Читаем Пасля Жыццё полностью

Капітан Васілевіч другі год ваяваў у гэтым палку і перажыў чатырох, розных па характары, яго камандзіраў. Некалі з паў-года ён быў камандзірам шостае роты, той самай роты, рэшткамі якой камандуе цяпер сяржант Жаркоў, пасля стаў камандзірам батальёна. Ён ведаў тут характары ўсіх афіцэраў

і ўсіх старых салдат і сяржантаў, якіх, як умеў, вучыў і выхоўваў, і якіх хутка і няўхільна менела за час наступлення. Батальён быў нядрэнны, ротныя падабраліся ўсе смелыя дзелавітыя хлопцы, Васілевіч хоць і не на шмат апярэдзіў іх па га-дах, але быў ім за старэйшага ў добрым сэнсе, яго паважалі

і яму верылі, а ён давяраў. І цяпер вось камбат вельмі непакоіўся, што ад былога складу і ад былых добрых традыцый, аснаваных на ўзаемаразуменні і вайсковым узаемападначаленні, хутка нічога не застанецца. Сённяшняя атака пераканала яго, што няўдалае яе паўтарэнне прывядзе да пагібелі ўсяго батальёна. Вядома, нумар застанецца, прыйдуць і людзі − і камандзіры, і салдаты, батальён адновіцца, але калі ён, ка-пітан Васілевіч уцалее, дык гэта ўжо будзе чужы, не яго, а ін-шы батальён. Таго ж, які ён скалочваў, як кажуць у войску, і па-любіў за стойкасць пад Ржэвам і ўпарты гераізм пад Дзямян-скам, − таго ўжо не будзе ніколі.

Яшчэ Васілевіч быў упэўнены, што калі б Сахно дзейнічаў, як і ён, і праявіў бы настойлівасць у адносінах да камандзіра палка, дык той бы ўрэшце ўступіў. Але Сахно неяк дзіўна

і раптоўна перамяніўся, заўпарціўся, відаць, нейкія іншыя,

не зразумелыя Васілевічу намеры з’явіліся ў галаве яго былога намесніка.

Над хмызняком зноў пыхнуў шырокі водсвет, раздалася «ках-ках» і адначасна завізжэла ўгары. Васілевіч только паспеў прыжмурыць вочы, як непадалёк грымнула раз і другі. Цвёрдая змёрзлая зямля здрыганулася, і пагадзя некалькі асколкаў пляцнуліся ў траву непадалёк ад варонкі. Тым часам

у небе зноў пыхнула і зноў завірашчэла ўгары. Васілевіч стры-вожана паглядзеў у бок вёскі, Сахно неахвотна прысеў

у варонцы. Адна Люся не кранулася з месца.

У гэты раз выбухі ірванулі ў тым месцы, дзе збіралася шос-тая рота.

− Каб не накрылі хоць, − заклапочана сказаў Васілевіч, услухоўваючыся ў ноч. − Заўважылі, мабыць. Яно і канешне: без камандзіра…

Але некалькі хвілін было ціха, пэўна, немцы проста трыво-жылі агнём. Тады Васілевіч, ачнуўшыся ад сваіх думак-кло-патаў, устаў, ускочыў у варонку і стаў побач з Сахно.

− Слухай, Сахно! Ты разумееш, што будзе заўтра, калі атака зноў праваліцца? Батальён прабегае ноч і, вядома, не акапаецца? А калі заўтра контратака?

Аднак на Сахно і гэта не падзейнічала, ён бокам павярнуўся да свайго былога начальніка і з хвіліну маўчаў.

− Атака не захлібнецца, − пасля не дужа ўпэўнена аб’явіў ён. − Накручу хваста ротным − будуць старацца. А то ліберальнічалі з імі.

− Хто гэта ліберальнічаў?

− Дык было, − ухіліўся ад адказу капітан. Васілевіч нахмурыўся і засунуў рукі ў кішэні.

− Ты што маеш на ўвазе?

− А тое, што вы ўсё імкнецеся па-добраму, усё каб лады.

А гэтыя лады да ладу не прывядуць. Ось што!

Люся, якая, здавалася, драмала дагэтуль, абыякавая да ўся-го, раптам ускочыла ад свае рацыі.

− А што ж, так як вы з усімі мацюгом ды мацюгом! На ма-цюгах, як на біцюгах, хочаце да Берліна даехаць?

Сахно павярнуўся і здзіўлена паглядзеў на яе.

− А ў вас хто пытае, малодшы сяржант?

− Камбат мае рацыю, − кінула Люся. − А вы не дужа зарывайцеся, хоць і да батальёна дарваліся.

− Маўчаць! − прыкрыкнуў Сахно. − Я вас умомант выганю адсюль. Ураз у штаб палка пойдзеце!

− Хоць зараз! − выпаліла Люся.

− Люся, маўчыце, − строга сказаў Васілевіч і пасля паўзы холадна вытлумачыў Сахно:

− Вось што, капітан Сахно! Майце на ўвазе, калі вы загу-біце батальён, ні намеснікам, ні камбатам вам болей не быць. Камандзір палка вас сам пад трыбунал аддасць.

Сахно крутнуўся да Васілевіча, але не паспеў адказаць − зу-сім побач пачуліся крокі і ў цемры паказаліся чорныя постаці камандзіраў рот. Звяртаючыся да Васілевіча, яны паціху дала-жылі аб прыходзе, але былы камбат ад узрушання і нечаканае злосці на ўпартую дурасць Сахно не слухаў таго. Толькі зразумеўшы, што афіцэры звяртаюцца да яго, ён раптам упалым голасам кінуў:

− Дакладвайце капітану Сахно. Ён камандуе батальёнам.

Пасля Васілевіч вылез з варонкі, адышоўся на тры крокі, каб не замінаць людзям, якім ён быў ужо не патрэбны,

і апусціўся на калючую ад марозу леташнюю свінуху.

4.

Жаркоў бег у сваю роту.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Уроки счастья
Уроки счастья

В тридцать семь от жизни не ждешь никаких сюрпризов, привыкаешь относиться ко всему с долей здорового цинизма и обзаводишься кучей холостяцких привычек. Работа в школе не предполагает широкого круга знакомств, а подружки все давно вышли замуж, и на первом месте у них муж и дети. Вот и я уже смирилась с тем, что на личной жизни можно поставить крест, ведь мужчинам интереснее молодые и стройные, а не умные и осторожные женщины. Но его величество случай плевать хотел на мои убеждения и все повернул по-своему, и внезапно в моей размеренной и устоявшейся жизни появились два программиста, имеющие свои взгляды на то, как надо ухаживать за женщиной. И что на первом месте у них будет совсем не работа и собственный эгоизм.

Кира Стрельникова , Некто Лукас

Современная русская и зарубежная проза / Самиздат, сетевая литература / Любовно-фантастические романы / Романы