Гістарычная драма прысвечана асобе беларускага першадрукара, асветніка і гуманіста Францыска Скарыны. Асноўным адпраўным пунктам, вакол якога арганізуюцца падзеі ў дадзенай п'есе, з'яўляецца гістарычная гіпотэза, што Скарына меў дачыненне да выдання Статута Вялікага Княства Літоўскага. Падзеі твора рaзгopтвaюццa ў тypмe г. Пoзнaнi, дзe cядзiць Фpaнцыcк Cкapынa, на фоне яго ўcпaмiнаў пpa cycтpэчы з кapaлём Жыгiмoнтaм Cтapым, кaнцлepaм Гeштoльдaм, пpycкiм гepцaгaм Aльбpaxтaм.
Драматургия18+Алесь Петрашкевіч
Прарок для Айчыны
Дзейныя асобы
Скарына Францыск
.Максім Грэк
.Жыгімонт I Стары
— кароль Польшчы і вялікі князь Вялікага княства Літоўскага.Бона Сфорца
— каралева.Гаштольд
— канцлер.Ян
— епіскап віленскі.Альбрэхт
— герцаг прускі.Вартаўнік
.Чалавек у чорным
.Маргарыта
— жонка Скарыны.Раман
— пляменнік Скарыны.Iван
— брат Скарыны.Бабіч Якуб
— найстаршы бурмістр Вільні.Астрожскі Канстанцін
— гетман Вялікага княства Літоўскага.Гусоўскі Мікола
— паэт.Лонгій Мацей
— павераны Скарыны.Скаргардыян Валянцін
— бурмістр Познані.Войт
.Лаўнікі
і радцы.Дзея першая
I
Вартаўнік.
Чы пан зна цэнэ хлеба?Скарына.
Так, пан ведае цану хлебу…Вартаўнік
(Скарына.
Валацуга… ды яшчэ які…Вартаўнік.
Далёканька ж цябе занесла, нябога…Скарына.
Мяне яшчэ не так заносіла…Вартаўнік.
Выходзіць, пабачыў свету?Скарына.
Пабачыў, хоць і не так многа, як бы хацелася…Вартаўнік.
I дзе ж цябе яшчэ нялёгкая насіла?Скарына.
Калі мне было гадоў 14, занесла ў Кракаў да палякаў, а як споўнілася 17, падаўся я ў Капенгаген да датчан, пасля 22-х апынуўся сярод італьянцаў у Падуі, адтуль накіраваўся ў Прагу да чэхаў, у 27 вярнуўся дамоў, потым занесла мяне ў Вітэнберг да немцаў, у Кёнігсберг да прусакоў, а зараз, як бачыце, у Познань зноў да палякаў. Між іншым, Маскву таксама не абмінуў…Вартаўнік
(Скарына.
Палётаў бы яшчэ, ды крылы звязаны…Вартаўнік
(Скарына
(Вартаўнік.
Каб папрасіць, трэба ж ведаць па-нямецку, і па-дацку, і па-чэшску! А італьянцы?!.Скарына.
Я яшчэ магу прасіць па-руску, па-грэчаску, па-яўрэйску і на… латыні…Вартаўнік
(Скарына.
I не будзе!.. А мо ў наступным стагоддзі і народзяцца…Вартаўнік.
Але ж ты нарадзіўся?..Скарына.
Я апярэдзіў час… Гадоў гэтак на сто — паўтараста.Вартаўнік.
Прахвост няшчасны!..Скарына
(Вартаўнік.
Блазнаваты ты, а не шчаслівы. I ўпякуць цябе паны суддзі за валацужніцтва туды, дзе ты яшчэ не быў…Скарына.
Мяне не за валацужніцтва, мяне за даўгі ўпякуць.Вартаўнік.
I многа ты напазычаў?Скарына.
Кажуць, нібыта 206 коп грошаў.Вартаўнік
(Скарына.
206 коп.Вартаўнік.
Дык гэта ж статак коней. Такіх грошай у Лазара з Мойшам не будзе!Скарына.
Будзе!.. Калі з мяне суд спагоніць, то ў Лазара і Мойшы будзе больш якраз на 206 коп.Вартаўнік
(Скарына.
Бяры вышэй!Вартаўнік.
Дык жа некуды браць… вышэй.Скарына.
Сапраўды, вышэй некуды…Вартаўнік.
Ілгаць, братка, таксама трэба ўмець…Скарына.
Бадай што, трэба…Вартаўнік.
Тут і сумнявацца няма чаго, бо затаўкуць… Хочаш анекдот?.. Не бойся, не пра караля з каралеваю…Скарына.
Калі не пра караля, то хіба што…