Читаем Песьні-жальбы полностью

Хмары, хмары, што па небе     Ходзіце гарамі!Каб меў крыльле, паляцеў бы     Я на волю з вамі.Паляцеў бы ў край той родны,     Дзе так сэрцу міла,Дзе я вырас, дзе мне радасьць     Моладасьць суліла.Паляцеў бы ў луг, дзе Нёман     Бераг точыць, мые,Дзе гамоняць зь ветрам-бурай     Дубы векавыя.Дзе над Нёманам старая     Пахінулась хата,Дзе так многа пылу ўлетку,     Дзе пяскоў багата.Паляцеў бы да курганаў,     Што стаяць маўкліва,Да узгоркаў, дзе вясною     Зелянеюць нівы.Ой, панёсься б з вамі, хмары,     Я ў той лес цяністы,Дзе ўдыхалі б мае грудзі     Хвояў пах смалісты!Хмары, хмары, што па небе     Ходзіце гарамі!Чаму я ня маю крыльляў?     Чаму я ня з вамі?<p>Маці</p>     Ночка пазірае.Ціха ў хаце. Ўся сямейка     Сьпіць, адпачывае.Натрудзіўшы добра рукі,     Натаміўшы плечы,Толькі маці зь вераценцам     Туліцца пры печыДы прадзе, прадзе кудзельку.     Скача вераценца,А за ім густыя цені     Бегаюць па сьценцы.*На камінку гарыць корчык,     Злотам іскры скачуць.За ваконцам вецер ходзіць,     Глуха вербы плачуць.Зябнуць вербы на марозе,     Тулячыся к стрэсе.Сьнегам вецер сыпле ў дзьверы,     Ходзіць шум па лесе…I пад гэты шум трывожны     Думае старая,А ўсьлед думкам неспакойна     Вецер падпявае.*I ўсё ўстала прад вачыма     Беднае кабеты:Маладыя дні дзяціны,     Дзявочыя леты,Радасьць жыцьця і нягоды,     Сваркі, трасяніна —Ўсё, чым жыцьце напаткае     Ў цяжкую часіну.Ўсё прыпомнілася беднай, —     Горка, цяжка стала,Галаву набок схіліла,     Прасьці перастала.*Вось і муж усплыў на думу —     Рана сьмерць скасіла!Дробных дзетак ён пакінуў —     Без пары магіла!Жыў ён бедна. Спадзяваўся     Свой прыдбаць куточак,Хату вывезьці, зямелькі     Прыкупіць шматочак,Бо агоркнуў хлеб батрацкі,     Жыцьце пад’ярэмна…Ды ня выйшаў з-пад няволі,     Біўся век дарэмна!*Гасьне корчык на камінку,     Пацямнела ў хаце,Поўнач пеўні пракрычалі,     Але ня сьпіць маці.Цягне нітку. Вераценца,     З рук упаўшы, грукне,Ды нясьмела, як убогі,     Ў дзьверы вецер стукне.Думкі думку падганяюць,     Не даюць спакою,Ўсё лятаюць над кабетай     Нуднай чарадою.*Уздыхнула цяжка маці,     Аб сынку гадае,Што ў астрозе, ў паняверцы     Кару адбывае.I за што? У толк ня возьме     Бедная кабетаНі законаў гэтых мудрых,     Ні парадкаў сьвету.Вецер вые за вугламі,     Ў коміне галосіць.Куды толькі думка тая     Матку не заносіць!Зябнуць вербы на марозе,     Глуха лес гамоніць.Думка думку выклікае,     Думка думку гоніць.<p>Родные вобразы</p>
Перейти на страницу:

Похожие книги

Партизан
Партизан

Книги, фильмы и Интернет в настоящее время просто завалены «злобными орками из НКВД» и еще более злобными представителями ГэПэУ, которые без суда и следствия убивают курсантов учебки прямо на глазах у всей учебной роты, в которой готовят будущих минеров. И им за это ничего не бывает! Современные писатели напрочь забывают о той роли, которую сыграли в той войне эти структуры. В том числе для создания на оккупированной территории целых партизанских районов и областей, что в итоге очень помогло Красной армии и в обороне страны, и в ходе наступления на Берлин. Главный герой этой книги – старшина-пограничник и «в подсознании» у него замаскировался спецназовец-афганец, с высшим военным образованием, с разведывательным факультетом Академии Генштаба. Совершенно непростой товарищ, с богатым опытом боевых действий. Другие там особо не нужны, наши родители и сами справились с коричневой чумой. А вот помочь знаниями не мешало бы. Они ведь пришли в армию и в промышленность «от сохи», но превратили ее в ядерную державу. Так что, знакомьтесь: «злобный орк из НКВД» сорвался с цепи в Белоруссии!

Алексей Владимирович Соколов , Виктор Сергеевич Мишин , Комбат Мв Найтов , Комбат Найтов , Константин Георгиевич Калбазов

Фантастика / Детективы / Поэзия / Попаданцы / Боевики