Читаем Пасля Жыццё полностью

Клімаў даўлянуў на шчоках жаўлакі і, укленчыўшы на ад-но калена, пад адтапыранае вуха шапкі сунуў канец трубкі. Пакуль у трубцы шчоўкалі кантакты пераключэнняў, Клі-мава абдало духмяным араматам махоркі, ён ускінуў голаў

і моўчкі працягнуў руку да сувязіста. Той паспешліва ад-кусіў канец недакурка, выплюнуў яго. Клімаў зручней сеў

ля апарата: са дзве зацяжкі калі не зусім супакоілі яго, дык усё ж пасобілі сабрацца перад непрыемнай размовай.

− Пашы не было тут? − усё яшчэ чакаючы з трубкай ля ву-ха, запытаў ён Тарасікава, які глыбей забіваў у зямлю стары паіржавелы штых, што служыў зазямленнем.

− Не, не было.

Нарэшце ў трубцы шчоўкнула, буркнула, Клімаў засяродзіўся ўсім сваім вельмі брывастым, вельмі абсівераным

і ўсё ж, не зважаючы на гэта, маладым тварам.

− Слухаю, таварыш дваццаць першы.

− Што? Клімаў, ты? Што гэта ў вас сціхла там? Чаму

не дакладваеш? Вышыня ўзята?

Клімаў зноў выдавіў на шархоткіх шчоках жаўлакі, рука яго намацала ў пале паўшубка дзірку, і пальцы з сілай ірванулі павіслы з белай паўсцёй мэтлах скуры.

− Алё! Далажы, як вышыня.

− Вышыня на месцы.

− Га? Алё! Што цябе дрэнна чуваць? Як вышыня, я пытаюся?

− Возьмем вышыню.

− Што? Возьмем? Ага, возьмем! − голас у трубцы адразу зрабіўся пагрозліва-з’едлівы.

− Да вас што, толькі цяпер загад да розуму дайшоў…

Угары раптам грымотна трэснула, Клімаў інстынктыўна хіснуўся ніжэй да апарата, зірнуўшы з-пад локця ў неба, − над ровам плыло невялічкае рудае воблачка брызантнага разрыву. Камандзір палка яшчэ нешта казаў, але Клімаў зноў не пачуў, аглушаны новым, яшчэ больш блізкім разры-вам. У доле наўкола бы хто сыпануў жменяю дробных каменьчыкаў − пыхнулі і прапалі пад ветрам сотні пыльных дымкоў.

− Малакасосы! Спалохаліся дзясятка вшывых фрыцаў! Аўтаматчык[і] мне называецца! Куча дрэні вы пасля гэтага. Вы… − далёкім злым голасам шархацела трубка.

Клімаў апусціў на калені трубку і, безуважны да яе шор-хату, пацягнуў бычок. Але ў гэты раз над ровам зноў аглушальна трэснула, і вецер хутка пагнаў прэч новае воблачка. «Прыстрэльваюць, − падумаў Клімаў. − Цяпер будзе». Прыўз-няўшы ў паветра трубку, ён спачатку не зразумеў, чаго гэ-та маўклівы тэлефаніст бокам ссунуўся на яго, прываліўся

да пляча, галава яго ўпала на руку з трубкай, і лейтэнант схамянуўся толькі, калі струмені крыві пабеглі па яго штанах. Аднае рукой Клімаў згроб сувязіста, адхінуў назад і тут жа ад-хіснуўся сам − уся скроня байца была разварочана асколкам, з страшнае раны на твар, плечы зашмальцаванай ватоўкі і на лейтэнантаў паўшубак лілася кроў. Клімаў выла-яўся і з усяе сілы ляпнуў на лёд недакурак.

− Дабяруся!.. − крычала трубка, калі Клімаў зноў пры-клаў яе да вуха пад ссунутай набок шапкай. Гнеўныя, злыя, несправядлівыя словы, якія за хвіліну да гэтага выклікалі

ў ім толькі прыкрасць, цяпер узарвалі яго.

− А што вы крычыце! Я не палахлівы! І не для вас ваюю! Вось! А вышыню − не горш за вас ведаю, што трэба ўзяць. Але вунь шпокаўка не дае.

− Во-во, так і ведаў! Дрэннаму танцору, ведаеш, што заў-жды перашкаджае? Якая гэта яшчэ ў цябе шпокаўка?

− У немцаў, не ў мяне. Дваццацімілімятровая аўтаматычная гармата, вось! З фланга, ад Сахно. Ды кулямётаў няма ўжо, адзін ручнік застаўся. А ў іх шэсць на вышыні. Ды яшчэ шрапнеллю лупяць, − скарыстаўшы нечаканую паўзу ў камандзіравай лаянцы, скардзіўся Клімаў. − А ў маіх па тры абоймы на вінтоўку ды па дыску на аўтамат. Чым браць, скажыце?

− Расплакаўся! Чым браць? Чым вунь Сахно бярэ? Чым Кузняцоў наступае? Храбрасцю! Гераізмам! Адвагай! Чуеш, які бой ідзе? Пад самай вёскай ужо. А ў іх па адной абойме на ствол. Сам правяраў. Затое ўмеюць. І не пушчаюць у штаны, як вы!

− Няма каму пушчаць, − гэткім жа сварлівым тонам адказваў лейтэнант. − Трыццаць чалавек засталося. Ад усёй роты.

− От здзівіў: трыццаць чалавек! Вунь у Сахно па дваццаць у роце, і то не скардзіцца.

− Ну, у мяне яшчэ да гэтага не дайшло!

− Мяккацеласць праяўляеш, таварыш камандзір роты.

У жаласць іграеш. Вайна ідзе, лейтэнант! Нечага шкадаваць для перамогі! Дывізіі гінуць! − перайшоў ужо на крык маёр і раптам закашляўся. Адкашляўшыся ж пасля паўзы, ужо мякчэй аб’явіў:

− Ладна, Клімаў. Карандашоў падкіну. Сёння зноў атрымаем. Прама з марша. Семак не прасі. Няма. А карандашы будуць. Ну, але і я з цябе скуру здзяру, калі ты мне да дванаццаці нуль-нуль не возмеш вышыню.

− Немцы скарэй здзяруць. Яны бліжай, − сказаў лейтэ-нант, але трубка ўжо змоўкла, і ён паклаў яе ў апарат.

Нейкі час ён сядзеў, утаропіўшы вочы і не бачачы нічога, апроч дробных пыльных струменьчыкаў крыві, якія з-пад цела забітага хутка паўзлі-каціліся на затаптаную плаху лёду ў дне варонкі. Хутка астываючы, кроў слаба парыла рэшт-камі апошняга цяпла, побач сінім дымком струменіў у паветры недакураны «бычок». Лейтэнант дзеўбануў яго нас-ком бота і выскачыў з варонкі ў роў.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Уроки счастья
Уроки счастья

В тридцать семь от жизни не ждешь никаких сюрпризов, привыкаешь относиться ко всему с долей здорового цинизма и обзаводишься кучей холостяцких привычек. Работа в школе не предполагает широкого круга знакомств, а подружки все давно вышли замуж, и на первом месте у них муж и дети. Вот и я уже смирилась с тем, что на личной жизни можно поставить крест, ведь мужчинам интереснее молодые и стройные, а не умные и осторожные женщины. Но его величество случай плевать хотел на мои убеждения и все повернул по-своему, и внезапно в моей размеренной и устоявшейся жизни появились два программиста, имеющие свои взгляды на то, как надо ухаживать за женщиной. И что на первом месте у них будет совсем не работа и собственный эгоизм.

Кира Стрельникова , Некто Лукас

Современная русская и зарубежная проза / Самиздат, сетевая литература / Любовно-фантастические романы / Романы