Читаем Пантофля Мнемазіны полностью

Дарэчы, пра каву... Хутка абед у белай пенапластавай каробцы прынясе кабета-дастаўшчыца, цётачка з бляклым строгім тварам і сціснутымі ў нітачку вуснамі. Бачылі карціну “Амерыканская готыка”? Там фермер - лысаваты мужык у круглых акулярах, пінжаку і белай кашулі, учэпіста трымае вілы, побач кабета ў сукенцы з белым каўняром і фартуху, з пакрыўджаным выцягнутым абліччам. Нічога не адбываецца - але глядзець на гэтыя напружаныя твары, сустракацца з пранізлівым, маньячным позіркам фермера з віламі аж млосна. Стыль называецца - “цяслярская готыка”. У пазамінулым стагоддзі жыхары амерыканскай правінцыі імкнуліся надаць сваім драўляным дамам абрысы віктарыянскай неаготыкі. Майстрачылі на гарышчах вузкія, вострыя наверсе акенцы. Мы, маўляў, не горш, чым фанабэрыстыя ангельцы з іхнімі таўэрамі і сярэднявечнымі абацтвамі. Атрымлівалася гэткае дольчэ і габана на Ракаўскім кірмашы.

Цётачка “беларуская готыка” размаўляе толькі пра ежу: “Значыць, назаўтра на абед боршч, катлету па-кіеўску і на гарнір вараны рыс”.

Белая каробка на маім стале выпраменьвае агідны пах смажанай рыбы.

Хек у цесце. Я прабіваю мёртвую марскую істоту пластыкавым відэльцам, нібы караю за сталоўскі пах, і ўтаропліваюся ў манітор, ігнаруючы паштовую скрыню, якая забітая пасланнямі маіх аўтараў. Гэта з паралельнага свету, гэта дома разбяру... Прабягаю стужку навінаў. Самыя папулярныя - пра ўзаемаадносіны казла Цімура і тыгра Амура. Вы, спадзяюся, у тэме? Казла кінулі тубыльцу Прыморскага парка-сафары ў якасці чарговага абеду. Аднак рагач выявіўся баявітым, даў тыгру адлуп... У выніку паласаты Амур перастаў успрымаць таго як ежу і знайшоў у ім роднасную душу. У казле. “Я плакаль”.

Узаемаадносіны траваежнага і драпежніка скарылі сэрцы і запаланілі розумы. Здаецца, недурныя людзі спрачаліся, хто каго з’есць, ці займаюцца яны сэксам. Вядомы дрэсіроўшчык Запашны змрочна абвяшчаў, што ў тыгра прачнуцца інстынкты, козлік мэкнуць не паспее. Другія патрабавалі ўсіх выпусціць на волю. Казла, тыгра, львоў, арлоў, курапатак і тых, хто ў нетрах акіяна...

“Вось ужо два тыдні расейская грамадскасць назірае за імклівым развіццём адносінаў тыгра Амура і казла Цімура”.

“Амур зжарэ Цімура!”

“Чаму Амур не з’еў Цімура? Пяць падстаў”.

“Казёл Цімур і тыгр Амур не могуць есці адзін без аднаго”.

“Амур вучыць Цімура рэакцыі флемен. Флемен — назва характэрнага руху губ у некаторых сысуноў”.

“Тыгр Амур і казёл Цімур навучыліся разам гуляць з мячом”.

“У казла Цімура і тыгра Амура з’явіліся старонкі ў кітайскіх сацыяльных сетках”.

“Тыгр Амур і казёл Цімур спяць разам”.

“Тыгра Амура і казла Цімура звінавацілі ў прапагандзе гомасэксуалізма”

“Казёл Цімур учыніў паляванне на тыгра Амура”.

“Амур пакусаў нахабнага Цімура”.

“Амур і Цімур, апошнія навіны: казла вылечылі”.

“Кранальная сустрэча казла Цімура і тыгра Амура”.

“Цімур дараваў Амуру прачуханку, з-за якой патрапіў у ветблок”.

“Прыморскі сафары-парк адчыніў спецыялізаваную інтэрнэт-краму па продажы сувеніраў, прысвечаных цёплым адносінам тыгра Амура з казлом Цімурам”.

“Амур ды Цімур, апошнія навіны: нявеста казла”.

Любы ідэолаг ведае, што калі ў дзяржаве людзі даведзеныя да адчаю, жывуць у страху сказаць штось не тое і згубіць апошняе, яны ахвотна ўцягваюцца ў масавыя гульні. Радуюцца відовішчам і перажываюць за выдуманых герояў, замест таго, каб спрабаваць выправіць сваё жыццё.

Людзі, вайна ідзе! Бязглуздая, несправядлівая, крывавая... Вы апраўдваеце яе ўра-патрыятычнымі лозунгамі. Вы глядзіце ў інтэрнеце відэаролікі пра чужыя смерці, заядаючы чыпсамі. Вам не хочацца думаць, што вы ў чымсьці вінаватыя. Вам хочацца зоны камфорту. І вуаля - вашу ўвагу паглынае раман між тыграм і казлом.

Цікава, ці пішуць фанфікі пра Амура і Цімура? Мае аўтары маглі б раскруціць сюжэт. У логвішчы Урабораса ёсць такі Fairy, ён мог бы пасяліць у цела Амура дух бога Тора, а ў Цімура - дух валькірыі... Але не, Fairy любіць катэгорыю слэш, таму ў казла ўсяліўся б Локі. А рамантычная Fljor Delakur, студэнтка-біёлаг з Баранавіч, якая працуе ў рэйтынгу джэн (без эротыкі), жанры “раманс” і катэгорыі “гет” (традыцыйная арыентацыя герояў), сачыніла б, што тыгр і казёл - пярэваратні. Разлучаныя злой вядзьмаркай закаханыя па начах вяртаюцца ў свае абліччы. Толькі ў яе застаюцца рогі, а ў яго - паласаты хвост. А можа, наадварот, мужык у яе казёл. А аматар сцёбу і сцімпанка Grjaznyj Ubljudok, пра якога я не ведаю нічога, акрамя ніка, прыдумаў бы, што казёл і тыгр - мутанты, вывучаюць людства на прадмет заваяванняў і самі пішуць пра сябе скандальныя навіны ў сацыяльных сетках.

Прыкрываю вочы - перад павекамі разыходзяцца жоўтыя колы, адлюстраванне беднага майго сонца на паверхні лужыны. Побач агідна запіпікаў кампутар, быццам сігналізацыя аўто. Кідаю погляд направа, дзе за маніторамі дзяжурыць Паша. “Рубят лес мужики”, - ціха напявае брутальны карузлік з Пашавага кампа, не зважаючы на віск сістэмы. Малады бялявы мент вяла калупае пластыкавым відэльцам катлету. Ейны пах з’ядноўваецца з пахам майго хека ў смяротна-смуродны дуэт. А на маніторах рухаюцца чорна-белыя людзі.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Жизнь за жильё. Книга вторая
Жизнь за жильё. Книга вторая

Холодное лето 1994 года. Засекреченный сотрудник уголовного розыска внедряется в бокситогорскую преступную группировку. Лейтенант милиции решает захватить с помощью бандитов новые торговые точки в Питере, а затем кинуть братву под жернова правосудия и вместе с друзьями занять освободившееся место под солнцем.Возникает конфликт интересов, в который втягивается тамбовская группировка. Вскоре в городе появляется мощное охранное предприятие, которое станет известным, как «ментовская крыша»…События и имена придуманы автором, некоторые вещи приукрашены, некоторые преувеличены. Бокситогорск — прекрасный тихий городок Ленинградской области.И многое хорошее из воспоминаний детства и юности «лихих 90-х» поможет нам сегодня найти опору в свалившейся вдруг социальной депрессии экономического кризиса эпохи коронавируса…

Роман Тагиров

Современная русская и зарубежная проза
Айза
Айза

Опаленный солнцем негостеприимный остров Лансароте был домом для многих поколений отчаянных моряков из семьи Пердомо, пока на свет не появилась Айза, наделенная даром укрощать животных, призывать рыб, усмирять боль и утешать умерших. Ее таинственная сила стала для жителей острова благословением, а поразительная красота — проклятием.Спасая честь Айзы, ее брат убивает сына самого влиятельного человека на острове. Ослепленный горем отец жаждет крови, и семья Пердомо спасается бегством. Им предстоит пересечь океан и обрести новую родину в Венесуэле, в бескрайних степях-льянос.Однако Айзу по-прежнему преследует злой рок, из-за нее вновь гибнут люди, и семья вновь вынуждена бежать.«Айза» — очередная книга цикла «Океан», непредсказуемого и завораживающего, как сама морская стихия. История семьи Пердомо, рассказанная одним из самых популярных в мире испаноязычных авторов, уже покорила сердца миллионов. Теперь омытый штормами мир Альберто Васкеса-Фигероа открывается и для российского читателя.

Альберто Васкес-Фигероа

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза