Читаем Песьні-жальбы полностью

Ціха калосься, схіліўшы галовы      Шэўчуць у межах палёў;Толькі ж ня слухае неба іх мовы —      Жальбы ржаных калосоў.Сіняе небо ўсё сонцэм заліто;      Полудзень, вар, цішына.Дожджыка просіць зялёнае жыто,      Хочэ дажджу ярына.Вот із-за леса далёка, далёка      Хмарка на небо узыйшла;Цёмная хмарка адна-адзінока      Вышэй і вышэй паплыла.Ніва заціхла, замерла; здаецца,      Не скалыхнецца яна;Змучэны колас ані пахінецца,      Поўна надзей цішына.Думае ніва: «Дожджык пакропіць,      Смагу прагоніць палёў,Цёмная хмарка краем хоць чэпіць      Дзетак яе — каласоў».Бедная ніва, знаць, Богам забыта —      Дарма надзея была:Спаленай нівы жаданьне нязбыто —      Міма хмурынка прайшла.


Вецер


Ой ты, вецер неспакойны!Дзьмеш ты безустанку,Адну песьню нам сьпяваеш,Адну баеш байку.То заплачаш сіратоюНад убогай хатай;То застогнеш, як над нівайСелянін-араты;То засьвішчаш за вугламі,Жалем разальесься;То сярдзіта ў дзьверы стукнеш,Злосна засьмяесься…Ой ты, вецер неспакойны,Ты мой брат па долі!Раскідаем сьмех і сьлёзыМы у чыстым полі.


Адлёт жураўлёў


Белыя валокныСьцелюцца над долам.Не сьпяваюць птушкі,Сьціхнуў лесу шолам.Сьцелюцца валокны,Тчэцца павуціна —Блізка, блізка восень,Смутная часіна!Зажурыцца неба,Схованае ў хмары,I агорнуць сэрцаНейкі жаль і мары.Замірае лета,Заціхаюць далі,Сірацее рэчка,Халадзеюць хвалі.Стомленасьць, зьнямеласьць…Тояць думку боры…Шш! што то за гукіЧуюцца ў прасторы?Жаласна-прыгожаЛьюцца ў небе гукі,Слухаюць лясы іх,Луг, балота, лукі.У бязьмежным небеРоўненькім шнурочкамЖураўлі на вырайМкнуцца над лясочкам.Меншыцца шнурочак,У паднеб’і тае,Вось ледзь-ледзь чарнее,Міг — і прападае.I стаіш ты, смутны,Доўга пазіраеш,Як бы нешта страціў,А што — сам ня знаеш.Так у час расстаньняЗ тым, хто сэрцу любы,Адчуваеш смутакЦяжкай страты-згубыI глядзіш маўкліваНа дарожку тую,Што нясе ўдалечуДушу дарагую.


Восенны дождж


Сыплюцца кроплі часта і дробна,Ціха па стрэсе бубняць.Смутак наводзіць шум іх жалобны,Смутку таго не суняць.Хліпаньне, плюскат… Ночка глухаяЦягнецца доўга, як год.Вецер заложны шуміць, не сьціхае,Жаласна сьвішча праз плот.Кружацца думкі, сон разганяюць,Мары наводзяць і сны,Волю далёкую мне ўспамінаюць,Дні маладыя вясны…Сыплюцца кроплі часта і дробнаЎ сьцены, у вокны бубняць.Смутна іх песьня, плачу падобна,Смутку ж ніяк не суняць.


*** Скора ў полі забушуе…


Скора ў полі забушуе,Песьню сівер запяе,Ўсе дарожкі зараўнуе,Гурбы сьнегу нанясе.Ўсё зьмяшаецца ў тумане,Ў белым попеле сьнягоў.Сумна вецер плакаць станеНад будынкам мужыкоў.Я ж люблю той сьвіст у полі,Як вакол усё дрыжыць —На спатканьне песьням воліДух мой рвецца і ляціць.


Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже