Чалавек у чорным
(Бона
(Чалавек у чорным.
Да гэтага часу…Бона.
Вы палохаеце мяне, майстар?!. Пры чым тут доктар Скарына? Епіскап Ян не так ужо рэдка пакідае Вільню і прыязджае ў Кракаў…Чалавек у чорным.
Кучар епіскапа сказаў, што яны прыехалі з Познані, дзе святы айцец наведаў бурмістра, суд і турму!Бона.
Санта Мадонна! Калі ў вас кучар ведае больш, чым каралева, наступны раз пытайцеся ў кучара і пра караля!Чалавек у чорным.
У біскупа свой кучар, у караля свой, а калі каралева не давярае свайму кучару, то няхай ходзіць пешкі. (XVI
Скаргардыян.
Падыходзьце бліжэй, падсудны…Скарына.
Я не падсудны, хоць і закаваны, а таму пратэстую!..Скаргардыян
(Скарына.
Са зняволенага і невінаватага…Скаргардыян.
Якія будуць хадайніцтвы?..Скарына.
Вы, пан бурмістр, як абодвух праў і медыцыны доктар, відаць, разумееце, што ў сваёй доктарскай мантыі я адчуваў бы сябе перад вамі гэтак жа ўпэўнена, як і вы сябе перада мною. А таму прашу…Скаргардыян
(Скарына.
Кароль памыляецца! Караля завялі ў зман! Караля маглі проста абысці!Скаргардыян.
Падсудны, пазбаўляю вас слова. А за абразу святой Каралеўскай Вялікасці вы адкажаце асобна.Скарына.
У такім разе за мяне скажа мой павераны магістр Мацей Лонгій. Што да абразы караля, то яе дапусціў той, хто злосна і беспадстаўна агаварыў яго падданага, які мае ўласны герб.Скаргардыян.
Падсудны, суд улічыць і вашу дзёрзкасць!Скарына.
Лепш бы суду ўлічыць маю невінаватасць…Скаргардыян.
Яшчэ раз папярэджваю, што суд можа разгледзець справу і без адказчыка… Ваша слова, магістр Лонгій.Лонгій
(Скаргардыян.
Даводжу высокаму суду, што я, выконваючы свае абавязкі, даручыў служку Іаану Кракоўскаму яшчэ ў мінулую суботу выклікаць у суд вышэйназванага іудзея. Тады ж, у суботу, ён з’явіўся да мяне асабіста і спаслаўся на суботняе свята, у час якога яму не можна нічога рабіць або распачынаць. I папрасіў, каб тэрмін, вызначаны яму ў позве, быў прадоўжаны да панядзелка. Сёння зноў субота, і ён, на жаль, зноў не з’явіўся. А ўказ караля — гэта ўказ караля! I тым больш што ён дае суду ўсе падставы абвінаваціць беглага даўжніка і спагнаць з яго тое, што спагнаць належыць.Лонгій.
Маю гонар запярэчыць пану бурмістру і давесці суду, што каралеўскі ўказ якраз і не дае падстаў звінаваціць шаноўнага доктара Скарыну, бо суд павінен кіравацца законам і справядлівасцю, а не пажаданнямі, калі яны нават каралеўскія, у чым я і мой прынцыпал сумняваемся. А таму прашу занесці дзіўныя тлумачэнні пана бурмістра ў кнігу судовых актаў. Што да наўмыснага нез’яўлення іудзея ў суд, то ад імя свайго прынцыпала доктара Скарыны і сябе асабіста заяўляю вусна і ў паперах пратэст. (Скаргардыян.
Пратэст адхіляецца! На стале ў суддзяў указ святой Каралеўскай Вялікасці.Скарына.
Скажыце, калі ласка, як вы, доктар абодвух праў, паводзілі б сябе, калі б на стол суддзяў лёг указ святой Каралеўскай Вялікасці, скажам, у абарону таго ж доктара Скарыны?..Скаргардыян.
Апошні раз папярэджваю: не задавайце пытанняў суддзям, пакуль яны не пазбавілі вас магчымасці прысутнічаць пры разборы справы!.. Прадаўжайце, пан магістр.