А вусы маé. (
Максім Грэк
(Скарына.
Што-што, а да самагубства мне яшчэ далёка.Максім Грэк.
Да мяне яшчэ ніхто не заходзіў незаўважаным…Скарына.
У нас кажуць: чорт не выдасць, свіння не з’есць. Даруй за чорта ў святым месцы.Максім Грэк.
Якраз ад свінні і не ўратуешся!Скарына.
Не бойся, Максіме, мае сябры купілі свінню з усімі вантробамі. Будзе маўчаць і толькі рохкаць.Максім Грэк.
А яны адсюль далёка?..Скарына.
Лічы, за дзвярыма.Максім Грэк
(Скарына.
Максім!!!Максім Грэк.
Колькі год! Колькі ж год?!. Скарына. З 1512-га. Сустрэча ў Венецыі. Друкарня слаўнага кніжніка, настаўніка нашага Альда Мануцыя…Максім Грэк
(Скарына.
Што было, тое было. Лічы, мінула з тых шчаслівых часоў 18 гадоў без малога. Бяжыць час…Максім Грэк.
Не табе, Францыск, скардзіцца на час. Колькі зрабіў! У 22 гады — доктар, у 27 — перакладчык і друкар Бібліі!.. Я мог бы не менш… (Скарына
(Максім Грэк.
Было каму, а падставы знайшліся.Скарына.
Хоць колькі слоў, Максім! Я так мала пра цябе ведаю. А чуткі такія супярэчлівыя… Колькі разоў меў памкненні знайсці цябе, ды бясконцыя войны Масквы з Вялікім княствам перашкаджалі. Толькі цяпер з перамірнымі гарантыямі ды падарожным лістом канцлера Гаштольда рызыкнуў па дарозе ў Маскву збочыць да Валакаламскага манастыра.Максім Грэк.
А мая рызыка ўсяго майго лёсу каштавала. Тут так і кажуць: загінуў Максім — і Бог з ім… У хуткім часе пасля нашага развітання ў Венецыі звярнуўся ў Ватапедскі манастыр на Афон-гары вялікі князь маскоўскі Васілій Іванавіч з просьбаю прыслаць у Маскву часова старца Саву, перакладчыка. З прычыны старасці Савы брація рашыла адправіць мяне як знаўцу многіх моў, а таксама царкоўнай і філасофскай літаратуры. К таму часу я сапраўды быў на «ты» з багаццямі Ватапедскай бібліятэкі. А падарожжа ў такую загадкавую краіну, як Русь, вабіла незвычайна. У Маскве я быў прыняты вялікім князем і мітрапалітам з гонарам. Першай працай маёй быў пераклад Псалтыры, які заслужыў урачыстага адабрэння духоўнікаў і «сугубую мзду» князеву. Але дамоў па сканчэнні нягледзячы на мае настойлівыя просьбы адпусцілі толькі маіх спадарожнікаў з Афона. Я ж працягваў працу над перакладамі, зрабіў вопіс кніг надзвычай багатай велікакняскай бібліятэкі, выпраўляў, па даручэнні князя, богаслужэбныя кнігі — Трыодзь, Часасловец, святочную Мінею, Апостал. Прыгледзеўся тым часам да велікакняскага двара, асоб духоўных і маскоўскага быту і ўбачыў бязладдзе, што супярэчыла хрысціянскаму ідэалу. Не па маёй аскетычнай душы былі грубае распуства, ліхаімства, глыбокае невуцтва, забабоны… З Васіянам Касым і Берсенем Беклемішавым выкрывалі ўсё гэта бязлітасна і наклікалі гнеў мітрапаліта Данііла. Прыязныя ж сувязі з турэцкім паслом Скіндзерам, які, відаць, быў ворагам Русі і хрысціянства, а таксама маё рэзкае неадабрэнне намеру вялікага князя парваць шлюб з жонкаю, канчаткова вырашылі мой лёс. У красавіку 1525 года, калі доктар Скарына ў Вільні ўзводзіў першы верставы слуп культуры і асветы свайго народа, друкуючы Апостала — першую кнігу на сваёй зямлі, — у Маскве ў красавіку — травені таго ж года Сабор судзіць Максіма Грэка.Скарына.
Пра гэта да нас даходзілі чуткі.