Читаем Новая зямля полностью

Дзень быў святы. Яшчэ ад ранняБлінцы пякліся на сняданне,І ўжо пры печы з чапялоюСтаяла маці... Пад рукоюТаўкліся дзеці, заміналіАбо смяяліся, спявалі.Услон заняў сваё ўжо места,На ім стаяла дзежка цеста,І апалонік то і дзелаПа дзежцы боўтаў жвава, смелаІ кідаў цеста ў скавародкі.Давала піск яно кароткі,Льючыся з шумам на патэльні,І ў жар стаўлялася пякельны;І там з яго ўжо ўвачавідкіПякліся гладзенькія пліткіБлінцоў, спаднізу наздраватых,Угору пышна, пухла ўзнятых,І ўжо адтуль рукою маткіНа ўслон шпурляліся аладкі,А дзеці іх даўно сачыліІ на ляту блінцы лавілі,Заядла мазалі іх здорам.Стаяў асобна ў місцы скорамСяго-таго для верашчакі.Хоць невялікія прысмакі —Цыбуля, перчык, ліст бабкоўДы сальца некалькі брускоў,Мука і квас — і ўся прыправа,Але ўсё ж снеданне цікава;А для дзяцей найбольша святаАбы наесціся багата.І звон аб прыпек скавародны,Так блізкі сэрцу, так ім родны,У нейкім радасным настроюСпяваў ім песняю святоюІ лашчыў сэрцы іх і вушыІ поўніў радасцю ім душы,Такі прыемны, мілагучны,У той прыемнасці выключны,Ён разліваўся па ўсім целеІ ўмомант іх знімаў з пасцелі.Недарма ж дзядзька іх, бывала,Каб пабудзіць каго з іх жваваПагнаць каровак ранічкою,У прыпек біў скаварадою.Цяпер, здаволіўшысь ядою,Дзяцінай цешылісь гульнёю.Хто бегаў з кіем каля хаты —Ганяў курэй. Як парасяты,Ў пяску капаліся сястрычкі.Алесь хадзіў каля крынічкі,Што з лесу тут жа выцякалаІ дужкай хату агібала,Хадзіў, свістаў пад голас птушак,Збіраў ён ягадкі ў гарнушак.Ўсе парасходзіліся з хаты,І кожны дзелам быў заняты:Міхал у лес пайшоў ранюткаРабіць звычайныя абходы;Антось спаць доўга не меў моды,А як надарыцца мінуткаЧасіны вольнай ці святы дзень,Ну хоць адзін разок на тыдзеньХадзіў на Нёман ці на тоні —Рыбак быў дзядзька наш Антоні,Як і работнік, адмысловы;А Ўладзік пасвіў дзесь каровы,Травіў чужыя сенажаці;А дома з дзецьмі была маці.Яе жаночая работаІ гэта вечная турботаТо каля печы, то на полі,Сказаць, не зводзіцца ніколі.Адно прыпыніш — там другое,Глядзіш, як бачыш, набяжыць,І ручак некалі злажыць —Жыццё жаночае такое!Так і цяпер: печ зачыніла,Работу ў хаце прыпыніла —Ідзі ў гарод ты па бацвінне:Другі раз есці просяць свінні.А гэты Юзік-шаляніца,Малы яшчэ, зусім дурніца,Так пад нагамі і таўчэццаАбо, як хвост той, валачэццаІ ад работы адрываеІ толькі сэрца ад'ядае.Ўжо сонца ўгору падхадзіла,На лісцях роску асушыла;У небе хмарачкі дзянныяПлылі, як гускі маладыя,Чародкай белай над лугамі,Над свежым лесам і палямі.А гэты ветрык дураслівыТраве зялёнай чэша грывы,Ў садку жартуе з верабінай,Як голец-хлопец той з дзяўчынай,І валасы зялёным стрэхамУ лесе гойдае са смехам.А круглаверхія асіныРазносяць нейкія навіныІ так гутораць, так смяюцца,Што аж іх лісцікі трасуцца, —Відаць, такая іх урода.Прыйшла і маці з агарода.— Алесь, сынок... ідуць кароўкі!Бяжы хутчэй, рассунь засоўкі,Каб не штаўхаліся дарма...Ну, я лепш збегаю сама!Куды ты, Юзік, безгаловы?З-за рэчкі ціснуцца каровы.Ідзе паперадзе Красуля,За ёю Лысая, Рагуля,Ды дзве пярэзімкі-цялушкіІдуць у згодзе, як дзве дружкі;А збоку чмыша бык Мікіта,Хвастом матаючы сярдзіта.А авадні, як рой пчаліны,Сляпіцай лезуць да скаціны,Гудуць драпежна, тнуць балюча,Бы крапіва тая пякуча,Дыхнуць каровам не даюць.Каровы злосныя бягуць,Адна другую б'юць рагаміІ толькі тухкаюць нагамі;І сам пастух бяжыць, гукаеІ гэту заедзь праклінае;Няма за поганню парадку,Сярдуе сам і злуе статка,Барзджэй, як можа, ў хлеў пражэцца —І горш у весніцах таўчэцца.Каля хлява рух-суматоха:— Куды ты, чортава Панчоха?! —Крычыць Уладзя, свішча пужка(«Панчоха» — Лысае мянушка).Назло Рагуля ўжо ў варотахЦялушку рогам капарнула,Аж тая, бедная, раўнула;Тут Галас выскачыў з-пад плотаІ ўжо па ўласнаму пачынуЗнайшоў зачэпку і прычынуСвае тры грошыкі прыткнуць,За хвост Мікіту пацягнуць.Ну, словам, шум тут быў вялікі,І танцавалі без музыкі.Загнаўшы ў хлеў на месца статка,Насеўся Ўладзя на аладкі,Шпурнуўшы лапці і анучыСярод двара ў пясок сыпучы;Іх маці зараз падабрала,Нічога сыну не сказала,Пайшла ў крыніцы спаласнула,Сушыцца ўскінула на шула.— Унь дзядзька йдзе! — гукаюць дзеці.Забылі ўсё яны на свецеІ як мага бягуць, смяюцца,Аж іх валосікі трасуцца.— А, дзядзька! дзядзечка, саколік!Насып мне ягад у прыполік!— Дай мне дубец! — А мне дай вуды! —Крычаць малыя шалапуды,Бягуць і скачуць, б'юць у ладкі,А дзядзька мерна йдзе з-за кладкі,Ідзе без шапкі, круціць носам —Гаворыць пацеры з засосам;Для смешак твар яго зацяты,Дык моў не лезьце, парасяты.І дзеці змоўклі, больш ні слова:Няхай канчаецца размоваАнтося дзядзькі са святымі, —Тады пагутарыць і з імі.А покі кончыць ён маліцца,То можна ў Свержні апыніцца:Псалмоў адкоціць з паўдзесятка,Ды так выразна, ды так гладка,Што дзяк і той не ўсякі зможа,Як рэпу грыз, — даруй грэх, Божа!Не гаварыў, а сек языкам!Маліўся дзядзька з тым разлікам,Каб кончыць модлы каля дома,Бо ў хаце нельга, ёсць вядома,Маліцца хораша, як трэба:Тут глупства кожнае ад неба,Ад Бога думкі адкідае,То тое-сёе замінае,І не намолішся — нагрэшышДы чорта лысага пацешыш.І толькі дзядзька на двор ступіць,Дык кулаком у грудзі лупіць,Тры разы хрысціцца, ўздыхае,Тады ўжо шапку накідаеІ ставіць вуды ўсе ў парадак.— Ну, што? наеліся аладак? —Жартуе дзядзька тут з малыміДы йдзе ўжо ў хату разам з імі.Яны, замест таго адказу,Бубняць па пузу для паказу.— Эх, брат Алесь! — гаворыць дзядзька. —Вось быў шчупак — усім ім бацька!Век я такога не забуду,Але парваў мне, падла, вуду.І падчапіў быў нават спраўна.«Ну, — думаю, — пажыва слаўна!»Цягну, а ён аж гне вудзільна,Ну, чуць не вырве яго з рук!А тоўсты, падла, бы япрук,І доўгі ж, доўгі, як цапільна.Шчупак, брат, ёмкі: на паўпуда,Але сарваўся. Ах, паскуда!І натаміў як мае быць,І пастка ўжо з вады тырчыць,Як змей, варочае зянкамі,Ну, вось ён, вось! хватай рукамі!А потым, брат, калі рвануўся, —Ўсё к чорту — вуда і кручок,Пайшоў гуляць мой шчупачок!А я, брат, толькі аблізнуўся!— Ах, вось шкада! З кручком і з дротам?Дык ён жа здохне! — Ну чаго там!Шчупак — жывучая, брат, юха!Такі жывучы — дзяржы вуха!Ён пяць кручкоў глыне — й не знайся;Ты ў Янчура пра іх спытайся:Янчур іх лужа, як арэхі,Іх знае прожары-прарэхі.А мне ўсяе, брат, тэй уцехі,Што падчаплю зноў юху тую,Тады, брат, дудкі: не спудлую!Ўжо снедаць час, і поўдзень скора,Ды з гэтым бацькам адно гора!Як пойдзе ён у лес той зрання,Як цукар у вадзе растане:Няма й няма, чакаць абрыдне.Якога выхадзіш там злыдня?Ці надта выслужышся ў пана?Ўсё роўна знойдзецца загана;Як ты ні падай, ні гайсай,Не пападзеш да пана ў райЗ сваёй патрэбай, інтарэсам.А лес, як быў, то й будзе лесам,Дык і дарэмна ўся турбота —Бяда з ім проста і згрызота!Няма яму нядзелькі, свята —Ідзе ды йдзе ён, як закляты;У шчэпку высах з той хады,Ад сну адбіўся, ад яды.І хто ўжо служыць гэтак дбала?Антось і маці на МіхалаНе раз у злосці нападалі.Але таго яны не зналі,Як лёгка хлеб той дастаецца.Не сцерпіць часам, адсячэццаМіхал ад гэтакіх нападак:Які ж бы толк быў і парадак,Каб ён служыў, спусціўшы рукі?Свае ж сябры — майстры на штукі:Так удадуць і так падкусяць —Цягнуцца нехаця прымусяць.А вось папробуй на цікавасцьСтрымай службовую рухавасць,Служы спусціўшы рукавыІ выкінь службу з галавы, —Такія ў лесе выйдуць справы —Пажар, парубкі і патравы —Не адкараскацца ад ліха.А хочаш ты, каб было ціха,На чым сядзіш, таго глядзі ты!Казаў Міхал не раз сярдзіта:— Маўчы, калі ёсць хлеб у роце!І што сказаць на гэта проці?А бацька з стрэльбай за плячаміІшоў дадому хвайнякамі,Ішоў паволі, не спяшаўся,Часамі, стаўшы, азіраўсяІ прыслухоўваўся да зыкаўЛяснога шуму, яго крыкаўДы нюхаў дух той, поўны вару:Такая суш — крый бог пажару!Скрозь лапкі хвоек і галінкіСінела неба гладзь. ХмурынкіСтаялі грудкамі на ўсходзе.Было так ціха ўсё ў прыродзе!Ўгары над хвойнікам зялёнымСнуюцца пчолкі з ціхім звонам,Кузуркі розныя і мушкіСвае спраўляюць гулі-гушкіІ так танюсенька гудуць,Што ледзьве-ледзьве можна ўчуць.А на прагалінках на голыхГулянне конікаў вясёлых.І толькі ступіш там нагою —Так і заскачуць прад табою,Вось так і пырскнуць у надзем'е,Як бы сявец той сыпне сем'е.А матылькі сваім убраннемКасуюць тут усіх дазванняІ не лятаюць — танцы правяць,Ну, каго хочаш, зацікавяць.А як прыгожы пуцявінкіЎ шаўках зялёнае травінкі!Якія мяккія іх рысыІ павароткі іх, абрысы!Ідуць, звіваюцца, лучацца...Эх, слаўна ў лесе, слаўна, братцы!Памалу, мерна, крок за крокамЎ сваім раздум'і адзінокімДадыбаў бацька скора к дому.Зачуўшы татаў ход знаёмы,Малыя з хаты высыпалі.За брамай бацьку сустракалі.Алесь браў стрэльбу, шапку з цэшкайІ нёс з шчасліваю усмешкай(Схаваўся ў шапку ўвесь з вушамі);А Костусь — торбу з кутасаміІ знак блішчасты стражнікоўскі.— Барзджэй вы там, кірмаш такоўскі! —Гукае дзядзька з ноткай злосці: —Ідуць, як тыя шляхты ў госці!..
Перейти на страницу:

Похожие книги

Партизан
Партизан

Книги, фильмы и Интернет в настоящее время просто завалены «злобными орками из НКВД» и еще более злобными представителями ГэПэУ, которые без суда и следствия убивают курсантов учебки прямо на глазах у всей учебной роты, в которой готовят будущих минеров. И им за это ничего не бывает! Современные писатели напрочь забывают о той роли, которую сыграли в той войне эти структуры. В том числе для создания на оккупированной территории целых партизанских районов и областей, что в итоге очень помогло Красной армии и в обороне страны, и в ходе наступления на Берлин. Главный герой этой книги – старшина-пограничник и «в подсознании» у него замаскировался спецназовец-афганец, с высшим военным образованием, с разведывательным факультетом Академии Генштаба. Совершенно непростой товарищ, с богатым опытом боевых действий. Другие там особо не нужны, наши родители и сами справились с коричневой чумой. А вот помочь знаниями не мешало бы. Они ведь пришли в армию и в промышленность «от сохи», но превратили ее в ядерную державу. Так что, знакомьтесь: «злобный орк из НКВД» сорвался с цепи в Белоруссии!

Алексей Владимирович Соколов , Виктор Сергеевич Мишин , Комбат Мв Найтов , Комбат Найтов , Константин Георгиевич Калбазов

Фантастика / Детективы / Поэзия / Попаданцы / Боевики