Скарына.
У Гданьску трэба знайсці купца Рамана Скарыну — ён мне пляменнік, а ў Вільні епіскапа Яна — я на службе ў яго быў сакратаром і лекарам. Расказаць абодвум, дзе я і што са мною. Толькі епіскап можа дапамагчы Раману сустрэцца з каралём.Вартаўнік.
Не возьмецца епіскап. Я іх натуру ведаю.Скарына.
Ян возьмецца. Ён каралю пазашлюбны сын. I любіць каралеву, як кот сабаку…Вартаўнік.
Хіба што…Скарына.
Мяне ж можа выратаваць толькі кароль, бо ўсе цянёты, як мне здаецца, сплецены на мяне за яго спінаю.Вартаўнік.
I кім жа?Скарына.
Думаю, што каралевай.Вартаўнік.
Во курва!Скарына
(Вартаўнік.
Тады менш размоў! Пішы, што трэба, а я тым часам мальцаў папярэджу, каб коней у дарогу рыхтавалі. Мой яшчэ нічога, а куплены не вельмі… (V
Чалавек у чорным.
Гаварыце. Там чакаюць. (Бона.
Кароль без улады — не кароль…Чалавек у чорным.
Дакладней!Бона.
Ён не можа распараджацца казною. Ён сядзіць у Кракаве, а ў Вялікім княстве верхаводзяць канцлер, гетман, ваяводы, кашталяны, маршалкі. Ён не можа адмяніць рашэнні сейма і паноў-рады. Канцлер у Вялікім княстве — большы кароль за караля ў Польшчы. Пад яго рукой сілы, якія маюць… усе магчымасці маюць…Чалавек у чорным
(Бона.
Непадуладныя каралю магнаты душаць шляхту, шляхта душыць мяшчан і сялян, а тыя шукаюць паратунку і бягуць з вёсак і маёнткаў у гарады. Шляхта бунтуе ў сеймах і судах, якія судзяць па асобных указаннях, па «сумленні» і «мудрасці», але толькі не па закону. Але калі шляхце даць закон, яна знясе самога караля… А на гэты раз яна, здаецца, атрымае закон. Як ні дзіўна, але кароль гэтага хоча. А хутчэй за ўсё не мае сілы супрацьстаяць канцлеру.Чалавек у чорным.
Што лютаране?Бона.
У Вялікім княстве іх адзінкі, у каралеўстве множацца, як саранча. Папскія эдыкты супраць ерэтыкоў ігнаруюцца. Умяшанні рымскай курыі выклікаюць выбухі нянавісці да каталіцкіх духоўнікаў. Тут і магнаты і шляхта яднаюцца. I тыя і другія гатовы адмяніць дзесяціну, павялічыць свае ўладанні за кошт царкоўных зямель і пазбавіцца залежнасці ад каралеўскай улады.Чалавек у чорным.
Каму кароль не давярае і з кім у згодзе?Бона.
Не давярае ў першую чаргу мне…Чалавек у чорным.
Мы не дзеля гэтага зрабілі Бону Сфорцу каралеваю…Бона.
Санта Мадонна! (Чалавек у чорным.
А што кароль?Бона.
Як заўсёды, кароль будзе хітрыць і з Гаштольдам і з каралеваю…Чалавек у чорным.
Як даўно Гаштольд сышоўся з доктарам Скарынай?Бона.
У іх былі адны настаўнікі ў Ягелонскім універсітэце. А яшчэ Гаштольд быў ваяводам полацкім. Менавіта пры ім купцы Скарыны выйшлі на гарады Еўропы і Масковію. Цяпер Гаштольд карыстаецца вучонасцю аднаго з гэтых Скарынічаў.Чалавек у чорным.
Адносіны каралевы з канцлерам?Бона.
Мы ворагі да смерці.Чалавек у чорным.
Не пра тое я!Бона.
Канцлер Гаштольд усімі сродкамі змагаецца за незалежнасць Вялікага княства супраць уніі з Польшчай. Ён жа ўстанавіў адносіны з аўстрыйскім дваром і з прускім герцагам Альбрэхтам. Ён жа авалодаў маёнткамі ў Троках, Вільні, Падляшшы, Любчы, Ашмянах, Біржы, Койданаве. Ён жа разам з Радзівілам пазбавіў мяне магчымасці набыць і адсудзіць маёнткі ў шэрагу паветаў Вялікага княства. I я прасіла б…Чалавек у чорным.
Наша вока ўсё бачыць. Наша вуха ўсё чуе. (VI