёюІ пяць гадкоў спазнаць спакою,Як сталі чуткі пачувацца —Ляснічы сам даваў намёкі —Праз час не вельмі так далёкіЎ другі куток перабірацца.І гэта вестка ўсіх смуціла,Рабіць ахвоту ўсю адбіла:Рабі, працуй, кладзі ты сілыУ гэты дол чужы, пастылыІ горкім потам аблівайся;Зрабіў парадак — выбірайсяДы йзноў ідзі адсюль у госці...Эх вы, паны! Эх, ягамосці!..
Перейти на страницу:

Похожие книги

100 жемчужин европейской лирики
100 жемчужин европейской лирики

«100 жемчужин европейской лирики» – это уникальная книга. Она включает в себя сто поэтических шедевров, посвященных неувядающей теме любви.Все стихотворения, представленные в книге, родились из-под пера гениальных европейских поэтов, творивших с середины XIII до начала XX века. Читатель познакомится с бессмертной лирикой Данте, Петрарки и Микеланджело, величавыми строками Шекспира и Шиллера, нежными и трогательными миниатюрами Гейне, мрачноватыми творениями Байрона и искрящимися радостью сонетами Мицкевича, малоизвестными изящными стихотворениями Андерсена и множеством других замечательных произведений в переводе классиков русской словесности.Книга порадует ценителей прекрасного и поможет читателям, желающим признаться в любви, обрести решимость, силу и вдохновение для этого непростого шага.

авторов Коллектив , Антология

Поэзия / Лирика / Стихи и поэзия
Поэты 1840–1850-х годов
Поэты 1840–1850-х годов

В сборник включены лучшие стихотворения ряда талантливых поэтов 1840–1850-х годов, творчество которых не представлено в других выпусках второго издания Большой серии «Библиотеки поэта»: Е. П. Ростопчиной, Э. И. Губера, Е. П. Гребенки, Е. Л. Милькеева, Ю. В. Жадовской, Ф. А. Кони, П. А. Федотова, М. А. Стаховича и др. Некоторые произведения этих поэтов публикуются впервые.В сборник включена остросатирическая поэма П. А. Федотова «Поправка обстоятельств, или Женитьба майора» — своеобразный комментарий к его знаменитой картине «Сватовство майора». Вошли в сборник стихи популярной в свое время поэтессы Е. П. Ростопчиной, посвященные Пушкину, Лермонтову, с которыми она была хорошо знакома. Интересны легко написанные, живые, остроумные куплеты из водевилей Ф. А. Кони, пародии «Нового поэта» (И. И. Панаева).Многие из стихотворений, включенных в настоящий сборник, были положены на музыку русскими композиторами.

Антология , Евдокия Петровна Ростопчина , Михаил Александрович Стахович , Фёдор Алексеевич Кони , Юлия Валериановна Жадовская

Поэзия
Испанский театр. Пьесы
Испанский театр. Пьесы

Поэтическая испанская драматургия «Золотого века», наряду с прозой Сервантеса и живописью Веласкеса, ознаменовала собой одну из вершин испанской национальной культуры позднего Возрождения, ценнейший вклад испанского народа в общую сокровищницу мировой культуры. Включенные в этот сборник четыре классические пьесы испанских драматургов XVII века: Лопе де Вега, Аларкона, Кальдерона и Морето – лишь незначительная часть великолепного наследства, оставленного человечеству испанским гением. История не знает другой эпохи и другого народа с таким бурным цветением драматического искусства. Необычайное богатство сюжетов, широчайшие перспективы, которые открывает испанский театр перед зрителем и читателем, мастерство интриги, бурное кипение переливающейся через край жизни – все это возбуждало восторженное удивление современников и вызывает неизменный интерес сегодня.

Агустин Морето , Лопе де Вега , Лопе Феликс Карпио де Вега , Педро Кальдерон , Педро Кальдерон де ла Барка , Хуан Руис де Аларкон , Хуан Руис де Аларкон-и-Мендоса

Драматургия / Поэзия / Зарубежная классическая проза / Стихи и поэзия