З іх борздка павыскоквалі людзі ў масках, разьбегліся непа-далёк па завадскім навакольлі. Тады падкаціў і трэці аўтамабіль, грузны, мабыць, браніраваны «Кадзілак», з якога праз паслужліва расчыненыя дзьверы лёгка выскачыў ён. На гэты раз ён быў у цёмным, добра адпрасаваным гарні-туры, пры даўгім, да пупа, гальштуку; хуткім, амаль драпеж-ным позіркам кінуў у адзін бок, у другі, мусіць, каб упэў-ніцца, што варта на месцы і ягоная ахова забясьпечаная. Ягоны цьвёрды, уладарны твар цяпер нёс няскрушную злую суровасьць. Тым самым прыдзірлівым позіркам ён акі-нуў абмерлую варту і, здалося, нібы спатыкнуўся на гэткай жа, як і ў яго, вусатай фізіяноміі Ступака. Ступак незнарок варухнуў кароценькай руляю аўтамату, міжволі скіроўваючы яе ўбок. Тады ж трывожна тузануліся ля пераносься русявыя бровы, але болей − нічога. Ступак абмёр, а той спру-жыніста скочыў цераз дзьве прыступкі вышэй і ўмомант апынуўся ля высокіх дзьвярэй, дзе яго чакала невялікая група ў цывільным і ў масках. Яны ўсе разам схаваліся ў памяшканьні. Ступак расслабіў свае напятыя мускулы і выдыхнуў.
Два шэрагі яшчэ працягвалі стаяць на прыступках, але ра-нейшае напружаньне мінулася, можна было разьняво-ліцца. Штосьці было не зразумела Ступаку, − чагось нават крыўдна, ды ён ня мог разабрацца, чаму? Можа, за сваё ранейшае, перажытое, а можа − за сёньняшняе − таго ён зразумець ня мог. Адно было пэўна − кілер з яго пакуль што не атрымаўся, і дзіўна, што тое цяпер пачало ім адчувацца, нібы палёгка. Нібы ён уратаваў жыцьцё. Найперш, можа, сваё ўласнае. Магазін ягонага «Узі» застаўся цэлы, яго на-лежала берагчы і прымяняць толькі ў крайнім выпадку. Але − дзе той крайні выпадак, і хто будзе вызначаць яго? Ужо, мабыць, ня ён. 3 прыкрасьцю Ступак адчуваў, што неў-прыцям і назаўжды страчвае сваё асабістае права, якім ужо распараджаліся іншыя.
А ён што ж − ён мусіў чакаць і падпарадкоўвацца. I ён чакаў можа, з гадзіну ці болей, стоячы ўсё на той жа прыступцы, хіба мяняючы ўпор нагі. Хлопцы побач таксама чакалі. Іншай каманды ім не давалі, і Ступак пачаў думаць, што на іх забыліся. Аж не! Палкоўнік у скуранцы штось гаркнуў з дзьвярэй, і яны замерлі. Ступак чакаў зноў уба-чыць самога, ды замест яго ў расчыненых дзьвярах паяві-ліся двое ў шэрых пінжаках − высокі і ніжэйшы, якіх цесьненька абступілі хлопцы ў масках. Тыя два ішлі, патупіўшы долу сівыя галовы, неяк ненатуральна аднолькава трымаючы за сьпіной рукі. I толькі як спускаліся па прыступках, Ступак убачыў на іхніх руках бліскучыя кайданкі. Тады яму шмат што стала зразумела. Але нешта і яшчэ болей заблытвалася.
Арыштаваных павезьлі ў міліцэйскай машыне, а яны ўсё стаялі на прыступках, мусіць, чакалі самога. I Ступак думаў, што ягонае жыцьцё кудысь павярнулася. Хаця хто ве-дае, якім яшчэ бокам можа яно павярнуцца зноў. Усё
ж жыцьцё кожнага сваю сілу мае − часам злую, нядобрую сілу...
Бліндаж
1.
Тыдзень ішоў нудны халодны дождж, мачыў і без таго на-моклую ўжо зямлю. Дарога зусім раскісла, гразь распаў-залася пад нагамі, па каляінах сабраліся і нікуды не сьцяка-лі мутныя лужыны. Нават сьцежка наўзбоч за канавай і тая не высыхала за тыя невялікія прамежкі, як трохі пераста-ваў дождж, была сьлізкая і сьцюдзёная. Лепей за ўсё было ісьці па дробнай, таксама змакрэлай траўцы наўскрай буль-бянішча, дзе пакапанага, з параскіданым, парудзелым буль-боўнікам, а дзе і з нечапанымі яшчэ баразёнкамі бульбы. Бульба, відаць па ўсім, пойдзе пад сьнег, памерзьне, капаць яе ўжо не было каму – вёскі, лічы што, ня стала: пагарэла, паруйнавалася дашчэнту гэтая невялічкая вёсачка. Ды і ін-шым тут дасталося, мабыць, ня менш, і цяпер здаля з-за аб-паленых дрэў сям-там вытыркаліся закапцелыя печы з абла-манымі камінамі, рэшткамі сьмярдзючага дыму дыхалі недагарэлыя пажарышчы. Дзіва што – столькі жахлівых дзён усё тут грымела ад жудасных выбухаў, хадуном хадзіла зям-ля, скрозь у паветры вірашчэла і скыгатала, а ад дыму нель-га было прадыхнуць нават у яме на бурачніку, дзе тады хавалася цётка Серафімка. Усё навокал гарэла, тлела і дымі-ла: і хаты, і хляўкі, і гумны, і яна баялася нават выглянуць на сьвет божы, каб паглядзець, ці стаіць яшчэ яе хатка. Ужо, можа, з дзясятак жахлівых выбухаў грымнула на двары і гародзе, сыры пласт глею абрушыўся ў яме, прываліўшы яе бо-сыя ногі, зьверху яму закідала чорнай, перамешанай з мохам, саломай з хляўка. Але хатка не загарэлася. Серафімка ўзрадавана згледзела яе, як толькі нясьмела выбралася
з ямы надвячоркам у пятніцу, калі ўсё тут аціхла, змоўкла, зьмярцьвела, і яна сама сабе не паверыла: няўжо ацалела? Хатка, аднак, з большага, здаецца, ацалела, хоць паловы страхі на ёй як не было зусім – нібы зьмяло віхрам, а другая палова плоска аблегла кроквамі на самае гарышча бяз ко-міна, чорныя цагліны ад якога раскіданыя валяліся па ўсім гародзе. Не ўбераглося ніводнае з трох вакенцаў, бітае шкло скрозь хрупала пад нагамі, і Серафімка, баючыся па-рэзаць босыя ногі, стала тады зводдаль ля паламанага плоту і горка заплакала…