Читаем Планета малпаў (на белорусском языке) полностью

Дзёрзка развiваючы гэтую гiпотэзу, я хутка прыйшоў да пераканання, што добра выдрэсiраваныя жывёлiны маглi б падобным чынам стварыць карцiны i скульптуры, якiмi я любаваўся ў музеях Сароры, дый увогуле зрабiцца спецыялiстамi ў любой сферы чалавечага мастацтва, у тым лiку i ў нашым кiно.

Разгледзеўшы спачатку вышэйшыя формы дзейнасцi розуму, я без цяжкасцi праверыў слушнасць сваёй тэорыi ў дачыненнi да iншых сфер.

Нашая прамысловасць нядоўга супрацiўлялася майму аналiзу. Мне было абсалютна ясна, што, каб падтрымлiваць яе жыццё на адным i тым самым дасягнутым узроўнi, зусiм неабавязкова выяўляць асабiстую iнiцыятыву. У яе аснове ляжыць праца рабочых, якiя паўтараюць адны i тыя ж рухi, кiраўнiкi ж складаюць адны i тыя ж справаздачы i прамаўляюць у аднолькавых абставiнах аднолькавыя словы. I тых, i другiх малпы маглi б замянiць, не пашкодзiўшы справе - дастаткова выпрацаваць патрэбныя ўмоўныя рэфлексы.

Што ж да вышэйшых сфер адмiнiстрацыi, дык там перайманне, як мне здаецца, займае яшчэ большае месца. Каб кiраваць нашай сiстэмаю, гарылам трэба было хiба што засвоiць некалькi поз i прамоў, скапiраваўшы iх з аднаго ўзору.

Так я пачаў глядзець новымi вачыма на сама разнастайныя сферы чалавечай дзейнасцi, уяўляючы ў iх замест людзей малпаў. Я з пэўным задавальненнем аддаваўся гульнi фантазii. Уявiў сабе ўсе шматлiкiя палiтычныя сходкi, на якiх прысутнiчаў як журналiст. Згадаў штампаваныя адказы тых, у каго давялося браць iнтэрв'ю. Асаблiва ярка запомнiўся славуты ў свой час судовы працэс, апiсаны мною за некалькi гадоў да адлёту.

Адвакат быў адзiн з прызнаных зуброў юрыспрудэнцыi. Але чаму ж ён бачыўся мне цяпер ганарлiвай гарылаю, зрэшты, як i не менш знакамiты пракурор? Чаму паслядоўнасць iх прамоў i жэстаў асацыiравалася ў мяне з умоўнымi рэфлексамi, якiя выпрацавалiся ў вынiку добрай дрэсiроўкi? Чаму старшыня суда злiваўся ў маiм усведамленнi з важным арангутанам, якi механiчна прамаўляў завучаныя на памяць фразы, рэфлекторна рэагуючы на тыя цi iншыя словы сведкаў або гоман публiкi?..

Да самага канца нашага падарожжа я не мог пазбавiцца ад такiх супастаўленняў. Калi я падумаў пра нашую фiнансавую i дзелавую алiгархiю, у памяцi паўстала суцэльна малпавае вiдовiшча, убачанае нядаўна на Сароры: бiржа, куды зацягнуў мяне адзiн сябар Карнэлiя, - яна лiчылася знакамiтай выдатнасцю сталiцы...

Бiржа размяшчалася ў велiзарным будынку. Далёка ад яго чуўся густы i няясны гул, якi, пакуль мы наблiжалiся, ператвараўся спакваля ў аглушальную какафонiю. Мы ўвайшлi i адразу ж апынулiся ў цэнтры нейкай неверагоднай калатнечы. Я схаваўся за калону. Я ўжо даўно прывык да асобных малпаў, але ў iх натоўпах усё яшчэ бянтэжыўся. А тут быў такi натоўп, што ў параўнаннi з iм нават кангрэс малпаў-фiзiёлагаў здаўся мне маленькай сходкаю.

Уявiце сабе каласальных памераў залу, бiтком набiтую малпамi, якiя гарлапанiлi, жэстыкулявалi, мiтусiлiся, кiдалiся ў нейкай iстэрыi ў розныя бакi, сутыкалiся i разбягалiся не толькi на падлозе, але i на самай столi, на такой вышынi, што ў мяне ажно кружылася галава. Бо паўсюды тут былi зладжаны лесвiцы, трапецыi, канаты, каб малпы маглi перамяшчацца, калi хацелi, у любым кiрунку. Такiм чынам малпы запаўнялi ўвесь аб'ём залы, якая была падобная на гiганцкую клетку для паказу чацверарукiх у нейкiм фантасмагарычным цырку.

Малпы лiтаральна лёталi, заўсёды паспяваючы за што-небудзь зачапiцца ў той самы момант, калi падзенне здавалася непазбежным - i ўсё гэта пасярод пякельнага гвалту воклiчаў, пытанняў, адказаў, крыкаў i, нарэшце, проста дзiкiх енкаў i стогнаў, якiя не мелi нiчога агульнага з цывiлiзаванай моваю. Там былi, напрыклад, малпы, якiя брахалi, так, брахалi без усялякай на тое прычыны, пералётваючы на канцы каната з аднаго кута залы ў другi.

- Вы калi-небудзь бачылi штосьцi падобнае? - з гонарам спытаўся ў мяне сябар Карнэлiя.

Я ахвотна прызнаўся, што не. Але мне прыйшлося доўга ўспамiнаць усё добрае, што я дагэтуль зведаў пра малпаў, каб па-ранейшаму ставiцца да iх, як да разумных iстот. Любое стварэнне, здольнае мыслiць, трапiўшы ў гэты цырк, непазбежна прыйшло б да высновы, што прысутнiчае на шабашы вар'ятаў або шалёных звяроў. У гэтым роi нельга было вылучыць хоць адну непадобную на астатнiх малпу, нi ў кiм не было i найменшай iскрынкi думкi. Усе былi аднолькава адзетыя, i на ўсiх мордах застыла адна i тая ж вар'яцкая маска.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Лунная радуга
Лунная радуга

Анна Лерн "Лунная радуга" Аннотация: Несчастливая и некрасивая повариха заводской столовой Виктория Малинина, совершенно неожиданно попадает в другой мир, похожий на средневековье. Но все это сущие пустяки по сравнению с тем, что она оказывается в теле молодой девушки, которую собираются выдать замуж... И что? Никаких истерик и лишних волнений! Побег - значит побег! Мрачная таверна на окраине леса? Что ж... где наша не пропадала... В тексте есть: Попаданка. Адекватная героиня. Властный герой. Бытовое фэнтези. Средневековье. Постепенное зарождение чувств. Х.Э. В тексте есть: Попаданка. Адекватная героиня. Властный герой. Бытовое фэнтези. Средневековье. Постепенное зарождение чувств. Х.Э. \------------ Цикл "Осколки миров"... Случайным образом судьба сводит семерых людей на пути в автобусе на базу отдыха на Алтае. Доехать им было не суждено, все они, а вернее их души перенеслись в новый мир - чтобы дать миру то, что в этом мире еще не было...... Один мир, семь попаданцев, семь авторов, семь стилей. Каждую книгу можно читать отдельно. \--------- 1\. Полина Ром "Роза песков" 2\. Кира Страйк "Шерловая искра" 3\. Анна Лерн "Лунная Радуга" 4\. Игорь Лахов "Недостойный сын" 5.Марьяна Брай "На волоске" 6\. Эва Гринерс "Глаз бури" 7\. Алексей Арсентьев "Мост Индары"

Анна Лерн , Анна (Нюша) Порохня , Сергей Иванович Павлов

Фантастика / Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Самиздат, сетевая литература / Космическая фантастика / Научная Фантастика