Читаем Пантофля Мнемазіны полностью

Ды той адзіны чалавек, які б мог назваць цалкам маё імя, той, што прыдумаў там, у самалёце, Белага Трактарыста, - знік. Праз шэсць дзён пасля нашага вяселля. Паехаў на неадкладную сустрэчу з дзелавым парт­нёрам у Люблін. Марыў заснаваць там фірму па насценных роспісах. У яго ж спецыялізацыя была - манументальны жывапіс. Асабліва ўдавалася імітацыя антычных развалінаў. Якраз на густ сучасных нуворышаў. На зваротнай дарозе меркаваў завітаць на рынак, прывезці мне адтуль Пунсовую Кветачку... Дакладней, новы ўнітаз з іспанскага фаянсу для нашай хрушчоўкі-аднапакаёўкі. Выправіўся на ўласнай машыне. “Жыгулях”. Адмыслова ў свой час шукаў савецкую марку. Выкупіў у Ждановічах за - сорам сказаць - дзвесце даляраў, у апгрэйд уваліў, мабыць, у дзесяць разоў болей. І распісаў арнаментам калінкавіцкага народнага строю. Ідыёт. Ён жа Віталь Корвус. Мой муж цягам шасці дзён.

Згарэлы “Жыгуль” знайшлі недзе ў гарах, на мяжы са Славакіяй, у раёне Закапанэ. Мястэчка, дзе калісь памёр ад сухотаў Іван Луцкевіч. Віталь Івана Луцкевіча дужа шанаваў. Рэдактар, антыквар, масон, усё мог зрабіць дзеля беларускай справы, хоць з бальшавікамі перамовіцца, хоць кайзераўцаў у

Вільні з хлебам-соллю сустрэць. У Луцкевіча дзве магілы. Адна - у Закапане, дзе ён праляжаў ледзь не стагоддзе. Другая - у Вільні, на могілках Роса, куды яго перапахавалі (сімвалічна, бо магіла не знойдзена...) ужо ў наш час. А ў Корвуса майго, Крумкача недарэчнага, - ні магілы, ні пэўнага лёсу...

І толькі не трэба мне вашых версій. Думаеце, хоць штосьці я не чула? Мафіёзныя разборкі (знайшлі мафіёзі з парай соцень даляраў капіталу). Прыбралі канкурэнты (такі з Віталя быў бізнесмен, як з тармазной калодкі арфа. Проста марыў, каб раз - і шмат грошай звалілася). Спецслужбы дасталі маладога апазіцыянера (ну, у пастарунку Віталь пару тыдняў калісь правёў, на мітынгах свяціўся, але калі ў грамадстве ўсё пасля плошчы патроху сціхла, сціх і ён. У палітыку не лез, бухцеў сабе на кухні, як спаконвеку ў інтэлігенцыі вялося). З’ехаў да каханкі (любімая версія маёй мамы). Вывез кантрабанду і жыве на Канарах. Быў прададзены на органы. Страціў памяць і ляжыць у нейкай замежнай клініцы (версія Віталевай цётухны, адзінай радні). Трапіў у рабства, магчыма, сэксуальнае (ха-ха). Іншапланецян і паралельныя сусветы пакінем па-за падазрэннямі.

Такога я магу вам нагаварыць на сто старонак. Лепшага за мяне спецыяліста па закручванні сюжэту ўсё адно не знойдзеце. Не таму, што я Леў Талстой, а таму, што я мадэратар сайта фанфікшэна. Ну, ведаеце, гэта калі школьніцы альбо іх расчараваныя ў жыцці настаўніцы пішуць працягі прыгод Гары Потэра і Северуса Снэйпа, альбо паляўнічых на монстраў Дзіна і Сэма Вінчэсцераў з серыяла “Звышнатуральнае”, альбо вампіра Эдварда і анемічнай Бэлы, ці Арагорна з Арвен, ці Шэрлака Холмса з Ватсанам, ці Жалезнага Чалавека з Халкам, зялёным і няшчасным... У свой час мяне гэтая дурата проста выратавала - пасля з’яўлення ў маім жыцці згарэлага “Жыгуля”.

Спачатку чытала ўсё запар і рагатала над спробамі апраўдаць шлюб прафесара Снэйпа і Гары Потэра. Прафесар - русалка, альбо кентаўр, альбо вампір, Гары Потэр - светлы эльф, альбо васіліск, альбо галем ці ўвасабленне скандынаўскага бога Одзіна. Галоўнае, ім ну проста неабходна ажаніцца! А то фікрайтэрша плакаць будзе.

Але за вычварнымі нязграбнымі аповедамі (“он прицелился бровью в ее сторону, и они слились в страстном поцелуе”), якія нагадвалі байкі нанач у спальні летняга дзіцячага лагера, было столькі чыёйсьці тугі, спробы ўцячы ад нецікавага, балотнага жыцця, столькі таемных жарсцяў, якіх у рэале ніколі сабе не дазволіш... А часам аўтары самі з сябе няслаба сцябаліся... І я ўцягнулася. Пісаць самой, праўда, не надта атрымалася, затое сайт прыгожы зрабіла - афармленне ўсё з таямнічых, гатычненькіх такіх дзвярэй. І мадэраваць налаўчылася.

Дарэчы, я там пад сваім замужнім прозвішчам - Корвус. Дакладней, Корвус Коракс. Крумкач на лаціне.

Сайт мой не самы вядомы, Фікбуку саступае. “Пад знакам Урабораса”: не сустракалі назву? Але сталых падпісчыкаў тысяч дзесяць маю, а наведнікаў, ясна, у разы больш. Так што, да майго здзіўлення, я яшчэ і трохі грошай пачала зарабляць ад рэкламы.

Магла раскруціцца і шырэй - але я не публікую ніякіх сквікаў ды кінкаў, то бок, фантазій з вычварэннямі. Высокіх рэйтынгаў таксама не люблю, па парнаграфію - не да мяне. А так - у фанфікшэне сумленней, чым на звычайным сайце пачынаючых літаратараў, які ў геніях, бы ў каросце. Мы прызнаем, што пераймальнікі, усяго толькі гуляем з чужымі тварэннямі... Нам не свецяць месцы ў падручніках і літаратурныя прэміі. Галоўнае, ёсць чым заняць самотныя дні-вечары-ночы.

Урэшце, што такое ўсё наша жыццё, як не фанфік - нязграбныя спробы напісаць свой лёс па ўпадабаным узоры. Раздзел за раздзелам мы выкладаем гэты вечны фанфік у выглядзе запісаў у сацыяльных сетках, фотаздымкаў, рэплік да сяброў і знаёмых. І фанфік гэты такія ж мае адносіны да нашага шэрага рэальнага жыцця, як аповеды маіх аўтараў пра сустрэчу з плячыстым богам Торам на парозе ўласнай хрушчоўкі.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Жизнь за жильё. Книга вторая
Жизнь за жильё. Книга вторая

Холодное лето 1994 года. Засекреченный сотрудник уголовного розыска внедряется в бокситогорскую преступную группировку. Лейтенант милиции решает захватить с помощью бандитов новые торговые точки в Питере, а затем кинуть братву под жернова правосудия и вместе с друзьями занять освободившееся место под солнцем.Возникает конфликт интересов, в который втягивается тамбовская группировка. Вскоре в городе появляется мощное охранное предприятие, которое станет известным, как «ментовская крыша»…События и имена придуманы автором, некоторые вещи приукрашены, некоторые преувеличены. Бокситогорск — прекрасный тихий городок Ленинградской области.И многое хорошее из воспоминаний детства и юности «лихих 90-х» поможет нам сегодня найти опору в свалившейся вдруг социальной депрессии экономического кризиса эпохи коронавируса…

Роман Тагиров

Современная русская и зарубежная проза
Айза
Айза

Опаленный солнцем негостеприимный остров Лансароте был домом для многих поколений отчаянных моряков из семьи Пердомо, пока на свет не появилась Айза, наделенная даром укрощать животных, призывать рыб, усмирять боль и утешать умерших. Ее таинственная сила стала для жителей острова благословением, а поразительная красота — проклятием.Спасая честь Айзы, ее брат убивает сына самого влиятельного человека на острове. Ослепленный горем отец жаждет крови, и семья Пердомо спасается бегством. Им предстоит пересечь океан и обрести новую родину в Венесуэле, в бескрайних степях-льянос.Однако Айзу по-прежнему преследует злой рок, из-за нее вновь гибнут люди, и семья вновь вынуждена бежать.«Айза» — очередная книга цикла «Океан», непредсказуемого и завораживающего, как сама морская стихия. История семьи Пердомо, рассказанная одним из самых популярных в мире испаноязычных авторов, уже покорила сердца миллионов. Теперь омытый штормами мир Альберто Васкеса-Фигероа открывается и для российского читателя.

Альберто Васкес-Фигероа

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза