Читаем Пярсцёнак Лёвеншольдаў (на белорусском языке) полностью

Але ўсё iшло без сучка, без задзiрынкi, як i належала таму быць. На бакалах не было нi плямкi, а ў паштэтах нясвежых вантробаў, пiва пенiлася, булён быў у меру прыпраўлены, а кава ў меру моцная. Дзяўчына Спак змагла паказаць, на што яна здатная, i сама баранэса, адпускаючы ёй камплiменты, сказала, што лепш i быць не магло.

Аднак тут аканомку напаткаў жахлiвы i нечакавы ўдар. Збiраючыся вярнуць баранэсе серабро, яна хапiлася, што нестае дзвюх лыжак - сталовай i маленькай.

Усе перапалохалiся. Па тых часах нiчога горшага, чым прапажа серабра, у доме здарыцца не магло. У Хедэбю пачалося лiхаманкавае хваляванне i ўсеагульная сумятня. Усе толькi i рабiлi, што шукалi прапажу. Успомнiлi, што нейкая старая цыганка была на кухнi ў той самы дзень, калi ў Хедэбю банкетавалi, i гатовы былi ехаць у далёкiя фiнскiя лясы*, каб схапiць яе. Усе сталi падазроныя i безразважныя. Гаспадыня падазравала аканомку, аканомка - служанак, служанкi - адна адну i ўвесь белы свет. То адна, то iншая прыходзiла з пачырванелымi ад слёз вачыма, бо думала, што падазраюць якраз яе ў крадзяжы гэтых дзвюх лыжак.

* Маецца на ўвазе глухi лясны раён на поўначы Вермланда, месца пасялення фiнскiх каланiстаў, якiя жылi ў вялiкай галечы.

Гэта працягвалася некалькi дзён, аднак так нiчога i не знайшлi, i дзяўчына Спак пачала адчайвацца. Яна пабывала ў свiнарнiку i абшукала свiное карыта з пойлам, жадаючы паглядзець, цi не трапiлi туды лыжкi. Яна крадком прабралася на гарышча, дзе служанкi трымалi сваё адзенне, i тайком перакапала iх маленькiя куфэркi. Усё было марна, i дзе шукаць яшчэ - не ведала. Аканомка заўважыла, што баранэса з усiмi дамачадцамi падазраюць яе, нетутэйшую. Дзяўчына разумела, што яе звольняць з пасады, калi не адмовiцца сама.

Схiлiўшыся над плiтой, дзяўчына Спак стаяла на кухнi i плакала так горка, што слёзы яе капалi ўнiз i шыпелi на гарачай плiце. Раптам яна адчула, што ёй трэба павярнуцца. Так яна i зрабiла i нечакана ўбачыла, што каля сцяны стаiць Генерал, паказваючы рукой на палiцу, якая была прыладжана так высока i так нязручна, што нiкому нiколi не прыходзiла ў галаву класцi туды што-небудзь.

Генерал знiк, як i заўсёды, у той самы момант, калi i з'явiўся, але дзяўчына Спак вырашыла праверыць яго падказку. Выцягнуўшы з кладоўкi лесвiцу, яна прыставiла яе да палiцы, узлезла на самы верх, працягнула руку i намацала старую пасудную анучу. Ды ў гэту брудную анучу былi загорнуты абедзве сярэбраныя лыжкi.

Як яны туды трапiлi? Безумоўна, гэта здарылася без чыйго-небудзь ведама i намеру. У неверагоднай сумятнi на такiм банкеце магло здарыцца ўсё, што хочаш. Анучу зашпурнулi на палiцу, напэўна таму, што яна трапiла пад ногi, а сярэбраныя лыжкi апынулiся там разам з ёю, прычым нiхто гэтага не заўважыў.

Але цяпер яны зноўку знайшлiся, i дзяўчына Спак, ззяючы ад шчасця, аднесла iх баранэсе i па-ранейшаму стала яе правай рукой i памочнiцай.

Няма лiха без дабра. Вярнуўшыся дамоў вясной, малады барон Адрыян пачуў тое, што Генерал выказаў дзяўчыне Спак сваю нечуваную прыхiльнасць; i Адрыян адразу ж пачаў адносiцца да яе з асаблiвай увагай. Ён вельмi часта наведваўся да яе ў буфетную цi на кухню. То ён з'яўляўся пад маркай, што яму неабходна новая леска для вуды, то казаў, што яго прывабiў прыемны пах толькi што спечаных булачак. Пры гэтым ён заўсёды пераводзiў размову на прадметы незвычайныя. Ён схiляў аканомку расказваць яму гiсторыi аб прывiдах, якiя вадзiлiся ў багатых сёрмландскiх маёнтках, такiх, як Юлiта, Эрыксберг, жадаючы выведаць, якое ў яе меркаванне аб гэтым.

Але часцей за ўсё яму хацелася пагаварыць пра Генерала. Ён казаў ёй, што не можа разважаць пра яго з iншымi, бо яны ўспрымаюць яго толькi з жартоўнага боку. А ён спачувае няшчаснаму прывiду i хоча дапамагчы яму знайсцi вечны спакой. Толькi б ведаць, як да гэтага падступiцца!

Тут дзяўчына Спак заўважыла: на яе сцiплае меркаванне, у маёнтку ёсць штосьцi такое, што шукае Генерал.

Малады барон злёгку збялеў i дапытлiва паглядзеў на аканомку.

- Ma foi*, паненка Спак! - усклiкнуў ён. - Гэта цалкам магчыма! Але запэўнiваю вас, калi б мы мелi тут, у Хедэбю, тое, чаго дамагаецца Генерал, то неадкладна б яму гэта аддалi!

* Клянуся гонарам! (фр.)

Дзяўчына Спак, вядома, вельмi добра разумела, што барон Адрыян наведвае яе толькi дзеля прывiду, але ён быў такi далiкатны малады чалавек i такi прыгожы! Ды, калi ўжо гаварыць шчыра - нават больш чым прыгожы! Ён хадзiў, крыху схiлiўшы наперад галаву, а ва ўсiм ягоным аблiччы было штосьцi задуменнае. Так, многiя нават лiчылi, што ён не па гадах сур'ёзны. Але меркавалi так толькi таму, што не ведалi яго. Часам ён раптоўна ўскiдваў галаву, жартаваў i прыдумваў розныя свавольствы не ў параўнанне з iншымi. Ды за што б ён нi браўся - у яго руках, голасе, усмешцы была нейкая невымоўная чароўнасць.

Перейти на страницу:

Похожие книги

1917: русская голгофа. Агония империи и истоки революции
1917: русская голгофа. Агония империи и истоки революции

В представленной книге крушение Российской империи и ее последнего царя впервые показано не с точки зрения политиков, писателей, революционеров, дипломатов, генералов и других образованных людей, которых в стране было меньшинство, а через призму народного, обывательского восприятия. На основе многочисленных архивных документов, журналистских материалов, хроник судебных процессов, воспоминаний, писем, газетной хроники и других источников в работе приведен анализ революции как явления, выросшего из самого мировосприятия российского общества и выражавшего его истинные побудительные мотивы.Кроме того, авторы книги дают свой ответ на несколько важнейших вопросов. В частности, когда поезд российской истории перешел на революционные рельсы? Правда ли, что в период между войнами Россия богатела и процветала? Почему единение царя с народом в августе 1914 года так быстро сменилось лютой ненавистью народа к монархии? Какую роль в революции сыграла водка? Могла ли страна в 1917 году продолжать войну? Какова была истинная роль большевиков и почему к власти в итоге пришли не депутаты, фактически свергнувшие царя, не военные, не олигархи, а именно революционеры (что в действительности случается очень редко)? Существовала ли реальная альтернатива революции в сознании общества? И когда, собственно, в России началась Гражданская война?

Дмитрий Владимирович Зубов , Дмитрий Михайлович Дегтев , Дмитрий Михайлович Дёгтев

Документальная литература / История / Образование и наука
100 великих героев
100 великих героев

Книга военного историка и писателя А.В. Шишова посвящена великим героям разных стран и эпох. Хронологические рамки этой популярной энциклопедии — от государств Древнего Востока и античности до начала XX века. (Героям ушедшего столетия можно посвятить отдельный том, и даже не один.) Слово "герой" пришло в наше миропонимание из Древней Греции. Первоначально эллины называли героями легендарных вождей, обитавших на вершине горы Олимп. Позднее этим словом стали называть прославленных в битвах, походах и войнах военачальников и рядовых воинов. Безусловно, всех героев роднит беспримерная доблесть, великая самоотверженность во имя высокой цели, исключительная смелость. Только это позволяет под символом "героизма" поставить воедино Илью Муромца и Александра Македонского, Аттилу и Милоша Обилича, Александра Невского и Жана Ланна, Лакшми-Баи и Христиана Девета, Яна Жижку и Спартака…

Алексей Васильевич Шишов

Биографии и Мемуары / История / Образование и наука