— Напішы мне, калі ласка,Пісямко дахаты!Піша з дому мне Параска,Што сын здан ў салдаты…Охо-хо! — Пракоп ўздыхае,Джургае чупрыну,А ў руках пісьмо трымаеI канверцік сіні.Просіць шчыра грамацея,Нават шапку скінуў.Сам Пракоп пісаць ня ўмее —Дзе? Ў бядоце гінуў!Гадаваўся на мякіне,Жыў з худобай змалку,Смак жыцьця пазнаў на сьпіне,Высах сам у палку.А нарэшце вось папаўсяЎ сьпісак арыштанцкі.А за што? Нібы зьбіраўсяПадпаліць лес панскі!— Што ж табе пісаць, старэнькі?— А пішы, нябога!Жонка, сын мой даражэнькі!Шлю паклон з астрога.Сэрца мне баліць, і вас яЗ думак не спускаю.Кожны Божы дзень і час яДом успамінаю.Жонка мая дарагая!Ты ня скрыўдзь Івана.Калі грошай не хватае,Папрасі ў Сьцяпана.Няхай Сьцёпка не баіцца —Аддамо з падзякай.Хлопцу ж трэба хоць акрыцца,А ня йсьці сабакам.Спраў кажух яму і боты,Выпраў, як і людзі.Дай з сабою колькі злоты —Весялейшы будзе.Калі корму досыць маеш,Падкармі больш сьвінку,Мо якую захаваешНа Вялікдзень шынку.А калі на грош няхваткаАбо корму мала,Закалі і з паўдзесяткаФунтаў прышлі сала…Сын мой! Снасьці рыбаковыДобра ты прыпратай —Згодзяцца, а венцер новы —Маеш час — залатай.Захавай, мой сын, прашу я,Човен у адрыне,Няхай вецер не сьвідруе,Няхай так ня гіне.Ўсё, што можна, захавайце,Пакуль я вярнуся.Нераток стары аддайцеМіхалю з Габрусем.Кнігі ўсе, апроч Псалтыра,Вы аддайце Грышку,Хай сабе чытае шчыра,Бо ён любіць кніжку.Дарагі сын! Перад здачайДа мяне зайдзі ты,Можа, болей і ня ўбачу,Не пачую, дзе ты.Не смуткуйце, не бядуйце —Дасьць Бог спосаб новы.Што ж ты зробіш? Пагаруйце…Будзьце ўсе здаровы!
Думкі ў турме
Сохну марна я ў астрозе, Дарма трачу сілы.Рвецца дух мой на свабоду З гэтае магілы.Шкода хаткі мне старэнькай З латанай страхою,Што схілілася над Нёмнам Горкай сіратою.Шкода мне зялёнай нівы, Што шуміць у полі,Тога дуба, што над рэчкай Песьціцца ў прывольлі.Шкода мне гаёў цяністых I лугоў прастору,Дзе пад ветрам ходзяць хвалі Травянога мора.Шкода сьветлай ручаінкі Ў берагах пясчаных,Што, як срэбра, мкне-бруіцца Паміж гор, курганаў.Шкода вёсак запусьцелых, Дзе ральнік гаруе,Дзе зімою вецер вые, Замець-сьнег шнуруе…Гэта — вобразы краіны, Беларусі роднай…Край ты наш! Як міл ты сэрцу, Цёмны край, галодны!Ды ня век я тут гарую, Дачакаю воліI пачую ў родным краі Песьні лепшай долі.