Читаем Пасля Жыццё полностью

Яны доўга ехалі па зіхоткіх ад шыльдаў вуліцах невядомага гораду, затым праз нейкі дзівосны лес з велізарнымі, проста гіганцкімі дрэвамі. Гэткіх сукаватых дрэваў не расло на Памазковай радзіме, у густое сучча ўгары не прабівала нават яркае сьвятло фараў. А як аўтамабіль спыніўся, зьдзіўленьню Памазка не было мяжы. Сярод лесу ярка асьветлены электрычнасьцю раскашаваў палац. Чырвоная жві-ровая дарожка, шырокія прыступкі i над імі калоны. Бог ты мой, якія гэта калоны − белыя i таўшчэзныя, з пакручасты-мі загагулінамі на вяршках, якія нібы ўкручваліся ў прыцьмелае неба. Задраўшы ад захапленьня голаў, Памазок аж спы-ніўся, але да яго штось гукнуў той, што ішоў ззаду, i ён под-бегам дагнаў пярэдняга, які ўжо расчыняў высачэзныя

дзьверы ў палац.

Усё тут наскрозь было заліта электрычнасьцю, чырванела дыванамі ў доле. На ягоным шляху маўклівымі слупамі стаялі нейкія людзі, у чорным i камуфляжы, па безьлічы новых прыступак яго павялі ўгору. Сьпярша ён пачаў лі-чыць тыя прыступкі, налічыў пяцьдзесят i кінуў. Затым яны кудысь шпарка ішлі праз пакоі i па калідорах, цемна-ватых i сьвятлейшых, i ўрэшце, як ён зразумеў, прыйшлі. То быў вялізны, бы вакзальны, пакой з блішчастым i сьліз-кім паркетам, на сярэдзіне якога блішчэў бакамі нейкі агромністы шкляны каўпак. У прыцемках прыгледзеўшыся да яго, Памазок зразумеў, што пад каўпаком ложак. Вялізны шырокі ложак з бялізнай, на якім ці не яму сёньня спаць? Абодва ягоныя канваіры дзесь зьніклі, замест іх зьявілася чорненькая жанчынка з дужа белымі зубкамі i ў белым фар-тушку. Яна паставіла на столік пры каўпаку блішчасты падносік і, усьміхнуўшыся, выйшла. Памазок адразу пацікавіўся, што на падносе, − але нічога здатнага ня ўбачыў. Пара нейкіх зялёных фруктаў, шклянка жоўтага соку, малако ў кубку i ўсё. Hi чарчыны, ні бутэльчыны. Скупыя, аднак, людзі ў гэтай Памазоніі, падумаў прэзідэнт. Хаця не ска-заць, каб бедныя.

Трохі патупаў з кутка ў куток гэтай стадолы, паслухаў цішыню. Абышоў вакол каўпака, пастукаў пальцам па ягоным шкле − тоўстае халера. I навошта? Hixтo болей да яго не заходзіў, i прэзідэнт, памарудзіўшы, сьцягнуў з ног боты. Спаць − ведаў з часоў даўняй салдатчыны − было заўсёды найлепшым выйсьцем. Як у вайну, так i ў міры.

Прачнуўся, мусіць, зарана, вылез з-пад каўпака, сеў у крэс-ла i сядзеў. Чакаў. Скрозь было ціха, чуваць толькі, як за ак-ном у гольлі дрэваў шугалі птушкі, акурат як у садку за качагаркай − сініцы. Тады ён пайшоў шукаць месца, дзе можна б справіць сваю патрэбу. Тыцнуўся ў адны дзьверы − за-чыненыя, у другія − таксама. Тады знайшоў трэція, адразу, як адчыніў ix, навакол пыхнула сьвятлом, ярка высьвеціла ўсё, i Бог ты мой, што ён згледзеў! Думаў − туалет, а тут ака-залася адмысловая туалетная зала, усе сьцены i столь − бялюткія i люстраныя, як i ванны ды розныя ракавіны i ўнітазы. Шмат што навакол аздоблена золатам, невядомага на-чыньня − бы ў кабінеце зубнога доктара. Ён дакрануўся

да аднае кнопкі, ды аднізу як плясьне ў твар − аж вылаяўся, падумаўшы, аднак, што, мабыць, гэтак нягожа. Напалохаў-шыся, адразу падаўся да выхаду. Падумаў, можа, дзе зной-дзецца болей звыклае месца, тут пэцкаць што ў яго не хапі-ла адвагі.

Як ён вярнуўся да свайго каўпака, зноў расчыніліся ней-кія дзьверы i ў пакой увайшла мажная белая жанчына − зноў з маленькім падносікам у руках. Штось буркнуўшы, яна паставіла падносік на месца ўчарашняга, які ўзяла з сабой. Наважыўшыся, Памазок пастукаў па баку каўпака −навош-та гэта? Думаў, не зразумее, аж зразумела i сказала: пук-пук ноу. I ўсьміхнулася. Надзіва i Памазок зразумеў: то ад куляў, а ён думаў... Але што з таго вынікае?

Трохі азадачаны, падышоў да свайго сняданку − зноў высокая шклянка соку, нешта цёплае ў малюпасенькім чайнічку, скрылёчкі сыру i маленькая булачка. Выпіць жа зноў не было ні кроплі.

Не пасьпеў ён падумаць, што зьесьці, як расчыніліся дзьверы i ў пакой шпарка ўвайшлі яго ўчарашнія маладыя канваіры. Адзін з ix моўчкі, але выразна кіўнуў на дзьверы. «З куфрам?» − папытаўся Памазок, паказваючы на свой па-кінуты пры ложку багаж. Той крутнуў галавой − значыць, без багажу, зразумеў Памазок i падняўся.

На гэты раз яны нікуды не паехалі, толькі ішлі доўгімі калідорамі − быццам у другі канец палацу, дзе зноў апынуліся нібыта ў больніцы − усё тут было гэткае белае

і сьветлае. Наўкола зьзялі нейкія прыборы, крэслы, люстэр-кі. Людзі, пераважна жанчыны, былі апранутыя ў белыя зграбныя халацікі. Заўважыўшы ягоны зьбянтэжаны выгляд, адна, дужа белазубая, мовіла: імідж, імідж, ды ён

не зразумеў − які імідж? Але яго прымусілі распрануцца

ў дужа шыкоўным і вялікім прылазьніку, і як толькі ён, голы, пераступіў парожак, яго тут жа абдало сьцюдзёным струменем зьверху. Скалануўшыся ад нечаканасьці, ён не ад-разу знайшоў што пакруціць, каб пацепліць ваду. Неяк аб-мыўся збольшага, праклінаючы, аднак, гэты залішні шык. Але разумеў, канешне, што, мабыць, так трэба, што гэта − ня дома. Ды і ён не качагар. Усё ж − прэзідэнт.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Уроки счастья
Уроки счастья

В тридцать семь от жизни не ждешь никаких сюрпризов, привыкаешь относиться ко всему с долей здорового цинизма и обзаводишься кучей холостяцких привычек. Работа в школе не предполагает широкого круга знакомств, а подружки все давно вышли замуж, и на первом месте у них муж и дети. Вот и я уже смирилась с тем, что на личной жизни можно поставить крест, ведь мужчинам интереснее молодые и стройные, а не умные и осторожные женщины. Но его величество случай плевать хотел на мои убеждения и все повернул по-своему, и внезапно в моей размеренной и устоявшейся жизни появились два программиста, имеющие свои взгляды на то, как надо ухаживать за женщиной. И что на первом месте у них будет совсем не работа и собственный эгоизм.

Кира Стрельникова , Некто Лукас

Современная русская и зарубежная проза / Самиздат, сетевая литература / Любовно-фантастические романы / Романы