Читаем Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве полностью

Равеснікі князёў літоўскіх слаўных, дрэвыПанараў, Свіцязі, пушч цёмных, Кушалева!Вы ж ценем прыкрывалі каралёў галовы:Вітэна грознага, вялікага МіндовыІ Гедыміна ў час, як на хрыбце ПанараўЛя вогнішча на скуры медзвядзя ён марыў,Заслуханы у песні мудрага Ліздэйкі,І ўсплёскамі Вяллі, і пошумам ВялейкіЗакалыханы, сніў ваўка ў жалезнай зброі[24].А потым, згодна з воляю багоў святою,Ён горад Вільню ўзнёс, што між лясоў-суседзяўСядзіць, як воўк між зубраў, дзікаў і мядзведзяў.А з горада таго, як з рымскае ваўчыцы,Паходзяць Ольгерд, Кейстут і Альгердавічы —Праслаўленыя звераловы і героі,Што звера ўмелі гнаць, былі майстрамі бою.Сон паляўнічага адкрыў нам тайны неба,Што для Літвы заўжды лясоў, жалеза трэба.Лясы! Апошні прыязджаў да вас на ловыКароль, што Вітаўтаў насіў каўпак сталёвы[25],Кароль апошні з Ягелонаў ваяўнічы,Манарх апошні, што быў добрым паляўнічымМаёй радзімы дрэвы! Неба мо адкрыеЯшчэ мне к вам дарогу. О, сябры старыя,Ці вас тады застану? Помню, як раслі вы,А я вакол вас поўзаў у свой час шчаслівы.Ці той Баўбліс расце, старэча дуплаваты[26],Ў якога жарале, не меншым добрай хаты,Дванаццаць чалавек за стол сядала ўкола?Ці ёсць Міндоўгаў гай ля фарнага касцёла?[27]А там на Украіне на ўзбярэжжы РосіЛя дома Галавінскіх, ці яшчэ ўсё ўзносіцьСтарая ліпа крону, пад якой, бывала,Сто юнакоў і сто паненак танцавала?Вы нашы помнікі! О як жа вас без мерыЗжыраюць царскіх слуг і гандляроў сякеры!Не пакідаюць месца птушкам лёгкакрылым,Ні песнярам, якім ваш цень таксама мілы.Бо ліпа ж Чарналеская натхніла ЯнаНа столькі слаўных рыфмаў! Шмат падыктаванаІ песняру-казаку дубам-многабаем[28].А колькі ж вінен я лясам і нашым гаям!Стралок слабы, я ад сяброўскіх жартаў злосныхХаваўся ў вашым цені, векавыя сосны.І колькі ж дум упаляваў, калі ў глухменіАдзін на купіне сядзеў у задуменні.Між пнямі мох сівы, бывала, серабрыцца,Заліты сінявой растоптанай чарніцы,А воддаль чырванеюць верасоў узгоркі,Прыбраныя ў брусніц каралавыя зоркі.Наўкола цемра, а ўгары на ўсім абшары —Галіны, як зялёныя густыя хмары.Віхор гуляў дзесь там над склепам нерухомымЗ выццём і шумам, з лёскатам і громам:Гул дзіўны, ап’яняючы! І мне здалося,Што мора нада мной шумела шматгалоссем.А нізам, як руіны гарадоў: пень дубаТырчыць з зямлі, як частка велічнага зруба,На ім апёртыя, як сцен, калон руіны,Гнілыя пні, калоды, з суччам верхавіны,Абвітыя травой, імхом. У тыя гушчыЗаглянуць страшна — там жывуць магнаты пушчы:Ваўкі, дзікі, мядзведзі. Ля ўваходу — косціНеасцярожных, што зайшлі сюды у госці.Шугнуць часамі з зелені лясной аблогіУверх, нібы фантаны два, аленя рогі,Ці іншы звер мігне істужкай жаўтаватайМіж дрэў і гасне, як прамень між зелені кашлатай.І зноў на нізе ціха. Дзяцел на ялінеПастукае і далей адлятае, гіне,Схаваўся, але дзюбай дзесьці ў дрэва тычаI, як дзіця, знайсці сябе ў схаванцы кліча.Арэх грызе вавёрка, скокнуўшы на хвою,I, кутасок павесіўшы над галавою,Нібы пяро над стройнай шапкай кірасіра,Усё галоўкай круціць ды працуе шчыра.А госця ўбачыўшы, лясная танцаўшчыцаМігае з дрэў на дрэвы, быццам бліскавіца,Пасля ў дупле якімсьці нечакана гіне,Нібы дрыяда, грэчаскіх лясоў багіня.Зноў цішыня.Шасціць галінкай, пэўне, вецер.Ды не. З-паміж разгорнутага веццяЯснее тварам, прыгажэйшым чым рабіна,Збіральніца лясное ягады, дзяўчына,З кашолкі лыкавай частуе назбіранайБрусніцай, быццам вусны у самой, румянай.З ёй побач хлопец крочыць, гне ляшчыннік стромкі,І ловіць дзеўчына арэхавыя гронкі.Аж раптам брэх сабак чуваць і рога гранне,Дык, адгадаўшы, што надходзіць паляванне,Паміж гушчараў лісця, поўныя трывогі,З вачэй знікаюць раптам, як лясныя Богі.А ў Сапліцове ўзняўся рух ужо ад рання.Але ні зычны голас труб, ні коней ржанне,Ні брэх сабачы, ані зборы ўсе ў дарогуТадэвуша з пасцелі вьвдягнуць не могуць.Ён спаў апрануты, нібы байбак, і ў домуШукаць яго на думку не ўзбрыло нікому,Бо кожны быў заняты, меў сваё заданне.І сонны сябра быў забыты ў гэта ранне.Ён хроп, а сонца праз дзіру, што ў аканіцыКшталт сэрца мела, зазірнула ў глыб цямніцы,І слупам вогненным твар хлопца асвяціўся.Ён падрамаць яшчэ хацеў, дык пакруціўся,Хаваючыся ў цень. Ды раптам стук раздаўся,І сон прапаў. Вясёлым сёння прачынаўсяІ чуўся рэзвым, лёгкім, быццам птушка ў полі,Пасмёхваўся, шчаслівым чуўся, як ніколі.Нагадваў дзень мінулы, што прайшоў так міла,Уздыхаў і чырванеў, і сэрца моцна біла.Зірнуў на свет, вось дзіва! ў косах залацістыхУ сэрцы тым блішчала пара воч празрыстых,Расчыненых шырока. Гэтак вось бывае,Калі хто з яснасці дня ў цемру заглядае.І ручку ўбачыў дробную, як веер збоку,Настаўленую к сонцу для аховы зроку.А пальцы дробныя, што зменшыць бляск хацеліНаскрозь, ж бы рубінавыя, зіхацелі.І вусны ўбачыў, што цікавасць расхінала,I зубкі, што цвілі, як перлы між каралаў,І тварык, хоць ад сонца даланёй прыкрьггыРужовай, свежых ружаў фарбай быў заліты.Тадэвуш ля акна спаў. Сам прыкрыты ценем,Ляжаў і разглядаў з цікавым задзіўленнемЗдань тую проста над сабой, над самым тварамНе разумеў, ці гэта быль, ці толькі мара —Адзін з тых ясных мілых тварыкаў дзіцячых,Якія ў снах дзяцінства мы часамі бачым.А тварык нахіліўся. І тады разгледзеўЗ пачуццем страху, што яго ён бачыў недзе.Прыпомніў волас залацісты і кароткіУ беласнежныя завіты папільоткі,У серабраныя стручкі, што так на сонцыСвяцілі, як карона на святой іконцы.Ускочыў, з’ява спуджаная адляцела.Чакаў дарма — вяртацца не хацела,Але пачуў стук лёганькі па аканіцыІ словы: «Уставайце, каб вам не спазніццаНа паляванне». Мігам з ложка падарваўсяI аканіцу пхнуў, што толькі трэск раздаўся,Калі аб сцены грукнулі дзве палавіны.Задзіўлены глядзеў вакол са дзве хвіліны —Нікога не заўважыў, і слядоў ні звання.Непадалёк быў сад. Нязначна на парканеЛісточкі і галоўкі хмелю ўздрыганулі.Магчыма, што іх рукі лёгкія кранулі?Ці вецер рушыў мо? Тадэвуш прыглядаўсяДа іх, ды ў сад ісці адвагі не набраўся.Падняўшы вочы, затрымаў іх на парканеI, палец к вуснам прылажыўшы для маўчання,Каб словам не зрабіць у думках блытаніны,У лоб сябе пастукаў, будзячы ўспаміны.А ўрэшце пальцы закусіў мо аж да косціI: «Гэтак мне і трэба!» — закрычаў у злосці.А двор пасля ўсёй мітусні, неразбярыхіЗамоўк і, як магільнік, стаў глухім і ціхім —Паехалі ўсе ў лес. Тадэвуш доўга слухаў,Прыставіўшы далоні да вушэй, ды глухаГудзеў спачатку вецер, потым з нейкай даліДанёсся голас труб і тых, што палявалі.У стайні конь чакаў яго ўжо асядланы,Дык скокнуўшы ў сядло, з ружжом, як апантаныЛяцеў да карчмаў, што стаялі ля капліцы,Дзе ўранні паляўнічым трэ’ было спыніцца.Абапал той дарогі дзве карчмы сядзеліІ вокнамі варожа на сябе глядзелі.Адна не перастала замкавай лічыцца,Другую збудаваў, на злосць старой, СапліцаУ першай, нібы дома, рэй вадзіў Гервазы,А ў новай рассядаўся ў покуці Пратазы.Навейшая карчма нічым не задзіўляла,А вось старая больш цікава выглядала.Стыль гэткі склалі Тырскія калісьці цеслі,А на ўвесь свет яго габрэі ўжо разнеслі —Архітэктурны від, якога мы не зналі,А толькі ў спадку ад габрэяў перанялі.Карчма, як карабель, а ззаду, як святыня:Чатырохгранная, як тога Ноя, скрыня,Вядомая пад простай назваю стадолы.Там — козы барадатыя, з другой жывёлы —Валы, каровы, коні, ўверсе птушак хмараІ насякомыя, і паўзуноў хоць пара.Палова задняя, як дзіўная святыня,Нагадвае гмах Саламона, што ў краінеСіонскай першыя умельцы ўзнеслі —Гірамавы, далёка ведамыя цеслі.Габрэі і сягоння так будуюць школы,А рысы школаў маюць карчмы і стадолы.Дах з дранкі і з саломы востры і уздзёрты,к той каўпак габрэйскі, змяты і пацёрты.А пад шчытом балкона канты вьггыркаюцьІ на драўлянай каланадзе спачываюць.Калоны тыя, архітэктарам на дзіва,Трываюць, хоць згнілі, хоць стаўленыя крыва,Нібы ў Пізанскай вежы. Грэчаскіх мадэляўТут не заўважьпп, бо няма зусім тут капітэляў,А вяжуць у адно калон тых верхавіны,Сагнутыя пад стыль гатыцкі, лукавіны.Паверх іх упрыгожанні ідуць выкрутам,Не долатам, а простьш сечаныя склютам,Крывыя, як падсвечнікавы завітушкі;Звісаюць з лукавін, як гузікі, галушкі,Як тыя, што габрэі к лобу прыкладаюцьУ час малення і што «цыцэс» называюць.Здалёк нагадвае сабой карчма крываяГабрэя, што ў час мольбаў тулавам ківае:Як шапка, дах над стрэшкай-барадой калматай,А сцены ў дыме й брудзе, як палы халата,Разьба ж з канца — нібы на лобе багамолы.Карчма раздзелена накшталт габрэйскай школыАдна палова — збор каморачак парожніхДля паняў і паноў і іншых падарожных,Другую скрозь займае зала. Ў гэтай залеУздоўж ля сцен сталы шматногія стаялі,Пры іх, ніжэйшыя, — радамі табурэты,Як дзеці ля бацькоў.Вось тутака ў дзень гэтыСядзела шмат сялян, сялянак, шляхты дробнайУсе падрад, а аканом сядзеў асобна.Пасля імшы ў капліцы, бо была нядзеля,Зайшлі да Янкеля глынуць хмяльнога зелля.Ля кожнага шумела ўжо з сівухай чарка,А навакола з бутлем бегала шынкарка.Сам Янкель-арандар у доўгім аж па пятыХалаце, што быў спераду на гафткі ўзяты,Адной рукой пагладжваў бараду сівую,А за шаўковы пояс залажыў другую.Паглядваючы вокал, аддаваў загады,Вітаў гасцей, мірыў, калі ўзнікалі звады,Спьшяўся часам слова мовіць аднаму-другому,Сачыў за ўсімі, але не служыў нікому.Стары габрэй быў навакол здаўна ў пашанеЗа чэснасць, бо хоць жыў даўно тут, ні сяляне,Ні шляхта на яго не мелі крыўд ніколі,Бо і за што? Напіткаў добрых меў даволі,Цану загадваў правільна, без ашуканства,Падвыпіць дазваляў, хоць і не зносіў п’янства.Ахвотнік быў да гульняў: у яго вяселліІ хрэсьбіны спраўлялі. Кожнае нядзеліК сабе ў карчму з суседняга сяла ён клікаўЗ дудою і басэтляй ведамых музыкаў.І сам знаў музыку, граў з талентам, бывала,На слаўным іхнім інструменце, на цымбалах.З двара ў двор ходзячы, здзіўляў мастацкім граннемІ песняў чыстым і прыгожым выкананнем.Хоць і габрэй, валодаў добра польскай мовай,Любіў парадаваць народнай песняй новай,Прывозіў з занямонскай кожнае выправыПрыпеўкі з Галіча[29], мазуркі з-пад Варшавы.І чутка ёсць, ці цалкам пэўная, не знаю,Што першы ён прывёз да нас з чужога краюІ першы распаўсюдзіў у ва ўсім павецеПраслаўленую сёння песню ў цэлым свеце,Якую першы раз дзесь на зямлі АўзонаўЗайгралі гучна трубы польскіх легіёнаў.Музычны талент у Літве здаўна ў пашане,Прыносіць славу ён, багацце і каханне.Дык Янкель жыў заможна, але ў веку сталымПавесіў на сцяне шматструнныя цымбалы,Асеў з сям’ёю у карчме, заняўся шынкам,Апроч таго быў у мястэчку падрабінкам.Усюды і заўжды ён госцем быў жаданым:Парадзіць мог у вьшадку якім складанымІ на віцінным гандлі збожжам добра знаўся[30],І славай добрага паляка карыстаўся.Старыя спрэчкі паміж карчмамі ўладзіў.Абедзве арандуючы, трымаў ва ўладзеЗадзір і змусіў з воляю сваёй лічыццаУсіх староннікаў Гарэшкі і Сапліцы.Дык шанаваў старога карчмара і грозныГарэшкаўскі ключар і неспакойны Возны.Пры ім спынялі, за даўнейшыя абразы,Гервазы грозную руку, язык Пратазы.Гервазага няма, падаўся на аблаву,Бо ведаў, што на небяспечную забавуПаехаў Граф, дык каб не стрэўся з небяспекай,Рашыў яму служыць і радай, і апекай.На пастаянньш месцы Ключніка ў святліцы,На покуці сягоння бернардын садзіцца[31] —На гэта месца Янкель Робака падводзіць,Відаць, яго шануе, бо, як можа, годзіць:Як толькі заўважаў яго пустую чарку,Адразу да манаха падклікаў шынкарку,А тая падлівала ліпавага мёду.Чуваць, калісьці мелі не адну нагодуСустрэцца дзесьці за кардонам. Ксёндз заходзіўНе раз і ўночы у карчму і час праводзіўНа тайных гутарках. Сёй-той плёў пад сакрэтамПра кантрабанду, ды паклёп, відаць, быў гэта.Ксёндз Робак гаварыў, а шляхта прыўставала,З увагай слухала яго і акружала,І сунула насы к манаскай табакерцыДы нюхала чаргой і чхала ўжо ад сэрца.«Reverendissime, — сказаў ксяндзу Скалуба, —Вось гэта дык табака! Дастае да чуба!З тых дзён, як нос нашу (тут доўгі нос пагладзіў),Такой не нюхаў я (і чхаць ізноў заладзіў),Мо бернардынская і, пэўне, з Коўна родам,Бо горад той табакай славіцца і мёдам.Я быў там год ужо…» Ксёндз мовіў: «На здароўеУсім вам, паважаныя мае панове!Што ж тычыцца табакі, дык змыліўся грубаНаш вельмі паважаны дабрадзей Скалуба.Яна аж з Яснае гары, яе паўліныУ Чанстахове труць з табачнае расліны,У месцы цудамі праслаўленай іконыПрачыстай, каралевы польскае кароны;Народ яе ў нас і літоўскай называе.Яна Карону і цяпер абараняе,Літву ж дык вельмі схізма ўжо апанавала!»«Аж з Чанстаховы? — мовіў Вільбік, — год не малаТаму я ў споведзі там быў. Даходзяць весці,Што быццам бы француз, гасцюючы ў тым месце,Касцёл задумаў разваліць і скарб заграбіць,Ды лжэ „Кур ’ер Літоўскі“, як заўсёды, мабыць?»«Няпраўда, — мовіў Робак, — пан наш найяснейшыНапаляон — католік сёння найшчырэйшы,Яго ж памазаў папа; паміж імі згода,Дык лечаць норавы французскага народа,Што трохі папсаваўся. Праўда, з ЧанстаховыАддалі многа серабра на скарб вайсковыДля бацькаўшчыны Польшчы. Гэтак, з волі Божай,Заўжды яго алтар радзіме дапаможа.У Княжастве Варшаўскім вось, з народу волі,Сто тысяч войска ёсць, а хутка будзе болей,А хто аплаціць войска? Можа, вы, літвіны?Вы ж плаціце Маскве са шкодай для краіны».«Чорт даў бы, — крыкнуў Вільбік, — гвалтам забіраюць!»«Ой, дабрадзею, — селянін азваўся з краюЗ паклонамі ксяндзу і, пачасаўшы ў чубе, —Яно, сказаць, і шляхту ўсю вядуць к загубе,А з нас дзяруць, як лыка». «Хам! — тут голас зычныПадаў Скалуба, — што табе? Ты ўжо прывычны,Што як вугра цябе дзяруць, а гербаваным,Вяльможным, у свабодах залатых хаваным,Як нам? Даўней, браты, хто у шляхоцкім родзе…(„А як жа, — крыкнулі ўсе, — роўны ваяводзе!“)А сёння нам правоў шляхоцкіх адмаўляюць:Вось дакажы паперай, хто ты, — заяўляюць!»«Вашэці меней крыўдна, — тут сказаў Юрага, —Вашэці род мужыцкі, прадзед твой стаў шлягай,Але вось я! З князёў! Мяне маскаль пытае,Калі я вольным стаў? Бог толькі гэта знае!Няхай ён пойдзе ў лес, спытаецца ў дубіныПравоў расці над іншыя ўсе дзеравіны».«Гэй, князь! — азваўся Жагель, — бай каму другому,Тут знойдзеш мітры ледзь не ў кожным дому».«У гербе крыж, — сказаў Падгайскі,— значыць, скрьггаАлюзія, што род ідзе ад неафіта».«Фальш! — крыкнуў Бірбаш, — я з графоў татарскіх, знаю,А крыж у гербе „Карабель“ таксама маю».«Парай, — Міцкевіч крыкнуў,— гэта герб князёўскі,Пра гэта многа піша ведамы Стрыйкоўскі!»Тут спрэчкі пачаліся, доказы, праверкі.Ксёндз бернардын звярнуўся зноў да табакеркі,Прамоўцаў частаваў, і ў хаце заціхала,Бо шляхта з ветлівасці нюхала і чхала.Ксёндз з перапынку скарыстаў і мовіў далей:«Ад гэтае табакі многія ўжо чхалі!Паверце, гэта табакерка генералаДамброўскага разы чатыры частавала!»«Дамброўскага?» — спыталі. «Я не памыліўся,Я быў пры ім, як ён пад Гданьскам біўся.Ён сеў пісаць і вось, каб сон яго не змарваў,Нюхнуў і, чхнуўшы, па плячы мяне ударыў:„Так, ксенжа Робак, — кажа, — ксенжа бернардыне,За год які мо ў вашай стрэнемся краіне.Скажы, няхай сустрэнуць там мяне з табакай,Да з Чанстахоўскай, я не нюхаю ўсялякай“».Прамова гэта узбудзіла хваляваннеІ радасць так, што ў зале зразу ўсе дазванняЗамоўклі, потым той-другі прамовіў словаІ паўтараў: «Табака з Польшчы? Чанстахова?З Італіі? Дамброўскі?»… Потым раптам разамЯк быццам словы з думкі аднае наказамЗлучыліся ў адзін, хоць і не стройны голас:«Дамброўскага» ўсе заспявалі навакола.Хапіліся ў абдьшкі ў радасці бяскрайняйМужьгк і граф, крыж з мітрай, карабель з параем.Забыліся пра ўсё і на’т пра бернардына,Крычалі весела: «Гарэлкі! Мёду! Вінаў!»Ксёндз Робак тую песню слухаў, усміхаўся,Ды каб спыніць яе, за табакерку ўзяўсяІ гэтак чхнуў, што ўраз мелодыю ім зблытаў,I, пакуль ладзілі яе, працягваў спрытна:«Табаку хваліце, паны і дабрадзеі,Ды гляньце ў табакерку — што там за падзеі».Тут хусткай донца ад табакі выцер чыстаІ армію вакол паказваў, што ўрачыста,Як дробных мушак рой, стаяла. У гэту гушчуУмяшаўся коннік-камандзір, падобны хрушчу.Каня ўзнімаў, як быццам рваўся да нябёсаў,Рука на повадзе, другая каля носа.«Зірніце, — мовіў Робак, — на таго вунь мужа,Хто ён, згадайце!» Ўсім было цікава дужа.«Вялікі чалавек і цар, хоць без адзнакі,Але не рускі — ў іх не нюхаюць табакі».«Вялікі,— мовіў Цыдзік, — а чаму ў капоце?Вялікія, звычайна, ўсе у пазалоце,Бо ўзяць у маскалёў, ледзь генерал, маспане,То ўвесь у золаце, як рыба у шафране».«Я, — мовіў Рымша, — бачыць колісь меў нагодуКасцюшку, камандзіра нашага народа.Ён чын меў важны, а хадзіў вось у сукманеЦі ў той чамарцы». «Ды ў якой чамарцы, пане? —Пярэчыў Вільбік. — Гэту ж звалі тарататкай».«Дык тая ж фрэндзлі мела, а тут крой быў гладкі!» —Міцкевіч крыкнуў. І ўзняліся зараз сварыЗа формы крою тарататкі і чамары.А ксёндз, убачыўшы, што зноў бяседа рвецца,Ізноў яе да вогнішча сабраць імкнецца —Да табакеркі. Частаваў, нанова чхалі,Здароўя зычылі, а ён працягваў далей:«Калі Напаляон падчас бітвы прьшаеТабаку, гэта знак, што ён перамагае.Так пад Аўстэрліцам было. Француз гарматыПаставіў, а на іх ляцеў маскаль заўзяты.Вось кесар моўчкі пазіраў: французы стрэляцьІ войскі маскалёў на землю так і сцелюць —Полк за палком ляцеў, і гінулі ваякі.Што полк зляціць, то кесар прьше нюх табакі.Дык Аляксандар той ды са сваім брацішкамТьш Канстанцінам і з нямчынаю ФранцішкамДавай рваць з поля. Кесар бачыць — бой суняўся,Дык з пальцаў строс табаку, ціха засмяяўся.Хто з вас у войску кесара на службе будзе,Няхай маіх слоў гэтых не забудзе».«Ах мілы ксенжа наш! — сказаў ізноў Скалуба, —Калі ўжо тому быць? Лічыць ужо нялюбаДзён каляндарных. Вочы нашьы збалеліІх выглядаць у святы, ледзь ні штонядзелі.А цар нам злезці з шыі ўсё ніяк не хоча.Раса нам, покуль сонца ўзыдзе, выесць вочы».«Маспане, — ксёндз сказаў,— хай бабы наракаюць,І шынкары, злажыўшы рукі, хай чакаюць,Пакуль каго ў карчму не прывядзе дакука.Пабіць з Напаляонам маскалёў не пггука,Бо ён і немцам ажно тройчы лазню справіў,Стаптаў і прусакоў, і Англію адправіўНазад за мора, дык і маскалям дагодзіць,Але глядзіце вы, што з гэтага выходзіць:Вось мы збяромся на каня тады садзіццаІ шаблі возьмем, як не будзе ўжо з кім біцца,А кесар, сам стаптаўшы ворагаў пад ногі,Спытае: „Хто вы? Мне не трэба вашай дапамогі“,Калі гасцей чакаюць, шчыра ў хату просяць,Дык іх рыхтуюцца сустрэць, сталы пазносяць,Дом чыста прыбяруць, павымятаюць смецце..Рыхтуюць дом, рыхтуюць, паўтараю, дзеці!»Маўчанне наступіла, потым запыталі:«Што значыць „дом рыхтуюць“? Мы не разгадаліМы ўсё ахвотна зробім, што у нашай сіле,Але б вас, дабрадзею, выясніць прасілі…»А ксёндз глядзеў цераз акно на двор за браму,Убачыў штосьці там, аж высунуўся ў раму,Пасля ўстаў, кажучы: «Пара мне. Пры сустрэчыЯшчэ пра розныя пагутарым мы рэчы.Я заўтра ў места еду, але, пэўне, скораНаведаю ўсіх вас, як вырушу па зборы».«Дык хай жа ў Негрьшова ксёндз заехаць рачыць,Сказаў аконам, — вас Харонжы хоча ўбачыць.Далёка між людзьмі такая ходзіць мова:Шчасліва трапіў, бьвццам ксёндз у Негрьшова».«Да нас, — сказаў Зубкоўскі,— просім, калі ласка,Бо знойдзецца і ў нас сувойчык, масла фаска,Кароўка ці баран, бо і пра нас ёсць слова:Яму, нібы ксяндзу, што трапіў у Зубкова».«I к нам», — прасіў Скалуба. Побач ТараевічСказаў: «Галодны ксёндз не выйшаў і з Пуцэвіч».І гэтак кожны абяцаў штось бернардыну,Праводзячы яго. Ён спешна ўсіх пакінуў,Бо перш ужо ў акне Тадэвуша угледзеў,Як той скакаў у лес гасцінцам на мядзведзя,Прыгнуўшыся, без шапкі, з скрыўленьш абліччамКаня і шпорачы, і сцёбаючы бічам.Від гэты бернардьша задзівіў, узрушыў,Дык хуткім крокам за хлапцом дарогай рушыўУ пушчу, што, як толькі зрок людскі акіне,Займала цэлы краявід сцяною сіняй.Хто ж зведаў пушч літоўскіх змрочныя абшарыАж да сярэдзіны, да глыбіні гушчару?!Рыбак дно мора толькі ля ўзбярэжжа знае,Сталок, звычайна, нетры пушчаў абмінае,Ён толькі з большага знаёмы з іх абліччам,А іх нутро і застаецца таямнічым,Бо што там — казка, чутка знае мо пра тое.Калі б ты бор мінуў і падшыццё густое,Наткнуўся б на абвалы пнёў, калод, каменняў,Акружаных дрыгвою, тысячай струменняў,Заросшых сеткай зелля, мураўёў капцамі,Шаршнёў, вужакаў гнёздамі, лазы дубцамі.Калі б і гэта не стрымала чалавека,Дьгк большая прад ім паўстала б небяспека —Далей, як ямы воўчыя, на кожным крокуСустрэнуцца азёры, скрьггыя ў асоку,З такою глыбінёй, пгго дна іх не прамераць.(Сядзяць там чэрці, калі толькі чуткам верыць.)Вада тых студняў свеціцца іржой крывавай,Смярдзіць і ўдзень, і ўночы, дьшіцца плюгава,Аж дрэвы навакола чахнуць і хварэюць:Лісты, кару губляюць, не растуць, чарвеюць,Сукі іх пакрывае мох каўтунаваты,А кожны пень і ствол грыбамі барадаты.Лес гэты над вадою — быццам ведзьмаў групаШто грэе рукі над гаршком, дзе вараць трупа.За гэтыя азёры ўжо не толькі крокам,Але дарэмна нават заглыбляцца вокам,Бо там усё агорнута імглістым змрокам,Што вечна з той дрыгвы распаранай шыбае.А ўжо за той імглой (як казка ў сёлах бае)Багатая зямля ляжыць — не надзівіцца,Галоўная раслін і зверьшы сталіца.Там зберагаецца ўсіх дрэў і траў насенне,З якога новае ўзрастае пакаленне.Там, як у Ноя, з кожнага жывёлін родуХаваецца па некалькі пар для заводу.А ў самым цэнтры пушчы занялі абшарыТур, Зубр, Мядзведзь, якія ў пушчы валадараць.На дрэвах побач з імі Рысь рассеўся бьгстрыІ хцівец-Расамаха, нібы два міністры.З Далей, як падуладныя князям васалы,Сялібы маюць Дзік і Воўк, і Лось удалы.Над галавою ўюцца Сокалы з Арламі,Накшталт нахлебнікаў, што жывяцца з панамі.І гэтак пары патрыярхаў тых звярьшыхЖывуць нябачнымі ў нязведаных глыбінах,Дзяцей сваіх пускаюць за лясоў граніцы,А самі без турбот бытуюць у сталіцы.Ад стрэльбы ці мяча яны не прападаюць,А толькі натуральнай смерцю паміраюць.І маюць могільнік, куды ў часіну смерціІдуць звяры і птушкі поўсць ці пер’е здзерці.Мядзведзь, калі сваёй жаваць не можа стравы,Алень, калі бяссільным стане і кульгавым,Шарак, калі ўжо кроў яго ўся ў жылах крэпне,Крумкач, як пасівее, сокал, як аслепне,Арол, якога дзюба так у круг сагнецца,Што ўжо замкнутай назаўсёды застанецца[32],Ідуць на могільнік. Звер ранены ці хворыБяжыць у родны кут праз нетры і заторы.Таму у месцах тых, дзе чалавек праходзіць,Ніхто касцей звярыны дохлай не знаходзіць[33].Чуваць, што ў той лясной сталіцы між звяраміПануе лад, яны яго наводзяць самі;Не сапсаваныя культураю людскою,Уласнасці не ведаюць, а разам з ёюНі паядынкаў, ні ваеннае навукі,I, як дзяды ў раю жылі, жывуць унукіІ дзікія, і свойскія — усе ў яднанні,Ніхто не думае пра бойкі ці кусанні.Каб трапіў нават чалавек туды бяззбройны,То мог бы між звяроў ісці зусім спакойна,Яны б услед глядзелі зрокам задзіўленняТак, як калісьці ў той апопші дзень тварэнняІх першыя бацькі глядзелі на Адама,Пакуль не раз’ядналіся за райскай брамай.Ды, шчасцем, чалавек не зойдзе ў тыя нетры,Бо Мукі, Страх і Смерць там тояцца ў паветры.Адно заядлыя сабакі ў час пагоні,Знячэўку ўскочыўшы ў балоцістыя тоніI нешта жудаснае стрэўшы ненарокам,Бягуць назад у жаху з ашалелым зрокам,І доўга потым пад ласкаваю рукоюДрыжаць ля ног стралка ў вялікім неспакоі.Глыбіні гэтых нетраў змрочных, таямнічыхЗавуцца «матачнікамі» між паляўнічых.Дурны мядзведзь! Каб ты ў сваёй сядзеў бярлозе,Не стаў бы Войскі на тваёй лясной дарозе.Але ці пасекі вяла цябе духмянасць,Ці мо да спелага аўса замілаванасць,На бераг пушчы выбраўся ты ў лес радкавы,А там і вьгсачыў цябе ляснік цікавы;І вось шпіёны сталі пад яго падказкуВыследжваць твой начлег і кожную папаску.А зараз хітры Войскі ладзіў акружэннеІ ў матачшк табе адрэзаў адступленне.Тадэвушу сказалі, што ўжо з паўгадзіныМінула, як сабакі сочаць троп звярыны.Зацішша. Дарма паляўнічыя без рухуСтаяць, прыкладваюць далоні трубкай к вухуІ слухаюць маўчанне лепей за прамовы,Ды ў далях толькі граюць нетры і дубровы.Сабакі ў пушчы, як у моры вадалазы,Ныраюць, а стралкі, гатовыя біць зразу,За Войскім сочаць. Вухам ён зямлю пьггае.Як зрок сяброў з аблічча лекара чытаеНадзею на жыццё ці смерць асобы мілай,Вось так і ў Войскім вочы грамада тапілаЗ пачуццямі надзеі, з халадком трывогі.«Есць, ёсць!» — сказаў сцішка і хутка ўстаў на ногі.Ён чуў! другія не маглі ’шчэ разабрацца.Аж вось сабака звягнуў, потым два, тры, дваццаць!І ўсе рассьшанай араваю зайгралі.Злуюцца, душацца, на след, відаць, напалі,Бяруць. І гэта не спакойнае ўжо граннеСабак за шараком, лісіцай або ланню,А брэх абрывісты, заядлы і высокі.Відаць, не толькі ўскочылі на след далёкі —На вока гоняць. Часам гон свой гвалт спыняе,То ўзніме зноў. Мо звер сябе абараняе,Калечыць, пэўне, ў шале, бо пасля маўчанняЧуваць між брэху енк сабачага канання.Стральцы стаялі, стрэльбы ўжо нарыхтаваўшы,З напружаннем галовы ў той бок скіраваўшы.Чакаць даўжэй не могуць! Вось пасты кідаюцьТо тут, то там і ў лес глыбей перабягаюць,Каб звера чым хутчэй сустрэць. Хоць Войскі строгаЗ каня яшчэ раз папярэджваў, што такога,Хто кіне пост, адсцёбае аброжкай з ходу,Якога б ён ні быў становішча ці роду, —Не слухалі. Усе, супроць яго прыказу,Пабеглі ў лес. Тры стрэльбы грукнулі адразу,А потьш — кананада, аж мацней за стрэлыРаўнуў мядзведзь, і рэха праняло лес цэлы.Рык страшны болю, шалу, роспачы, трывогі!За ім сабачы гвалт, трубы зык, выкрык строгіГрьшелі з нетраў пушчы. А стралкі з засадыЎ лес беглі, ўзводзілі куркі, былі ўсе рады,І толькі Войскі жаласна крычаў, што маху далі.Стральцы з нагоншчыкамі крута павярталіЗвяру наперарэз, між нетрамі і пуіпчай.Мядзведзь, спалоханы людзьмі, сабачай гушчай,Звярнуў назад — туды, дзе слаба пільнавалі,Ў бок поля, дзе стральцы пасты папакідалі,Дзе толькі засталіся з ланцуга аблавыТадэвуш, Войскі, Граф і той-сёй менш рухавы.Тут лес радзейшы быў. Аж вось чуваць трэск лому,І вырваўся, як з хмар, мядзведзь навалай грому,За ім — сабакі: брэшуць, рвуць. Ён стаў на ногіI, рыкам страшачы, хоць поўны сам трывогі,Хапаўся лапамі за дрэвы, за карэнні,За пні смалістыя, за ўросшыя каменніІ кідаў у сабак, людзей, ды вырваў дрэваI, як даўбнёй ім круцячы управа, ўлева,Рвануўся на апошніх стражнікаў аблавы —Тадэвуша і Графа. Тыя бой крывавыПрымаюць, выткнулі ў звяра ствалоў па пары,Як два грамаадводы ў масу чорнай хмары,I, як адзін, абодва за куркі рванулі.(Неспрактыкаваныя!) Стрэльбы ўраз раўнулі,Не трапілі. Мядзведзь скакаў, яны ў той хвіліЗа раз абодва піку ўткнёную ўхапіліІ вырывалі хто сабе. А тут жа блізкаКлыкоў рады бялеюць з велічнага пыска,І над галовамі павісла лапа звера.Збялелі, скочылі назад, пад пушчы берагІ уцякалі. Звер з узнятай лапай гнаўся:Махнуў, не трапіўшы упаў, ізноў падняўся,Браў светлы графаў волас чорнай лапай груба…Сарваў бы чэрап з галавы, як шапку з чуба,Ды Рэент і Асэсар выскачылі збоку,Гервазы быў наперадзе на сто мо крокаў,За ім — ксёйдз Робак, хоць без стрэльбы, і тут з радуУтрох тры стрэлы далі, быццам па загаду.Мядзведзь уверх падскочыў, як шарак ад хартаў,І рынуў долу галавой. Яшчэ упартаМльюком крутнуўся, і ўсё той разгону сілайДагнала туша Графа і на землю збіла.Яшчэ ўставаў і роў, ды ўжо на ім віселіСа Страпчай Спраўнік і яшчэ жывога елі.Тут Войскі падхапіў, тасьмой прымацаваны,Буйволлі доўгі рог, круты пакарбаваны,Як боа-вуж, паднёс да губ, аберуч сціснуў,Як буталь, твар надзьмуў, крывавьш вокам бліснуў,Павекі прычыніў, сцягнуў углыб паўбруха,У лёгкія паслаў усе запасы духуІ граць пачаў. Рог, быццам віхру на пацеху,Панёс па пушчы голас, паўтараны ў рэху.Стральцы замоўклі, сталі гоншчыкі ў здзіўленні,Пачуўшы гукаў моц, іх чыстыя адценні.Стары, што славіўся даўней сваім мастацтвам,Рашыў з ім зноўку паляўнічым паказацца.Жыццём уміг напоўніў нетры і дубровы,Нібы спусціў сабак і распачаў уловы;Ігрой ён ход аблавы пераказваў хутка:Спачатку рэзкі, звонкі зык трубы — пабудка,Пасля за енкам енкі — брэх сабачы смелы,А месцам цвёрды тон, як гром, — няйначай, стрэлы.Тут змоўк, а рог трьшаў; тады ўсім выдавала,Што Войскі граў яшчэ, а гэта рэха грала.Падзьмуў ізноў. А рог, здавалася, мяняўсяІ ў вуснах Войскага грубеў, цянеў, згінаўсяІ зверам галасіў: то, быццам, воўчай шыяйВыцягваецца доўга і панура вые,То зноў, нібы раскрыўшыся ў мядзведзя горла,Раўнуў; і вецер зубра рыканне раздзёрла.Тут змоўк, а рог трьшаў; тады ўсім вьвдавала,Што Войскі граў яшчэ, а гэта рэха грала.Пачуўшы музыкі шэдэўр — той песні гукі,Дуб дубу паўтараў іх, неслі букам букі.Вось дзьме ізноў. Мо сто рагоў ірвецца з рога:Разносіцца вакол цкаванне, гнеў, трывогаСтральцоў, сабак і зверыны. Аж Войскі ўдарыў,Падняўшы рог, трыумфу гімнам проста ў хмары!Тут змоўк, а рог трымаў; тады ўсім выдавала,Што Войскі граў яшчэ, а гэта рэха грала.І колькі дрэў, рагоў гудзела столькі з бору,Адны другім насілі песню, бы ў хор з хору.І музыка ўсё станавілася шырэйшай,Далейшай і чысцейшай, што раз выдатнейшай,Аж знікла ў далях дзесьці ля нябёс парога!І Войскі рукі, апускаючы ад рога,Раскрыжаваў. А рог на поясе раменнымАпаў і калыхаўся. З позіркам праменным,З прыбракшым тварам Войскі, музыкай натхнёны,Стаяў, яшчэ лавіў знікаючыя тоны.Тым часам загрымелі навакол музыкіВіваты, віншаванні, воплескі і крыкі.Памалу сціхла ўсё, і вочы ад музыкіЗвярнуліся ізноў на звера труп вялікі.Ляжаў, скрываўлены і кулямі прашыты,Грудзьмі уплецены ў траву і ў землю ўбіты.Развёў пярэднія шырока накрыж лапы,Яшчэ ўздыхаў, а кроў лілася цераз храпы.Расплюшчваў вочы, ды ўжо галавы не зрушыць,Бо п’яўкі Падкаморавы ўпіліся ў вушы:Па левай — Страпчая, а Спраўнік злы прыссаўсяПа правай старане і кроўю напіваўся.Аж прут, па Войскага загаду, ушчаміліСабакам між зубоў і ляпы так раскрылі.Перавярнулі дагары цяпер мядзведзя,І зноў трайны віват аж хмары зрушыў недзе.«А што? — Асэсар крыкнуў, стрэльбу ўзняўшы ўдала, —А што мая стральбінка? Наша, наша брала!А што? Мая стральбінка — дробненькая пташка[34],А вось што паказала! Гэта ёй не цяяжа.Ніводзін дарма не пайшоў з яе ладунак!Мне князь Сангушка гэткі справіў падарунак».І тут паказваў стрэльбу дзіўнае работы,Хоць дробную, і выхваляў яе даброты.«Бег я, — прамовіў Рэент, пот абцёршы з твару, —Бег я за медзвядзём, а Войскі тут з гушчаруКрычыць мне: „Стой!“ Як тут стаяць? Мядзведзь у поле,Як заяц скача, хоча вырвацца на волю,Аж дух мне заняло — дагнаць няма надзеі,Управа глянуў, бачу: кепскія падзеі,З засады вырвецца, дык стой, кажу, маруха!На вока ўзяў, і вось ляжыць, сабачы юха.Вось стрэльба, вось сапраўдная Сагалясоўка,Кляйма: „Сагаляс, Лондан а Балабаноўка“.(Там жыў наш слесар, бо і там жывуць палякі,Рабіў ён стрэльбы, што такія маюць знакі.)».«Як так? — Асэсар пырснуў,— сотня сот мядзведзяў!Дык гэта, быццам, пан забіў? Што пан там збрэдзіў?»«Паслухай, — мовіў Рэент, — тут не следства, пане,А тут аблава! Кожны тут за сведку стане».Дык зараз пачаліся спрэчкі і дакоры,Хто стаў пры Рэенце, а хто пры Асасоры.Ніхто Гервазага не ўспомніў, забягаліЗ бакоў, а што было наперадзе, не зналі.Прамовіў Войскі: «Ну цяпер хоць ёсць прычьюа,Бо гэта ўжо не то што нейкі там зайчына,А тут мядзведзь, тут варта змераць мэтуІ дабівацца праўды, хоць і з пісталета.Змірыць вас вельмі цяжка, дык старым звычаем,Змагацца вам у паядынку дазваляем.Адну я помню між суседзямі нязгоду:Жьші ў мой час два шляхціцы старога родуАбапал над прыгожаю ракой Вялейкай.Адзін Дамэйкам зваўся, а другі Давэйкам,і гэтак жа ў адну мядзведзіцу стралялі,А потьш, так як вы цяпер, спрачацца сталі.Уздумалі страляцца ледзь ні дула ў дула —Праз скуру медзвядзя — так злосць іх агарнула.Той паядьшак нашумеў даўней нямала,Бо песні на’т спявалі пра яго, бывала.Я секундантам быў і з самага пачаткуГлядзеў на іх, дык раскажу вам па парадку».Але ў той момант спрэчку пагасіў Гервазы.З увагай медзвядзя ён абышоў два разы,Узяў цясак і пысу ім рассек надвое,Намацаў кулю, выняў і абцёр палою,Пасля агледзеў моўчкі, а калі праверыў,Ці ўходзіць у патрон, і з дулам стрэльбы змерыў,Узняўшы з куляю далонь над галавою,Сказаў: «Вось куля, ды яна не з вашай зброі,Панове, а з старой гарэшкаўскай куркоўкі(I стрэльбу ўзняў уверх, спавітую ў аборкі),Ды выстраліў не я. О, як жа хутка, смелаТам трэ’ было страляць! Аж мне ў вачах цямнела,Бо панічы абодва ў мой напрамак беглі,А звера кіпцюры на Графа ледзь не леглі —Апошняга з Гарэшкаў! хоць і па кудзелі.Ой, Божа! крыкнуў я і покуль мы глядзелі,Ксёндз Бернардын якраз падбег на дапамогу.Ён засароміў нас! Вось гэта ксёндз! ТрывогуСтрымоўваў я, дрыжаў, хацеў страляць, не стрэліў,Ён стрэльбу вырваў з рук маіх, даў стрэл, пацэліў.Між двух галоў страляць! Сто крокаў! І папасці!Якраз у ляпу! Зубы так яму пакласці!Паны! Даўно жыву і заяўляю смела:Адзін мог толькі гэткім пахваліода стрэлам.Адзін той злыдзень мог страляць вось гэткім чынам,Той, што выстрэльваў коркі на хаду жанчынам,Той лотра слаўны, лешп бы век мне з ім не знацца,Той Яцак, той Вусач… Лепш з прозвішчам стрымацца.Ды ўжо яму ганяцца за мядзведзем годзе —Сядзіць ён у смале пякельнай, як у мёдзе.Хвала ксяндзу! Ён двух людзей ад смерці збавіў,А мо і трох. Я справу так сабе паставіў,Што, каб апошняе дзіця з Гарэшкаў родуУ зубы звера трапіла, я асалодуЗнайшоў бы ў тьш, каб і мае скрышыў ён косці.Дзе ксёндз? Трэ’ вьшіць за здароўе ягамосця».Дарма ксяндза шукалі, ён чамусьці скрыўся.Вядома толькі, што на момант быў з’явіўся,Да Графа і Тадэвуша што сіл падскочыўI, ўбачыўшы жывьші, ўзняў на неба вочы,Падаўся ўбок і стаў шаптаць малітву ціха,Пасля пабег праз поле, чым далей ад ліха.Тым часам з Войскага загаду пні і сучча,Лісты і верас пачалі скідаць да кучы.Шугнуў агонь, падняўся дым уверх сасноюІ шэрым балдахінам стаў над галавою.Над полымем стральцы злажылі ў козлы пікі,На іх катлы падвесілі, пад шум і крыкі.З вазоў нясуць гародніну, муку, прыправыІ хлеб.Суддзя куфэрак свой у гонар той аблавыДастаў, адкрыў, і пляшак бліснулі галовы.Ен выняў самы большы буталь адмысловы(Багаты падарунак ад ксяндза Рабака).Гарэлка з Гданьска, дарагая для паляка.«Няхай жыве! — сказаў Суддзя з паднятай чашай, —Наш горад Гданьск, зноў быць яму ва ўладзе нашай!»І па чарзе ўсім наліваў лікёр срабрысты.Пакуль дно залатым не заблішчала лістам[35].Бігос варылі ў кацялках. Сказ многаслоўныНе перадасць той колер, пах і смак цудоўны.Пачуе мешчанін звон рыфмаў, слоў парадак,А смак і застанецца толькі ў цьме здагадак.Каб песні ацаніць літоўскія і стравы,Здаровым трэба быць, вяртацца трэ’ з аблавы.Ды і без тых прыправаў вельмі смачнай ежайБігос бывае. Ўраз з гароднінаю свежайКапуста квашаная да яго бярэцца,Што, згодна прыказкі, у рот сама кладзецца.Закрытая ў катле з прыправамі і з мясам,Гатуецца, пакуль уся не сойдзе квасам,Пакуль агонь яе не змякчыць і не сцісне,А з берагоў начыння з парай вар не свіснеІ не напоўніцца паветра араматам.Бігос гатоў. Стральцы бягуць і зухаватаЗ бадзёрасцю штурмуюць лыжкамі начынне.Медзь звоніць, і бігос, як камфара, ўміг гіне.Знік, паляцеў. І толькі пара ў нетрах чанаўБурліць, нібы ў патухшых кратарах вулканаў.Калі ўжо ўсе даволі падпілі, пад’елі,На воз усклалі звера і на коней селі,Усе вясёлыя, апроч двух: АсасораІ Рэента. Яны больш злыя, чым учора,Бо паспрачаліся за стрэльбу СангушкоўкуІ за балабаноўскую Сагалясоўку.І Граф з Тадэвушам зрок долу апускаліЗ няёмкасці, што прамахнулі і ўцякалі,Бо на Літве, хто звера выпусціць з аблавы,Шмат мусіць працаваць, каб зноў дабіцца славы,Граф гаварыў, што першы кінуўся да пікі,Ды перашкодзілі яму, на жаль вялікі;Тадэвуш жа даказваў, што ён, як дужэйшыІ да ўжывання пікі больш, чым Граф, спраўнейшы,Яму на выручку спяшыў. Так прымаўляліСабе між гоману і ехалі зноў далей.А Войскі ехаў рады. Чалавек шаноўныВясёлы быў на рэдкасць і таму пшатслоўны.Дык памірыць задзір паставіўшы заданне,Канчаў пачатае раней апавяданне:«Пан Рэент, калі я хацеў, каб з АсасорамВы біліся, дык не таму, што страціў сорамІ прагнуў вашае крыві, о крый вас, Божа!Хацеў вас памірыць, настрой падняць, быць можа.Жартдумаўузнавіць, якігодтомусоракПрыдумаў. Дзіўны жарт. Бьыіо аб ім гаворак!Вы маладыя, вам не ў памяць жарт той даўны,Ад гэтай пушчы колісь да Палесся слаўны.Бывала, прозвішчы Давэйкі і ДамэйкіПазбльггвалі не раз, змяшалі ў вузел нейкі,Са шкодаю для іх. Вось выбараў пароюСябры Давэйкі, стоячы за ім гарою,Шапнуць каму: „Глядзі, дай голас за Давэйку!“А той, не ўчуўшы, галасуе за Дамэйку.Аднойчы на банкеце тост узняў Рупейка:„Віват, Дамэйка!“ Іншьш выдала: Давэйка!Дык закрьгаалі гучна, але бесталкова,Па-свойму паўтарыўшы кінутае слова.Раз горш бьиіо. У Вільні нейкі шляхціц п’яныЗ Дамэйкам біўся шабляй і панёс дзве раны.Пасля той шляхціц, едучы, відаць, дадому,Выпадкам стрэў Давэйку недзе ля парома.І вось, калі абодва ехалі Вялейкай,Пытае той: „Ты хто?“ Ён адказаў: „Давэйка“.А той рапіру выняў моўчкі з-пад кірэйкі:Чах, чах! і за Дамэйку вус адсек Давэйку.А ўрэшце ўжо, ўсё роўна як на завяршэнне,Яшчэ такое падключылася здарэнне:Ў аблаве, побач стоячы, на радасць ліху,Стралялі цёзкі ўдвух зараз у медзвядзіху,І тая ўмомант павалілася без духу,Але ўжо несла перш з дзесятак куль у бруху.З адным калібрам стрэльбаў шмат было ў аблаве,Дык хто забіў? Як тут рашыць, чыёй быць славе?А тут яны крычаць: „Даволі нам цягацца!Ці Бог, ці чорт злучыў нас — трэба разлучацца!Нас двух, як сонца два, відаць, зашмат на свеце!“Дык шаблі ў рукі і становяцца на меце.Тут шляхта ўся ўгаворвае іх, просіць, годзіць,А злосць на іх тьш часам штораз горш находзіць,Дык шаблі кінупі, схапілі пісталеты.Мы ў крык, што зблізілі яны занадта меты!Яны тады, на злосць нам, пакляліся здуруСтраляцца дула ў дула! — праз мядзведзя скуру.Стралялі вельмі добра. „Секундуй, Грачэха!“„Я зтодзен, — ім кажу, — ўраз будзе вам пацеха:Няма ’шчэ ямы. Ды падумайце ж вы самі,І ў бойцы трэба быць людзьмі, не разнікамі.Збліжацца годзе, бачым, што няма ў вас страху.Ці ж баіцеся, каб не даць часамі маху?Паслухайце мяне: ну згода, што на пісталеты,Ды толькі не з бліжэйшай, ні з далейшай меты,Як праз мядзведзя скуру — будзь тут ваша воля!Я сам яе расцягваць буду сярод поляІ вас парасстаўляю. На хвасце мядзведзяВы станеце, а вы на носе, мой суседзе“. —„Мы згодны! Дзе? Калі?“ — „Чуць свет — карчма над Ушай“.Я ўзяў Віргілія: як быць з той калатушай?»Тут крык спьюіў апавяданне, бо з-пад конейШмыгнуў шарак. Вось Сокал з Кусым у пагоні!Хартоў узялі на аблаву, бо дарогай,Вяртаючыся, ў полі можна стрэць касога.Харты ішлі ля коней і ледзь зайца ўчулі,За ім адразу без цкавання сіганулі.Асэсар з Рэентам хацелі конна скочыць,Ды Войскі крыкнуў: «Стоп! Хай кожны з месца сочыць!Нікому нават крокам рушыць не дазволю —Адгэтуль добра бачьш: заяц верне к полю».А заяц, чуючы пагоню ад дарожкі,Скакаў у поле; вушы склаў, як сарна рожкі,І над раллёй пабліскваў, вьшягнутьг ў струнку.У сіле лап сваіх шукаючы ратунку,Здавалася, што да зямлі ледзь дакранаўся,Як ластаўка, цалуючы ваду, ўзвіваўся.За зайцам — пьы, харты — за пылам, і ляцелаПраз поле гэта дзіўнае даўгое цела,Як быццам прапаўзаў гад злосны і заўзяты:Дзе заяц — галава, а шыя — пыл узняты,Сабакі — хвост двайны рухомы і кудлаты.Асэсар з Рэентам, стрымаўшыся ля куста,Глядзяць без духу. Рэент пабялеў, як хуста,Бляднее і Асэсар — што там за падзея?Убачылі, што вуж чым далей, тым даўжэе,Што рвецца напалам, што не зрасціся гаду,Што галава пад лесам, а хвасты — дзе ззаду!Мільгнула галава яшчэ раз пад навесамЛясным і знікла, хвост пакінуўшы пад лесам.Сабакі, так абдураныя непрыемна,Шукалі, быццам абвіняліся ўзаемна,Пасля вярнуліся назад павольным крокам,Стуліўшы вушы і хвасты, з прьггухшым зрокам.Прыбегшы, з сораму вачэй падняць не смеліІ не збліжаліся к панам, а воддаль селі.Пан Рэент галаву павесіў невясёла,Асэсар сумным вокам кідаў навакола,А потым пачалі тэорыі разводзіць,Што ў гэткай справе гончым ход свабодны шкодзіць,Што заяц раптам скочыў і не быў цкаваныІ што, каб хіба быў сабака падкаваны,Тады дагнаў бы мо па гэткай камяніцы.Разумна ўмелі на дэталях запыніцца.Каб слухачы хацелі, многа б скарысталі,Але не слухалі. Адны пасвістваць сталі,Пасмейвацца другія, іншыя ў той хвілі,Мядзведзя ўспомніўшы, аб ім загаварылі.А Войскі толькі раз за зайцам вокам кінуўI, ўбачыўшы, што той між дрэў у лесе згінуў,Вось так свой сказ канчаў: «Дык жа на чым мы сталі?Ага! на тым, што слова мне абодва даліСтраляцца праз мядзведзя скуру. Шляхта гнеўнаКрычыць: „Дык гэта ж дула ў дула! Смерць! Напэўна!“Я ў смех, бо чуў ад Мара, мудраца старога,Што скурай звера можна змерыць вельмі многа.Вядома вам, панове, што Дыдо-царыца,Прыбыўшы ў Лівію, рашьша там спыніццаІ гэтакі зямлі палетак старгавала,Які б накрыць адной валовай скуры стала[36].На тым кавалку поля вырасла Карфага!Вось гэта абмяркоўваў я ўначы з увагай.Ледзь стала днець, Давэйка едзе ў тарадэйцыНа зборны пляц, насустрач коннаму Дамэйцы.Глядзяць, ажно праз рэчку мост ляжыць касматыЗ мядзведжай скуры, зрэзанай на паскі-латы.Паставіў я Давэйку на хвасце мядзведзя,Дамэйцы ж месца выпала за рэчкай недзе.„Цяпер страляйцеся, — кажу, — хоць і да смерці,Але без згоды з месц вас не пушчу, паверце“.Яны — у злосць, а шляхта поўзае ад смеху.Тут я з ксяндзом давай адводзіць іх ад грэхуЕвангеллем, законам. Просім грамадою.І так прыйшлося ім адмовіцца ад бою.Выпадак гэты да іх дружбы прычыніўся.З Дамэйкавай сястрой Давэйка ажаніўся,Тады Дамэйка шваграву сястру засватаў.Маёмасць роўна падзялілі, як брат з братам,А месца, што праславілася справай гэткай,Карчму паставіўшы, зваць пачалі Мядзведкай».
Перейти на страницу:

Похожие книги

Партизан
Партизан

Книги, фильмы и Интернет в настоящее время просто завалены «злобными орками из НКВД» и еще более злобными представителями ГэПэУ, которые без суда и следствия убивают курсантов учебки прямо на глазах у всей учебной роты, в которой готовят будущих минеров. И им за это ничего не бывает! Современные писатели напрочь забывают о той роли, которую сыграли в той войне эти структуры. В том числе для создания на оккупированной территории целых партизанских районов и областей, что в итоге очень помогло Красной армии и в обороне страны, и в ходе наступления на Берлин. Главный герой этой книги – старшина-пограничник и «в подсознании» у него замаскировался спецназовец-афганец, с высшим военным образованием, с разведывательным факультетом Академии Генштаба. Совершенно непростой товарищ, с богатым опытом боевых действий. Другие там особо не нужны, наши родители и сами справились с коричневой чумой. А вот помочь знаниями не мешало бы. Они ведь пришли в армию и в промышленность «от сохи», но превратили ее в ядерную державу. Так что, знакомьтесь: «злобный орк из НКВД» сорвался с цепи в Белоруссии!

Алексей Владимирович Соколов , Виктор Сергеевич Мишин , Комбат Мв Найтов , Комбат Найтов , Константин Георгиевич Калбазов

Фантастика / Детективы / Поэзия / Попаданцы / Боевики