Спярша стаў Бартак Прус выкладваць справу.За тое, што ў Крулевец ён хадзіў для сплаву,Яго празвалі Прусаком аднасяльчанеУ жарт, бо прусаў не любіў з пераканання,Хоць часта ўспамінаў. Быў веку пажылога,Нямала вандраваў па свеце, бачыў многа,Палітыкай цікавіўся, чытаў газетыІ растлумачыць шмат што мог на зборы гэтым.Дык вось ён так канчаў:«Наш дарагі Мацею,Мой браце, а для ўсіх, шаноўны дабрадзею,Тут не малая дапамога. У французеЯ ўпэўнены, як быццам у казырным тузе:Народ ваенны, а ад часаў ТадавушаКасцюшкі (кожны з тым цяпер змірыцца змушан)Няма ваякі большага за Банапарта.Я помню, як французы перайшлі праз Варту.Я за граніцай быў тады, у годзе панскім,У тысяча васьмісот шостым, і пад ГданскамВёў гандаль. Сваякоў жа маю я ў Пазнанскім,Дык ездзіў іх наведаць у той час з ЮзэфамГрабоўскім, што сягоння рэгіменту шэфам,А ў той час жыў у вёсцы блізка Аб’язера,І мы на дробнага там палявалі звера.Бьшо спакойна ў Велькапольшчы ў гэтым часе,Ды ўміг аб страшнай бітве вестка разышлася;Да нас прыймчаўся мігам пасланец Тадвэна,Грабоўскі ліст счытаў і крыкнуў: „Ена! Ена!Прусакі збітыя дазвання — перамога!“Я на калені ўпаў з падзякаю да Бога.У горад зараз жа мы коней павярнулі,Як быццам так сабе, нібы навіны і не чулі,Аж бачьш, што ўжо ўсе ландраты і гофратыДы камісары — зброд нямецкі франтаватыНам кланяецца нізка, ажно глянуць гадка,І ўецца, як прусак, апараны вараткам.Мы рукі паціраем, просім з прыніжэннемСказаць, што новага чутно, як справы ў Ене?Іх страх узяў, што мы аб перамозе новайПачулі, дык крычаць: „А хары гот! О-о вэй!“Насы павесіўшы, ідуць дамоў, а там на ногіСтаўляюць спешна ўсіх. ўраз усе дарогіКішаць народам. Немцы ўюцца, як мурашкі,Паўзуць, вязуць вазы, нагружаныя цяжка,А ля вазоў ідуць мужчыны і жанчыныІ валакуць куфэркі, чайнікі, пярыны,Бягуць, як могуць. Мы збіраем зараз раду:Па конях! Перабіць нямчыскам райтараду!Давай ландратам і гофратам гладзіць скабы,А гэрам афіцэрам абрываць гарцабы.I генерал Дамброўскі ўраз быў ля ПазнаніЗ загадам кесара: ўзнімацца на паўстанне!За тыдзень наш народ так высцебаў прусакаў,Што й на лякарства не знайшоў бы небаракаў!А каб і нам сягоння справу так паставіцьІ маскалям у нас такую ж лазню справіць?Што думаеш, Мацей? Калі ўжо з БанапартамМасква ў нязгодзе, то не скончыцца тут жартам:Герой у свеце першы, войска многа мае,Скажы нам, Каралёк, тут мысль твая якая?»Замоўк, і ўсе з Мацея ўжо не зводзяць вока,А ён маўчаў, відаць, задумаўся глыбокаІ толькі зрэдку штосьці мацаў каля боку,Як бы хапаў за шаблю (з дня няволі краюЎжо шаблі не насіў, але свайго звычаюНе кінуў: на ўспамін Масквы за бок хапаўся,Нібы намацаць Розгу там ён спадзяваўся,І дзеля гэтага празваны быў Забокам).Узняўшы голаў, слухаў ён з прытухшьм зрокамІ доўгі час, супроць агульнага чакання,Сядзеў схмурнелы, ўрэшце ўжо пасля маўчанняУсё ж загаварыў павольна і сурова,З прыціскам вымаўляючы за словам слова:«Ну ціха! Скуль жа вы навіну гэту бралі?І дзе цяпер французы? Ці вайну пачалі?Хто іх вядзе? Куды ідуць? Якой дарогай?Пяхоты колькі? Конніцы? Гармат ці многа?Кажыце зараз, што адкуль вядомым стала?»А грамада глядзела вокал і маўчала.«Я раджу пачакаць прыезду бернардына, —Сказаў Прусак, — бо гэта ад яго навіна.Тым часам трэба слаць шпіёнаў на граніцуІ ўзбройваць тых цішком, якія могуць біцца,А покуль што з намерамі не адкрываццаІ да паўстання ўсёй акругай рыхтавацца».«Чакаць? брахаць? цягнуць? — другі Мацей падняўсяЯкі Крапіцелем праз доўбню зваўся,Празваную Крапілам — меў яе з сабою,I, рукі скрыжаваўшы па-над булавоюІ, ўспёршы бараду, крычаў:-Чакаць! Спрачацца!I доўга думаць! Гэм, трэм, брэм, пасля змывацца!Я ў Прусіі не быў, і розум крулявецкі —Для прусакоў, а ў мяне ёсць свой, шляхецкі.Хто хоча ў бой, павінен за крапіла брацца,А хто ўмірае, тому трэба спавядацца!Я жыць хачу і біць! Нашто нам бернардыныЦі Робакі? якой патрэбны нам прычыны?Мы самі — рабакі і маскалёў падточым!Чакаць! Цягнуць! Дзяды вы, я скажу у вочы!І недарэкі! Хай сабака ходзіць нюхаць,Ксёндз пабірацца, а мне трэ’ крапілам рухаць!Крапіць! крапіць! і ўсё тут». даўбню пагладзіў.За ім: «Крапіць! крапіць!» — пранеслася ў нарадзе.Тут Бартак, што ад тонкай шаблі Брытвай званы,Мацей з мянушкай Конаўка, бо пастаяннаНасіў з шырокай руляй стрэльбу і з якоеМог тузін куль, як з конаўкі, лінуць ракою,Крычалі гучна разам: «Хай жыве Крапіла!»Прусак зноў слова браць хацеў, ды заглушылаЯго шмат крыкаў: «Вон з ім трусам-прусачынамХто трус, таму не быць байцом, а бернардынам!»Тут галаву падняў стары Мацей з задумы,І зараз жа заціхлі крыкі ўсе і шумы.«Насмешкі з Робака, — сказаў ён, — без карысці,Бо ён чарвяк, які арэхі можа грызці.Я бачьгў раз яго, ледзь толькі кінуў вокам,Пазнаў, што ён за птушка; ён крутнуўся бокамІ рушыў, не хацеў, відаць, мне спавядацца.А што мне? Што мне ў справы не свае мяшацца?Сюды не прыйдзе, не чакайце бернардына.Калі ж вось гэта ад яго прыйшла навіна,Дык што ў яго за мэта? Бес ён, не ксянжына!Як апроч гэтага не знаеце нічога,Тады чаго вам трэба? Скуль уся трывога?»«Вайна!» крычалі. «З кім?» — спытаў. «З Масквой! Масквою!Крычалі ўсе. — Гайда на маскалёў! Гэй, к бою!»Прусак перакрычаць усіх яшчэ стараўсяІ голас узвышаў, які пісклівым стаўся,Прасіў паклонам слова і махаў рукамі.«I я, — крычаў, б’ючыся ў грудзі кулакамі, —Хачу змагацца! Раз дык жэрдкай ад віціныАж чатыром прусакам справіў я хрысціныЗа тое, што ўтапіць мяне хацелі ў Прэглі!»«Ты, Бартак, зух! Крапіць, крапіць, каб зразу леглі!» —Крычаў Хрысціцель. «Бог мой! Трэба ж, хіба, ведаць,З кім мы ваюем, — рваўся Бартак, — трэ’ ж разведаць,Адкуль і як пачаць. Падумайце ж вы самі,Адразу так народ не вырушыць за намі!Браты! Паны! Уважце! Як жа лезці ў схватку,Калі няма ў нас ладу ні парадку!Вы хочаце вайны? Перш сарганізавацца,Намеціць планы трэба — сканфедэравацца.У Польшчы так было: вось бачым райтарадуНямецкую, склікаем тайную нараду,Прыводзім шляхту і вясковы люд да ладуІ так чакаем ад Дамброўскага наказу.Пасля — гайда на коней і ў бой скачам зразу».«Прашу даць слова!» — камісар ускрыкнуў клецкі,Прыстойны, малады, у вопратцы нямецкай.Ён зваўся Бухман, але быў палякам зроду,Хоць невядома, ці быў шляхціцам; нагодыНіхто не меў навесці спраўкі пра Бухмана.Даволі, што ў вялікага служыў ён пана,Быў добрым патрыётам, многа меў навукіІ з кніг чужых знаў гаспадарнічання штукі,Адміністрацыю двароў вёў вельмі ўмелаІ аб палітыцы судзіў заўсёды смела,Пісаў прыгожа, вельмі гладка выслаўляўся;Дык змоўклі ўсе, як толькі адазваўся.«Прашу даць слова! — паўтарыў. Пасля з паклонамАдкашляўся і так прамовіў зычным тонам: —Мае прадмоўцы ў выступленнях красамоўныхУжо да пунктаў дакрануліся галоўных,Дыскусію на значную ступень узнялі,Дык думкі трапныя, што вельмі ўсіх занялі,Мне застаецца толькі ўзгодніць і адгладзіць,Каб больш змястоўна нам дыскутаваць і радзіцьДыскусія дзве часткі ў нас сягоння мела,І я трымацца буду гэтага раздзела.Найперш: чаму мы маем узнімаць паўстанне?Ў якім напрамку? — гэта першае пытанне.А вось другое ўжо адносіцца да ўлады.Падзел тут трапны. Але перш за ўсё — загады:Калі мы ўладу неабходнай нам знаходзім,То ўжо з яе з’яўлення мэту, сэнс выводзім.Дык што да ўлады. Вось вачыма прабягаюГісторыю народаў і спасцерагаю,Што дзікі род людскі яшчэ ў глыбінях лесуЗлучаўся для супольных спраў і інтарэсуІ радзіўся. Так перш паўсталі рады.Тады ўжо кожны для агульнае уладыСваёй свабоды частку аддаваў памалу,І так статут і права паўставала.Дык бачым, што законы не прыйшлі ад Бога,А ад саміх людзей залежыць вельмі многа.Дык на кантракце абапёршыся народным,Падзел улады стаў з’яўляцца неабходным…»«Няхай кантракт народны! Кіеўскі ці Мінскі, —Сказаў стары Мацей, — няхай урад бабінскі!Пан Бухман, Бог нам царскую ўдружыў уладуЦі чорт, не дойдзем зараз з вамі мы да ладу.Вось лепей, як цара пазбыцца, дайце раду».«Вось загваздка, — сказаў Крапіцель, — каб так скокнуцьКрапілам да прастола і цара раз „кокнуць“,То ўжо ні Кіеўскім ён не вярнуўся б трактам,Ні Мінскім, і ніякім Бухманскім кантрактам,І ўваскрасіць яго ўжо сілы б не хапілаНі ў чорта, ні ў папоў. Дык хай жыве Крапіла!Гаворыш ты, пан Бухман, гладка, безумоўна,Ды гэта ўсё шум-друм. Крапіць трэ’, пан шаноўны!»«Во, во! — ускрыкнуў задаволены Брытэўка,К Хрысціцелю ад Мацька скачучы, як цэўка,У кросны закіданая — той самай сцежкай, —Адно ты, Мацек, з Розгай, ты, Мацей, з даўбешкай,Адно згадзіцеся, дальбог наробім сечкіЗ маскалёў. Брытва пад каманду йдзе Рузэчкі!»«Каманда, — зноў сказаў Хрысціцель, — на парадзеПатрэбная, а ў нашай Ковенскай брыгадзеБыла кароткая: палохай, сам не бойся,Бі, не давайся, наступай, сячы прыстройся:Шах-мах!» «Во, во! — зноў Брытва піснуў,— во, як міла!Нашто тут акты нам складаць, псаваць чарніла?Канфедэрацыі нам трэ’? За гэта спрэчка?Дык вось — маршалак! Наш Мацей з жазлом Рузэчкай!»«Няхай жыве Мацей!» — крычаў Хрысціцель,А шляхта крыкнула: «Няхай жыве Крапіцель!»Ды па кутах пачуўся шум нездавальнення,Відаць, што ў радзе пачалося раздваенне.Тут Бухман крыкнуў: «Згоды я не пахваляюНіяк!» А хтосьці закрычаў: «Не дазваляю!»Другія ім падтакваюць. У той час грубаБасіць пачаў прыбыўшы толькі што Скалуба:«Што ж вы, паны Дабрынскія? У чым тут справа?Ці вы не ўздумалі нас вылучыць з-пад права?Калі наказ нам далі сённяшняга ранку,А прыязджаў у наш засценак сам Мапанку,Рубайла Ключнік, то казалі, што ўсю гэтуНараду склікалі для цэлага павету,Што справа не адных Дабрынскіх закранае.Прагаварыўся ж Робак, бо ён болей знае,Чым кажа, але, зводзячы канцы з канцамі,Мы — тут, суседзяў павядоміўшы ганцамі.Вы не адны, паны Дабрынскія, нарэшце,З другіх засценкаў многа — чалавек мо дзвесце,Дык радзьма ўсе. Калі маршалка выбіраем,Дык галасуйма. Ўсе аднакі голас маем!І роўнасць хай жыве!»I тут два Тараевічы,Чатыры Стыпулкоўскіх і тры МіцкевічыУскрыкнулі: «Няхай жыве!» А за СкалубамКрычаць пачаў зноў Бухман: «Згода будзе згубай!»Крапіцель надрываўся: «Выберам і самі!Няхай жыве маршалак — Мацек над Мацькамі!»Дабрынскія крычалі: «Мацька запрашаем!»А ўсе прыезджыя крычаць: «Не дазваляем!»І гэтак раздзяліўся збор на дзве паловы,Крычыць усхвалявана натаўп шматгаловы:«Не дазваляем!» тут і «Просім!» там візгліва.Адзін стары Мацей сядзеў яіпчэ маўкліва,І ён адзін не рухаўся, не хваляваўся.Хрысціцель перад ім на доўбні успіраўсяІ галавой паверх яе круціў, нібытаВялікім гарбузом, на доўгі кій узбітым,Папераменна ўперад, то назад ківаўся:«Крапіць! Крапіць!» — крычаў і ажно надрываўсяТым часам Брьггва штораз падбягаў рухавыТо да Хрысціцеля, то да Мацея лавы,А Конаўка змірыць усіх шукаў нагоды:Хадзіў між групамі і заклікаў да згоды.У памяшканні ўсё «Крапіць!», «Галіць!» гудзела.Мацей маўчаў, ды ўжо, відаць, яму дадзела.І вось паверх галоў у зборышчы кіпучымПад бэльку шугануў слуп светлы і бліскучы.Быў гэта меч, узняты моцнай даланёю,Двухсечны, ў пядзь шырокі, ў сажань даўжынёю,Відаць, яшчэ тэўтонскі з нюранбергскай сталі.Заціхлі ўсе, на зброю моўчкі пазіралі.Хто ўзняў яе, не ўбачыш, ды згадалі зразу:«Сцізорык! — закрычалі, быццам бы з наказу. —Няхай жыве Сцізорык!» «Хай жыве Мапанку!Рубайла! Шчэрбец!» — нёсся крык без перастанку.Гервазы (ён быў гэта) ўміг натоўп расціснуў,К сярэдзіне пралез, Сцізорыкам зноў бліснуўI, вастрыё схіліўшы ўніз, сказаў: «Мой пане,Сцізорык Розачцы прыносіць прывітанне!Браты Дабрынскія! Прыбыў я не спрачацца,А расказаць, чаму прымусіў вас сабрацца,А што і як рабіць, рашайце ўжо вы самі.Вядома ўсім, што чуткі носяцца між намі,Што справы важныя рашаюцца на свеце.І Робак штось казаў, і самі мы не дзеці».«Мы знаем!» — крыкнулі. «Дык мудрай жа галоўцы, —Казаў,— даволі нават два-тры слоўцы.Няпраўда?» «Праўда!» — мовілі. «Калі французскіАдтуль надходзіць кесар, згэтуль жа цар рускі,Тады вайна няўхільная паміж царамі.Дык, калі так, тады падумайце ж вы самі,Ці ж нам цішком сядзець? Вялікага вялікіХай б’е, малы малога — вось і ўсе тут крыкі.Згары і знізу: гэты гэтага, той тога.Як сеч пачнём, тады ачысціцца дарогаІ шчасце ў Рэч Пасполітую завітае,Няпраўда?» «Праўда! — крыкнулі.-Як з нот чытае!»«Крапіць! — Хрысціцель крыкнуў. — Справа залатая!»«А я галіць гатоў!» — тут Брытвачка азваўся.«Змірыцца толькі трэба, — Конаўка ўмяшаўся, —Адносна выбару маршалка-ваяводы».Тут Бухман перабіў: «Дурны шукае згоды!Дыскусіі для справаў не прыносяць шкоды.Прашу маўчаць! На гэтым справа скарыстае!Па-новаму яе пан Ключнік асвятляе!»«А як жа, — мовіў Ключнік, — не патрэбны крыкі.Аб важньгх справах думае няхай вялікі.Ёсць цар, а будзе зноў кароль, сенат з пасламі,Дык справы важныя, вы ведаеце самі,Рашаюцца ў Варшаве, а не у Дабрыне,І акты пішуцца па гэтай жа прычынеНа пергаменце, а не крэйдай на цагліне.Не нам жа акты тут складаць. Пісцоў мы маемКаронных і Літоўскіх, дык старым звычаем,Мой доўг — Сцізорыкам змагацца!» «I КрапіламМахаць», — дадаў Крапіцель. «I выколваць Шылам!» —Шыдэлка Бартак крыкнуў, выхапіўшы шпагу.«З вас кожны, — мовіў Ключнік, — можа даць прысягу,Што Робак гаварыў: пакуль спакойна ў свеце,Падмесці трэба дом і выкінуць вон смецце.А ведаеце вы, тым смеццем хто ў павеце?Ці добра зразумелі? Хто забіў у здрадзеНайлепшага з палякаў? Хто ўвесь час у звадзеГарэшкамі? Астаткі вырваць хто маніцца?Хто рабаўнік? Ці ж трэба вам казаць?» «Сапліца, —Тут Конаўка сказаў. — Ён лотра!» «I душыцель!» —Падтакнуў Брьггва. «Дык крапіць!» — гукнуў Хрысціцель.«Павесіць! — крыкнуў Бухман. — А чаго вазіцца?»«Гайда! — падняўся крык, — гайда граміць Сапліцу!»А Прус прамовіць за Суддзю ўсё ж меў адвагу,Пачаў крычаць у абурэнні за знявагу:«Паны! Браты! ай! ай! пабойцеся ж вы Бога!Пан Ключнік! Што вы? Не звіхнуўся пан нямнога?Ці ж тут пра гэта мова? Калі хто меў братаНягодніка, дык што? Цяпер яму адплата?Якраз па-хрысціянску! Графа тут каншахты.Падумайце! Няўжо Суддзя благі для шляхты?Няпраўда! Далібог! Вы гэта толькі саміСупроць яго пайшлі; ён хоча зтоды з вамі,І свайго адступіць ды яшчэ і страты плаціць.Што з Графам судзіцца? Дык што? У іх грошай хваціць:Ад спрэчкі між панамі што і хто з нас траціць?Суддзя — душыцель? Ён жа адмяніў паклоныЗямныя пану, аб’явіў сваім прыгонным,Што гэта грэх. Не раз ён з мужыкамі разамЗа стол сядае, служыць ім дабром і радай,Падаткі плаціць за сялян. Не то што ў Клецку,Дзе ты, пан Бухман, гаспадарыш па-нямецку.Ён — здраднік? Што вы? Я ж калісьці з ім вучыўся,Ён дзіцем добрым быў і сёння не змяніўся,Радзіму любіць і звычай стары хавае,Маскоўскіх новых мод і блізка не пускае.Вяртаючьгся з Прус, каб нямчыны пазбыцца,Заходжу ў Сапліцова польскасцю абмыцца,Бо там сапраўды нашых звычаяў сталіца!Дальбог, Дабрынскія, я брат ваш, але знайце,Суддзі не дам пакрыўдзіць, лепш не пачынайце.Не так у Велькапольшчы шляхта немцаў біла:Які быў дух і згода, проста ўспомніць міла!І глупствамі ніхто не запыняў нарадаў».«Не глупства тут, — ускрыкнуў Ключнік, — вешаць гадаў!»Шум нарастаў, ды Янкель па-над грамадою,На лаву стаўшы, белай бліснуў барадою,Што венікам ажно да пояса звісала.Каўпак лісіны ссунуў з галавы памалу,А леваю рукой ярмолку ўміг паправіў.Пасля, калі за пояс зноў руку уставіў,Паклон даў каўпаком і распачаў прамову:«Паны Дабрынскія, ну кіньце гэту змову.Суддзя ні брат мне і ні сват, ну я СапліцаўШаную; з імі можна жыць, ну і мірыцца.Шаную і Дабрынскіх Барткаў і Мацеяў,Ну як маіх суседзяў і як дабрадзеяў,Дык так кажу: яшчэ вам можна запыніцца,Не нападаць, бо вы ж там можаце пабіцца,Забіць. А спраўнік? а турма? а асасоры?А ў вёсках жа Сапліцы час ужо каторыСтаіць гурма салдатаў. Хай асэсар свісне,Дык батальён пяхоты мігам вас расцісне.А што тады? Француз нам зараз не падмога,Ну бо яму да нас далёкая дарога.Габрэй я, мала знаю, ну але ў БяліцыГабрэйчыкаў я бачыў ажно з-пад граніцы.Чуваць, француз стаіць над рэчкай Ласасною,Вайна ж, калі і будзе, хіба аж вясною.Ну я скажу: чакайце! Двор Суддзі Сапліцы —Не будка крамніка, што можа ў воз змясціццаІ з’ехаць. Двор стаяў, стаяць і далей будзе.Суддзя не арандатар, і ўсе знаюць людзі,Што не ўцячэ, яго вы знойдзеце й налета,Дьж кіньце лепш, і хай заціхне справа гэта,І аб гавораным тут раджу ўсім забыцца.I, калі ласка, ўсіх прашу паклапаціццаЗайсці ў карчму. Сынка мне Сора нарадзіла,Я ўсіх частую, будзе музыка на дзіва, —Заграем на басэтлі, скрыпках і на дудзе.І мёд стары, які пан Мацек любіць, будзе,Ну і мазуркі; маю новыя мазуркіІ файн спяваць свае я вывучыў бахуркі».Прамова Янкеля, якога ўсе любілі,У сэрцы трапіла сабраным той жа хвілі,І шум вясёлы на двары на’т разгарнуўся.Ды тут Гервазы к Янкелю з мячом рвануўся,Той скокнуў з лавы. Ключнік крыкнуў: «Вон, жыдзішча!Не сунь у дзверы пальцаў! Тут табе не йгрышча!Пан Прусак! Калі пан Суддзёваю гандлюешВіцінаў паркай, дык яго вось як малюеш!Ты помніш добра і павінен нам прызнацца,Што бацька твой сплаўляў Гарэшкавых аж дваццацьІ што нажыўся ён з усімі сваякамі.Стуль нажываліся Дабрынскія вякамі.Старыя могуць голасам пацвердзіць згодным,Што Стольнік быў для шляхты проста бацькам родным.Хто камісарыў у яго маёнтках пінскіх?Дабрынскі! Пісарамі браў каго? Дабрынскіх!Буфета ў замку не даверыў ён нікомуАпроч Дабрынскіх. Меў Дабрынскіх поўна ўдому!Ён падтрымоўваў вашы ў трыбуналах справы,У караля выпрошваў хлеб для вас ласкавыІ копам вашай дзетвары даваў асветуВа ўсіх піярскіх школах нашага павету.Дарослым памагаў у людзі, ў свет прабіцца.Пра гэткага суседа грэх, браты, забыцца!А сёння ваш сусед Сапліца робіць многаДля вашага дабра? Скажыце мне!»«Нічога! —Падтакнуў Конаўка. — Я помню тую пору,Як ён быў гол, а зараз нос дзярэ ўжо ўгоруІ дзьмецца: пху, пху, пху! Паклікаў на вяселле,Паю, а ён не п’е. „Я не магу, — мне меле, —Так многа піць, як вы, без меры і граніцы“.Вось далікацік з марымонцкае мучыцы!Не піў, мы ў горла ліць, ён зазлаваўся дужа.Чакай, я з Конаўкі налью табе, мой дружа!»«О ёсць, — сказаў Хрысціцель, — і ў мяне прычынаЯго крапіць. Мой сын разумны быў хлапчына,А зараз, па віне Суддзі, мой небаракаТак адурэў, што ўсе яго зваць сталі Сакам.Казаў яму: „Чаго ты прэшся ў Сапліцова?Калі заловяць, лазня будзе там гатова!“А ён ізноў — да Зосі цераз луг, каноплі.Злавіў яго, давай драць вушы, сыпаць кроплі;Ён плача і крычыць: „Як, тата, ты б не біўся,Туды ісці я мушу“. Тут я разгубіўся:„Ды што з табой?“ „Я, — кажа, — ў Зосю улюбіўся!“Ён хоча глянуць на яе! Вось небарака!Кажу Суддзі: „Аддай, пан, Зосю нам за Сака!“Ён кажа: „Замалая, пачакай тры годы,І як сама захоча!“ Лотра! Жджэ нагодыАддаць другому. Вось як скокну на вяселлеДы крапяну сваім Крапілам па пасцелі!..»«I гэты лотра, — ўскрыкнуў Ключнік, — тут пануеІ вось паноў даўнейшых грабіць і руйнуе!Ці ж так Гарэшкаў памяць і імя ўжо згіне?А дзе ж удзячнасць? Мо няма яе ў Дабрыне!Браты! Вы ж з царскай сілай думалі змагацца,А тут Сапліцы раптам пачалі баяцца!Страх вам турмы? Браты! Ды я ж стаю пры праве!Я вас не клічу на разбой! У гэтай справеУжо выйграў Граф, дэкрэтаў мае ён нямала,Адно іх выканаць! Заўсёды так бывала —Дэкрэты трыбуналаў шляхта спаганяла,А перш за ўсіх Дабрынскія, дык вось і сталаРасці ў вас слава. Бо, Дабрынскія, вы ж саміЎ наездзе Мыскім ваявалі з маскалямі.Прывёў іх генерал расейскі ВайніловічІ лотра, друг яго, Воўк з вёскі Лугамовіч,Вы ж помніце, як Воўка мы ў палон узяліІ як на бэльцы ў пуні вешаць ужо сталіЗа тое, што сялян душыў, Маскве прадаўся.Жывым тады праз літасць мужыкоў застаўся(З маім Сцізорыкам аднак не размінецца).Наездаў гэтулькі ўжо мне не давядзеццаАдбыць, з якіх выходзілі мы са здабычайІ славай, як шляхоцкі патрабуе звычай!Ды што пра тое ўспамінаць! Пан Граф дэкрэтыЎсё вырабляе, судзіцца за замак гэты,А з вас ніхто не спачувае адзіноцеЯго і, з ласкі ворага, яго згрызоце.Няма ў яго сяброў, апроч мяне, нікогаІ вернага майго Сцізорыка старога!»«Ну і Крапіла, — тут Хрысціцель адазваўся, —Дзе ты, там я — плясь, плясь! Адзін ты не застаўся,Што два, то два. Дальбог, ты маеш меч, Гервазы,А я Крапіла. Будзем чысціць ад заразыВакол: шах-шах, плясь-плясь! Яны няхай гамоняць».«Браты ж мо Бартка, — ўткнуўся Брытва, — не прагоняць;Што вы намыліце, то Брытва зголіць чыста».«Я з вамі,— Конаўка прамовіў урачыста. —Калі яны ніяк не выберуць маршалка,Нашто мне галасы ці галкі? Во дзе галка(Тут выняў з кішані са звонам куляў жменю).Вось галкі! Ўсе аддам Сапліцаў пакаленню!»«I мы, — Скалуба крыкнуў,— пойдзем разам з вамі!»«I мы ўсе! — шляхта крыкнула. — мы з братамі!Рубайла хай жыве! Гайда граміць Сапліцу!»І ўсіх пераканаў Гервазы ў мове гладкі,Бо кожны меў з Суддзём якіясь непаладкі,Як часта у суседстве: то за шкоду ў полі,То за парубку, то за межы, а найболейІх зайздрасць, што Суддзя багаты, падбівала.Так пачуццё нянавісці ўсіх аб’яднала.Вакол Гервазага падняўся гоман бурны,Ўзняліся шаблі, палкі…Мацек моўчкі хмурныПадняўся з лавы і, зрабіўшы два-тры крокіК сярэдзіне святліцы, рукі ўзяў у бокі.Тут, глянуўшы вакол з дакорам і сурова,Паволі вымаўляць пачаў за словам слова,З прыпынкамі, з прыціскам: «Дурні вы, дурніцы!Дык дурні ж вы! Мука камусьці, вам — кастрыца!Пакуль вялася аб радзіме тут нарадаІ аб агульных справах, дык вам, дурні,— звада,Што нельга ні падумаць, ні дагаварыцца.Замест парадку, ладу, дурні, вы — сварыцца!..А хай за дробязь помсты здарыцца нагодаВам, дурні, дык адразу лад у вас і згода!Вон з хаты! Бо я, Мацек, вас… да міліёнаўІ тысяч тысячаў фур, бочак і фургонаўЧарцей!!!..»Заціхлі ўсе, як ляснутыя громам.Ды раптам гоман, крык падняўся дзесь за домам:«Ура! пан Граф!» Ён ўз’язджаў на двор МацееўУзброены і збройных дзесяць з ім жакеяў.Пад Графам добры конь, і выгляд Графа панскі:На ім плашч колеру гарэха, італьянскі,Шырокі, без рукаў, як быццам пакрывала,Што цераз плечы стройна долу ападала.Пяро на капялюшыку тырчэла ззаду.Крутнуўся Граф і шпагай прывітаў нараду.«Ура! пан Граф! — ускрыкнулі,— з ім жыць, змагацца!»Тут з хаты сталі ўсе праз вокны прыглядаццаІ ўслед за Ключнікам на выхад прабірацца.Гервазы выйшаў, сход за ім услед таўпіўся.А Мацек, выгнаўшы апошніх, зашчапіўсяI, глянуўшы ў акно, сказаў: «Дурніцы!»Тым часам шляхта каля Графа мітусіцца,І ўсе ў карчму ідуць. Гервазага наказуТры вяжуць паясы ад кунтушаў і зразуНа іх са склепа цягнуць бочкі для народу:Гарэлкі бочку, бочку піва, бочку мёда.Вымаюць шпунты, з шумам рвуцца тры крыніцы:Адна гарыць агнём, другая серабрыцца,Жаўцее трэцяя — вясёлкаю іграюцьІ звонка ў розных сто начынняў ападаюць.І шляхта з Графам п’е, балюе, весяліцца,Ўзнімае тосты і крычыць: «Граміць Сапліцаў!»А Янкель вышмыгнуў цішком. ТаксамаХацеў зрабіць і Прус, ён быў ужо за брамай,Ды шляхта згледзела і — ў крык, што здрадзіў.Міцкевіч аддзяліўся, не крычаў, не радзіў,Але відаць па міне, што задумаў штосьці,Дык з шаблямі — к яму! Ён ад усіх у злосціБароніцца, ўжо ранены, прыпёрты к плоту,Ды за яго ўступіўся Зан і тры Чачоты.Разнялі хутка ўсіх, ды ў часе той разрухіДвух ранілі ў руку, адзін дастаў па вуху.Сядаць на коней пачалі.Граф і ГервазыНаводзяць лад, узбройваюць, даюць наказы.Нарэшце хваляй, што не ў сілах запыніцца,Ўсе скачуць з крыкамі: «Гайда граміць Сапліцаў!»