Читаем Пасля Жыццё полностью

бы на вугольлі, чакае. Сыйшоў бы куды ў лес, каб не сям’я – жонка ды двое малых. Куды ад іх дзенешся?

Дземідовіч зусім азмрачнеў, гатовы быў упасьці ў рос-пач і запытаўся толькі: «Ну хоць да вечара можна перабыць?» – «Да вечара можна, – кажа, – але ня болей. Сам панімаеш…»

Што ж, ён панімаў, усё ж ён быў чалавек з сэрцам і не жа-даў бяды дзецям Пракапёнка. Паляжаўшы на гарышчы да вечара, ён, як зьмерклася, узяў сваю сумку і пачаў разьвітвацца. «Дык куды ж ты цяпер?» – запытаўся сябра, і Дземі-довіч сказаў: «А нікуды». Ён і сапраўды ня ведаў, куды падацца. Лепей бы ў лес, каб было лета, але, на жаль, лета скон-чылася, на парозе стаяла восень. Дзьмулі халодныя вятры, рудое лісьце з бяроз церушыла на Пракапёнкаў падворак…

Ноччу, ідучы па пустой і гразкай дарозе з Замошша, ён па-думаў, што, мабыць, прытулку ў былых сяброў ён ня зной-дзе – тыя самі баяцца, бо, канешне ж, усе на падазрэньні. Складана было і трудна ўсе перадваенныя гады, накапілася шмат гаркаты ў адносінах паміж сваімі ж, засталіся неда-бітыя і недавыкрытыя ворагі, якія цяпер во паказваюць свае іклы. І спадзяюцца на немцаў. Думаючы пра гэтых, не-дабітых, Дземідовіч пачынаў закіпаць ад злосьці – недагле-дзелі, не разгадалі ў свой час. А ўжо стараліся! Але ніякай работы, мабыць, не бывае бяз браку, асабліва ў такой рабоце, як класавая барацьба. А што было б, каб ня гэтая барацьба, каб нікога не рэпрэсавалі, не ссылалі? І ўсе тыя яў-ныя і тайныя ворагі дажыліся да гэтага часу? Страшна падумаць нават, што тады было б! Парэзалі б у першую ж ноч акупацыі ўсё кіраўніцтва, партыйны актыў, усіх, хто памагаў органам. Не, мабыць, правільна іх душылі ўсе дваццаць гадоў.

А можа, і не зусім правільна?

Можа, хай бы сабе жылі мужыкі, не чапалі б іх, ня мелі

б зла і яны. Зямлі было даволі, усе, хто хацеў, пасьля рэвалюцыі зямлю атрымалі і калупаліся б на ёй, як маглі і ўме-лі. Вядома, што селяніну абы які, але абязкова каб уласны лапік, і ён не падніме ад яго носа, будзе калупацца ад цямна да цямна…

Але ці гэта можна было дазволіць? У сьвятле новых памкненьняў і новых рашэньняў? Паводле палажэньняў марк-сізму-ленінізму, якое так бурна авалодала масамі, мусіць, тое б было няправільна. А што датычыць нізавога, раённага кіраўніцтва, дык для яго галоўнае было вызначыць, што правільна, а што няправільна. Іменна паводле навукі марксізму-ленінізму. Шчасьце краіны і партыі, што на чале яе стаў правадыр Сталін, які, можа, адзіны мог тое вызна-чыць і ажыцьцявіць практычнае выкананьне марксісцкіх палажэньняў. Усё тое, што рабілася перад вайной, як гэта было ўсенародна прызнана, было адзіна магчыма і пра-вільна. Дык у чым жа тут можна сумнявацца?

Усё сваё жыцьцё Дземідовіч прагнуў выразнасьці і праматы, не любіў усякіх складанасьцяў і заўжды гнаў ад сябе сумненьні, якія, ведаў, нібы твань, засмоктвалі ў сябе чала-века. Варта толькі было паддацца на кручок фактаў, усум-ніцца ў малым, ступіць хоць на адзін крок у багну. Ён ведаў таксама, што вагацца яму было нельга, партыйны кіраўнік павінен быць чалавекам жалезных перакананьняў – ва ўсім давяраць кіраўніцтву, якое ўжо напэўна разумнейшае

за ўсіх, хто ніжэй, і ўсё, як мае быць, абмеркавана, перш чым паявіцца перад краінай у форме пастановы ці рэзалюцыі. Ужо таварыш Сталін іх добра абдумаў. А таварыш Ста-лін ніколі не памыляецца, гэта было вядома кожнаму школьніку.

Так думаў Дземідовіч, тупаючы цёмнай дарогай з Замош-ша, і на Цімкавіцкім раздарожжы, трохі павагаўшыся, па-вярнуў да Бялавіч. Там у яго не было знаёмых калег-настаў-нікаў, але дзесьці жыў калгасьнік-пчаляр, якога ён падвозіў гады тры назад па дарозе з Полацку. Дземідовіч тады вяр-таўся з нарады, езьдзіў на райкамаўскай лінейцы з харо-шым данскім жарабком у аглоблях, пчаляр з рэдкім у тутэй-шых месцах імем Парфір аказаўся мяккім, разважлівым ча-лавекам, апавядаў пра норавы сваіх пчолаў, скупа пахваліў-ся сваім сынам, які ў яго быў камандзірам-лётчыкам і нядаў-на прыязджаў на пабыўку з жонкай і дзіцем. Па сакрэце паведаміў, што сын пабываў у Іспаніі і мае ордэн за ўдзел

у паветраных баях. Прыпамятаўшы цяпер таго Парфіра, Дзе-мідовіч рашыў завітаць у Бялавічы, якія былі амаль па да-розе і недалёка, можа праз якіх дзесяць кіламетраў ад За-мошша.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Уроки счастья
Уроки счастья

В тридцать семь от жизни не ждешь никаких сюрпризов, привыкаешь относиться ко всему с долей здорового цинизма и обзаводишься кучей холостяцких привычек. Работа в школе не предполагает широкого круга знакомств, а подружки все давно вышли замуж, и на первом месте у них муж и дети. Вот и я уже смирилась с тем, что на личной жизни можно поставить крест, ведь мужчинам интереснее молодые и стройные, а не умные и осторожные женщины. Но его величество случай плевать хотел на мои убеждения и все повернул по-своему, и внезапно в моей размеренной и устоявшейся жизни появились два программиста, имеющие свои взгляды на то, как надо ухаживать за женщиной. И что на первом месте у них будет совсем не работа и собственный эгоизм.

Кира Стрельникова , Некто Лукас

Современная русская и зарубежная проза / Самиздат, сетевая литература / Любовно-фантастические романы / Романы