Бутэльчына, альбо Прэзідэнт на дрэве
Яхім Памазок − ветэран BAB i калгасны качагар па сумяшчальніцтве. Ягоная жонка Кацярына доўга рабіла ў калгасе даяркай, зарабіла паўкілё металёвых узнагародаў на гру-дзі i звалася майстрам машыннага даеньня. Яхім, што пры-нёс з вайны ўсяго адзін ордэн, вядома ж, зайздросьціў жонцы i хацеў, каб яго звалі майстрам цэнтральнага ацяплень-ня. Званьне тое, аднак, не прышчапілася да Памазка, можа, з тае прычыны, што быў ён сьпец іншае справы, пра якую не любіў казаць. Але ён стараўся. У партыі браў удзел амаль пяцьдзесят год, часам актыўнічаў, аднойчы нават абіраўся ў раённы савет, ды няўдала. Сябры суцяшалі: яшчэ ня вечар. З тваімі заслугамі напэўна можна дачакацца лепшага − вунь колькі старых бздуноў сядзяць дэпутатамі, чым ты за іх гор-шы?
Той дзень яны трохі прыклаліся да чарговай бутэльчыны − там жа, у качагарцы на сконе дня. Замурзаную бутэльчыну прынёс маладзейшы Яхімаў напарнік Юрка Дзядзенка, нядаўні механізатар, якому трактар вясной пераехаў на-гу, i ён рабіў у качагарцы. Зрэшты, як заўжды, галоўны Юркаў клопат палягаў наконт выпіўкі. Гэтую бутэльчыну ён пe-paxaпiў у знаёмага хлапца з «Сельгастэхнікі», які ў сваю чар-гу прывёз яе ад адной бабкі з хутару, дзе тая гнала адмысло-вае па тым часе пітво. Усе, каму давялося паспытаць яго, ка-залі: бярэ, бы зьвер. У качагарцы тае прадукцыі яшчэ не каш-тавалі.
Не пасьпелі дружбакі выцягнуць з бутэльчыны куртаты, нібы абгрызены, папяровы корак, як у кацельнае сутарэньне ўвапхнуўся трэці сабутэльнік − былы аграном Ладуцька. Гэты меў даўно адпрацаваны ў такіх выпадках нюх i не пудлаваў ніколі. Часам сябры былі ня супраць ягонага ўдзелу (калі выпівону хапала), часам наракалі − калі таго было мала, але заўсёды дзяліліся па-справядлівасьці. Той раз бутэль-чына выдалася нішто сабе − большая за паўлітра, а што
да яе зьмесьціва, дык спрактыкаваныя пітакі вызначылі адразу. Ладуцька аж скалануўся ад задавальненьня: ай, халера, бярэ! Бярэ, пацьвердзіў i Памазок, глыкнуўшы з заска-рузлай ад бруду шклянкі. Па чарзе выпілі ўтрох, закусілі цыбулінай з салам ды абкрышаным кавалкам хлеба. Большага ім i ня трэба было − галоўнае выпіць ды закурыць. На-туральна, не марудзячы, выпілі i яшчэ, а затым дадалі. Менавіта тады ў зачыненыя на крук дзьверы качагаркі пастукалі − моцна, патрабавальна, як гэта звычайна рабіла хіба Памазкова жонка або хто з начальства. Кампанія сьпярша прыціхла, а пасьля Памазок падняўся. Паводле нейкіх толь-кі яму вядомых прыкметаў ён сьцяміў, што то ня жонка i ўжо не старшыня − хтось іншы.
I праўда, то была паштарка Рыбакова Анюта, якая з парогу сунула Яхіму пакамечаны, са сьнежнай крупкай блакнот − тэлеграма вам, расьпішыцеся.
Дрыготкай рукой Памазок крамзануў сваё прозьвішча
i разгарнуў аркушык тэлеграмы. Міжнародная, аднак, зна-чылася буйна ўгары, а ўнізе быў нейкі тэкст, які Яхім