Читаем Пасля Жыццё полностью

з парэнчынамі, да якіх i падаўся Памазок. Абы прэч з гэтага жахлівага палацу...

Ён мкнуў прэч, а прыступкі вялі, куды самі хацелі − унутр i ўгару. I ён бег па іх, пасьля задыхана плёўся, бо бліз-ка ўнізе ўсчалася страляніна i чуліся крыкі. У нейкім сьціша-ным закутку скінуў з сябе свой цяжкі панцыр, які ўжо не бы-ло сілы трываць на плячах. Ён прагнуў выбавіцца з гэтага муру, кідаўся па ягоных заблытаных пераходах, пакуль не-знарок не апынуўся на даху. Але, можа, i добра, што на даху, тут нікога не было i можна было аддыхацца. Дах быў вялізны i плоскі, з рознымі папярэчынамі i надбудоўкамі ў доле. Зьнізу Памазок ня быў бачны, i тое абнадзейвала. Можа, яму пашэньціць перахавацца да ночы, а ноччу ён бы як-не-будзь уцёк. Памазок ужо набыўся ў гэтай краіне, болей яму не хацелася. Ён ужо амаль пераканаўся, што зрабіў памылку, калі паквапіўся на тое прэзідэнцтва.

Унізе між тым усчалося штось неверагоднае − падобна, ішоў бой, як на вайне. Чуліся выбухі, стрэлы i гучныя каманды вайскоўцаў. Але хто − на каго, хто − за каго, зразумець было немагчыма. Трохі ачомаўшыся, Памазок памкнуў-ся зірнуць з даху, падкраўся да карнізу, ды зараз жа куля-мётная чарга ледзьве ня зьнесла яму галаву. Памазок порстка пляснуўся долу − значыць, за ім сачылі. Ляжаў, думаў, што, пэўна, гэта маркоўныя, якім ён не дагадзіў. Тады ён на кукішках падаўся да іншага боку даху, дзе, можа, бы-лі малінавыя, − ужо гэтым ён паспрыяў, падпісаўшы іхняга пеўня. Можа, яны яго ўратуюць? Але толькі ён глянуў з-за нейкага коміну ўніз, як адтуль зноў грымнула пара чэргаў, якія дашчэнту зьнесьлі цагляны верх коміну. Здаецца, ягоны шлях уніз быў адрэзаны з абодвух бакоў. Што было ра-біць прэзідэнту гэтай дурной краіны?

Унізе тым часам доўжылася гамана, крыкі, час ад часу га-халі выбухі гранатаў. Па карнізах паддашша лапаталі кулі − яго намагаліся выбіць адсюль. Але ён не такі дурны, каб па-кідаць сваё месца, сваю Брэсцкую крэпасьць. Ён будзе ся-дзець тут да апошняга i загіне героем. Хай ведаюць, якія прэ-зідэнты растуць у партызанскай рэспубліцы.

Але пакуль ён быў жывы, і, нямала стаміўшыся, прысеў каля нейкае бетоннай папярэчыны. Горш за ўсё, што на гэ-тым даху не было засені, а з паўдзённага неба неверагодна горача паліла сонца. Памазок даўно быў мокры ад поту i не-знарок прыгадаў, колькі на тым стале было настаўлена роз-нага пітва. Ды нікому нічога не дасталося, − во чортава краіна! Каб жа хоць не было, як на ягонай радзіме, а то... То не даюць, то страляюць, а ты бегай з раніцы галодны

i дашчэнту цьвярозы. У такі момант тужлівай скрухі побач штось шлёпнулася долу − ён азірнуўся: то была гронка бананаў. Але адкуль? Памазок паўзіраўся ў недалёкае гольле дрэваў, што месцамі былі вышэй даху, i ўбачыў там малпу. Тая сядзела на тоўстым суку i сьмешна крывіла свой рухавы зморшчаны тварык, − бы насьміхалася над чалавекам. «Во, дзіва, − падумаў Памазок, − тут яшчэ i малпы. Трэ бу-дзе не забыцца расказаць пра тое дома...»

Але да дому, мабыць, было далёка, − нешта дужа застралялі ў дальнім, разбураным канцы палацу. З бананам у ру-цэ Памазок падаўся туды i хутка сьцяміў − з таго боку лезь-лі. Пераскокваючы папярэчыны, ён кінуўся ў другі канец даху, ды й там не было спакою. Там таксама спрабавалі ўскараскацца да яго − да сьцяны падагналі вялізны аўтамабільны кран. Адзіны бясьпечны бок быў пад дрэвамі, дзе разьлягаў парк. Не марудзячы, Памазок разьбегся, як ко-лісь у маладосьці, i скокнуў на бліжні сук. Ён удала ўчапіў-ся, напружыўся i апынуўся на суку зьверху. Тут была прыемная засень, зводдаль на суках расьсеўся з паўтузін малпаў, якія адразу ж усчалі абураны вэрхал. «Ну, чаго злуеце-ся? − падумаў Памазок. − Самі ўладкаваліся, а мне не да-юць...»

Не зважаючы на іхняе якатаньне, ён падаўся па суку далей ад даху, захінуўся за тоўсты шурпаты ствол. Але што ра-біць далей, як ратавацца? Во ўлез, дык улез, паквапіўся на прэзідэнцтва, дурань... I яму нясьцерпна захацелася тады

ў сваю дымную, сьмярдзючую ад торфу качагарку...

Аднак доўга сумаваць па качагарцы не давялося, − падобна, яго заўважылі, i першая чарга зьнізу прашыла кулямі лістоту дрэва. Малпы спуджана загаласілі, заверашчэлі на ўсе свае дзікунскія галасы i сыпанулі па гольлі на суседняе дрэва. Намагаючыся з ycix сваіх ня надта багатых сіл, Памазок таксама падаўся за малпамі. З сука на сук, з дрэва на дрэва. Аднаго разу ледзь не зваліўся, няспрытна ўхапіўшыся за крывы сук, але ўтрымаўся. Абы прэч ад тае прэзідэнцкае згубы, дзе яго хацелі забіць.

Але на яго няшчасьце, дрэвы гэтага парку скончыліся, далей разьлеглася пустая лугавіна, дзе звычайна гулялі

ў гольф. Зьнізу ўсё стралялі, у лістоце шчоўкалі разрыўныя − гэткія, як у тую вайну пад Познаньню, дзе яго параніла дробным асколкам у зад. Цяпер пакуль што Бог сьцярог, куля не зачапіла. Але ж як ратавацца? Хіба што вышэй?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Уроки счастья
Уроки счастья

В тридцать семь от жизни не ждешь никаких сюрпризов, привыкаешь относиться ко всему с долей здорового цинизма и обзаводишься кучей холостяцких привычек. Работа в школе не предполагает широкого круга знакомств, а подружки все давно вышли замуж, и на первом месте у них муж и дети. Вот и я уже смирилась с тем, что на личной жизни можно поставить крест, ведь мужчинам интереснее молодые и стройные, а не умные и осторожные женщины. Но его величество случай плевать хотел на мои убеждения и все повернул по-своему, и внезапно в моей размеренной и устоявшейся жизни появились два программиста, имеющие свои взгляды на то, как надо ухаживать за женщиной. И что на первом месте у них будет совсем не работа и собственный эгоизм.

Кира Стрельникова , Некто Лукас

Современная русская и зарубежная проза / Самиздат, сетевая литература / Любовно-фантастические романы / Романы