Читаем Пасля Жыццё полностью

Трохі пагрэўшыся ў напаленай, ды няласкавай Парфіравай хаце, ён суха разьвітаўся і пайшоў зноў у ноч. Доўга клы-паў гравійкай, падбіўся, хацелася спаць, а спачыць не было дзе. Зноў жа пасыпаўся дождж, ад якога ня надта ўберагаў ягоны руды, пацёрты плашчык, і ён усё думаў, куды б завяр-нуць, дзе схаваццца ад непагадзі. Ён і так колькі дзён чуўся даволі блага, пачало дапякаць нездароўе, часам ліхаманіла, а ў тую ноч на дажджы ён такі прастудзіўся добра. Ля Быва-лаўскіх хутароў збочыў з гравійкі і, не разьбіраючы дарогі, дабрыў да нейкай сядзібы. Стукаць у вокны ўжо не нава-жыўся, згледзеў трохі наводдаль ад хаты чорную ўначы пуню і праз незачыненыя вароты ўлез у яе. У куце якраз ляжа-ла трохі леташняй, паточанай мышамі саломы, ён зашыўся ў яе ля сьцяны і, усё дрыжучы целам, задрамаў троху да ран-ку.

Прачнуўся, аднак, пазнавата, ужо чуліся галасы ля хаты, але ён ня стаў абзывацца. Ён ціхенька выбраўся з пуні і, даў-шы добрага кругаля, абышоў хутар, выбіўся на нейкую палявую дарожку і борзда пасігаў па ёй, каб сагрэцца. Пасьля ночы ўвогуле чуўся ён кепска, балела горла, надта ламіла косьці. Тады ж ён пачаў кашляць і спалохаўся ад думкі:

ці не абвастраюцца гэта сухоты, трохі залечаныя за апошнія гады. Калі па такім часе адкрыюцца сухоты, тады яму кран-ты. А і сапраўды было падобна на тое. Асабліва дакучаў кашаль.

Той дзень ён на бяду яшчэ дужа прамачыў ногі ў гамашах, трава пасьля дажджу скрозь была мокрая, і недзе ў пасьляабеддзе зразумеў, што далей ісьці няма сіл. Рэшту та-го дня праваляўся ў разламанай паветцы ля вёскі Берагі пад Тумілаўскай пушчай. Ён усё думаў, як выратаваць сябе, куды падацца? Дзіўна, што падацца ўвогуле не было куды, нідзе ніякае пэўнасьці, ніякай надзеі. То занадта баязьлі-выя, празьмерна асьцярожныя, то няпэўныя, а то проста ва-рожыя. І што здарылася з людзьмі? Ці сапраўды ў бяду свая рубашка бліжэй да цела?

І тады ён успомніў пра Серафімку. Ведаў яе здаўна і на-ват неяк улетку заязджаў у хату, яшчэ як сябраваў з Мікала-ем. Ехалі з нейкага сходу, завіталі. Пасьля колькі разоў сустракаў у мястэчку, быў на кватэры. Цёмная, малапісьменная баба, звычайная вясковая цётка. Але цяпер яму, можа, такая і трэба. Мабыць, ня будзе філасофстваваць, зводзіць рахункі, наракаць. І паможа. Калі толькі не хавае крыўды за брата.

Іншага ў яго не заставалася, а Любашы былі недзе за ле-сам, і надвячоркам ён пусьціўся ў дарогу – цераз лес і поле да старых торфараспрацовак, дзе на пагорачку прыткну-ліся гэтыя Любашы.

7. [Піліпёнкі.]

Прачнуўшыся на сьвітаньні, Дземідовіч адразу зразумеў, што захварэў як мае быць. Цела ламіла ад зьнямогі, галава была цяжкая, бы чыгун, дыханьне залажыла – сухоты ці не, а запаленьне пэўнае, падумаў ён. Побач на пяколку стаяла ягоная конаўка з зёлкамі, ён трохі адпіў з яе і зноў лёг. У ха-це было ціха, Серафімка, мабыць, кудысь выйшла, і ён ці-хенька паклікаў раз і другі. Не, нідзе нікога. Усё ж, мабыць, трэба было неяк уставаць, штосьці рабіць. Ці хоць бы аб чым-сьці дамовіцца – учора ён нават не расказаў ёй аб сваіх клопатах, – папрасіўся пераначаваць і ўсё. А што далей?

Далей трэба было падумаць, параіцца, абмеркаваць з гэ-тай жанчынай свой горкі лёс і папрасіць дапамогі. Авось да-паможа.

Пад стольлю трохі пасьвятлела, мабыць, на двары ўжо разьвіднела, і ён з натугай пераадольваючы слабасьць, пад-няўся, сеў на палок. Так, сапраўды, мусіць, сёньня ён не ха-док – сёньня ён мог толькі ляжаць. Зноў нахапіўся кашаль, біў, біў, ён спрабаваў адкашляцца, ды марна. У грудзях ігра-лі гармонікі, цямнела ўваччу. Як бы ня страціць прытомнасьць.

Толькі ён пачаў надзяваць мокрыя гамашы, як недзе зу-сім побач, здалося за вуглом, грымнуў вінтовачны стрэл і за-раз жа зводдаль жаласна заякатаў сабака. Дземідовіч скала-нуўся ад спалоху і толькі надзеў левы гамаш, як у сенцах стукнулі дзьверы, і ён падумаў, што то Серафіма. Але не-калькі крокаў там далі зразумець, што не Серафімка – тупа-лі цяжка, цьвёрда, тузанулі дзьверы. Ён з адным гамашом

у руках выглянуў з запечку, і ўваччу ў яго пацямнела. Цераз парог пераступіў і спыніўся рослы белабрысы дзяцюк у рас-шпіленай вайсковай ватоўцы, з вінтоўкаю ў руках. З-за ягонага пляча выглядваў другі – з драбнаватым чарнявым тварам у вайсковым, з чорным аколышам, картузе на ўскудлачанай галаве. Дземідовіч здагадаўся, што, мабыць, гэта ту-тэйшыя паліцаі, і адчуў, як нядобра закалацілася яго сэрца.

– О, і гаспадар завёўся, – замест прывітаньня бадзёра сказаў першы. – Ці, можа, госьць? Дзень добры.

– Добры… дзень, – няўпэўнена сказаў Дземідовіч, дры-готкімі рукамі спрабуючы насунуць на нагу сыры, гразкі гамаш. У галаве закружылася, і, каб ня ўпасьці, ён апусь-ціўся на ўслон.

– Месны ці прыезджы будзеш? – з робленым спакоем

запытаўся пярэдні. Яны абодва ўжо ўлезьлі ў цесную хату

і пасталі каля парогу.

– Ды вось, як бачыце, выпадкам, – няпэўна выціснуў з ся-бе Дземідовіч, з натугай надзеючы гамаш. – Да цёткі…

– Да цёткі?

– Ага, да Серафімы, – рашыў да канца хлусіць Дземі-довіч, бо відаць, гэта былі тутэйшыя, іначай ім адказаць ён ня мог.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Уроки счастья
Уроки счастья

В тридцать семь от жизни не ждешь никаких сюрпризов, привыкаешь относиться ко всему с долей здорового цинизма и обзаводишься кучей холостяцких привычек. Работа в школе не предполагает широкого круга знакомств, а подружки все давно вышли замуж, и на первом месте у них муж и дети. Вот и я уже смирилась с тем, что на личной жизни можно поставить крест, ведь мужчинам интереснее молодые и стройные, а не умные и осторожные женщины. Но его величество случай плевать хотел на мои убеждения и все повернул по-своему, и внезапно в моей размеренной и устоявшейся жизни появились два программиста, имеющие свои взгляды на то, как надо ухаживать за женщиной. И что на первом месте у них будет совсем не работа и собственный эгоизм.

Кира Стрельникова , Некто Лукас

Современная русская и зарубежная проза / Самиздат, сетевая литература / Любовно-фантастические романы / Романы