Читаем Пасля Жыццё полностью

на зады, абышла дзьве вялікія варонкі ля сажалкі і выбрала-ся на Кірылаў агарод. Агарод быў вялікі і спраўны, абгаро-джаны ладным плотам, бульба напалову выбрана, ля хаты зелянела некалькі лёх бурачніку ды цыбулі з аблеглым па-рудзелым пер’ем, стары, бадай ужо восеньскі, агурэчнік. Але тытуню тут не было нідзе, можа, яго ўжо ўбралі? Баючыся, як баяцца хіба нябожчыкаў, Серафімка ўзышла на па-дворак, узіраючыся ў атухлае і, мабыць, ужо астыглае пажа-рышча з чорнаю печчу пасярэдзіне. Аднекуль з крапівы вы-лез згаладнелы кот, пачаў жаласна мяўкаць, утаропіўшыся ў яе рудымі галоднымі вачыма. «Што я табе дам?» – разьвяла рукамі Серафімка. У куце спаленай Кірылавай істопкі пад нейкім абгарэлым друзам-капцамі страпілаў і дошак выглядваў ражок уцалелага лара, – ён таксама ўцалеў збоку, але, можа, увесь не згарэў. Згледзеўшы яго, Серафімка асьцярожна, каб часам не абпячы босыя ногі, ступіла на край пажарышча, яе ногі трохі ўвязьлі ў мяккім, халодным попеле, ступіла другі раз. Па нейкай палцы дабралася да кутка былой істопкі, адвярнула ўбок абгарэлую дошку, прываленую з канца пыльным друзам. Не, у першым сусеку было пуста. Тады яна пачала вызваляць ад друзу другі сусек гэта-га лару і, як адчыніла вечка, аж скаланулася ад радасьці:

у сусеку нешта было, мабыць, збожжа, зьверху трохі нават абвуглілася, але, мусіць, там можна было штосьці наскрэсь-ці. Серафімка таропка выбралася з пажарышча на травяністы падворак, тым жа шляхам хуценька пабегла дамоў за якой пасудзінай. У сваёй радасьці думала: можа, яе не асудзяць дужа – Кірылава нявестка з малымі, мабыць, сыйшла да рад-ні, можа, там як пракормяцца, а яна падбярэ тое, што ўцалела ад вайны, ёй жа гэта так трэба. За сваё жыцьцё яна

не ўзяла ні каліва чужога, дужа баялася нават дакрануцца, калі дзе валялася што згубленае ці пакінутае без гаспадара. А тут… А тут хай ёй бог даруе – тыя недагаркі, можа, як дадуць ёй пракарміць небаракаў у траншэі.

Выпэцкаўшыся ўся ў попеле, яна ўсё ж трохі нагрэбла зерня – амаль напалам з абгарэлым, але ўсё ж то было жыт-цо, і ў ім – наша жыцьцё, як некалі гаварыла яе нябожчыца маці. Цяпер яна ўжо як-небудзь агорае пару боханаў хлеба, ня можа быць, каб, маючы збожжа, не зрабіла хлеба. Канеш-не, найперш трэба змалоць, а перад тым падсушыць. Але су-шыць, можа, і ня трэба, падсохла на пажары, а змалоць яна паспрабуе на суседавых жорнах, мусіць, тыя стаялі спраў-ныя. Толькі малоць, мусіць, трэба па начы, як сьцямнее. Удзень тут наўрад ці пашэньціць. Калі шляюцца тыя Пілі-пёнкі, паліцыя, тады дзе ўжо там ёй малоць.

І яшчэ трэба ўсё ж такі наладзіць печ.

Яна схавала пад ламаччам у сенцах тарбіну з яе набыткам, а сама ўскараскалася на гарышча з пабуранай страшнай страхой паглядзець, што там зрабілася з комінам. Страх было бачыць тое руйнаваньне! Кроквы, мусіць, падаю-чы адной стараной, абярнулі яе пахілы комін, палавіна яко-га цяпер ляжала пад саломай на столі, чарнеючы адтулінай разламанага дымаходу, верх жа яго быў выбухам зрынуты долу і раскіданы па гародзе. Ня дзіва, што дым з печы зу-сім ня йшоў угору, ісьці яму не было куды; дзіўна яшчэ, што неяк цягнула з грубкі. Але палячы ў грубцы, можна бы-ло спаліць усё да тла, дзе тады жыць Серафімцы? Хоць самой перасяляйся ў бліндаж да мужчын. Мусіць, нічога ўжо тут яна зрабіць не магла, хіба апроч як заплакаць, і яна зьлезла далоў, нявесела пераканаўшыся, што паліць у хаце было немагчыма.

Але тады дзе ж паліць?

Рэшту таго дня яна капала бульбу на гародзе, ссыпала яе ў сенцах, неадчэпна думала, што рабіць? І ўсё пазірала на вялікую, цалюткую печ за гародам – знаёмы суседчын чалесьнік дужа вабіў яе. Мусіць, там было ўсё спраўна –

не ўбераглася хата, затое выжыла печ, у якой не было гас-падыні. Надвячоркам Серафіма ўжо не ўтрымалася і пайш-ла на чужы абгарэлы падворак. Хоць было дужа няёмка ціш-ком шарыць па чужой сядзібе, але яна трохі прыбрала гарэ-лы друз ад былога парогу, разгарнула рыдлёўкай вугольле, паклала пару абгарэлых дошак, каб ямчэй было далезьці да печы. Дроў тут хапала, найбольш галавешак, кавалкаў бяр-веньня і дошак – мусіць са столі. Увесь час яна надта апасалася, каб яе ня згледзеў хто кепскі, усё ж сядзіба была не яе – чужая. А найбольш яе дапякаў клопат, як уберагчыся ад па-ліцаяў, каб тыя не дазналіся пра яе мужчын у траншэі. Пакуль што, аднак, спаленая вёска чулася бязьлюднай, хаты да пажару стаялі ня блізка адна ад адной, і цяпер тут, з гэта-га канца, на сядзібах ня бачна было нікога. Толькі ўдзень Серафімка бачыла, як на другім канцы зводдаль, ля брукаванкі, нехта, як і яна, калупаўся на Янкавым пагарэлішчы – мабыць, старая бабка ці яе нявестка. Мусіць, цяпер тут

у кожнага быў свой клопат і свае сьлёзы. Можа, гэта і лепей, думала Серафімка. Галоўнае, каб зноў не пайшоў дождж, бо калі палье, дык ля печы напэўна не пастаіш.

А можа, і будзе спакайней тады, хай ідзе дождж, – пэўна,

у дождж ніхто злы не набрыдзе на яе работу.

Ёй бы вось толькі змалоць.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Уроки счастья
Уроки счастья

В тридцать семь от жизни не ждешь никаких сюрпризов, привыкаешь относиться ко всему с долей здорового цинизма и обзаводишься кучей холостяцких привычек. Работа в школе не предполагает широкого круга знакомств, а подружки все давно вышли замуж, и на первом месте у них муж и дети. Вот и я уже смирилась с тем, что на личной жизни можно поставить крест, ведь мужчинам интереснее молодые и стройные, а не умные и осторожные женщины. Но его величество случай плевать хотел на мои убеждения и все повернул по-своему, и внезапно в моей размеренной и устоявшейся жизни появились два программиста, имеющие свои взгляды на то, как надо ухаживать за женщиной. И что на первом месте у них будет совсем не работа и собственный эгоизм.

Кира Стрельникова , Некто Лукас

Современная русская и зарубежная проза / Самиздат, сетевая литература / Любовно-фантастические романы / Романы