Читаем Песьні-жальбы полностью

Песьні-жальбы

«Песні-жальбы» — першы зборнік вершаў класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа (1882–1956), у якім адлюстраваны вобраз роднага краю і рэаліі тагачаснага жыцця. Аўтар паэтызуе вобраз беларускага мужыка, які, знаходзячыся ў цяжкіх сацыяльных умовах, застаецца аптымістам і верыць у адраджэнне радзімы.

Якуб Колас

Поэзия / Лирика / Стихи и поэзия18+

Якуб Колас

Песьні-жальбы
Не пытайце, не прасіцеСьветлых песень у мяне,Бо, як песьню засьпяваю,Жаль вам душу скалыхне.Я б сьмяяўся, жартаваў бы,Каб вас чуць разьвесяліць,Ды на жыцьце як паглядзіш,Сэрца болем зашчыміць.Нешчасьліва наша доля:Нам нічога не дала.Не шукайце кветак ў полі,Бо вясна к нам не прыйшла.
I. Думкі

*** Ўюцца думкі, томяць грудзі…
Думкі ўюцца, томяць грудзі —      Волі хочыцца і ім, —Хочуць песьняй стаць лагоднай,      Мілым дзіцяткам маім.Цяжка зь імі жыць замкнута,      У начной хаваць цішы,Цесна думкам, цесна бедным,      Хочуць выліцца з душы.Ўюцца думкі смутным роем,      Хочуць выбіцца на сьвет.Дык ляціце, сэрца дзеці,      На паперку кіньце сьлед!
Думкі
Ой вы, думкі, думкі,Сэрца майго раны!Ці вы мае дзеці,Ці вы кім насланы?Што ж вы завілісяВіхрам нада мноюI няма ніколіМне ад вас спакою?Рад бы я ня думацьI ня знацца з вамі,Ды без запытаньняПлывяце вы самі.Плача маё сэрца,Хоць бязь сьлёз, ды горка,Як пачнецца вашаСмутная гаворка.I на маю душуЛеглі вы туманам,Мітусьлівым роем,Смутным караванам.Ой вы, мае думкі!Ці вы кім зражоны,Што так невясёлы,Што так засмучоны?Рад бы я ня думацьI ня знацца з вамі,Толькі ж проці воліПлывяце вы самі.
*** Рана засмуцілісь…
Рана вам журыцца,Думкі, сэрца дзеткіРана вы завялі,Веснавыя кветкі!Ці мароз зьнячэўкуВас прыбіў вясною,Як на сьцежку жыцьцяЗ простаю душоюСтаў я, поўны веры,Радасьці і сілы?Што ж на вас дыхнуліХоладам магілы?Што ж вы неспакойнаКружыцесь, як пчолы?Думкі, мае думкі!Што вы невясёлы?Ці краіны роднайБалаты гнілыяСмуткам вас акрылі,Думкі маладыя?Ці вас песьня-жальба,Думкі, ўзгадавала?Ці людское гораЎ лесе вас спаткала?Ці маё так жыцьцеСклалася няўдала?Ці мая дарогаЎ туманы папала?Рана спахмурнелі,Думкі маладыя,Рана вы завялі,Кветкі веснавыя!
Весна
Йдзе вясна ўжо, дзякуй Богу!Згінуў сьнег з сырой зямлі;Папсавала гразь дарогу,Перавалы загулі.Сонца грэе, прыпякае;Лёд на рэчцы затрашчаў.Цёплы вецер павявае,Хмар дажджлівых нам прыгнаў.Вось і бусел паказаўся,Гусі дзікія крычаць,Шпак на дубе расьсьпяваўся,Жураўлі ужо ляцяць.I зіма, як дым, прапала!Зелянее луг, ральля.Як ад болю, ачунялаНаша родная зямля.
Вясной
З лазурных чыстых небясоўПрыветна сонейка глядзіць,Ва ўсе канцы лье блеск лучоў,Цяпло і сьвет зямлі дарыць.I кліча к жыцьцю ўсё стварэньнеЗ сваёй крыштальнай вышыні,I будзіць кліч той аддаленьнеПрызывам радасным вясны.I перша жаваранка божаЗапела ціха аб вясьне,Паліўся срэбрам сьпеў прыгожаЎ далёкай сіняй вышыне…Глядзіць прыветна зь неба сонца,Як бы матулька на дзяцей,I лёгка, лёгка так бясконца,I б’ецца сэрца весялей.
На полі вясной

Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже