Читаем Планета малпаў (на белорусском языке) полностью

Згадваючы гэта, я з горыччу адчуваў, як па ўжо выпрацаванай адваротнай сувязi, дзякуючы якой удзельнiкi зямных падзей набывалi ў маiм усведамленнi знешнасць гарыл цi арангутанаў, цяпер гэты звар'яцелы натоўп малпаў паўставаў перада мною ў чалавечым аблiччы. Гэта людзi рыкалi, гаўкалi i хапалiся за канцы вяровак, каб, разгойдаўшыся, найхутчэй дасягнуць другога канца залы. Усё новыя i новыя падрабязнасцi гэтае сцэны мiльгацелi ў маёй разгарачанай памяцi. Згадваю, як пасля доўгiх назiранняў мне ўдалося выявiць некаторыя дэталi, якiя падказвалi, што ўся гэтая дзiкая мiтусня мае ўсё ж дачыненне да разумнай дзейнасцi. Сярод звярынага рыку праслiзгвала iншы раз зразумелае слова. Самец-гарыла на высачэзным памосце раз-пораз, не перапыняючы iстэрычнай жэстыкуляцыi, хапаў нагою кавалак крэйды i пiсаў на дошцы лiчбу, якая мела, напэўна, нейкае значэнне. Ён таксама згадваўся мне цяпер у чалавечым аблiччы.

Мне ўдалося пазбавiцца ад гэтага навязлiвага ўспамiну, адно вярнуўшыся да сваёй тэорыi паходжання малпавай цывiлiзацыi. Вiдавочнае падабенства фiнансiстаў Зямлi i Сароры толькi пацвярджала мае меркаваннi.

Самалёт пайшоў на пасадку. Я зноў быў у сталiцы. Зiра прыйшла ў аэрапорт сустрэць мяне. Яшчэ здалёк я заўважыў яе студэнцкi, ссунуты на вуха каўпачок i шчыра ўзрадаваўся. I калi пасля ўсякiх таможных фармальнасцей яна апынулася перада мною, я ледзьве стрымаўся, каб не абняць яе.

Раздзел V

Амаль цэлы месяц пасля вяртання я праваляўся ў ложку, заразiўшыся, напэўна, нечым на раскопках. Хвароба мая выяўлялася ў раптоўных скачках тэмпературы i была падобная на малярыю. Я не адчуваў фiзiчнага болю, але розум мой быў нiбыта ў агнi: я бясконца перабiраў у памяцi ўсе факты, якiя прывялi мяне да разгадкi страшнае тайны. Не заставалася нiякiх сумненняў, што задоўга да малпiнай эры на Сароры iснавала чалавечая цывiлiзацыя, i гэтая думка ап'яняла мяне i палохала.

Аднак, колькi я нi разважаў, так i не паставiўся адназначна да гэтага адкрыцця, адчуваючы i гонар, i найглыбейшае прынiжэнне. Гонар - бо малпы ўсё-такi нiчога не вынайшлi i апынулiся ўрэшце звычайнымi iмiтатарамi. Прынiжэнне - бо яны здолелi гэтак лёгка засвоiць чалавечую культуру.

Як жа гэта магло здарыцца? У трызненнi я няспынна задаваў сабе гэтае пытанне. Натуральна, усе цывiлiзацыi, i нашая таксама, ведаем мы даўно, рана цi позна адмiраюць, i ўсё ж такое бясследнае знiкненне чалавечай цывiлiзацыi на Сароры прыгнятае розум. Што было прычынаю гэтага знiкнення? Раптоўная гiбель? Катаклiзм? Або павольная дэградацыя людзей i паступовае развiццё малпаў? Я схiляюся да апошняй гiпотэзы i знаходжу надзвычай характэрныя прыкметы такой эвалюцыi ў сучасным жыццi i занятках малпаў.

Узяць хоць бы тое велiзарнае значэнне, якое яны надаюць фiзiялагiчным даследаванням. Дык вось, цяпер я пачынаю разумець, чаму яны гэта робяць! У глыбокай старажытнасцi многiя малпы служылi чалавеку аб'ектамi доследаў у розных лабараторыях, як i ў нас. I менавiта гэтыя малпы ўзялi ў свае рукi паходню i павялi наперад астатнiх, менавiта яны сталi застрэльшчыкамi рэвалюцыi. I яны, натуральна, пачалi з пераймання сваiх гаспадароў, iх жэстаў i ўчынкаў. А былi iхнiмi гаспадарамi бiёлагi, фiзiёлагi, медыкi, санiтары, вартаўнiкi. Адсюль i такая незвычайная схiльнасць да фiзiялагiчных даследаванняў, якая захавалася да сённяшнiх дзён.

А якi ж тады быў лёс у людзей?

Хопiць думаць пра малпаў! Вось ужо два месяцы, як я не бачыў маiх былых таварышаў па зняволеннi, маiх чалавечых братоў. Сёння я адчуваю сябе лепш. Мяне больш не калоцiць ад лiхаманкi. Учора я ўжо сказаў Зiры - яна даглядала мяне ў час хваробы, як родная сястра, - сказаў ёй, што хацеў бы распачаць сваю працу ў аддзяленнi. Мне здалося, гэта не надта яе ўзрадавала, але пярэчыць яна не стала.

Час наведаць маiх падапечных.

I вось я зноў у зале з клеткамi. Дзiўнае хваляванне агортвае мяне яшчэ ля дзвярэй. Я бачу цяпер гэтых людзей зусiм iншымi вачыма. Перш чым увайсцi да iх, я з тугою пытаюся ў сябе: а цi ж пазнаюць яны мяне праз два месяцы? I яны пазналi! Усе позiркi звярнулiся да мяне, як i раней i нават... з нейкай пачцiвасцю, цi што? Мне здаецца, яны глядзяць на мяне па-новаму, зусiм не так, як на сваiх вартаўнiкоў. Не, напэўна, гэта мне хочацца, каб яны глядзелi так на мяне. I ўсё ж такi я ўжо бачу ў iх вачах iскрынкi цiкаўнасцi, незвычайнае хваляванне, ценi старажытных успамiнаў, якiя iмкнуцца пераадолець жывёльную тупасць, бачу, можа, нават... цьмяны бляск надзеi.

Думаю, апошнiм часам я сам абуджаю ў iх мiжволi надзею. Гэта прыводзiць мяне ў стан усхваляванай захопленасцi. Няўжо мне, менавiта мне, Улiсу Меру, закiнутаму лёсам на гэтую планету, наканавана стаць тут пачынальнiкам адраджэння чалавечага роду?

Вось нарэшце я i зразумеў, што за цьмяная думка мучыла мяне апошнi месяц. Пан бог не гуляе ў косцi, як казаў колiсь адзiн фiзiк. У жыццi не бывае нiчога выпадковага. Маё падарожжа на Бетэльгейзе было наканавана мне вышэйшым розумам. I цяпер я павiнен спраўдзiць аказаны мне давер i стаць новым Збавiцелем гэтага заняпалага чалавецтва.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Лунная радуга
Лунная радуга

Анна Лерн "Лунная радуга" Аннотация: Несчастливая и некрасивая повариха заводской столовой Виктория Малинина, совершенно неожиданно попадает в другой мир, похожий на средневековье. Но все это сущие пустяки по сравнению с тем, что она оказывается в теле молодой девушки, которую собираются выдать замуж... И что? Никаких истерик и лишних волнений! Побег - значит побег! Мрачная таверна на окраине леса? Что ж... где наша не пропадала... В тексте есть: Попаданка. Адекватная героиня. Властный герой. Бытовое фэнтези. Средневековье. Постепенное зарождение чувств. Х.Э. В тексте есть: Попаданка. Адекватная героиня. Властный герой. Бытовое фэнтези. Средневековье. Постепенное зарождение чувств. Х.Э. \------------ Цикл "Осколки миров"... Случайным образом судьба сводит семерых людей на пути в автобусе на базу отдыха на Алтае. Доехать им было не суждено, все они, а вернее их души перенеслись в новый мир - чтобы дать миру то, что в этом мире еще не было...... Один мир, семь попаданцев, семь авторов, семь стилей. Каждую книгу можно читать отдельно. \--------- 1\. Полина Ром "Роза песков" 2\. Кира Страйк "Шерловая искра" 3\. Анна Лерн "Лунная Радуга" 4\. Игорь Лахов "Недостойный сын" 5.Марьяна Брай "На волоске" 6\. Эва Гринерс "Глаз бури" 7\. Алексей Арсентьев "Мост Индары"

Анна Лерн , Анна (Нюша) Порохня , Сергей Иванович Павлов

Фантастика / Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Самиздат, сетевая литература / Космическая фантастика / Научная Фантастика