– Дык я ж панімаю. Што ж я, малая…
– Вот-вот! А иначе всем крышка. И тебе не поздоровится!
– Я ж акуратна. Аглядаюся ўсё. Каб нідзе нікога.
– Правильно! Спасибо тебе, милая женщинка, – пранікнёна вымавіў капітан, і ў Серафімкі прыкметна заружавелі-ся шчокі. Мусіць, хвалілі яе нячаста ў жыцьці, тым болей незнаёмыя мужчыны, і цяпер тая капітанава пахвала сапраў-ды кранула жанчыну.
Серафімка загарнула ў анучу пусты чыгун і, прыгнуўшыся, палезла да выхаду. За ёй, трохі счакаўшы, выбраўся яф-рэйтар. Хлебнікаў, штосьці засяроджана думаючы, сядзеў пад сьцяной. У бліндажы ўвогуле было ня холадна, толькі ча-сам з траншэі павявала ветрам, а так было зацішна і трохі трымалася накопленае за ноч людское цяпло. Застаўшыся ўдвох, Дземідовіч павярнуў галаву да капітана.
– Ён – куды?
– Кто?
– Немец. Выйшаў – куды?
– А хоть бы куда! Нам какое дело? – ня надта зважліва адказаў капітан.
– Вы не баіцёся? – счакаўшы, запытаўся Дземідовіч.
– А чего мне бояться? Чего уж мне-то бояться? – з горыч-чу загаманіў капітан.
– А што выйдзе і гранату сюды. Ці з пісталету?..
– Зачем?
– Зачым? Ну, ведаеце… Немец усё ж такі.
– Черт с ним, что немец! – вылаяўся капітан. – Какой ему смысл – гранату! Он бы мог меня – из пистолета. В пер-вую же ночь. Но ведь не застрелил. Наверно, нет интереса. Сам в западне. И он, и я, и ты тоже. Разве не понятно?
Дземідовіч змоўчаў – ён не хацеў прадаўжаць такую раз-мову, бо, мабыць, капітан адмаўляўся зразумець простыя рэ-чы. Цяпер, аднак, ня час быў тлумачыць іх гэтаму ўпартаму чалавеку – іхнюю размову мог пачуць немец. Калі ўжо не па-чуў з траншэі?
Калі яфрэйтар неўзабаве вярнуўся, яны моўчкі сядзелі на ранейшых месцах, бы і не размаўлялі, і немец бадзёра сказаў да капітана, жартоўна паціраючы далікатныя паль-цы:
– Ну, будем немножко… лечить? Посмотреть ваш глаза. Болно?
– Ничего, сносно. Может, обойдется… Слушай, ефрейтор, ты бы лучше табачку раздобыл… Ну, пук-пук, понимаешь? Сигаретку.
– Цигареттен? Никс цигареттен, – разьвёў рукамі яфрэйтар.
– А ты поищи. Может, где убитый, понимаешь? А?
Яфрэйтар нахмурыў белы лоб пад пілоткай, падумаў
і ляснуў сябе па сьцёгнах.
– Карашо! Хольц идет посмотреть!
– Сходи, да. Авось где-нибудь попадется. А то, понимаешь, уши пухнут, так курить хочется.
Згрэбшы з долу сваю плашч-палатку, яфрэйтар вылез
у траншэю. З бліндажу было бачна, як ён там сьпярша агле-дзеўся – у адзін бок, затым у другі – і хутка зьнік недзе. У бліндажы зрабілася ціха, і было чуваць, як дзесь ля ўваходу шаргацеў быльнягом вецер.
– Вы думаеце, ён не разумее па-руску? – ціха сказаў Дзе-мідовіч.
– Кто? Немец? Вполне возможно, кое-что понимает.
– Дык як жа так? – чагосьці ня мог сьцяміць Дземідовіч. Яго болей абуралі зусім безуважныя адносіны гэтага капіта-на да ворага, і Дземідовіча цягнула распачаць сур’ёзную раз-мову.
– А что – как же? Он, может, мне курева принесет. Ты же не принесешь, правда? – лёгка гаварыў капітан.
– Ён можа паліцыю прывесьці. Або сваіх…
– Ну и черт с ним! Если такой… Или за свою жизнь очень переживаешь? – нешта зразумеўшы, запытаў капітан.
– А вы не перажываеце?
– Я не переживаю. Я уже всё пережил, к твоему сведению.
– Але гэта – не прычына для страты пільнасьці.
– Чего-чего?
– Пільнасьці. Ну – бдительности.
Тыя Дземідовічавы словы відавочна і як мае быць укало-лі капітана, ён рыўком падняўся і сеў пад сьцяной.
– О чем вспомнил! Где же вы, такие бдительные, раньше были? Как в Кремле с Риббентропом целовались?
Капітан гэтак нечакана пераходзіў на рызыковыя [сло-вы], што Дземідовіч унутрана паморшчыўся, ён такіх размо-ваў не любіў, ад іх заўжды веяла небясьпекай. Перш чым ад-казаць, ён трохі падумаў, але адказаў, мабыць, так, як і нале-жала адказаць у такіх выпадках:
– Калі цалаваліся, дык, мабыць, такая палітыка была. У ін-тарэсах дзяржавы.
– Это какой державы? Не нашей ли?
– Ну канешне, нашай.
– Ах нашей! Во теперь эти интересы боком и вылезают. Через тех умников.
– Не лічыце, што там дурнейшыя за вас.
– Я не личу. Наверное, поумнее. Но вот какое дело. Поче-му при их уме немцы под Москву топают? А я здесь валяюсь. Слепой. Теперь они что ли мне свои глаза вставят?
Дземідовіч маўчаў, лежачы ў сваім куце, а Хлебнікаў ужо легчы ня мог. Мусіць, Дземідовіч наступіў на яго набалелы мазоль, і ён загаварыў бадай з адчаем у голасе:
– Бдительность! На глазах всего мира Гитлер обдуривал – этого не видели! А теперь, когда стало видно, с кого взыс-кать? Он же безгрешен и гениален во веки веков. А Красной армии отдуваться за эту его гениальность. Своей кровью смывает его всесветную глупость. Чтобы он был безгрешен и величествен, как всегда.
– Вы гэта пра каго? – з жахам абмёр Дземідовіч.
– Про кого? Знаешь, про кого.
– Ну, знаеце!! – сказаў Дземідовіч і змоўк. Ён быў абураны і амаль зьбянтэжаны – такога ён не чакаў. Гэты сьляпы камандзір проста не разумеў, што казаў. І Дземідовіч быў змушаны слухаць, ня ведаючы, што зрабіць. – Такога я ад вас не чакаў, – сказаў ён ледзь чутна. – Вы, мабыць, і ў нашую перамогу ня верыце? Што нашыя вернуцца?