Читаем Пасля Жыццё полностью

Ня надта хутка і спрытна яны выйшлі з ляску па-над вя-лізным прасьцягам тарфянішча, і Серафіма, ідучы напера-дзе, усё азіралася на Дземідовіча, прытрымлівала свой крок, каб ня дужа адрывацца ад чалавека. Так яны адолелі даволі даўгі схіл і падышлі да канца траншэі. Тут, аднак, у мелкай, па пояс, ня болей, траншэі ня надта каб было схоўна, і ду-жа гразка ў дне, але Серафімка скочыла ў яе шчыліну; неўзабаве туды, павагаўшыся, улез і Дземідовіч. Прыгінаючыся, яны доўга прабіраліся крывулякамі разьбітых хадоў, якія пакрысе рабіліся глыбейшымі, бруствер абапал вы-шэў, і высокаму Дземідовічу ўжо можна было ня горбіцца. Але, мусіць, яму не спадабалася нешта, і ён, ужо другі раз прыпыняючыся, пытаўся ў Серафімы:

– Куды гэта мы?

– Ідзіце, ідзіце, – лагодна казала яна, азіраючыся. – Там двое, але нічога. Бліндаж вялікі.

– Бліндаж?..

– Ну, бліндаж.

Дземідовіч ня ведаў, радавацца ці злаваць – бліндаж і ней-кіх двое ў ім – добра, калі свае. А калі немаведама якія? Як та-ды яму быць?

Мусіць, ля апошняй павароткі яны спыніліся, і Серафіма ціха гукнула:

– Гэта я, Серафіма...

– Ты, тётка? – глуха данеслася з-пад зямлі, і Серафімка першая падышла да напаўзасыпанага ходу ў бліндаж. Дзе-мідовіч жа нерашуча спыніўся зводдаль, і толькі як яна сха-валася там, сунуўся сьледам.

– Во прывяла яшчэ, – казала камусь Серафімка. – Ня бой-цеся, свой. У райкаме рабіў.

Дземідовіч стаяў, дужа ўгнуўшы галаву, якая ўпіралася

ў нізкую столь, і ва ўсе вочы глядзеў у паўзмроку на вайскоўца з забінтаваным тварам, што ляжаў у куце. Той па-клаў на палу шыняля свой пісталет і адхінуўся на сьпіну.

– Фамилия?

– Дземідовіч, – сказаў госьць. Тут ужо, мабыць, можна было не таіцца, перад ім ляжаў, мусіць, паранены капітан войск сувязі. Трохі паспакайнеўшы, Дземідовіч зірнуў убок, за Серафімку, і сударгава сьцяўся: з другога кутка на яго піль-на і выпрабавальна ўзіраўся нейкі дзяцюк у нямецкім мундзіры з няпэўным, але адразу відаць было, чужым выразам на белабрысым твары. Мусіць, зразумеўшы зьдзіўленьне Дземідовіча, Серафімка пасьпяшалася супакоіць яго:

– Нічога, нічога… Як-небудзь…

«Добра – як-небудзь», – падумаў Дземідовіч, які ўжо быў ня супраць даць адсюль драла, каб толькі мог. Але ўжо, му-сіць, яму адсюль ня выйсьці, ён ужо ў пастцы – такія думкі перш за ўсё іншае паявіліся ў яго галаве. Капітан між тым варухнуў упартым падбароддзем, паказваючы кудысьці ўбок.

– Садись, Демидович, рассказывай. Где наши? Это не-мец-дезертир, не обращай внимания. Закурить имеешь?

– Не куру я… – паныла выціснуў з сябе Дземідовіч.

– Не куришь? Жаль… А то у немца эти сигареты, что трава. Серафима! – паклікаў капітан. – Ты не сможешь достать курева? Ну махры там или самосада?

– Табакі? Дык дзе ж… Каб які мужчына быў.

– А ты постарайся. Без курева тут погибель… Так где фронт, не слыхать?

– А хто ж яго ведае. Але няблізка.

Дземідовіч па чарзе пераводзіў свой устрывожаны по-зірк то на капітана, то на немца ў куце. Пасьля апусьціўся пад сьцяной ля ўваходу, закашляўся. Капітан услухаўся ў яго кашаль і, як той трохі прыціх, спытаўся:

– Что, простудился?

– Прастудзіўся, халера на яго…

– Да, надо было в избе полежать.

– Паляжаў ноч. Ды ранкам паліцаі выкурылі.

– Полицаи? Уже и полиция организовалась? Вот сволочи! И откуда взялись? Свои? Прихожие?

– А чорт іх ведае, – сказаў Дземідовіч, крадком пазіраючы на немца.

– Піліпёнкі, Піліпёнкі гэта, – хуценька ўставіла Серафім-ка. – Болей некаму. Яны – халерныя людзі.

Хлебнікаў трохі павярнуў галаву ў яе бок.

– Ты еще здесь, Серафима? Так позаботишься о куреве, да?

– Ай дзе ж, дык ня ведаю. Ну пашукаю… Дык я гэта пай-ду. Вячэру ж вам трэба.

Яна палезла да выхаду, і капітан яшчэ раз напомніў:

– Главное – закурить.

Яны засталіся ўтрох, у бліндажы трохі павальнела. У гру-дзях у Дземідовіча зноў захрыпела, ён паспрабаваў адкашляцца, ды дзе там: мабыць, забіла ўсе лёгкія. Кашляючы, крадком пазіраў на немца, які цяпер уважліва разглядаў яго і, як ён трохі сьціх, спытаў:

– Пневмония?

– Што? – аж спалохаўся Дземідовіч. – Можа быць. Калі ня горш… – сказаў ён і тут жа пашкадаваў: знайшоў каму скардзіцца на сваю хваробу. Немец сядзеў пад сьцяной, рас-ставіўшы калені, з перапэцканымі ботамі на нагах. На яго шырокай дзязе з белай бліскучай спражкай грувасьціўся вялікі чорны кабур, мабыць, з пісталетам, падумаў Дземі-довіч. Чорт ведае, што робіцца, у якую пастку яго завяла Се-рафіма. Але ж гэты капітан? Ці ён не разумее ўсяго жаху становішча? Трэба было б запытацца ў яго, пагаварыць, але Дземідовіч усё касавурыўся на немца – а раптам той разумее па-руску?

Неўзабаве так яно і атрымалася, як ён найболей баяўся: немец, калі ён крыху суняўся пасьля кашлю, выразна ска-заў да яго:

– Пневмония немножко помогаль… Их… Я имель стрептоцид.

Ён выцягнуў з кутку нейкую сумку, расшпіліў яе, пакалу-паўся там і дастаў паперку, з якой вылушчыў белую таблет-ку.

– Браль!.. Унд васер, один таблет.

Амаль са страхам у душы Дземідовіч сядзеў насупраць, ня ведаючы, як быць: узяць ці адмовіцца. І капітан, нібы ад-чуўшы яго нерашучасьць, сказаў:

– Возьми! Не обманет. Мне вон глаза обработал, сразу гной течь перестал.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Уроки счастья
Уроки счастья

В тридцать семь от жизни не ждешь никаких сюрпризов, привыкаешь относиться ко всему с долей здорового цинизма и обзаводишься кучей холостяцких привычек. Работа в школе не предполагает широкого круга знакомств, а подружки все давно вышли замуж, и на первом месте у них муж и дети. Вот и я уже смирилась с тем, что на личной жизни можно поставить крест, ведь мужчинам интереснее молодые и стройные, а не умные и осторожные женщины. Но его величество случай плевать хотел на мои убеждения и все повернул по-своему, и внезапно в моей размеренной и устоявшейся жизни появились два программиста, имеющие свои взгляды на то, как надо ухаживать за женщиной. И что на первом месте у них будет совсем не работа и собственный эгоизм.

Кира Стрельникова , Некто Лукас

Современная русская и зарубежная проза / Самиздат, сетевая литература / Любовно-фантастические романы / Романы