Вобразы мілыя роднага краю, Смутак і радасьць мая!Што маё сэрца да вас парывае? Чым так прыкованы яК вам, мае ўзгорачкі роднага поля, Рэчкі, курганы, лясы,Поўныя смутку і жальбы нядолі, Поўныя сумнай красы?Толькі я лягу і вочы закрыю, Бачу я вас прад сабой.Ціха праходзіце вы, як жывыя, Зьзяючы мілай красой.Чуецца гоман мне сьпелае нівы, Ціхая жальба палёў,Лесу высокага шум-гул шчасьлівы, Песьня магутных дубоў…Вобразы мілыя, вобразы смутныя, Родныя вёскі і люд,Песьні цягучыя, песьні пакутныя!.. Бачу і чую вас тут.
Вячэрніе хмаркі
Сонейка заходзіць,I кладуцца цені,I плывуць хмурынкіЎ ціхім задуменьні.Белыя валокныСонейкам заліты.Вольны ім дарогі,Сьцежкі ім адкрыты.Хмаркі залатыя!Вы — прастору дзеці,Ходзіце вы вечнаПа ўсім белым сьвеце.Праплывіце ж, хмаркі,I над родным краем,Над сялянскім полем,Над зялёным гаемI заплачце, хмаркі,Дробнымі сьлязаміНад мужычай нівай,Над яго лугамі.Загрымеце громам,Стаўшы цёмнай хмурай.Толькі ж не пабецеЖыта градам, бурай.Хмаркі залатыя,Сонца, неба дзеці!Вы прывет мой шчырыЎ вёску занясеце.
Песьня няволі
Як лёгкі дым, як тонкі пар,Расталі ў небе кучы хмар.Ой, гладзь нябёс далёкая,Крыштальная, глыбокая!Як моцны гук, прызыў вясныЗ тваёй пачуўся вышыны!Прастор, прастор і воля там,Але ня нам яны, ня нам!Запёрты мы, прыдаўлены,I краты нам прыстаўлены.Высок, высок паркан-сьцяна,Нам песьня волі не чутна.Ня нам вясна, ня нам прастор, —Нам мур сыры, нам цесны двор.Гады ў няволі адцьвітуць…Ня плач, душа, вясну забудзь!
У турме вясной
Сьціхлі песьні зімняй буры, Вее цеплынёю,Ўскалыхнуўся лес пануры, Зашумеў вясною.Як бы спуджаныя козы, Пазьбягалі хмары.Плача зімка, льюцца сьлёзы, Ажываюць яры.Скора поле, лугавіны Ў зелень убяруцца,Жураўлі з чужой краіны З крыкам пранясуцца.Хмары ўстануць, і пяруны Гучна загамоняць,А ў турме тут сэрца струны Жаласна зазвоняць.I ўздыхнеш, ўздыхнеш глыбока Над жыцьцём разьбітым,I пачуеш адзінокім Ты сябе, забытым.
У турме
Сонца ўстане, сонца зойдзе,Дзень заменіць ночкі цьма,А над намі чорнай хмарайВісьне цесная турма.Птушкі вылецяць на зіму,Птушкі зноў ляцяць сюды,Мы ж марнуемся ў астрозе,Трацім лепшыя гады.Дні мінаюць, дні праходзяць,Летам зьменіцца зіма,А мы сохнем і марнеем,Нам тут радасьці няма.