Читаем Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7 полностью

Вялікае гора тачыла сэрца старога. Канчала свой век жонка, да часу абарвалася жыццё першага, найбольш паважанага сына, перліся ў глыб рускай зямлі германскія войскі. Калючым клубком спавіліся ў старэчай душы спрадвечныя людскія беды — і свае, і чужыя — і невядома было, якая мацнейшая, якая бліжэйшая — ад усіх прыкра, балюча і самотна.

Над касматымі ад інею стрэхамі, праз голае голле вербаў паблісквала далёкая паска зары. Неба там святлела, ірдзела, налівалася ядранай свежасцю марознага восеньскага дня. Толькі яшчэ пачынаўся лістапад, а ўжо амаль кожную ноч да звонкай цвердзі закоўвалі зямлю немалыя марозы — відаць, зіма збіралася ранняя і суровая. Ларывон павярнуўся ў другі канец вуліцы — на небасхіле ляжаў густы чорны змрок — туды адступала ноч.

Пагодная яснасць ранку надала старому рашучасці ў яго намеры, і ён патупаў у хату. Ад скрыпу дзвярэй і знаёмага тупацення ног заварушыліся Патапавы сыны. Ларывон, не ашчаджаючы цішыні, кінуў на лаўку рукавіцы і апусціўся на ўслон тварам у твар да Піліпа.

— Ну што, сын? — са знарочыстай строгасцю сказаў стары. — Цяпер ты?

Піліп адкінуўся ад стала, апусціўшы на лоб нерасчэсаныя пасмы валасоў. Ён зразумеў бацьку, бо абодва яны думалі аб адным.

— Цяпер я, — адказаў ён і ўстаў, тужэй зацягваючы дзягу. — Паснедаю і — у ваенкамат. Калі што — Грышка падменіць. Хлопец кемлівы, налаўчыўся за лета.

Піліпа ўзялі. Ларывон сам адвёз яго ў старшынёвым вазку на станцыю, пацалаваў у лоб і, не дачакаўшыся адпраўкі, паехаў назад. У брыгадзе патрэбны быў конь.

На прамёрзлую, бугрыстую, у каляінах дарогу, на бяскрайні стэпавы прастор з няўбранай кукурузай, на вялізны прасцяг незабуртаваных, у кучках буракоў клалася ранняя марозная зіма. Шэрае маркотнае неба ўсё церушыла і церушыла на дол дробныя калючыя сняжынкі. Апусціўшы хвасты, самотна сядзелі на тэлефонных слупах вароны. Ларывон патроху варушыў лейцамі і думаў.

Гадоў 25 назад гэтай самай дарогай на станцыю, на тую ж самую справу, што і сын, ішоў і ён, малады унтэр запасу. Гаманілі п’яныя мужыкі, плакала, ідучы поплеч, Мальвіна. Яна несла на плячы мужыкову катомку, а ён туліў да грудзей трохгадовага Ігнатку, які ўсё мацаў на яго галаве захаваны са службы картуз. Да самай станцыі ныла сэрца ад балючай самотнай ростані, горла душыў крыўдны камяк, але Ларывон трываў, зацяў у сабе гора і маўчаў. Пасля былі акопы, атакі, шрапнель, кроў, гразь і вошы. Лясныя беларускія прасторы — Аўгустоў, Сувалкі, Ваўкавыск, гора бежанцаў, руіны гарадоў і жах германскай навалы. Узводны Патапаў ненавідзеў несправядлівасць, меў цвёрдую руку, быў люты да ворага святой лютасцю помсты, і праз паўгода палкавы камандзір прычапіў на яго грудзі першы крыжык Георгія. Пісьмаў дамоў Ларывон не пісаў, сказаў Мальвіне; заб’юць — начальства даведаміць. Жонку шкадаваў, глыбока схаваўшы тое нават ад самога сябе. У шаснаццатым надарыўся палон, а з ім — доўгія гады пакут, здзекаў. Рэвалюцыя прынесла волю, потым — мір, які даў зямлю, і на ёй — труднае, але людскае жыццё.

І вось зноў паўтарылася старое…

Шкада, што мінула столькі гадоў, што выветрыла жыццё яго чалавечыя сілы. Праўда, у новыя часы прыйшлі новыя людзі, павырасталі сыны, адстойваць радзіму — цяпер ужо іхняя справа. Вось толькі цяжка рабілася ў вёсцы: усюды няўпраўка, хоць разарвіся ў працы, а тут яшчэ жонка… Калі б хоць болей паліва, а то з калгаса не далі ні пуда саломы, а кізякоў — толькі да новага года.

Дарога вілася доўгая, і перадумана было многа.

Калі ён прыехаў, упарадкаваў каня і датупаў дадому, настаў ужо вечар. У астылай хаце было па-нежылому сцюдзёна, пуста і самотна. Грышка на досвітку пайшоў дамаўляцца ў МТС, старая стагнала ў запеччы.

Ларывон адхукаў азяблыя рукі, адхінуў пасцілку, паглядзеў на жоўты, схуднелы твар жонкі. На момант у душы стала нечага крыўдна і балюча, чагосьці шкада. Але ён перасіліў сябе і сказаў сваім звычайным чуць сярдзітым тонам:

— Ну, можа хочаш чаго?

— Не, ужо ўсё, — слаба адгукнулася жонка і пакратала на падушцы захутанай у лахманы галавой. — Ужо ўсё, Ларывонка.

Пасля памаўчала і дадала з папрокам:

— Навошта Піліпку адправіў? Не выпраўлялі ж яго, дзяржалі пакуль. Памру — не пабачу абодвух сыночкаў…

Ён, відаць, не хацеў гаварыць пра гэта, адвярнуўся і выйшаў з запечча. Пастаяў, натапырыў бровы, бліснуў убок пацямнелымі строгімі вачыма, уздыхнуў.

— Нічога. Так трэба, старая…

— Яно, можа, і так. Табе лепш ведаць… Толькі я ўжо памру…

Жыць стала цяжэй, з кожным днём усё мацнелі марозы, узняўся з Заволжжа і не сціхаў пругкі сіверны вецер. Цераз вуліцу ад плоту да плоту намяло доўгія языкі гурбаў, павыкручвала снегавыя віры ў завуголлі. Кізякоў засталося ўжо мала, а хворай патрэбна было цяпло, яна мерзла і ціха-ціха стагнала. Кожны дзень, устаўшы на досвітку, Ларывон ладзіў санкі, браў старыя вузлаватыя лейцы і, з натугай перастаўляючы ногі, ішоў за ваколіцу. Там, за лагчынай, зазімаваў у стэпе прасцяг сланечніку, будылямі якога паліла ў печах сяло.

Перейти на страницу:

Все книги серии Васіль Быкаў (зборы)

Похожие книги

Музыкальный приворот
Музыкальный приворот

Можно ли приворожить молодого человека? Можно ли сделать так, чтобы он полюбил тебя, выпив любовного зелья? А можно ли это вообще делать, и будет ли такая любовь настоящей? И что если этот парень — рок-звезда и кумир миллионов?Именно такими вопросами задавалась Катрина — девушка из творческой семьи, живущая в своем собственном спокойном мире. Ведь ее сумасшедшая подруга решила приворожить солиста известной рок-группы и даже провела специальный ритуал! Музыкант-то к ней приворожился — да только, к несчастью, не тот. Да и вообще все пошло как-то не так, и теперь этот самый солист не дает прохода Кате. А еще в жизни Катрины появился странный однокурсник непрезентабельной внешности, которого она раньше совершенно не замечала.Кажется, теперь девушка стоит перед выбором между двумя абсолютно разными молодыми людьми. Популярный рок-музыкант с отвратительным характером или загадочный студент — немногословный, но добрый и заботливый? Красота и успех или забота и нежность? Кого выбрать Катрине и не ошибиться? Ведь по-настоящему ее любит только один…

Анна Джейн

Любовные романы / Современные любовные романы / Проза / Современная проза / Романы