Читаем Пярсцёнак Лёвеншольдаў (на белорусском языке) полностью

Спачатку Марыт падумала была, што ёй патрэбна пайсцi да пастара, расказаць яму ўсё i аддаць пярсцёнак. Але не, гэтага яна нiзашто не зробiць!

Так ужо атрымалася: дзе б нi паявiлася Марыт - цi ў царкве, цi ў гасцях, з ёю абыходзiлiся з вялiкай павагай. Ёй нiколi не даводзiлася пакутаваць ад пагарды, якая звычайна выпадае на долю дачкi лiхадзея. Людзi былi цвёрда перакананы ў тым, што тут адбылася неверагодная несправядлiвасць, i хацелi згладзiць яе. Нават знатныя паны, сустракаючы, бывала, Марыт на царкоўным узгорку, абавязкова падыходзiлi да яе перамовiцца некалькiмi словамi. Нават сям'я з Хедэбю - вядома, не сам ротмiстр, а яго жонка з нявесткай - не раз спрабавалi зблiзiцца з Марыт. Але яна заўсёды ўпарта адхiляла гэтыя спробы. Нiводнага слова не сказала яна нiводнаму з жыхароў маёнтка з часу божага суда.

Дык няўжо цяпер яна выйдзе на плошчу i голасна прызнаецца ў тым, што гаспадары Хедэбю часткова мелi рацыю? Пярсцёнкам, як стала вядома, усё ж завалодалi сяляне з Ольсбю. Магчыма, нават пачнуць сцвярджаць аб тым, што яны, маўляў, ведалi, дзе пярсцёнак, выцерпелi арышт i дазнанне, спадзеючыся, што будуць апраўданы i змогуць прадаць пярсцёнак.

Ва ўсякiм выпадку Марыт разумела, што гонар ротмiстра, а заадно i яго бацькi, будзе выратаваны, калi яна аддасць пярсцёнак i раскажа, дзе яго знайшла. А Марыт не хацела i пальцам паварушыць дзеля таго, што прынесла б карысць i выгаду Лёвеншольдам.

Ротмiстр Лёвеншольд быў цяпер васьмiдзесяцiгадовым дзедам, багатым i магутным, знатным i паважаным. Кароль надаў яму баронскi тытул, i не было выпадку, каб яго напаткала якая-небудзь бяда. Сыны ў яго былi вельмi добрыя, жылi, як i ён, у дастатку i выгадна ажанiлiся.

А чалавек гэты забраў у Марыт усё, усё, усё, што ў яе было.

Яна засталася адна на свеце, гаротная, без мужа, без дзяцей, i ўсё па яго вiне. Доўгiя гады чакала яна i чакала, што яго напаткае суровае пакаранне, але так нiчога i не здарылася.

Раптам Марыт падскочыла, ачуўшыся ад свайго глыбокага роздуму. Яна пачула, як па двары шпарка бягуць дзецi, напэўна, да яе.

Гэта былi два хлопчыкi гадоў дзесяцi-адзiнаццацi. Адзiн быў сынам гаспадара, Нiльс, другога яна не ведала. I, вядома ж, яны прыбеглi папрасiць яе ў нечым дапамагчы.

- Марыт, - сказаў Нiльс, - гэта Адрыян з Хедэбю. Мы з iм былi вунь на той дарозе i ганялi абруч, а потым паспрачалiся, i я разадраў яго шапачку.

Марыт моўчкi сядзела, гледзячы на Адрыяна. Прыгожы хлопчык, у аблiччы якога было штосьцi цiхае i лагоднае. Яна схапiлася за сэрца, бо заўсёды адчувала боль i страх, калi бачыла каго-небудзь з Лёвеншольдаў.

- Цяпер мы зноў сябруем, - працягваў Нiльс, - вось я i падумаў: дай жа папрашу цябе, можа, ты паправiш Адрыяну шапачку, перш чым ён пойдзе дадому.

- Добра, - сказала Марыт, - зацырую!

Узяўшы ў рукi разадраную шапачку, яна паднялася, збiраючыся пайсцi ў клець.

- Напэўна, гэта знак божы, - прамармытала яна. - Пагуляйце ж яшчэ крыху на двары! - сказала Марыт хлопчыкам. - Хутка будзе гатова.

Зачынiўшы за сабой дзверы ў клець, яна пачала цыраваць дзiркi ў шапачцы Адрыяна Лёвеншольда.

IX

Зноў мiнула некалькi год, а пра пярсцёнак па-ранейшаму не было нi слыху нi дыху. Але вось здарылася так, што ў 1788 годзе дзяўчына Мальвiна Спак пасялiлася ў Хедэбю i стала там аканомкай. Была яна беднай пастарскай дачкой з Сёрмланда, нiколi раней за межы Вермланда не выязджала i не мела нiякага ўяўлення аб тым, што творыцца ў маёнтку, дзе ёй трэба было служыць.

Калi яна прыехала, яе адразу запрасiлi да баранэсы Лёвеншольд, каб адкрыць вельмi дзiўны сакрэт.

- Я лiчу, што будзе вельмi правiльна, - сказала гаспадыня дома, адразу ж адкрыць вам, паненка, таямнiцу. Трэба сказаць, у нас у Хедэбю водзяцца прывiды. Нярэдка здараецца, што па лесвiцах i ў галерэях, а часам нават i ў панскiх пакоях сустракаеш рослага, дужага чалавека, апранутага прыкладна як стары каралiнец - у высокiх батфортах i сiнiм форменным мундзiры. Ён з'яўляецца зусiм нечакана, калi адчыняеш дзверы цi выходзiш на лесвiчную пляцоўку: i не паспееш нават падумаць, хто гэта, як ён тут жа знiкае. Ён нiкога не крыўдзiць, i мы нават схiльныя думаць, што ён мае ласку да нас, i я прашу вас, паненка, не палохацца, калi сустрэнеце яго.

Дзяўчыне Спак iшоў у той час дваццаць другi год; была яна лёгкая i спрытная, на рэдкасць здольная ў розных хатнiх справах i работах, кемлiвая i рашучая, таму дзе б яна нi вяла гаспадарку, усё iшло ў яе як па масле. Але яна страшна баялася прывiдаў i нiколi не пагадзiлася б служыць у Хедэбю, калi б ведала, што яны там водзяцца. Аднак цяпер яна ўжо прыехала, а беднай дзяўчыне, вядома ж, асаблiва не даводзiлася выбiраць i адмаўляцца ад такога добрага месца. Таму яна зрабiла баранэсе рэверанс, падзякавала за перасцярогу i запэўнiла, што не запалохаецца.

Перейти на страницу:

Похожие книги

1917: русская голгофа. Агония империи и истоки революции
1917: русская голгофа. Агония империи и истоки революции

В представленной книге крушение Российской империи и ее последнего царя впервые показано не с точки зрения политиков, писателей, революционеров, дипломатов, генералов и других образованных людей, которых в стране было меньшинство, а через призму народного, обывательского восприятия. На основе многочисленных архивных документов, журналистских материалов, хроник судебных процессов, воспоминаний, писем, газетной хроники и других источников в работе приведен анализ революции как явления, выросшего из самого мировосприятия российского общества и выражавшего его истинные побудительные мотивы.Кроме того, авторы книги дают свой ответ на несколько важнейших вопросов. В частности, когда поезд российской истории перешел на революционные рельсы? Правда ли, что в период между войнами Россия богатела и процветала? Почему единение царя с народом в августе 1914 года так быстро сменилось лютой ненавистью народа к монархии? Какую роль в революции сыграла водка? Могла ли страна в 1917 году продолжать войну? Какова была истинная роль большевиков и почему к власти в итоге пришли не депутаты, фактически свергнувшие царя, не военные, не олигархи, а именно революционеры (что в действительности случается очень редко)? Существовала ли реальная альтернатива революции в сознании общества? И когда, собственно, в России началась Гражданская война?

Дмитрий Владимирович Зубов , Дмитрий Михайлович Дегтев , Дмитрий Михайлович Дёгтев

Документальная литература / История / Образование и наука
100 великих героев
100 великих героев

Книга военного историка и писателя А.В. Шишова посвящена великим героям разных стран и эпох. Хронологические рамки этой популярной энциклопедии — от государств Древнего Востока и античности до начала XX века. (Героям ушедшего столетия можно посвятить отдельный том, и даже не один.) Слово "герой" пришло в наше миропонимание из Древней Греции. Первоначально эллины называли героями легендарных вождей, обитавших на вершине горы Олимп. Позднее этим словом стали называть прославленных в битвах, походах и войнах военачальников и рядовых воинов. Безусловно, всех героев роднит беспримерная доблесть, великая самоотверженность во имя высокой цели, исключительная смелость. Только это позволяет под символом "героизма" поставить воедино Илью Муромца и Александра Македонского, Аттилу и Милоша Обилича, Александра Невского и Жана Ланна, Лакшми-Баи и Христиана Девета, Яна Жижку и Спартака…

Алексей Васильевич Шишов

Биографии и Мемуары / История / Образование и наука