Читаем Пасля Жыццё полностью

Дземідовіч працягнуў руку, узяў таблетку, уважліва раз-гледзеў яе на далоні. Праглынуць ці не? А раптам атрута?

І ён сьцяў яе ў кулаку, непрыкметна сунуў у кішэнь плашча.

– Да-а, попали, как мыши в горлач, – грубавата сказаў капітан, уздыхнуўшы. – Чего дождемся?

Дземідовіч таксама ўздыхнуў і ціха заплюшчыў вочы. Карцела апусьціцца долу, скорчыцца, легчы – аддацца спакою. Але як было аддавацца спакою ў гэткай кампаніі, і ён сядзеў ля ўваходу, зьнямогла сочачы з-пад ілба за немцам. Той доўга поркаўся ў сваёй сумцы – перабіраў медыцын-скае начыньне – скруткі бінтоў, бутэлечкі, пакункі, нажні-цы. Твар яго быў заклапочаны сваёй увагай, на іх ён ужо амаль не глядзеў. І тады Дземідовіч спытаў:

– Мусіць, афіцэр будзеце?

– Вас? – не зразумеў немец, але за яго адказаў капітан:

– Не офицер. Погоны у него какие? Без знаков? А на рукаве что у него?

– На рукаве нашыўка. Нейкі вугольнік, – сказаў Дземідо-віч.

– Вот, угольник. Значит, ефрейтор.

– Я, я, – заківаў галавой немец. – Обер-ефрейтор Хольц.

– Рабочы ці селянін будзеце? – зноў пацікавіўся Дземі-довіч.

– Арбайт? Ніхтс арбайт. Студент.

– А, студэнт. А бацька хто? Ацец?

– Отец у него профессор, – сказаў капітан. – Мы вчера познакомились. Ничего, хороший немец, надежный.

Дземідовіч змоўчаў: так ужо і надзейны? Адкуль гэта вя-дома капітану? Хіба сам сказаў? Але ён табе нагаворыць. Перавязаў галаву? А калі ён шпіён? Засланы сюды сьпецы-яльна?

– Только вот сигарет прихватил маловато, – паскардзіў-ся капітан. – Наверно, думал в плену разжиться. А у нас у са-мих в кармане – вошь на аркане.

Ну курыва, мабыць, ня самае цяпер важнае, − думаў Дзе-мідовіч. − Без табакі яшчэ ніхто не памёр. Ён во ня еў з учарашняга, хоць у сумцы муляла з паўбохана хлеба, заставала-ся трохі і сала. Але…Няёмка было цяпер тое выкладваць, а га-лоўнае – дзяліцца з тым немцам. Лепш ён пагаладае, а там будзе відаць.

8. [Хлебнікаў.]

На чацьвёрты ці пяты дзень пасьля раненьня Хлебнікаў адчуў сябе лепей, – мусіць, адляжаўся, нават выспаўся, а га-лоўнае – перасталі востра балець вочы і галава, і тады зьяві-лася надзея, што, можа, яшчэ выжыве. Не адразу ён пры-звычаіўся да той думкі, што ўжо не ваяка, што ягонае вайс-ковае мінулае засталося ўсё ззаду, і калі і выжыве, дык яго чакае нешта зусім іншае, амаль невядомае яму. Найперш – сьлепата. Бачыць яму ўжо, мабыць, ня прыйдзецца ніколі, прыйдзецца век жыць уначы. Канешне, калі толькі ўдасца выжыць… Гэтая жанчына Серафіма ўратавала яго ад гола-ду, адпаіла зёлкамі. Немец, дзякуй яму, памог медыцынай – учора каторы раз прамыў чымсьці сьмярдзючым вочы, было балюча і нязвыкла, але затым стала лягчэй. Канешне, усё тое было незвычайна, боязна і нават дзіка: і тое, што ён, начальнік сувязі стралковага палка капітан Хлебнікаў, ця-пер бездапаможны сьляпец, і яго даглядае вясковая жанчы-на, і лечыць нямецкі оберяфрэйтар, – тое ня ўкладвалася

ў звыклую схему ягоных разваг, у тое нават трудна было паверыць. Але чорт з ёй, са схемай, думаў капітан. Усё ж ён быў жывы і нават папраўляўся быццам, а гэта галоўнае. Што яшчэ можа быць болей галоўным на вайне? Тое, што ён цяпер апынуўся ў становішчы нечуваным, выключным, мусіць, вызваляла яго ад многіх ранейшых абавязкаў і дава-ла нейкія новыя і нязвыклыя магчымасьці. Найперш ён ада-гнаў ад сябе розныя страхі і сумненьні – ён прымусіў сябе не баяцца нічога. Будзь, што будзе. Ці яму ўжо было што губляць?

І ўсё ж яго непакоіў немец, які так нечакана ўторгся ў яго-ны лёс і нават рабіўся патрэбным. Тады, напачатку, мусіць бы, Хлебнікаў прыстрэліў яго, калі б хоць трохі бачыў, –

не таму, што баяўся яго, а так, для пэўнасьці. Той дзень, як ён паявіўся ў бліндажы і даў закурыць, Хлебнікаў усё намер-ваўся, каб як зрабіць гэта нечакана і пэўна. Але гэты не-мец, нібы адчуваючы ягоны намер, бы жывое срэбра, круціў-ся па бліндажы, шархочучы то ў куце насупраць, то ля сьця-ны ў нагах, то ля выхаду. Гэтак ня трапіш, а ўжо ён пэўна не прамахнецца. І Хлебнікаў пакуль што адклаў свой намер, а затым, як той узяўся лячыць яго вочы, і зусім кінуў ду-маць пра тое. Чорт з ім – хай жыве. Тым болей што ён сам быў цалкам ва ўладзе гэтага немца, які мог застрэліць яго кожную хвіліну. Але калі яшчэ не страляў, дык, значыць, не хацеў таго. Можа, у яго былі якія свае на тое намеры.

Можа, нашы яшчэ неўзабаве вернуцца, адаб’юць гэты раён у немцаў, і тады ён будзе выратаваны. Інакш трэба шу-каць дапамогу ў мясцовых. Тут ужо ўсе спадзяванкі на Сера-фіму.

Трохі дзіўнаватая гэтая жанчына, думаў капітан, уна-

дзілася ў гэтыя клопаты пра сьляпога, затым пра немца,

ды яшчэ прывалакла і гэтага райкамаўца – як яна цяпер саў-ладае з імі трыма? Пракарміць і то, мусіць, трэба харошы запас харчоў, а ў яе дома ні каровы, ні курыцы. Ды і спаленая вёска… А тут яшчэ зьявіліся паліцаі. Чорт бы іх узяў, тых Піліпёнкаў. Як бы не ад іх ішла найбольшая пагроза Се-рафіме. Могуць высачыць жанчыну, тады ўсім пагібель.

А яна, здаецца, такая прастадушная і падаткая…

Перейти на страницу:

Похожие книги

Уроки счастья
Уроки счастья

В тридцать семь от жизни не ждешь никаких сюрпризов, привыкаешь относиться ко всему с долей здорового цинизма и обзаводишься кучей холостяцких привычек. Работа в школе не предполагает широкого круга знакомств, а подружки все давно вышли замуж, и на первом месте у них муж и дети. Вот и я уже смирилась с тем, что на личной жизни можно поставить крест, ведь мужчинам интереснее молодые и стройные, а не умные и осторожные женщины. Но его величество случай плевать хотел на мои убеждения и все повернул по-своему, и внезапно в моей размеренной и устоявшейся жизни появились два программиста, имеющие свои взгляды на то, как надо ухаживать за женщиной. И что на первом месте у них будет совсем не работа и собственный эгоизм.

Кира Стрельникова , Некто Лукас

Современная русская и зарубежная проза / Самиздат, сетевая литература / Любовно-фантастические романы / Романы