Читаем Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7 полностью

У той дзень, мераючы глыбокі і пульхны ў сланечніку снег, Ларывон ламаў хрусткія на марозе будылі, складаў у кучкі і ўсё думаў, як там на захадзе, пад Масквой, ці ўтрымаюць, ці не. Кажуць, і там маразы, гэта добра, што дацінае прырода праклятых чужынцаў, але адной халадэчай, пэўне, не возьмеш. Трэба многа сілы, многа людзей і яшчэ болей — людскога трывання. Надоечы дзяўчаты збіралі цёплае адзенне для фронта, Ларывон аддаў аўчынную сваю жылетку і рукавіцы, думаў — хай, там трэба, а тут як-небудзь.

Нагружаныя санкі глыбока ўразаліся вузкімі палазамі, канцы будылёў валакліся па свежа-бялюткім снезе, чыркалі абапал сцежкі доўгія роўныя рыскі. Ларывон цягнуў, спыняўся і зноў цягнуў. Самае цяжкае было пераадолець лагчыну, потым ішло лягчэй. І ўсё ж, дабраўшыся да панадворка, стары без с.ілы сеў на свой воз, доўга дыхавічна кашляў і дрыготкімі азяблымі рукамі ніяк не мог развязаць лейцаў. Трэба было выпраўляцца ў сталярню, дзе ён рамантаваў сані, але хацелася прапаліць у печы, каб хоць крыху сагрэць хату і аблегчыць пакуты старой.

Ларывон расчыніў дзверы, напусціўшы сівае сцюжы, уцягнуў бярэмя будылля і, рыпаючы намёрзлымі валёнкамі, падышоў да запечча.

— Ну, як ты тут? — запытаў ён захутаную ў рыззё старую. — Ці жыва?

Яна не адказала.

Ён спалохана сігануў бліжэй, ухапіў яе за худыя кастлявыя плечы, пакратаў.

— Мальвіна!

Жонка маўчала. Ларывон зразумеў, што сталася непаз — бежнае, зняў шапку, ссунуўся на падлогу і закамянеў так на доўгую пакутную гадзіну…

Праз дзень яе пахавалі.

Грышка не пайшоў на працу, ломам выдзеўб у мёрзлай зямлі на могілках вузкую яму. Ларывон збіў са старых назбіраных дошак дамавіну. Прыйшлі суседзі, бабулькі, чыя маладосць адшумела ў даўнія забытыя гады, некалькі кабет, паплакалі і закрылі дамавіну. Грышка з бацькам вынеслі яе на панадворак, паставілі ў сані. Хлопец за гэтыя дні пасталеў, пасур’ёзнеў і, цёпла апрануты ў ватовыя штаны, целагрэйку і валёнкі, зусім стаў падобны на прысадзістага ніштаватага мужчыну. Ён не плакаў, толькі насупіўся, нахмурыў брывасты, як у бацькі, лоб з тонкімі раннімі маршчынкамі і моўчкі разам з ім брыў за санямі з нябожчыцай.

Апусціць дамавіну ў магілу памагла пісьманоска Нюра, закопвалі Патапавы самі. Вецер курыў вымерзлы земляны пыл, раздзьмуваў яго доўгай грывай па чыстай белізне снегу. Пакуль паставілі змацаваны з таполевых чурбакоў крыж, на могілках ужо не было нікога. У сцюдзёным ветраным небе ляцела снегавая імгла, у стэпе і на могілках гуляла пазёмка, увачавідкі раўняючы свежую чалавечую магілу…

Пасля смерці жонкі стары Ларывон яшчэ больш панурыўся, прымоўк; бывала, што за ўвесь дзень не вымаўляў ніводнага слова. Ён перастаў хадзіць за будыллем, ведаў адно толькі сцежку ў сталярню. Грышка ўставаў рана, на досвітку, і, загарнуўшы ў газету кавалак хлеба, выпраўляўся ў МТС. Яго прынялі камбайнёрам, цяпер там было шмат рамонту, і хлопец вельмі завіхаўся на новай, тэхнічнай справе. Позна ўвечары, калі ён вяртаўся дадому, стары нешта паліў у грубцы і, не засвяціўшы газоўкі, сядзеў, ашчаперыўшы голаў, думаў. Ён ні аб чым не распытваў, але Грышка ведаў, што цікавіла бацьку, і заўсёды апавядаў яму пра пачутыя зводкі Саўінфармбюро, пра навіны вайны. Стары ўсё не кратаўся ад печкі, маўчаў, і сын адчуваў, што бацьку гэта цікава, і ўсё гаманіў, гаманіў — пра фронт, МТС, пра калгасныя справы.

Аднойчы, вярнуўшыся позна, Грышка намацаў на дзвярах замок. Замок гэты год дзесяць як служыў без ключа і вешаўся так, для адводу вачэй. Грышка зняў яго і ўвайшоў у дом. Холад тут быў не раўнуючы, як на панадворку; бацька, відаць, зранку так і не завітаў з працы. Хлопец трошкі засмуткаваў, але выбег на вуліцу, з трухлявага плота хуценька наламаў палак і запаліў у грубцы. Агонь доўга тлеў у намерзлай заснежанай трухліне, Грышка. дзьмуў, паліваў дровы бензінам, у хаце смярдзела дымам і чадам. Урэшце вогненныя языкі пачалі набіраць сілы, слабае цяпло лагодна атуліла астылыя рукі, залашчылася на хлопцавым твары.

У гэты час у сенцах забразгалі, затупацелі нечыя ногі і пачуўся бацькаў голас. Грышка ўскочыў, пабольшыў кнот у налітай пасоленым бензінам газоўцы, памог некаму адчыніць дзверы. Асцярожна ступаючы ў незнаёмым жыллі, у хату улезла кабета ў чорным гарадскім паліто і старым шаліку. За руку цераз парог яна цягнула захутанае малое з заснежанымі вялікімі чаравікамі на нагах. Незнаёмыя спыніліся ля печы, следам увайшоў стары і зачыніў дзверы.

— Ну, вось, — заклапочана прамовіў ён. — Не бог ведае што, і сцюдзёна, але неяк будзем… Што ж рабіць…

Жанчына ўсё стаяла, разглядаючы змрочную ўбогасць хаціны, не ведаючы, пэўна, куды прыткнуцца. Малое праз вузенькую заінелую шчыліну ў рыззі сумнымі вачанятамі пазірала на Грышку, які збянтэжана аглядаў гасцей.

— Ну, што стаіш? — буркнуў бацька на сына. — Бяры дзяўчынку, распранай, грэй. Не бачыш — змардаваліся людзі…

Перейти на страницу:

Все книги серии Васіль Быкаў (зборы)

Похожие книги

Музыкальный приворот
Музыкальный приворот

Можно ли приворожить молодого человека? Можно ли сделать так, чтобы он полюбил тебя, выпив любовного зелья? А можно ли это вообще делать, и будет ли такая любовь настоящей? И что если этот парень — рок-звезда и кумир миллионов?Именно такими вопросами задавалась Катрина — девушка из творческой семьи, живущая в своем собственном спокойном мире. Ведь ее сумасшедшая подруга решила приворожить солиста известной рок-группы и даже провела специальный ритуал! Музыкант-то к ней приворожился — да только, к несчастью, не тот. Да и вообще все пошло как-то не так, и теперь этот самый солист не дает прохода Кате. А еще в жизни Катрины появился странный однокурсник непрезентабельной внешности, которого она раньше совершенно не замечала.Кажется, теперь девушка стоит перед выбором между двумя абсолютно разными молодыми людьми. Популярный рок-музыкант с отвратительным характером или загадочный студент — немногословный, но добрый и заботливый? Красота и успех или забота и нежность? Кого выбрать Катрине и не ошибиться? Ведь по-настоящему ее любит только один…

Анна Джейн

Любовные романы / Современные любовные романы / Проза / Современная проза / Романы