Мы ходзім спатыкаемся,Бадзяемся, як пьяные;Мы з голадам зрадніліся,Худые, абарваные. Асьмеяны, аблаяны, Гразёю мы абмазаны, Багатымі мы скрыўджэны. Няволею мы звязаны.У балоты мы адціснуты,Загнаны мы у шчыліны;I вочы нам завязаны,I вушы нам зачынены. Адно мы добра ведаем: Хоць вечна мы блукаемся, А ўсё-ж такі, хоць некалі, А праўды дапытаемся.
IV. На разстані
На разстані
Ты скажы мне, цьма глухая:Доўга будзеш ты ляжаць?Доўга будзе думка злаяСэрца жалем калыхаць?Не шумі ты, лес высокі,Нудных песень не сьпявай,Дзён шчасьлівых, дзён далёкіхТы мне, лес, не ўспамінай!Не відно мае дарогі —Горы, лес, балоты, гразь…Колькі смутку і трывогіЎ гэты цяжкі, цёмны час!Дзе ж, дарога ты другая?Я стаю адзін, адзін,Ноч вакол ляжыць глухая…Ці ж то сьвет сышоўся ў клін?Дык скажы мне, цьма глухая:Доўга будзеш ты ляжаць?Доўга будзе думка злаяСэрца жалем калыхаць?
На мяжы
Перад Новым, 1909 г
Бывай здароў, мой год старэнькі!Ў маіх ты думках будзеш жыцьI многа будзеш майму сэрцуЎ мінуту жалю гаварыць.Я буду помніць, доўга помніць:Сваё бадзяньне ў гэты год,Свае надзеі і сумненьніЗа родны край, за свой народI тых людзей, што йшлі са мною,Хто зваў на працу, дух будзіў,Хто весяліў мяне у смутку,Каго я шчыра палюбіў…Дык будзь здароў, мой год старэнькі!Ў маёй душы ты будзеш жыцьI многа будзеш майму сэрцуЎ мінуту жалю гаварыць.
Песьняр
Кажуць людзі: «Што ты смутны?Што сьпяваеш ты пра гора?Твае песьні — стогн пакутны,Сьлёзы ветру на прасторы!Ты злажы нам песьню волі,Песьняй шчасьця залівайся,Ціхім сьпевам нівы ў поліЎ струнах сэрца адклікайся,Каб на нас вясна дыхала,Грэла душу цеплынёю,Каб нам сэрца сагравалаЦіхім шчасьцем, дабратою».Ой вы, людзі! Няма ж волі:Скуты мысьлі ланцугамі.Пусты нівы нашы ў полі,Злосны віхар дзьме над намі!Ці ж я сэрцам не хварэю?Ці ж мне смутак лёгка даўся?Я сьпяваю, як умею,Я пра радасьць пець ня здаўся.
Пад шум ветра
Праляцела борзда лета,Наша сьветлая пара.На дарозе нашай вузкай,Як раней, стаіць гара…Скора, скора дзьмухне холад,Сьнег пасыпле зь сівых хмар,Зноў мароз надыдзе лютыI клубком паваліць пар.Разам зь ветрам, з халадаміДумак рой к нам наляціць, —Нудных думак, неспакойных, —Сэрца беднае сушыць.Будуць ветры за вугламіВыць, і плакаць, і стагнаць,А ў той вечар доўгі, цёмны —Песьні ў коміне сьпяваць.Бор стары завые нудна,Зашуміць гальлём лаза.Пад іх шум ня раз на сэрцаКапне горкая сьляза.