Толькі стогне зямля,Толькі вецер шуміць, —Ў нашым бедным краіЎсюды ночка ляжыць.Што ж? Сьцяліся, туман,Покі восень стаіць:Восень — сьвята тваё,Ўсюды цемень ляжыць.Не маўчы ж ты, сава,Ў цёмным лесе гукай,Ведай, ночка — ня год,Заварушыцца гай…
*** Што вы, хлопцы, спахмурнелі…
Што вы, хлопцы, спахмурнелі?Ці каго вы пахавалі?Ці няшчасьце так здалела,Што нуда апанавала?Плюньце, хлопцы! Засьпявайма,Каб аж вокны задрыжалі!Ва ўсе грудзі загукайма,Каб і думкі паўцякалі!Ці ж мы будзем вечна гнуцца,Апускаць бязвольна рукі?Няхай сьлёзы больш ня льюцца,Няхай нас ня знаюць мукі!За работу жыва, жыва!Каб нас доля не ўшчувала,Каб ня сохла наша ніва,Каб нуда нас больш ня гнала!
V. С турмы
Турэмная камэра
Цесна камэра, як клетка, —Вузкі ход праміж дзьвюх нар;Пры вакне жалеза сетка,Над дзьвярамі «каляндар»,Разьлінеены ў радочкі,Ды «буфет» зь пяці дасок.У павуцьці ўсе куточкі,Ў пыле кожны вугалок.Два ваконцы, дзьве рашоткі,Два цабэркі для вады;Столік, вузкі і кароткі,Сеньнікі у два рады.Абабіт пабел усюды,А праз столь цячэ вада.Ў закарвашках зьвярок руды,Клоп і ўсякая брыда.Пахне потам чалавечым…Цяжкі, сьпёрты, кіслы дух.Рана ўстанеш — дыхнуць нечым,Проста вешай хоць абух.
Катаржнікі
Цесны дворык. Непрыгожа! Дзьверы пад замкамі,У тры сажні агарожа, — Глуха, як у яме.Толькі бразгаюць кайданы Дзікім бразгатаньнем,Звон пакуты, звон паганы Аддае стагнаньнем.Будзіць звон той боль у сэрцы, Смутак наганяе.Цяжка, цяжка ў паняверцы! Ой, доля ліхая!*Сьвеціць сонца, жарам пыша, Ў небе — ні хмурынкі.Лёгкі ветрык сад калыша, Гойдае галінкіДы жартліва задзімае — Накурыць, напыліць,Пух угору падымае, Красачку пахіліць.Прабяжыць і ціха стане… Зьвякаюць кайданы.Ў гурт сышліся катаржане, Від іх змардаваны.Вось на лаўку яны селі, Галовы спусьцілі,Думкі моцна іх здалелі, Сэрца засмуцілі.Не згадаць іх дум маўклівых, Дзе яны іх носяць —Мо гуляюць там, на нівах, А мо волі просяць.Катаржане — хлебаробы, Дзеці вёсак, поля:Таго бойка з-за худобы Прывяла ў няволю,Той з суседам пасварыўся, Ў таго зяць паганы,А той, з братам як дзяліўся, Зарабіў кайданы,Той за нораў свой сярдзіты Ці за лішак жару…Гэта — цёмны люд, забіты, Беднаты ахвяра.*Што за думкі — не згадаю: Цьмяна іх гаворка.Адно толькі добра знаю: Горка людзям, горка!