на вайне ён упершыню задаў сабе сакраментальнае пытаньне: ці падрыхтавалі яго хоць бы ў галоўным да таго, што гэ-так спатрэбілася на фронце? Усю сваю службу, колькі памя-таў Хлебнікаў, пяхоту вучылі абароне і найбольш – наступленьню, зімой і ўлетку малымі падразьдзяленьнямі і буйны-мі злучэньнямі, на тактычных і штабных вучэньнях адпрацоўваліся дзясяткі варыянтаў гэтых складаных тэм. Ніхто
з вайскоўцаў ня мог нават падумаць пра такія праблемы ад-ступленьня – такога віду баявой дзейнасьці не прадугледж-валі статуты Чырвонай арміі, якая не зьбіралася адступаць ніколі і планавала разьбіць ворага малой крывёй і магутным ударам. Найбольш верагодным ворагам меркавалася імперыялістычная Японія, там ля яе, на Далёкім Усходзе, адбываліся частыя стычкі і правакацыі, на граніцах з ёю,
у Маньчжурыі і Манголіі, стаялі самыя баяздольныя далёкаўсходнія дывізіі Чырвонай арміі, камандзіры ўсіх рангаў
і ступеняў нястомна вывучалі арганізацыю і тактыку япон-скай імператарскай арміі. Немцы перад вайною былі сяб-рамі, іхнія камандзіры перад вайною вучыліся ў нашых ака-дэміях, дыпламаты і вайскоўцы рэгулярна прысутнічалі
на нашых вялікіх манеўрах БВА і КВА. На захадзе быў пакт, мір і поўны ажур.
А на справе атрымалася ўсё наадварот. Японцы мірна стаяць, дзе стаялі, немцы ж пад прыкрыцьцём пакту ўварва-ліся ў краіну і адцяпалі ўвесь яе захад. І няма ім супынку, пруць на Маскву. І хто вінаваты ў гэтым?
Іхні полк і дывізія адступалі ад Баранавічаў, двойчы вы-ходзілі з акружэньня, перажылі танкавы разгром на Бера-зіне, страцілі большую палову асабістага складу. Несьціха-ным болем ныла душа па забітых сябрах, пакутвала ад бяс-концых няўдач і паражэньняў, а розум ноччу, у ціхія хвілі-ны спакою ўсё перабіраў, варашыў тысячы розных прычы-наў і фактаў, каб зразумець, у чым справа, хто вінаваты?
Неяк яны начавалі на хутары пад Менскам. Была цёмная ноч, зьбіралася на дождж, дружна насядалі камары,
і, каб уратавацца ад іх, Хлебнікаў пайшоў спаць на хутар у ха-ту. Там ужо былі палкавы начарт Бурш, начхім Емяльяненка, нехта з байцоў. Не запальваючы сьвятла, яны палеглі на лаўках, але ня спалі, гаманілі пра тое і гэта, а найбольш – пра нашы няўдачы. І тады Бурш сказаў, што ў такой сітуацыі, калі праціўнік навязвае нам сваю тактыку, трэба гэтую тактыку пераняць у яго, гэта значыць нешта пазычыць
у немцаў. Тое Бурш у найбольшай меры адносіў да дзеянь-ня танкавых злучэньняў, а таксама нямецкай пяхоты, іхніх аўтаматчыкаў, якія дзейнічалі зусім інакш, чым гэта вызначалася ў нашых статутах. Ня ў прыклад нашым баявым парадкам, немцы наступалі ў адзін ланцуг, камандзіры ў іх бы-лі ззаду, адкуль кіравалі боем, ніхто ў іх ня бег перад ланцу-гом з пісталетам у руках і з крыкам «Ура!». Ніхто тады Буршу не запярэчыў. Хлебнікаў таму, што ўжо засынаў ды і адчуваў пэўна: начарт кажа праўду, што можна было сказаць насуперак? Праўда, наступаць ім яшчэ не даводзілася, яны ўсю дарогу адступалі, але контратак было ўжо нямала, і кож-ны раз камандзіры і камісары павінны былі весьці байцоў за сабой у штыхавую, падахвочваючы іх крыкамі «Ура!»
і «За Сталіна, за Радзіму!». Ня дзіва, што сярэдніх камандзі-раў у іх не хапала, у батальёнах амаль усіх павыбівала, рота-мі камандавалі старшыны і сяржанты, а батальёнамі часьця-ком нядаўнія ўзводныя, лейтэнанты. Жахліва не хапала бое-прыпасаў і сродкаў сувязі, якія таксама былі далёка ня леп-шыя. Хлебнікаў, калі выпадала, стараўся разжыцца трафейнымі – выдатнымі тэлефоннымі апаратамі ў эбанітавых футаралах, а таксама нямецкім чырвоным кабелем, які быў ку-ды лепшым за наш эзекерытавы. Мабыць, праўду тады казаў Бурш, але на другі дзень, як яны былі ўжо на маршы,
па калоне пакацілася чутка, што Бурша арыштавалі асоб-аддзельцы за пранямецкую агітацыю. На прывале пад вечар да закрытай машыны асобага аддзелу паклікалі і Хлеб-нікава, і ён там пісаў тлумачэньне, пра што ў той вечар гава-рыў на хутары Бурш і чаму ён, капітан Хлебнікаў, ня даў яму водпаведзь. Хлебнікаў пісаў, лаяўся ў душы і праклінаў усё на сьвеце – ці ён сам думаў інакш, чым начальнік артылерыі? Але во насуперак свайму жаданьню мусіў капаць на сумлен-нага і разумнага камандзіра, якому тая размова, мяркуючы па ўсім, будзе каштаваць жыцьця.
А калі во цяпер напішуць на яго самога? Хоць бы за гэты хаўрус з нямецкім яфрэйтарам? Мусіць, таксама не паздаровіцца, не зважаючы, што паранены.
«Ну і чорт з ім!» – лаяўся ў думках Хлебнікаў. Ужо, мабыць, цяпер яму ня страшна нічога. Цяпер ён не камандзір і нават не паранены. Цяпер ён – сьляпец, калека, жабрак.
А жабраку-калеку можна ўсё. Усё, што дапускае яго сумленьне. Пляваць яму на іншых і іхнія відушчыя клопаты. Яны – ня ён. Бо яны відушчыя.
Яму б толькі вось закурыць…
Але ў бліндажы спалі, а Серафіма яшчэ не прыходзіла, значыць, яшчэ была ноч, дзень яшчэ не наступіў. Але, мабыць, наступіць. Што толькі ён прынясе ім у гэты бліндаж?