ня мог прачытаць без акуляраў i аддаў маладзейшаму Юрку. Той моўчкі прачытаў i, дзіўна якочучы, бокам паваліўся з та-бурэткі на падлогу. Памазок няўцямна пaзipaў на яго. Папе-рыну ўзяў Ладуцька. Маё віншаваньне, маё віншаваньнe, за-мармытаў ён i аж крыкнуў: «Юрка, кроў з носу бутэльку!» − «Але што?» − няўцямна ўтаропіўся ў яго Яхім. «Што? А во што, чытаю: «Містэру Памазку Яхіму Найвышэйшы дзяржаўны савет дэмакратычнай рэспублікі Памазоніі віншуе вашую вялікасьць з абраньнем на высокую пасаду прэзідэнта рэспублікі Памазоніі якую належыць заняць 22 лістапада білет авіякампаніі Люфтганза да шчасьлівага спатканьня подпіс найвышэйшы савет».
Памазок зьняможана апусьціўся на абабітую цыратай табурэтку, ён не разумеў нічога: «Каго? Мяне? Якім прэ-зідэнтам? Якой Памазоніі?» «Цябе, цябе, ось жа напісана», − тыцкаў яму тэлеграмай у твар Ладуцька. Юрка Дзядзенка, ад’енчыўшы сваё, сеў роўна на лаўцы i высалапіў ад зьдзіў-леньня вочы, бы ўпершыню ўбачыў напарніка, які ўсё паў-тараў няўцямна: «Я − прэзідэнт?» − «Ты, ты, ось жа напісана. Юрка, бягом за бутэльчынай», − камандаваў былы аграном.
I праўда, Дзядзенка паслухмяна падыбаў на сваёй кульбе да дзьвярэй, а Памазок усё ня мог чагосьці зразумець. Найперш ці не правакацыя тое, арганізаваная міжнародным імперыялізмам або сусьветным сіянізмам? I дзе тая Памазо-нія, якой ён ніколі ня чуў нават, што за краіна? Добра, калі сацыялістычная, а калі... I чаму яго ў прэзідэнты, ці ён пра-сіўся? Найперш карцела паслаць ycix на тры літары ды вярнуцца да таго, што было. А было няблага, яны спакойна выпівалі... Але ж Юрка пайшоў па гарэлку, мабыць, нягожа падводзіць сяброў, гарачыцца, лепей узважыць усё як мае быць. «Во i добра, што тады цябе ў райсавет пракацілі», − сказаў Ладуцька. «Чаму гэта − добра? − зьдзівіўся Памазок. − Няварты ці што?» − «Варты, варты, але тады б прэзідэн-там ня стаў. А так − прэзідэнт, віншую», − амаль лісьліва мо-віў Ладуцька. А й напраўду, падумаў Яхім, нашто адмаўляцца? Калі што, качагарка ад яго не ўцячэ. А там, можа, хоць дзяшовую іншамарку прыдбаць, а то зяць ужо воўкам гля-дзіць, яшчэ дачку кіне. Але ж − жонка, раптам задумаўся Яхім, як яна да таго паставіцца? Прэзідэнтша ж...
Яго клопатны роздум перапыніў Дзядзенка, які, канеш-не ж, прынёс і бутэльчыну. А з ім у качагарку напхнулася
i яшчэ выпівохаў розных узростаў − ужо ўсе ведалі Памазко-ву навіну i прагнулі яе абмыць. У кацельні стала цесна ад лю-дзей, якія абступілі Яхіма. Кожны стараўся павіншаваць ці хоць пахваліць, а то i даць параду: «Ну, пашэньціла чалавеку! Памазок там навядзе парадак! Слухай, ты там адразу − дэмакрацію к ногцю! Калі што − мы на падмогу. Але ўжо там пап’еш гарэлачкі...»
Памазок усьмешыста маўчаў, яму ўжо не цікава стала раз-маўляць з гэтымі людзьмі i адказваць на іхнія досьціпы. Галоўнае − ён паверыў у сваю ўдачу i амаль пераканаў сябе, што ўсё правільна. Іначай i не магло быць. Ён − прэзідэнт рэспублікі Памазоніі, пэўна ж, высакаразьвітай, не якой-не-будзь адсталай краіны. Адсталая краіна яго прэзідэнтам
не выбірала б. Канешне, ён там ня быў, але не сказаць, што зусім незнаёмы з «капстранамі» − колісь у вайну браў Берлін i нават адзін раз пераспаў у мокрым шынялі на іхняй пя-рыне. Нічога асаблівага. Праўда, тады ён быў радавы, не сяржант нават, а тут − адразу ў прэзідэнты. Граматы меў няшмат − сем класаў, але павінна хапіць. Расьпісацца ўмеў прыстойна, асабліва калі пакласьці локці на стол, а для прэ-зідэнта тое, мабыць, галоўнае.
I тут ён здагадаўся, чаму ў прэзідэнты Памазоніі абралі менавіта яго. Уся справа ў прозьвішчы. Ці не паходзяць яго-ныя продкі Памазкі з тае Памазоніі? Добра ж вядома, што заўсёды i ўсюды цягнуць сваіх людзей − хоць з калгаса
ў раён ці з раёну ў сталіцу. Гэтак i ў іншую краіну. Калі так, дык ўсё зразумела i, мабыць, законна. Няма пра што турбавацца. У той дзень надвячоркам ён ужо не пайшоў у качагарку, на ягонай зьмене яго падмяніў напарнік. Рана ўстаў-шы назаўтра, пачаў рыхтавацца ў дарогу. Найперш аднёс
у майстэрню боты. Боты, канешне, ня новыя, але калі пад-біць падмёткі, дык яшчэ паслужаць i ў той Памазоніі.
Па дарозе зайшоў у цырульню. Увогуле падстрыгаць не бы-ло чаго − даўно ўжо ад ілба да патыліцы пралягала шырокая лысіна, ды ўсё ж... Калі стаў прэзідэнтам, дык хацеў выглядаць адпаведна. Мабыць, у дарогу трэба было б мець які чамаданчык, ды ў местачковых «Таварах паўсядзённага попыту» чамаданаў не было. Давялося пазычыць невялічкі ку-фэрак у Сьцяпаніхі, які застаўся ад зяця, што колісь зьбег ад дачкі на БАМ. Спрытны куртаценькі гальштук пазычыў у агранома − казалі, бяз гальштука там будзе нягожа. Можа, i праўда. З жонкай сталася горш − два дні сварыўся. Сьпярша ягоная Кацярына была катэгарычна супраць, каб ён куды ехаў, а пасьля, заплакаўшы, заявіла: i я з табой. Яхім стаяў на сваім: паеду адзін. А як абжывуся, тады паклічу цябе. «Чорта ты паклічаш, там сабе маладзейшую знойдзеш...» Ледзьве адчапіўся ад жонкі.