Читаем Пасля Жыццё полностью

Баец заварушыўся, стомлена сеў, палез у кішэнь па куры-ва. Клімаў яго не ведаў (мабыць, ён быў з апошняга папаў-нення, якое рота атрымала тры дні назад) і падумаў, што чалавеку для пачатку пашанціла нямала: куль з дзесяць, не ме-ней, прайшло, не зачапіўшы, над самай яго патыліцай.

− Што ж гэта будзе цяпер, га, лейтэнант? Столькі па-біла! На фарміроўку адвядуць ці як?

− Ага, чакай.

− Няўжо ж пакінуць яшчэ?

Чуйна прыслухоўваючыся да таго, што рабілася наверсе, і раскручваючы чырвоную нямецкую маслёнку-партабак, ён з непрыкрытай трывогай глядзеў на камандзіра роты. Занепакоены сваім, Клімаў адной уцалелай рукавіцай збіў пыл з рассечанага асколкам бота.

− Тваё як прозвішча? − запытаў ён.

− Маё? Ды прозвішча такое… Дзеўкін.

− Доўга жыць будзеш, Дзеўкін. Азірніся.

− Хто, я?

Намацаўшы ззаду шкоду, баец пачаў бурчэць і лаяцца,

а лейтэнант споўз ніжай, падняўся і пайшоў уздоўж ручая па аўражыне.

Аўражына была даволі глыбокая, але хадзілі ў ёй толькі па адным баку: другі быў пад агнём. Цяпер, аднак, тут папрыціхла, напэўна, ужо ўсе пахаваліся і страляць не стала па кім. У гэтай цішыні стала чуваць, як грахаталі выбухі пад вёскай, дзе вялі бой іншыя роты палка… Па аўражнаму схілу ўніз да ручая спусціўся баец у кароценькім пакамячаным шынялі, тупнуўшы разы два пяткай валёнка, праламаў тонкі лядок і пачаў кацялком зачэрпваць ваду. Ён таксама быў незнаёмы Клімаву. Незнаёмыя цяпер наогул трапляліся ў роце часта − полк шмат дзён у баях, і старых байцоў у ім засталося мала. Ды і сам ён у гэтай роце з’явіўся нядаўна, з тыдзень назад, да гэтага быў у іншым батальёне камандзірам узвода. Боты падварочваліся на касагорыне, ісці было нязручна. Клімаў спусціўся ніжай да ручая. У аў-ражным беразе дзе густа, а дзе радзей, накапаным жвірам жаўцелі выдзеўбаныя за мінулую ноч ямкі-акопчыкі. Цяпер некаторыя з іх туліліся ў зямлі пустыя. Над берагам сям-там тузаўся на ветры быльнёг, і ў небе плылі-кудлычыліся шэрыя хмары. Было сцюдзёна, дзень абяцаў непагоду. Клімаў пераскочыў ручай, следам зазвінелі тонкія ільдзін-кі. Тут, ля завароткі, была самая адкрытая мясціна, лейтэ-нант, увагнуўшы галаву, кінуўся бягом, але ў канцы не ўтры-маўся і азірнуўся на вышыню − у якім кіламетры над шэры-мі рытвінамі бруствераў сноўдалі, знікалі і зноў з’яўляліся галовы ў пляскатых касках.

«Сволачы! Не баяцца», − са злосцю падумаў ён, забегшы за паваротак. Хаця, чаго ім было баяцца: боепрыпасаў у роце не хапала, ашчаджалі кожную абойму з тых, што, атрымаўшы па норме, старшына прывозіў уначы ў роту. Лацно немцам. Але хай, да пары, суцешыў сябе лейтэнант, зноў пераскочыў ручаіну. Па нейкай палеглай і вельмі гразкай траве ён перайшоў крывуліну чарговага паваротка і ў задуменні аж схамянуўся ад нечаканай сустрэчы: перад ім ста-яў конь. Конь, відаць, быў прыблудны, чужы, не падобны ні на аднаго з чатырох ротных вараных абознікаў, якія, дарэ-чы, цяпер былі са старшыной у тылах. Спачатку Клімаў мах-нуў рукой, спрабуючы сагнаць яго з свайго шляху, але конь нават не адрэагаваў на гэтую спробу, толькі трошачкі прыўз-няў голаў і з такім анямелым дакорам зірнуў на чалавека сваімі бліскучымі бяздоннымі вачмі, што Клімаву стала няёмка. Ён дакрануўся да яго маршчыністай шыі, натапыраная поўсць з дробнымі белымі плямкамі − слядамі даўніх памулак − зябка здрыганулася на яго хрыбце, конь зрабіў спробу пераступіць, кульгануў і зараз жа падабраў пад сябе заднюю нагу. Пасля ён працяжна, трудна ўздыхнуў. Стараючыся болей не патрывожыць жывёліну, Клімаў праціс-нуўся па сцяжыне ля яе боку і, прайшоўшы яшчэ крыху, палез угору, дзе перад гэтай няўдалай атакай пакінуў свой КП з тэлефонам да камандзіра палка.

За ўвесь час адсутнасці камандзіра роты на яго імправіза-ваным КП у глыбачэзнай старой варонцы на краі рова гас-падарыў тэлефаніст Тарасікаў. Ні наступленне, ні абарона, ні паспяховыя ці няўдалыя атакі − нішто, здавалася, не даты-чыла гэтага хлопца, які ведаў адзіны свой на вайне клопат, − сувязь. Што б там ні адбывалася навакол, ён, кавалкам бінта прывязаўшы да вуха трубку, карпеў над старэнькім УНФ, слухаючы і баючыся толькі за свой даўжэзны, безліч разоў ірваны і вязаны-перавязаны провад. Крыху вышэй

за яго на апарожненай жалезнай шпульцы сядзеў ягоны на-парнік − маўклівы з рабым тварам сувязіст, перад наступлен-нем прысланы да аўтаматчыкаў з роты сувязі.

Абрушваючы з берагоў варонкі падмерзлую зямлю, Клі-маў ссунуўся ў яе дно на тоўстую заследжаную льдзіну. Тара-сікаў як рупны падначалены пры з’яўленні начальства неяк няўлоўна падабраўся нутром, прыўзняўся, прыўстаў на кале-нях і крануў ручку апарата.

− Як сувязь? − прывычна кінуў Клімаў, і Тарасікаў з ба-дзёрай гатоўнасцю, тонам, у якім чулася трошкі выхвальнае «а як жа іначай», падхапіў:

− Ёсць, таварыш лейтэнант, − і, стрэльнуўшы на камандзі-ра прыгожымі выразнымі вачмі выхаванага, чуйнага хлопца, дадаў: − Тут вас дваццаць першы пытаўся.

− Даўно?

− Хвілін дзесяць.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Уроки счастья
Уроки счастья

В тридцать семь от жизни не ждешь никаких сюрпризов, привыкаешь относиться ко всему с долей здорового цинизма и обзаводишься кучей холостяцких привычек. Работа в школе не предполагает широкого круга знакомств, а подружки все давно вышли замуж, и на первом месте у них муж и дети. Вот и я уже смирилась с тем, что на личной жизни можно поставить крест, ведь мужчинам интереснее молодые и стройные, а не умные и осторожные женщины. Но его величество случай плевать хотел на мои убеждения и все повернул по-своему, и внезапно в моей размеренной и устоявшейся жизни появились два программиста, имеющие свои взгляды на то, как надо ухаживать за женщиной. И что на первом месте у них будет совсем не работа и собственный эгоизм.

Кира Стрельникова , Некто Лукас

Современная русская и зарубежная проза / Самиздат, сетевая литература / Любовно-фантастические романы / Романы