Гаштольд.
У крыві ў нас ужо гэта — загадаюць дурням маліцца, дык яны і лбы паразбіваюць…Жыгімонт
(Гаштольд.
Ваша вялікасць, магчымасць ёсць, і не благая. Трэба толькі ўгаварыць герцага прускага Альбрэхта запрасіць доктара Скарыну ў Кёнігсберг. Я ведаю, што герцаг збіраецца адкрываць універсітэт і наладжваць друкарскую справу. Лепшага за доктара Скарыну параіць цяжка. Мець жа пры двары такога лекара, як Скарына, палічыць за гонар не толькі герцаг, але і любы кароль.Жыгімонт.
У вашай прапанове нешта ёсць. I каралева доктара там не дастане. Пляменнічак у мяне з норавам!Гаштольд.
Ваша вялікасць, зрабіце Альбрэхту сапраўдны падарунак! Далібог, ён вам гэтага век не забудзе.Жыгімонт.
Абы толькі каралева не здагадалася, пакуль падарунак у нашых руках.Гаштольд.
Будзем спадзявацца і маліцца.Жыгімонт.
Маліцеся, ды, глядзіце, лоб не расквасце.VIII
Вартаўнік.
Добрага ранку!.. Ну, і як?..Скарына.
Добрага ранку… Што — «як»?..Вартаўнік.
Сам жа казаў, што вылічваеш, хто цябе сюды заканапаціў. Калі вылічыў — гавары, я яму, гаду, пакажу, дзе ракі зімуюць…Скарына.
Як вылічу, абавязкова скажу, а то мне аднаму, відаць, не ўправіцца.Вартаўнік.
Гэта ўжо сапраўды. Гуртам, кажуць, і бацьку добра біць… А ваўком лепш выць аднаму.Скарына.
Чым далей думаю, тым больш завыць хочацца. (Вартаўнік.
Хуценькі Петрачок.Скарына
(Вартаўнік.
А-а-а… Петрачок у нас у Полацку быў, сусед, рухавы такі чалавек. Адначасова мог канём правіць, бручку грызці і малую патрэбу спраўляць. Хуценькім Петрачком і празвалі.Скарына.
Дык я ж яго ведаю. Не раз на чужыне ўспамінаў небараку, калі сам не ведаў, за што раней ухапіцца. I вучня свайго Пятра Мсціслаўца Хуценькім Петрачком называў, калі той адначасова кідаўся і фарбу варыць, і набор ліць, і гравюру рэзаць.Вартаўнік.
Можа, твой Мсціславец і яшчэ што такое незразумелае мог, а наш палачанін толькі тое, што я пералічыў…Скарына
(Вартаўнік.
Мае мальцы саб’юцца?!. Лявонка ўжо звечара дома — Анэлька не нарадуецца, а за Андрэйку непакоіцца і нават плача — бог ведае, дзе тая Вільня і што там за біскуп. Ведаў я аднаго — за вярсту на казе не пад’едзеш.Скарына
(Вартаўнік.
I не адзін — калі ўсё будзе ціха, прывяду я табе сёння пляменніка.Не абдымайся — я не баба і тым больш не дзеўка. А пляменнік прасіў, каб ты напісаў усе паперы, якія вам у судзе на карысць будуць. Я, кажа, у судовых справах ні выплюнуць ні праглынуць.
Скарына.
Затое мне ў іх давялося не аднаго сабаку з’есці.Вартаўнік.
Тады пішы і мяркуй, як мы за тваю адседку некаму бакі намнём.Скарына
(Вартаўнік.
Сапраўды, гэта нікому не ў шапку, як нячысцік падкоціцца. (Скарына
(Вартаўнік.
Не забыўся полацкай прымаўкі?..Скарына.
Памятаю…IX
Скарына
(Альбрэхт.
Рады вас бачыць, шаноўны доктар. Мне ўчора сказалі, што вы атрымалі ад сваіх блізкіх нядобрую вестку, якая вымагае часовага ад’езду з Кёнігсберга.Скарына.
Так, ваша міласць, і толькі таму, каб знайсці справядлівасць у судзе і абараніць свае маёмасныя правы, парушаныя несумленнымі людзьмі… Хоць больш за ўсё мяне занепакоіла раптоўнае пагоршанне здароўя жонкі… Пры ёй двое малых.Альбрэхт.
Вельмі вам спачуваю.Скарына.
Шчыра дзякую.