Читаем Прарок для Айчыны полностью

Жыгімонт. «…Далучаючыся да шчырых просьбаў некаторых нашых дарадчыкаў і лічачы вартай даверу дабрачыннасць… і ўменне… Францыска Скарыны з Полацка, доктара мастацтваў і медыцыны, ды жадаючы дзеля гэтага адарыць яго асаблівай нашай ласкай, мы знайшлі патрэбным даць яму гэтыя льготы і прывілеі. Яму мы іх даём і пастанаўляем гэтай граматай наступнае.

Няхай ніхто, апрача нас саміх альбо спадчыннікаў нашых, як у Каралеўстве, так і ў Вялікім княстве Літоўскім… і ў іншых уладаннях нашых не мае права прыцягваць яго да суда і судзіць, якой бы ні была важнай ці нязначнай прычына яго выкліку ў суд.

Аказваючы доктару Францыску такую ласку, мы гэтым самым адказваем за яго поўную бяспеку і бяром яго пад нашу ахову і апеку з тым, каб з іх дапамогай ва ўсіх месцах нашага Каралеўства, раней згаданага Вялікага княства Літоўскага нашага, і ў іншых уладаннях нашых ён быў абаронены ад усякага насілля з боку розных асоб. I няхай ніхто не адважыцца затрымліваць альбо арыштоўваць яго самога ці яго маёмасць пад страхам цяжкай кары паводле нашага асуджэння.

I няхай прыгаданы доктар Францыск у тым горадзе і ў тым месцы, якія ён сабе выбера для жыхарства, будзе вызвалены і свабодны ад усякіх павіннасцей і гарадскіх службаў…

Аднак, каб названы доктар Францыск Скарына мог свабодней і паўней карыстацца тымі прывілеямі ды льготамі, якія мы яму міласціва ўчынілі, мы даручаем і настойліва загадваем гэтай граматай усім і кожнаму: дайце названаму доктару Францыску, якога мы прынялі пад сваю апеку, магчымасць карыстацца і валодаць вышэйпрыгаданымі правамі, ільготамі і прывілеямі і абыходзьцеся з ім з захаваннем іх.

Не смейце наогул умешвацца ў яго справы, якія б ні былі яны важныя ці нязначныя, учыняць яму якое-небудзь насілле…

I няхай ніхто з вас не адважыцца на гэта пад страхам кары адпаведна нашаму меркаванню, як сказана вышэй.

Гэта мы жадаем давесці і даводзім да ведама ўсіх і кожнага, каго гэта датычыць.

У пацвярджэнне граматы прыціснута наша пячаць».

Сцэна зацямняецца.

Да рампы падыходзяць Скарына з Вартаўніком. Яны абодва ў дарожнай вопратцы.

Скарына. Позна… Позна, ваша святая Каралеўская Вялікасць. Спалены не толькі кнігі і друкарня, спалены і масты. Нарадзіўся я, відаць, зарана на сваёй шматпакутнай зямлі. Паспяшаўся стаць прарокам у сваёй Айчыне. I хоць еду прэч, на яе, любую і гаротную, не крыўдую.


Заслона


1990

Перейти на страницу:

Похожие книги