Читаем Прарок для Айчыны полностью

Чалавек у чорным. Што не, то не. Ён сам сябе ледзьве не ўзвёў на касцёр. Не ўлічыў небарака і падараваў вялікаму князю Апостала з пасляслоўем: «…при держаніи наіласкавшего господаря Жикгымонта Казімировича, короля полского, и великого князя литовъского, и рускаго, и жомоитьскаго и иных во славном месте Виленском. Выложена и вытиснена працею и великою пилъностию доктора Франциска Скорины с Полоцка…» Хіба ж мог сцярпець вялікі князь маскоўскі «караля рускага», калі ён сам сябе лічыць і рускім, і жамойцкім.

Бона. Сапраўды, прамахнуўся доктар…

Чалавек у чорным. I нам пара браць яго за шчэлепы, пакуль ён не збег у Чэхію ці яшчэ куды.

Бона. З нашае ласкі на доктара даўно ёсць каралеўскі ўказ аб затрыманні яго як беглага даўжніка і бадзягу.

Чалавек у чорным. I ў каго ж ён пазычыў, каб збегчы?..

Бона. У варшаўскіх ліхвяроў-іудзеяў.

Чалавек у чорным. I кароль ведае?..

Бона. Дай Бог каралю ведаць тое, што яму трэба ведаць…

Сцэна зацямняецца.

XIV

Познань. Грымяць запоры. У вязніцу ўваходзяць біскуп Ян, Войт і Раман.


Ян. Хрыстос уваскрэс, доктар Скарына!

Скарына. Відаць, што ўваскрэс, раз вы тут, пан епіскап.

Ян. Не кашчунствуй, грэшны. Сёння Вялікдзень…

Скарына. Можа, і грэшны, толькі не вінаваты ні перад Богам, ні перад людзьмі. (Хрыстосуецца з Янам.)

Ян. Што здарылася, доктар?

Скарына. Пра гэта лепш запытацца ў войта слаўнага горада Познані. У яго, а можа, і не толькі ў яго руках тут суд і права.

Ян. Уціхамірся, доктар!

Скарына. Даруйце, пан епіскап, але мой гонар і мая годнасць — гэта адзінае, чым я магу абараніцца ад абразы і хцівасці.

Ян (да Войта). Што ўлады Познані маюць да слаўнага доктара Скарыны?

Войт (раскрывае паперы, чытае). «Жыгімонт, з ласкі Божай кароль польскі, вялікі князь літоўскі, рускі, прускі, мазавецкі і г. д., гаспадар і дзедзіч.

Усім і кожнаму з ваяводаў, кашталянаў, саноўнікаў і ўраднікаў, старостаў… гарадоў і мястэчак, бурмістрам, радцам, (з націскам) войтам і іншым нашым падданым, у якім бы стане, чыне і вартасці яны ні былі ў каралеўстве, панам вяльможным, пастаўленых намі, да якіх дойдзе гэта наша шчырая грамата, а таксама паважаным давераным — наша каралеўскае благаславенне! Шчыра паважаныя давераныя нашы, калі мы зусім нядаўна былі ў горадзе нашым Вільні, паскардзіліся нам Лазар, сын, і Майсей, зяць старога Майсея, іудзея нашага варшаўскага, што слаўны памёршы Іван Скарына, наш віленскі грамадзянін, застаўся вінен яму дзвесце шэсць коп грошаў, а таксама заявілі і давялі, што доктар Францыск, яго брат, узяў сабе ўсё дабро, якое засталося пасля смерці самога Івана. Загадваем гэтаму доктару Францыску заплаціць ім… дзвесце шэсць коп грошаў. А таму, што гэтыя самыя іудзеі Лазар і Майсей скардзіліся нядаўна ў нашай прысутнасці, што названы доктар Францыск уцёк з горада Вільні, пераязджае з аднаго месца ў другое, бадзяецца і зрабіць ім выплату названай сумы не хоча, загадваем вам, каб для гэтых варшаўскіх іудзеяў Лазара і Майсея ў адносінах да наконт раней названага доктара Францыска Скарыны, у якім бы месцы яны самі або іх павераныя або слугі не знайшлі яго, каб вы цераз іх адшукалі неабходнае і неадкладнае правасуддзе і скарысталі яго да Скарыны як да чалавека беглага і маёмаснага і каб не вызвалялі яго да таго часу, пакуль сапраўды не задаволіць іх, іудзеяў, на суму ў дзвесце шэсць коп грошаў. I, па нашай міласці, не рабіце па-іншаму. Дзеялася ў Кракаве, у панядзелак [5 лютага] у год Божы тысяча пяцьсот трыццаць другі… (Паказвае на пячатку.)

Да ўласнага ўказа Каралеўскай Вялікасці».

Ян (забірае ўказ, разглядае подпіс і пячатку). Вы верыце ўсяму гэтаму, сын мой?

Войт. Я веру каралю, святы айцец. (Схіляе галаву.)

Ян. Трэба яшчэ верыць і Богу, сын мой…

Войт (вінавата). Я не спяшаўся судзіць доктара, святы айцец, і нават збіраўся адпусціць яго, але ж…

Ян. Сын мой, вы да гэтага асабіста ведалі доктара Скарыну?

Войт. Я добра ведаў яго брата, купца Івана Скарыну. Справядлівы быў чалавек. Яго ўся Познань ведала.

Ян. А што вы скажаце пра старога Мойшу?

Войт. Тое ж, што і пра сына з зяцем… Ліхвяры… Што ж тут яшчэ скажаш? Толькі (прыкрывае дзверы, амаль шэптам), здаецца мне, святы айцец, і яны не самі па сабе ўз’еліся на падсуднага. I каралю веру, і грэх вялікі чую. Нутром чую, святы айцец. (Хрысціцца.)

Ян. Войт, ці не мог бы ты пакінуць нас?

Войт (пасля паўзы). Мог бы, толькі вельмі баюся, каб вартаўнік не данёс і на мяне, і на вас таму, хто заадно з Мойшам.

Ян. Я вазьму клятву з вартаўніка. Урэшце, епіскап я ці не епіскап?!.

Перейти на страницу:

Похожие книги