іх атуліць зямлёй і, мусіць, зрабіць гэта тут ужо не было каму. Сваіх чырвонаармейцаў, мусіць, не засталося, ці, можа, яны адступілі далей. Аб тым трэба было паклапаціцца ёй. Жаль да забітых падганяў Серафімку, і той жаль памагаў
ёй з большага адольваць свой страх.
Яна падышла да шырокай варонкі-яміны, зірнула ў яе. Але там было пуста. Сугліністыя глыбіны-вывараціны грувась-ціліся па берагах, камякі зямлі абсыпалі ўсё іржышча навокал, але найбольш гарматку і небараку, забітага пры ёй. Як за яго ўзяцца, яна ня ведала, пастаяла побач, гнятліва ўзі-раючыся ў яго разьбітую, скарэлую патыліцу. Затым, пакі-нуўшы рыдлёўку, дакранулася да яго пляча, пахінула. За-біты не скрануўся з месца, бы скамянеў, і яна другі раз з вя-лікай натугай ледзьве пераваліла яго на бок. Гэта сапраўды быў маладзенькі салдацік з худым вузкім тварыкам, адно вока яго было неяк дужа заплюшчана ці, можа, запухла,
а другое, нібы ашклянелае, недаўменна пазірала ўдаля-чынь. Падкорчаныя пад сябе рукі так і засталіся падкорчанымі, з бруднымі, растапыранымі пальцамі. Што было ра-біць далей, дык яна і ня ведала. Пэўна, пахаваць, але як? Яна азірнулася, і зноў яе позірк натрапіў на яму побач усё з ты-мі ж забітымі. Мусіць, іх складвалі туды, ды не пасьпелі зака-паць, падумала Серафімка і падышла да ямы бліжэй. Але ці складвалі – неяк дужа ўжо бязладна яны месьціліся там: два сядзелі на дне, утыркнуўшыся галовамі ў земляную сьцяну гэтай цесьненькай яміны, трэці ляжаў бокам, падвярнуўшы галаву ў пілотцы з забінтаваным плячом. Бінт на ім быў скрозь у сухіх плямах крыві, кроў была на ягоных грудзях
і відаць была на ложы вінтоўкі, што тырчэла побач з-пад на-кіданай выбухам зямлі. Лезьці ў яму, каб там паправіць каго, Серафімка не наважылася, на тое яна ўжо не магла пераадолець сябе. Яна толькі з адчайнай рашучасьцю ўзяла пад пахі забітага і пацягнула яго да ямы. Забіты аказаўся даволі цяжкі, заграбаючы гамашамі зямлю, трохі пасунуўся, але яго брызентавая сумка, што вісела на левым баку, зачапі-лася за станіну і не давала валачы яго далей. Серафімка па-клала забітага на зямлю, адчапіла сумку. Мусіць, сумку трэ-ба было б зьняць, але яна не хацела нічога тут перайнач-ваць, думала: хай яны так ужо і застаюцца ў зямлі са сваім майном. Яна неяк усё ж падвалакла цела да яміны і, прытрымліваючы за нацягнутую падкурчаную руку, бокам апусьціла яго ў яму, на плечы тых, [хто] ўжо назаўжды месь-ціліся там. Затым старанна перахрысьціла ўсіх у яміне, пера-хрысьцілася сама і ўзялася за рыдлёўку.
Закопвала яна доўга, з перапынкамі, аж угрэлася, расшпіліла заношаны картовы сачок, адхінула з галавы цёмную хустку. Дожджык быццам перастаў, але вецер не суні-маўся, неба было спрэс хмарнае, трывожнае, угары плылі-кудлычыліся нядобрыя шэрыя аблокі. Аддыхваючыся крыху, яна паўзіралася па схіле ўніз, дзе па йржэўніку і над балацявінай вілася блытаная вужака траншэі з таропка абкла-дзенымі травой і дзірваном берагамі. Дзірвану там, аднак, засталося няшмат, так усё там было перакапана выбухамі, тлустыя плямы ад якіх чарнеліся абапал траншэі і спрэс
па ўсёй касагорыне, дзе трохі радзей, а дзе так густа, што не было і сьледу ад іржэўніку, усё там чарнелася ад вывернутай з глыбіняў, намоклай ад дажджу зямлі. Нешта там ула- дарна прыцягвала яе позірк, нібы адчувала яна, што і там па-трэбна яе ўвага. І яна зноў бралася гарнуць на забітых зямлю з берагоў яміны-акопчыка, ужо добра засыпала іх, заста-лося тырчэць з зямлі толькі зялёнае, з нашытым лапікам калена верхняга забітага. Але во і калена схавалася пад нятоўстым пластом дробнага глею. Тады ёй стала спакайней, і яна ўжо павольней давяршыла сваю сумную справу[:] засыпала яму і нават трохі награбла ў дадатак наверх – атрымалася нібы магілка. Ды, мусіць, і сапраўды навек застанецца гэта магілкай для чатырох небарак.
Тады яна ўторкнула збоч рыдлёўку, перавязала на галаве хусьцінку, спакайней агледзелася. Апроч заваленай на-бок гарматкі месцамі ў зямлі відаць былі раскіданыя гільзы ад снарадаў і нават цэлыя, нястрэленыя снарады з востры-мі блішчастымі галоўкамі; снарады, мабыць, былі і ў паламаных драўляных скрынках, што трохі вытыркаліся збоч
з нейкае рытвіны. Але яна ня стала чапаць таго вайсковага начыньня – ня дай
бог стрэльне. Галоўнае яна ўжо зрабіла – схавала ў зямлі людзей, хай ляжаць. Цяпер іх не пакрыў-дзіць ніхто – ні зьвер, ні чалавек. З рыдлёўкай у руках яна адышлася трохі ад магілкі, пастаяла і пайшла, але не ўгару да вёскі, а памалу, дужа баючыся, патупала па йржэўніку ўніз да тарфянішча, дзе была траншэя. Нешта яе цягнула туды і палохала, гняло страхам, але яна ішла, спыняючыся, засьцярожліва азіраючыся па баках. Хоць, здаецца, нідзе не было нікога, – сьцюдзёны вецер гнаў хмары ўгары, трым-цеў рэдкі быльнёг па іржышчы на зруйнаваным, пакрэмзаным людзьмі і вайной полі.Нясьмела, як і раней, дужа баючыся, яна падышла да бліж-няй крывулякі-траншэі, зірнула цераз бруствер, але там